Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Бадай кожны дзень дзед сустракаў Каспара на пустых загонах.

— Не будуць у нас сёлета жорны гудзець, — гаварыў ён Каспару. — Вось глядзі, як неаранае поле ў лагчынах патрэскалася ад гарачыні.

Заплакаў дзед. Плач яго і да плачу не быў падобны. Ён гігікаў без слёз. Здавалася, што ён збіраецца смяяцца.

— Не плакаць, а злавацца трэба! Так злавацца, каб сваёй галавы не шкадаваць і пайсці з сякерай на пана! — сказаў Каспар.

Гнойныя і чырвоныя вочы яго блішчэлі, наліваліся аганькамі.

Дзед

Марцін махнуў рукою.

— Гэтак і мой бацька, святой памяці, гаварыў. А я ўжо злуюся сто гадоў, ад самога, сынку мой, нараджэння, і нічога з маёй злосці не выходзіць.

— Мяне дзівіць адно, — сказаў Каспар. — Нас многа, а паноў мала. Ніяк не ўцямлю, чаму гэта яны робяць з намі што хочуць, а мы маўчым.

На маёй памяці два разы мужычкі бунтаваліся. Я сам быў у гэтых бунтах адным з першых. Вось рубцы ад ран па спіне, але кожны раз паны бралі верх. Войска ім памагала. Вось што, сынку!

— Дык што ж рабіць?

— А хто яго ведае. Вось каб згаварыліся разам прыгонныя па ўсіх маёнтках ды ў адну ноч перадушылі ўсіх паноў, тады, можа, і быў бы толк.

— А як жа яны згаворацца?

— А багавіца іх ведае.

Дзед зірнуў у блакітнае неба, жмурыў вочы на сонцы і зашаптаў:

— Эх, каб мне перад смерцю адну гадзіну, адну маленькую хвіліну, вольку-вольніцу пабачыць…

— Навошта табе воля, ты ўжо ледзь не да самых вушэй у магілу ўлез? — дзівіўся Каспар.

— А ўнукі. А праўнукі? Ды я хаця спакойна памёр бы. Ужо дваццаць год паміраю, а смерць-ліха не бярэ. Эх! хоць праз шчылінку хлява на волю зірнуць…

— Што рабіць? — прагаварыў яму Каспар у адказ.

Дзед абапіраўся на свой кіёк і глядзеў у далечыню пільным вокам. Праз некалькі хвілін звярнуўся да Каспара:

— Глядзі, сынку, хто там у белым ідзе на полі?

— Гэта ж мая Марылька шалёная. Яна ж маткай боскай была ў касцёле. Уцякла адтуль. Яна цяпер у хаце гаспадарыць. Малых гадуе. Пачынае ачуняць ад хваробы. Толькі адна бяда, што вось кожны дзень на магільнік ходзіць. Сядзіць на магіле сваёй маткі ды маўчыць. Дый гэта яшчэ не бяда, а вось цяжарная яна.

— Унук будзе, — сказаў дзед. — І гэта не бяда!

— Панскага ці ксяндзоўскага роду, — задумёна дадаў Каспар.

9. У пушчы

Горда глядзяць у неба стагоднія хвоі. Дрыжаць вершаліны, шушукаюцца і прыслухоўваюцца да галасоў знізу. Трашчыць, хрусціць галлё пад нейчымі нагамі — ці то звера, ці чалавека. Але чалавек рэдка бывае ў такіх непраходных нетрах, дзе нават удзень сонца затулена дрэвамі, і пад імі спачывае вечны вільготны цень.

А ўночы цемра аплятае гушчыню пушчы. Не відаць ні дрэў, ні карчоў-вываратняў. Адна жуда пануе там. А часам бліснуць у цемры два аганькі, мільгануць, як запаленыя

свечкі, воўчыя вочы. А часам сава дзіка зарагоча. Доўга цягнецца рогат і пераходзіць у плач. А часам месяц круглы, колеру крыві, зірне на вершаліны пушчы. Сыпле месяц агнёвае зерне на хваёвыя голкі, пільна ў гушчу ўглядаецца.

У самым сэрцы пушчы, у непраходнай глушы выкапана зямлянка. Гарыць вогнішча, палыхае. У гліняных гаршках нешта варыцца. На жалезных прутах скварыцца сала.

Невялікі круг асвятляе вогнішча. Твары людзей абветраныя, бронзавыя.

Вочы ва ўсіх цёмныя ад скупога водсвету вогнішча.

Першымі ўцяклі сюды Салавей, чорнабароды Язэп з сынам і бялявы дзяцюк Пятрусь. У адзіночку пачалі прыходзіць акторы з былога тэатра пана Вашамірскага.

Нялёгка было дабірацца сюды праз балоты. З панскіх людзей ніхто не адважваўся рыхтаваць тут аблавы на цімакоў.

Ужо некалькі месяцаў жывуць цімакі ў гэтай пушчы. Спачатку думалі перабрацца адгэтуль на Ўкраіну, але раздумалі.

Чорнабароды Язэп, што быў выбраны атаманам, сказаў так:

— Мы-то самі ўцячэм, а што нашыя браты? Няўжо ж мы іх пакінем на здзекі пану Вашамірскаму?

— А што ж мы можам рабіць? — пыталіся некаторыя з актораў.

— Як што? Калі пан не палепшае, дык зробім так, што ад яго маёнтка адны каменькі застануцца.

— А мужычкі па вёсках?

— Лепш загінуць, чымся цярпець усё гэта. Яны ж усё роўна з голаду перамруць. Усё роўна няма жыцця ад груганоў панскіх.

Чарнелі вочы чорнабародага атамана Язэпа, бялелі зубы. Шмат сілы было ў яго шырокіх плячах. Ён глядзеў на малайцоў агнёвымі вачыма і гаварыў:

— Здужаем пана! Усе яго прыгонныя вёскі нам дапамогуць! Нас многа!

Салавей быў на яго баку. Аднак былі і такія, што не згаджаліся з атаманам.

— Самі прападзём, цэлыя вёскі прападуць, а нічым не дапаможам. Акаянныя паны такімі і застануцца. Яшчэ горш лютымі стануць. Царскае войска ім дапаможа.

Так плылі дні, месяцы. Ісці далей, каб дзе-небудзь у чужой краіне застацца, цімакі не рашаліся: сваіх не хацелі пакідаць, і расправіцца з панам Вашамірскім не пробавалі: зноў жа сваіх вяскоўцаў шкадавалі, каб іх не знішчыла войска.

Шумела пушча.

Часам сярод белага дня рабілася цёмна, як уночы. Неба было атулена чорна-сінімі кажухамі хмар. Грымоты будзілі пушчу ад сну. А маланкі рэзалі яе хваёвыя грудзі агнёвымі нажамі, а дажджы мылі яе, лупцавалі вадзянымі доўгімі, ад неба да зямлі, вяроўкамі.

Страшна было тады ў пушчы, непрытульна. У часе такой навальніцы цімакі хаваліся ў зямлянцы. Адзін толькі атаман, чорнабароды Язэп, не хаваўся ад навальніцы. Ён заставаўся на невялікай паляне і любаваўся навальніцай. Заўсёды, з маладых год, ён любіў такую пагоду.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII