Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Шрифт:
7. Але душа iх прыгажосцю i багаццем нашмат пераўзыходзiць iх знешнасць i вопратку. Навошта ж яны прынiзiлi сябе, патрабуючы смерцi для мяне? Дзеля дабра дзяржавы. Буду я жывы цi памру - яны нiчога не выйграюць. Нi палёў, якiх у мяне няма, каб iх можна было паскупляць на аўкцыёне, нi грошай (скуль мне iх узяць?), якiя б я мог заплацiць, каб яны забралi назад свой данос; i, вядома, яны спяшаюцца зрабiць удавой старую Ксанцiпу не дзеля таго, каб з ёю ажанiўся хто-небудзь з iх трох (во быў бы набытак!). Яны хочуць маiм падзеннем, грамадзяне афiняне, умацаваць у душах вашых Дабрачыннасць, якая сур'ёзна пахiснулася. Правадыры народа! Каб яны не былi сумленныя i чыстыя, дык яны былi б абвiнавачанымi, а я - абвiнаваўцам.
8. Каго не аслепiць моц гарбара Анiта? Доблесны ваявода. Вы яго адправiлi з трыццаццю караблямi ратаваць
9. Не магу дараваць яму толькi таго, што ён заплацiў цэлую мiну кручкатвору Палiкрату за абвiнаваўчую прамову, якую той прадэкламаваў вам, не раўнуючы як актор. Чаму б яму, добрай душы, было не прыйсцi да мяне? Я б яму склаў куды лепшую - прынамсi, разумнейшую - ды яшчэ за палову тых грошай. Пасля таго як я, сказаўшы два словы ў сваю абарону, давёў вас да шаленства i вы засудзiлi мяне да смерцi, я б дамогся яшчэ большага поспеху, абвiнавацiўшы сам сябе, што я зараз i зраблю. А грошы тыя прыдалiся б мне, каб набыць атруты найлепшага гатунку i заказаць сабе дамавiну з арэхавага дрэва - на злосць Сакрацiсе, ад якой я нiколi не бачыў належнай павагi.
10. А рытар Лiкон? Цi бачылi вы калi-небудзь рытара, якi быў бы адно што дэмагогам? Якраз таму вы i зрабiлi яго стратэгам i даручылi яму абарону Лепанта. Але ён, ведаючы цану патрыятызму, прадаў за срэбра крэпасць ворагам. Вы ж пасля паверылi яму, нiбыта ён не мог нiчога зрабiць насуперак Лёсу, якому падуладныя i багi - гэта значыць, насуперак грошам, якiя кiруюць i Лёсам. Вось гэты славуты збавiцель пiша законы, што ахоўваюць жыццё, годнасць i маёмасць грамадзян - гэта значыць, яго жыццё, яго годнасць i яго маёмасць - i забiваюць здраднiкаў - гэта значыць, тых, хто не здольны прадаваць сваю радзiму.
11. Калi гэтыя двое фанабэрацца, што яны заслужана лiчацца "ўлюбёнцамi горада", Мелет, сын Мелета, мiтыец, лiчыць вартым смерцi Сакрата, сына Сафранiска, алапекiйца. Надушаны Мелет, невядомы паэт i добра вядомы "той самы"... Але ж ён - малайчына! За некалькi соцень мiнаў ён згадзiўся падмахнуць абвiнаваўчы акт, падвяргаючы сябе пры гэтым небяспецы: у выпадку майго апраўдання - быць асуджаным "за страту годнасцi". Ды, вiдаць, хлопцу не было ўжо чаго губляць.
12. У параўнаннi з iмi я нiчога не зрабiў для радзiмы. Я не здаваў Наварына, не прадаваў Лепанта, я не аддаваўся ў струменях Кефiса мiстэрыям мужчынскай Афрадыты. I колькi мне нi навязвалi пасадаў, я iшоў супраць звычаяў iншых начальнiкаў i супраць густаў натоўпу, цi то - праз сваю ўпартасць, цi то праз сваю адкрытасць. Яшчэ перш чым вы вырашылi праславiцца маёй смерцю, я ўжо тры разы быў на валасiнку ад яе: два разы - у векапомныя часы рэспублiкi i аднойчы - у эпоху Трыццацi тыранаў. Але нават калi б мае абвiнаваўцы не былi такiя важныя персоны, а я - такi маленькi чалавек, дык i тады б у вас хапiла мудрасцi i цноты асудзiць мяне. Вы ўсе тут як на падбор, адзiн пад аднаго! Зевесавы суддзi! Толькi мозг i душа... Без фантазiй i без пустой балбатнi. Раз-два i - гатова! Таму вы выносiце смяротны прысуд з гэткай самай лёгкасцю, з якой калупаеце пальцамi ў носе i размазваеце выкалупанае там, дзе седзiце.
13. Вось - Найдабрачыннейшы з Плакi, старшыня суполкi аховы маральнасцi, якi не дазваляе сустрэцца на вулiцы двум сабакам, але патаемна аддае сваю жонку палюбоўнiкам i сам цешыцца з гэтага. А вось - Вяпрук з Лепсiны, закруглены спераду i ззаду, бялюткi ўнутры i звонку; ён вытлумачвае ўсе таямнiцы багiнi, але не тлумачыць таго, якiм чынам яе палеткi i алiўкавыя гаi ператварылiся ў яго фамiльную ўласнасць. А, вось i буйныя гандляры збожжам i караблеўласнiкi Пiрэя браткi Саракапальчыкi (якiя справы, такое i iмя!); iм удаецца кожны год займаць пасаду "збожжахавальнiкаў", каб рэгуляваць цэны на збожжа, муку i печаны хлеб i правяраць, цi не занадта лёгкiя гiры ў iншых гандляроў. А вось i лiхвяр Фармазон з Кефiса,
(Страшэнны гвалт, пагрозы, крыкi: "Далоў! Далоў!")
14. Якое яшчэ там "далоў!"! Навошта марна гарлапанiць? Паспееце назлавацца, бо далей я скажу пра вас яшчэ горшае. Баiцеся, каб я не выкрыў нячыстыя справы кожнага з вас паасобку? Супакойцеся... Я не бачу далей, як два першыя рады. I зноў жа... Скуль мне ведаць усе вашыя iмёны? Каб вы зрабiлi дзесяць (досыць i трох!) подласцей, разам было б колькi тысяч... Хто здолеў бы пералiчыць iх, адну за адной? Мне вы прыпiсалi ўсяго тры, i спатрэбiлася аж шэсць гадзiн, каб пра iх расказаць i пераканаць вас. I, зрэшты, чаму вы злуяцеся, што я вас выкрываю? Вы ж - Закон, Закон учарашнi, сённяшнi i заўтрашнi. Калi б хоць адзiн сярод вас быў чысты, Закон развалiўся б, рассыпаўся ў прах.
15. Не кажыце мне: "Дык вось што! Столькi год ён плявузгаў, нiбыта дух кiруе матэрыяй, а душа - целам, што ён не лiчыўся з думкаю натоўпу, а толькi з думкаю фiлосафаў, гэта значыць, са сваёй, бо астатнiя ўсе садысты. Але цяпер, калi яму прыпякло, ён на ўсё забыўся, трызнiць i лаецца". Не, я нiчога не ганю i не ўхваляю. Мне не шкада памерцi невiнаватым, як i не сорамна было б памерцi вiнаватым. Мне ўсё адно, цi я сёння расквiтаюся з подласцю законаў, як i ўсё адно, калi я вам вызвалю месца паводле загаду Прыроды - праз некалькi месяцаў цi праз год. Я вiнен вам. Адыходзячы ўрачыста i пад гукi трубаў з аднаго Нiчога ў другое, яшчэ большае Нiшто, я з задавальненнем пасмiхаюся з вас i з самога сябе. Што тут зробiш? Разважаць - значыць пацяшацца.
16. А як падумаю, што вы шалееце не раўнуючы як сабакi ад маiх слоў, а зрабiць мне нiчога не можаце, нават пайсцi адсюль не можаце, бо страцiце свае тры аболы - дык мне так i хочацца падскочыць ад задавальнення i злацешнасцi. Я вас люблю, мне так i карцiць абняць i расцалаваць вас, як гэта робяць п'янтосы. У вас затрэслiся б паджылкi ад адной толькi думкi, што вы - на маiм месцы. Ну вось, спачатку вас звязалi, а потым прымусiлi выпiць атруту. Вось пачаўся боль i сутарга.., шклянеюць вочы, i з рота iдзе пена, пранiзлiвы холад падымаецца з ног, павольна праточваецца ў цела i ўчэплiваецца сваiмi кiпцюрамi спярша ў страўнiк, а потым - у сэрца... I гэта ўсё... Не мацайце сваiх жыватоў, грамадзяне афiняне. Няма там анiякае атруты: там скачуць (цi неўзабаве пачнуць скакаць) усе радасцi божыя - казлiная пячонка, падсмажаная на вуголлях, салёная чарнаморская паламiда, свiныя каўбаскi, прыпраўленыя перцам i часнаком, арэхi, разынкi, вiно (шмат вiна!) - i загуляюць музычныя вятры. Вы бессмяротныя i былi б, так сказаць, яшчэ больш неўмiручыя, каб Лёс надзялiў вас конскiм хвастом, якiм бы вы махалi налева i направа, нiбы веерам - каб прагнаць мух, што кусаюцца, калi вы спiце i калi вы судзiце, бо судзiце вы сплючы!
ЧАСТКА ДРУГАЯ
1. Калi я ўявiў сабе, што ляжу на дашчаным ложку, увесь адпаведна ўпрыгожаны, ляжу камiчна-ўрачыста, як усе нябожчыкi; а вакол мяне стаяць, з выглядам засмучоных Магдален, патрыятызм абвiнаваўцаў, ваша бязгрэшнасць i чысцiня вашых законаў, я шчыра засмяяўся. Бо, як вам вядома, вошы ўцякаюць з нябожчыка на жывое цела. I калi зiрнуў я на вас, жывых, якiя прасмердлi, нiбы падла за дзесяць дзён (у каго - лiхаманка, у каго - кiла, у каго - экзэма, кароста, сухоты), i ўсё ж хочуць вырваць вока свайму блiжняму, я падумаў пра жывёлу: тая, што жарэ iншых, уяўляе сябе бяссмяротнаю, а тая, якую жаруць, не мае нават надзеi калi-небудзь уваскрэснуць для лепшага жыцця.
Контракт на материнство
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
рейтинг книги
Новый Рал 3
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой III
3. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Я - истребитель
1. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
