Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Шрифт:

12. Усiм маiм вучням было за сорак. I яны былi зусiм не вучнi, а сябры. Калi дзецi бегалi ззаду за мною, не мог жа я iх прагнаць. Дзецям патрэбны смех i жарты. Ад фiласофii i падобных рэчаў iх нудзiць: яны дражнянь настаўнiка, школа iм абрыдае, i яны ўцякаюць з яе. Я iх вучыў - сцвярджаеце вы - што яны маюць права звязваць i лупцаваць бацьку, калi той п'е альбо выкiдае грошы на гульбiшча цi на жанчын, калi ён дзяцiнее цi трацiць розум. Гэта я казаў не дзецям, гэта я казаў бацькам. Тут, я мяркую, усё ж ёсць нейкая рознiца.

13. Вы мне скажаце: "А як наконт Алкiвiяда? Хiба Алкiвiяд не твой вучань?" Ну, хто гэта здолеў бы ўтрымацца, каб не мець яго за свайго вучня! Зграбны хлопчык, багаты, жвавы, з самай лепшай сям'i, трошкi апантаны i капрызны,

няўрымслiвы - найразумнейшае дзiця Афiнаў! О, ён куды мацнейшы за мяне!

Перад iм я практыкаваўся ў тым, каб перамагаць спакусы i страсцi сваёй душою, не бянтэжыцца перад багаццем, прыгажосцю i маладосцю. Такiм чынам гэта я быў яго вучнем, а не ён маiм. Дайшло да таго, што я пачаў верыць, а потым i прапаведаваць, што духоўная любоў - а значыць, не фiзiчная - ачышчае душу i нараджае iдэi. Таму менавiта я крычаў, што трэба пазачыняць харчэўнi i храмы Афрадыты. Ах! Тады б раз'юшылiся грамадскiя скарбнiкi i святары, бо iх прыбыткi сталi б меншымi. I мяне абвiнавацiлi ў тым, што я нiбыта iмкнуся разбурыць грэчаскую сям'ю.

14. Што? Я быў небяспечны для Рэспублiкi? Небяспечны я, а вы Рэспублiка... Але небяспечных, грамадзяне афiняне, не судзяць. Альбо iм па-рабску пакланяюцца, альбо iх подла забiваюць. А тых, хто калi-небудзь можа стаць небяспечным - бо iх шкадуе народ, - вы прадбачлiва выганяеце з горада. Калi б я быў небяспечны, вы б нанялi пару наркотаў, каб яны мяне зарэзалi; вы б падкупiлi кухараў, каб яны падкiнулi сулемы мне ў страву, у вiно альбо ў каву. Небяспечнага не судзяць, i ён не апраўдваецца... Ён сам судзiць i забiвае. Бо ў яго - улада. I толькi калi ён яе страцiць, толькi тады вы можаце судзiць яго - калi адважыцеся... цi калi яго зловiце!

15. Небяспечныя былi: Пiсiстрат i яго дзецi, Алкiвiяд, трыццаць тыранаў. Быў бы й Кiлон, каб яму пашчасцiла захапiць уладу, цi Арыстыд - каб ён быў менш справядлiвы i больш падступны. Вось такiя вас абкрадваюць, вас забiваюць, вас высылаюць i называюць "здраднiкамi". А вы - нi слова! I калi б я, замест каб мянцiць языком на базары, перабiў вас тысяч сорак ды пасадзiў у афiнскiх прыгарадах ворагаў - каб яны хапалi вашую гавяду, высякалi алiвы, нiшчылi вiнаграднiкi, выпальвалi вашыя палеткi, а вы здыхалi з голаду i халеры, зачынiўшыся ў крэпасцi... калi б я адправiў у выгнанне некалькi тысяч самых заможных з вас, каб забраць сабе вашае дабро; калi б я, адчынiўшы патаемна браму, пусцiў у горад пелапанесцаў, персаў цi яшчэ якiх-небудзь мярзотнiкаў, каб яны пасадзiлi мяне вам на карак у якасцi збавiцеля, - хто б тады наважыўся шчувоўкнуць, а тым больш судзiць мяне? Усе авантурысты пазбягалiся б да мяне i сталi б маiмi падхалiмамi. А "добрыя патрыёты" бiлiся б галавою аб сцяну з тае прычыны, што не паспелi зрабiць чаго-небудзь яшчэ горшага i яшчэ больш разбагацець.

16. Не, не Сакрата вы спалохалiся. Вы хацелi запалохаць iншых, што вы памраце. Рэспублiка ваша кепска стаiць на нагах. Доўгiя сцены памiж Афiнамi i Перэем ляжаць у руiнах. Плачце па iх! Караблёў у вас няма. Саюзнiкаў, што плацiлi данiну вам на пракорм, у вас цяпер таксама няма. Насуперак усiм вашым забойствам, высылкам у выгнанне сярод вас хаваецца шмат такiх, што смуткуюць па залатым веку тыранii: цяпер яны губляюць усё, што набылi тады, дый вы намагаецеся набыць тое, што страцiлi тады. А той, хто варочае ўсiм, баiцца змен; скiнутыя ж прагнуць iх i ўсяляк iх рыхтуюць. А зацiснуты вамi з двух бакоў народ мусiць расплачвацца за вашыя грахi i аднолькава пакутаваць як ад законнага парадку, так i ад беззаконня - i пры тыранii, i пры рэспублiканскай свабодзе. А каб народ нiчога не разумеў i не пярэчыў вам, вы яго падманваеце i палохаеце. Ёсць народы, што жывуць у лясах, не маюць пiсаных законаў, ядуць свае вошы - i ўсё ж любяць сваю свабоду. То дзiкiя народы. Мы жывём у найлепшай краiне свету, у нас самыя мудрыя законы, мы не ямо сваiх вошай - i любiм махляроў, што нас жаруць.

17. Трыццаць тыранаў хапалi i забiвалi ўсiх без разбору. Яны скасавалi законы, суды, народныя сходы - "суверэнiтэт народа". Яны скалацiлi сваю раду з бандытаў i

людабойцаў. "Вось гэтага мы прыкончым: раз-два - i гатова!" Яны ведалi, што панаваць iм нядоўга, таму i спяшалiся. Вы ж хочаце застацца назаўжды, таму i ствараеце нейкую ўяўнасць законнасцi. I дзеля таго каб трымаць як мага далей ад скарбонкi - гэтага карыта - пяць тысяч беднякоў, вы надумалiся даць палiтычныя правы толькi тым, хто належыць да вашага асяродка радавiтым i маёмасным. Тыраны забаранiлi свабоду слова i навучанне рыторыцы, вы ж дадумалiся забаранiць свабоду думкi i навучанне фiласофii. У iх вы запазычылi танны i хуткадзейны смяротны напой - смярдзючую атруту, якой вы збiраецеся сёння напаiць мяне. Рэспублiка ваша, як бачыце, ёсць замаскаваная тыранiя.

18. "Мы не кручкатворы, мы толькi ўжылi закон..." - чую я нечыя крыкi. I кажу вам: толькi парушыўшы закон, вы б маглi мяне апраўдаць. Бо мэта вашых законаў - караць пакрыўджаных, але не вiнаватых i не даваць абкрадзеным красцi. Закон - гэта воля моцных i бездапаможнасць бязвольных. Справядлiвасць ваша - усяго толькi выгода мацнейшых. Я i сам сёе-тое пра ўсё гэта здагадваўся, але раней за мяне пра гэта загаварыў вядомы вам Пол, якi вымусiў мяне быць ягоным апанентам. У нашай мове "той, хто кiруе" значыць "мацнейшы". А Салон нават выхваляўся, што ён зрабiў парадак у дзяржаўным бязладдзi, "спалучыўшы з законам сiлу i справядлiвасць". Iнакш кажучы, ён забяспечваў сiлу права - гэта значыць, выгоды мацнейшых.

19. А хто ж такiя "мацнейшыя"? Не тыя, у каго самыя здаровыя i натрэнiраваныя целы - волаты Мiлан, Геракл... легкадумны Геракл, якi, нягледзячы на свае магутныя бiцэпсы, стаў пасмешышчам у подлай бабы, узяўшы ў рукi праснiцу i надзеўшы спаднiцу. Не тыя, у каго самыя здаровыя i непатрэбныя мазгi: фiлосафы, паэты-сатырыкi i ўсе мiзантропы i здзяцiнелыя старыя. Не тыя, у каго самыя здаровыя душы: Праметэй, Леанiд, Кiнегiр - мiфiчныя асобы, плён фантазii баязлiўцаў. Дужэйшыя заўсёды i ўсюды адны, гэта - зладзеi.

20. "Казкi..." Добра, раскажу вам дзеля разнастайнасцi адну казку. Аднойчы зладзеi першай у свеце дзяржавы, дастаткова разбагацеўшы, вырашылi ўпарадкаваць сваё жыццё. Яны пералавiлi ўсiх немаёмных у дзяржаве i, сабраўшы iх на пляцы, сказалi: "Рукi ўгору! Мы хочам вам дабра. Мы не будзем адбiраць у вас нi рыдлёвак, нi кiрак, нi сякер, нi вашых кошыкаў i торбачак з полуднем, нi вашых iрваных завашыўленых сарочак, нi вашага жытла з дзiравымi стрэхамi. Вы вольныя (рукi ўгору!). Вы вольныя жыць, як вам хочацца - зарабляць грошы i складваць iх у торбачку, пiць, скакаць, пладзiцца i памiраць. А мы будзем вучыць вас... iсцiне. Мы дамо вам багатае ўяўленне i спагадлiвае сэрца, мы дамо вам бессмяротную душу. А хто схоча, хай пiша вершы, выводзiць тэорыi i набывае сабе славу. Уладарыць будзеце вы. Мы будзем толькi вамi камандаваць. Мы будзем рупiцца пра вашую бяспеку, пра ваш гонар i пра вашую маёмасць карацей, пра вашу волю. Вы будзеце працаваць як хочаце, дзе хочаце i калi хочаце. Мы будзем вам даваць працу - калi яна будзе, - а вы будзеце аддаваць нам вашу працу. А каб вы не падумалi, што мы з вамi несправядлiвыя, мы таксама будзем плацiць столькi сама, як i вы, падаткаў дзяржаве - гэта значыць самiм сабе.

21. I над намi, i над вамi будуць адны i тыя багi, якiя загадаюць вам працаваць i не есцi, а нам - сядзець склаўшы рукi i сiлкавацца. I над вамi, i над намi будуць адны i тыя законы, якiя мы ахвяруем вам i за якiя вы прагаласуеце як дэпутаты i якiя вы будзеце ўжываць супраць самiх сябе як суддзi. А каб не нападалi на вас з усiх бакоў чужынцы, пiраты ды зладзеi, квапячыся на вашыя нiкчэмныя набыткi, для таго, каб яны не зняволiлi вас, вашых жонак i дзяцей, мы вас узброiм i навучым баранiць сваiх багоў, самiх сябе i нас - гэта значыць айчыну. Вы будзеце гiнуць у сечах, а мы будзем жыць. I паколькi вы самi не здолееце зразумець сваiх iнтарэсаў, каб ахоўваць iх i сябе, мы вас сiлком прымусiм рабiць гэта (рукi ўгору!). Толькi адно мы вам забараняем - красцi адно ў аднаго. Бо гэтак вы i нас зможаце абкрасцi.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2