Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Калісьці, — казаў пан Скшымбжыцкі, — і мой бацька быў аматарам да добрых коней, але да такіх коней, як у пана, было яму далёка.

Кампліменты старога пана былі вельмі даспадобы пану Вашамірскаму, і сімпатыя да гасця расла ў яго з кожнай хвілінай.

Пасля абеду пан Вашамірскі прапанаваў пану Скшымбжыцкаму пакатацца конна на адным з лепшых сваіх жарабцоў.

— Але, можа, ласкавы пане, па старасці пану больш пажадана на лёгкай брычцы праехацца? — запытаўся пан Вашамірскі.

— Ды я з панам яшчэ конна бяруся ў выперадкі! — з скрыпучым

старчым смехам, кашляючы, прагаварыў пан Скшымбжыцкі. — Калісьці і я быў на гэта ахвотнікам!

— Слова гонару, пану можна зайздросціць, калі так. Аднак жа думаю, што пан Скшымбжыцкі са мною не справіцца.

— Не ведаю. Спрабуем. Калісьці справіўся б! — працадзіў праз белую бараду пан Скшымбжыцкі і моцна закашляўся.

— Эт, калісьці, — гаварыў госць далей дрыжучым ад старасці голасам, — і я быў адным з першых наезнікаў! Гады… гады…

Госць глыбока ўздыхнуў, наставіў засмучаныя вочы ўдаль і ўвайшоў успамінамі ў мінуўшчыну.

Пан Вашамірскі з шчырым спачуваннем зірнуў на пана Скшымбжыцкага. Слова «калісьці» кранула самыя чулыя струны яго душы. Ён успомніў свайго дзеда з такой жа барадой, з такім жа «калісьці». Вось як бы той з магілы падняўся.

— Мы будзем ехаць паволі. Выберам самых спакойных коней, ласкавы пане! — супакойваючым, нібы да дзіцяці, тонам сказаў пан Вашамірскі.

Госць доўга разважаў, пасля махнуў дрыжачай рукой, смешна тупнуў нагою і адважыўся:

— Калі на тое пайшло, пане Вашамірскі, дык няхай ужо будуць коні самага лепшага гатунку. Стары вол баразны не псуе. Калісьці і я быў не з апошніх малайцоў.

Па загаду пана Вашамірскага канюхі асядлалі двух коней.

Стаеннікі білі капытамі зямлю, стрыглі вушамі, чакаючы паноў.

Спрытна ўскочыў на каня пан Вашамірскі. Ён сядзеў на тлустым Віхоры (так зваўся конь) лёгка і зграбна — нібы во ў танец пусціцца.

Пан Скшымбжыцкі ўзбіраўся на другога каня, па назве Нерон, цяжка, з воханнем. Падскочыў адзін з канюхоў і памог яму. Але як сеў у сядло, дык таксама выпрастаўся, як бы прырос да каня, і выглядаў, нібы барадаты кентаўр на старасвецкім малюнку.

— Эх, калісьці не карабкаўся я на каня, як старая баба, — уздыхнуў пан Скшымбжыцкі.

— Куды паедзем? — запытаўся ён больш цвёрдым і пэўным голасам. — Нібы акрэп і памаладзеў, седзячы ў сядле на такім слаўным кані.

— Едзем прысадамі на шырокі тракт, ласкавы пане! — запрапанаваў пан Вашамірскі.

— Не, пане, можа, паедзем праз гумно ў бок лесу, — папрасіў госць. — У лесе павінна быць вельмі прыемна цяпер. Калісьці я так любіў лес.

— Што ж, можна, ласкавы пане! — згадзіўся пан Вашамірскі.

Яны пусціліся праз гумно павольным крокам. Мінуўшы гумно, паехалі шпарчэй.

Пан Вашамірскі захацеў пафарсіць перад гасцём, ляснуў па баках жарабца канчуком і панёсся, як вецер.

Аднак пан Скшымбжыцкі ад яго не адстаў.

— Што ж, я-то стары, але Нерон малады, — гаварыў пан Скшымбжыцкі пану Вашамірскаму, калі яны пад'ехалі к лесу. — Калісьці і я быў малады.

— Нягледзячы на тое, што Нерон мой малады, але яго

род стары і ганаровы, ласкавы пане! Яго бабка з стайні графаў Патоцкіх. — Так сказаў з гонарам пан Вашамірскі і пачаў пералічаць паходжанні ўсіх сваіх коней.

З вялікай цікавасцю слухаў яго госць, устаўляў свае рэплікі і сваё «калісьці».

— Так, так, пане Вашамірскі! У пана добры густ. Калісьці і я меў някепскі густ. Я чуў ад пана Вольскага яшчэ цікавыя рэчы, нібы ў пана быў чалавек, які салаўём спяваў? — Так запытаў госць, і яго сівая барада траслася ў тахт яго словам.

Пан Вашамірскі задумаўся перад тым, як адказаць на запытанне.

Яны ў гэты час былі ўжо ў лесе. Ехалі лясной дарогай. Абапал дарогі сцяною стаялі, нібы ў белае палатно апранутыя, бярозы. Маладыя зялёныя лісці ледзь дрыжэлі ад лёгкага ветрыку. Глыбей у лесе відаць былі шэрагі елак. Паміж дрэў прабівалася сонейка, якое асвятляла сухія леташнія лісці і шышкі. На розныя галасы радаваліся птушкі. Свежай прэласцю аддавала ад аграмадных вываратняў і карчоў.

— Салавей… — казаў у раздум'і пан Вашамірскі, — ды пане ласкавы гэтым мне напамінае аб маіх глупствах, аб маім тэатры. Я хацеў хама зрабіць на пана. Я думаў задзівіць свет. Салавей уцёк, а актораў сваіх я на канюхоў перарабіў.

— Добрая справа, і я быў вось такім самым, як пан Вашамірскі, — буркнуў у бараду пан Скшымбжыцкі. — Я запрапанаваў бы трохі нам прагуляцца пехатою па лесе. Хачу паглядзець, можа, калі на паляванне да пана прыеду.

— Вельмі прашу! — згадзіўся пан Вашамірскі.

— Я так адчуваюся не зусім добра. Даўно не ездзіў конна. Гады даюць аб сабе знаць. Калісьці не быў такім трухлявым.

Пан Вашамірскі спрытна скочыў з каня і падбег да гасця, каб памагчы яму злезці.

«Якраз мой дзед», — падумаў пан Вашамірскі, і ў яго з кожнай хвілінай расла ўсё большая чуласць да пана Скшымбжыцкага.

Яны прывязалі коней да пня.

— А я ведаю панскага Салаўя, — сказаў раптам пан Скшымбжыцкі жартаўлівым голасам. — Ён быў у маім маёнтку і свістаў салаўём…

— О, ласкавы пане! — здзівіўся пан Вашамірскі.

— Я нават і свістаць ад яго навучыўся. Калісьці і я любіў вясёлыя жарты. Люблю і цяпер пажартаваць.

Нягледзячы, што гэтае «калісьці» ставіла мяжу паміж старым і маладым, аднак пан Вашамірскі пачуў да яго блізасць.

Пан Скшымбжыцкі пачаў свістаць салаўём…

Водгаласкі пайшлі па лесе…

Пан Вашамірскі вылупіў на яго пару здзіўленых вачэй і глядзеў, як зачараваны.

— Дык няхай пан Вашамірскі не дзівіцца, — сказаў пан Скшымбжыцкі і сарваў з сябе бараду і парык з галавы, — бачыце, акторы з панскай студыі, што нядаўна ўцяклі ад пана, прынеслі мне парык і грыму — прыгадзілася. Я грымаваўся пад панскага дзеда. Вельмі добра памятаю яго.

Перад панам Вашамірскім стаяў яго ранейшы Садапей…

Пан Вашамірскі пабляднеў, зуб аб зуб ляпаў. Пан быў такі спалоханы, што нават не супраціўляўся, калі Салавей прывязваў яго да дрэва крэпкай вяроўкай: яна была схавана ў Салаўя за пазухай.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Муассанитовая вдова

Катрин Селина
Федерация Объединённых Миров
Фантастика:
космическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Муассанитовая вдова