Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Тым часам Каспар, бацька Марылі, абмотваў анучамі рукі. Па кавалачках, па суставах адпадалі пальцы, якія ён адмарозіў дзякуючы лютаму панскаму войту. Твар у яго лупіўся, быў заўсёды чырвонага колеру, нібы голае аблупленае мяса. Вочы гнаіцца пачалі, вечна слязіліся, і было непрыемна на яго глядзець не тое, што шляхотнаму чалавеку, але нават самаму простаму прыгоннаму.

— За грахі свае вялікія Каспар мае такі ганебны выгляд, — пусціў нехта пагалоску.

Каспар грашыў супроць святой Марыі. Ён гаварыў:

— Пан

Езус — мой унук, бо святая Марыя — мая звар'яцелая дачка Марылька… Няхай бы мяне ўзялі за бога айца. Я тады загадаў бы ўсіх паноў перадушыць.

Словы гэтыя былі такія страшныя, ажно людзі баяліся данесці аб гэтым да вушэй пана Вашамірскага.

Тым часам доктар багасловіі і філасофіі любіў карміцца не толькі багасловіяй і філасофіяй, але і ахвяраваннямі людскімі, што прыносілі багамольцы ў касцёл «Кроў Езуса». Пры гэтым ён быў вельмі шчодры, частаваў сваіх бліжніх сытнай ядою і хмельным пітвом. Не ўсіх бліжніх карміў ён, бо тады абяднеў бы касцёл «Кроў Езуса». З усіх бліжніх ён выбраў самага лепшага — «матку боскую».

Аднаго разу «матка боская» наелася пшанічных бліноў, праз меру напілася касцёльнага віна.

Пры набажэнстве, калі сотні васковых свечак гарэлі ў касцёле, нібы зоркі ў чыстым небе, калі сотні багамольцаў позіркамі ўпіваліся ў жывую «матку боскую», яны заўважылі ў яе вачах вясёлы бляск.

— Павесялела Матка Боская, — радаваліся людзі. — Глядзеце, яна нам жартаўліва падміргвае! Благадаць божая на нас знісходзіць.

Раптам пачала прысядаць «матка боская» і нават ляскаць у далоні і прытаптываць нагамі.

І людзі пачулі новыя словы «маткі боскай» у залатых рызах і бліскучай кароне:

Тра-ля-ля, тра-ля-лю,

Я ксяндзуліка люблю!

Захацелася «матцы боскай» яшчэ спяваць, але рогат багамольцаў спыніў яе. Яна апамяталася пад жудасным позіркам заільдзянелых вачэй доктара багасловіі і філасофіі ды ўцякла за святы амбон у цень каменных ніш.

— Гэта ж Каспарава Марылька! — рагаталі багамольцы.

Рогат даходзіў да скляпення касцёла «Кроў Езуса», прабіў скляпенне і залунаў у самае неба да «пана над усімі панамі».

Здавалася, што васковыя свечкі ўсміхаліся дзесяткамі мігатлівых аганькоў. Здавалася, што святыя на абразах жартаўліва паглядалі на людзей грэшных. Не смяяўся адзін толькі доктар багасловіі і філасофіі. Ён пачырванеў, пабляднеў, яшчэ раз пачырванеў і яшчэ раз пабляднеў і спыніў чытанне святога Евангелля на паўслове.

І пасля гэтага матка боская была выгнана з касцёла «Кроў Езуса».

Яе зноў прытулілі людзі па вёсках, кармілі яе, паілі. Але ранейшага страху перад ёю ў іх не было. Людзі з ёю жарты заводзілі, гутаркі простыя.

А яна рыхтавалася да новага цуда. Ужо колькі месяцаў носіць у сваім чэраве сына божага.

8. Трывожыліся

людзі

Сонечная цяплынь гарачыла кроў пана Вашамірскага.

На вялізным дзядзінцы, недалёка ад сажалкі, муравалася новая камяніца — стайня для панскіх коней. Дзеля гэтай справы прыехаў з Варшавы архітэктар. Былі таксама выпісаны спецыяльныя майстры. Вялізная камяніца расла з кожным днём. Праца кіпела. Разам з архітэктарам пан Вашамірскі кожны раз разглядаў планы і малюнкі новай стайні.

Доўга ён не мог спыніцца на адным з многіх праектаў стайні. Пан углубляўся ў вывучэнні разнастайных стыляў розных эпох. Ён знаёміўся са стылямі стайняў старарымскіх часоў, нямецкіх рыцараў, прускіх каралёў, польскіх магнатаў. З усіх гэтых малюнкаў, зробленых для яго архітэктарам, у яго ўяўленні аб стайнях стварылася вялікая блытаніна. Ад гэтай блытаніны выйшла мешаніна розных стыляў. Стайня павінна была быць падобная ў частках і непадобная ў цэлым да многіх стайняў, што дагэтуль былі ў розных вялікіх людзей. Будыніна накшталт не то хорама, не то палаца, з белымі калумнамі, з вялізнымі стральчатымі вокнамі, з уваходам, як у касцёл, з барэльефамі на сценах, са скульптурнымі фігурамі коней на даху і з многімі іншымі ўкрасамі, нябачанымі і нязнанымі дагэтуль.

— Ніводны палац у маіх суседзяў не павінен быць так аздоблен, як мая стайня! — гаварыў пан Вашамірскі варшаўскаму архітэктару.

Былыя акторы з панскай студыі былі прыстасаваны канюхамі да коней, якіх прыдбаў для пана па розных маёнтках пан Вольскі.

Коні пакуль што мясціліся ў старой панскай стайні. Да кожнага каня быў прыстаўлены адзін з актораў, які за ім глядзеў: карміў, мыў, чысціў, прыбіраў.

Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы.

Ён пачаў вывучаць гэту справу ва ўсю яе шырыню і глыбіню. Пароды коней. Адзнакі добрага каня. Конскія хваробы. Ежа. Як іх гадаваць. Язда на кані — і конна і на запрэжаным. Вывучаў нораў каня, яго псіхіку. Цікавіўся вельмі наезнікамі, канакрадамі. Набыў аб конях багатую літаратуру.

З кім бы пан Вашамірскі ні гутарыў, — ці то з панам, ці то з простым чалавекам, — ён заўсёды накіроўваў гутарку на гэту тэму. З тым самым імпэтам, з якім раней рыхтаваў тэатр, ён цяпер будаваў стайню і набываў дарагіх коней.

Яго шталмайстрам быў нейкі захудалы шляхціц, пан Анановіч. Ён быў прыняты на гэту пасаду толькі таму, што ведаў конскую хроніку ўсёй ваколіцы, ведаў розныя байкі аб канакрадах ваколіцы за апошнія сто гадоў.

Аб ранейшым панскім тэатры пан Анановіч адзываўся вельмі крытычна:

— Увесь тэатр не варт аднаго добрага каня. Ад коней ёсць карысць, а ад тэатра — ніякай. А спевы панскага Салаўя — глупства ў параўнанні з музыкай падковаў. Паны сярод людзей, а коні сярод жывёлін — самыя шляхотныя істоты па зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII