Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Шрифт:

22. Вось так народ свабодна працаваў i свабодна думаў. I спяваў у шынках весела, як дрозд на галiнцы (у клетцы). А збавiцелi палежвалi сабе ўзiмку ў цёплых палацах i пад дрэвамi ў квеценi летам, i рой прыгожых жанчын шукаў вошай у iхнiх галовах, казычучы ў iх за вушамi (вельмi прыемна!). Iх дабрабыт быў магутнасцю айчыны, а бессаромнасць - ачышчэннем. А калi народ, даведзены да роспачы, сяго-таго з iх праганяў, дык на iх месца - каб працягваць iх абкрадаць - знаходзiлi iншых: без "збавiцеляў" народ ужо не мог нi жыць, нi думаць.

23. Смейцеся сабе, грамадзяне афiняне! Такой дзiўнай дзяржавы не было на свеце i нiколi не будзе! Вось бачыце, казка... Цяпер вы запатрабуеце прыказку. Дзе мне яе вам узяць? Адно вам толькi

скажу: "Бяда чалавеку, якi трапiў у няволю i, даведзены да найвялiкшага адчаю, здаецца дзеля паратунку на лiтасць багам i законам зладзеяў!"

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

1. I чаго чакаць ад гэтай прыпыленай брыдоты, што пырскае атрутай? Ён цэлымi днямi бадзяўся па базары, чапляўся да занятых сваёй справай людзей, быццам яны былi вiнаватыя ў яго няўдачах. Усе ўцякалi ад яго, як чорт ад крыжа. А ён потым выхваляўся, што не патрабуе платы за сваю мудрасць. Толькi гэтага не хапала: чапляецца са сваёй мудрасцю, ды яшчэ плацi яму! Вось цяпер яму заплачана як след. Заўтра мы не будзем нi бяднейшыя, нi багацейшыя; затое адным назолам будзе меней.

2. Вам, грамадзяне афiняне, пудзiлы здаюцца людзьмi, а вятры - багамi; я ж гляджу на людзей як на нiкчэмныя пудзiлы, а на багоў - як на вятры.

Вы жывяце пад уладай сноў, я ж бачу рэчаiснасць. Бачу, бо ў мяне болей розуму, чым у любога, хто калi-небудзь жыў у нашай краiне. Я ўмею глядзець, i таму ўсё мне здаецца чорным i змрочным. Калi я зразумеў, што наўкол мяне не душы i дух, а грубыя вантробы, што жыццё не мае анiякае мэты, апрача смерцi, я перастаў ганяцца за шчасцем i iмкнуцца быць лепшым, чым я быў. Я спакваля аддаўся сваiм слабасцям - сваёй моцы. Лайдак, якi адкрыта смяяўся з вас i патаемна з самога сябе, я iмкнуўся забыцца на сённяшнi дзень, на ўчарашнi, на заўтрашнi - забыцца на смерць.

3. Я не Апалон, каб здзiраць з вас скуру крэмневым нажом, я быў сынам бабкi - подлым вырадкам. Я здзiраў з вас скуру бадай штодзень - сваёй мудрасцю, iронiяй. Лепшымi я вас не зрабiў, я вам толькi назаляў, разумеючы, што рана цi позна вы мяне зжараце. Я здзекаваўся i са сваёй мудрасцi: я ведаю, што нiчога не ведаю. Значыць, тое, што я ведаю - нiчога не варта! А таму я не марнаваў часу на запiсы сваiх думак. Калi б я iх запiсваў, вы б спалiлi мае кнiгi на плошчы, як спалiлi кнiгi вялiкага Пратагора. Страцiўшы ўсялякую надзею, я з радасцю дазволiў вам забiць мяне. Я не скарыстаў дзеля выратавання нi палiтычную сiлу, нi грошы сяброў, нi хлусню. I калi б вы пакiнулi адчыненымi дзверы турмы, я не збег бы. Навошта? Каб яшчэ пажыць? Цi не думаеце вы, што, усё болей старэючы, я змог бы перад смерцю спужацца, пакаяцца i паклiкаць папа, каб паспавядацца? Якi сорам!

4. "А чаму ты не злупiў шкуру з Ксантыпы, якая малацiла цябе чаравiкам па шчацэ?" Дык я ж быў фiлосаф. Я прызнаваў, што яна мела рацыю. Я ўсклаў на небараку ўвесь цяжар хатнiх турбот, а сам швэндаўся па вулiцах з багацеямi ды правiцелямi - Алкiвiядам, Перыклам, Кратонам, Калiем Заможным... I жыў сабе не тужыў. Дзецi хадзiлi басанож, а яна iх выхоўвала, каб яны былi "добрымi грамадзянамi", як i вы. Калi яны лаялiся, хлусiлi i лазiлi па суседнiх агародах, яна iх не чапала, але калi яны падалi i дралi сваю вопратку, яна лупцавала iх без усякага жалю. "Не бярыце прыклад з вашага нiкчэмнага бацькi!" Вядома, у нас была хацiна, катух, свiнчо ў хлеўчуку, пяцьсот вiнаградных лоз у прадмесцi Гудзi i каля сарака алiваў. I пра ўсё гэта даводзiлася клапацiцца ёй адной. Хiба ж гэта жыццё? З гадамi яна, небарака, канчаткова знясiлела. Сварылася з-за дробязяў з суседкамi (я раненька ўцякаў з хаты). Варта было ёй прыйсцi да крынiчкi са сваёй пасудзiнай, як усе адыходзiлiся ўбок i давалi ёй набраць першай. Усе баялiся яе кiпцюроў i языка.

5. А ў дадатак да столькiх год пакутлiвага жыцця я ўзяў дый ажанiўся, амаль шасцiдзесяцiгадовы валацуга, з Мiртулай, унучкай Арысцiда Справядлiвага, гэткай жа добрай душой, як i яе

дзед, наiўнай дзяўчынкаю, якая сама яшчэ пахла малаком. I распачаўшы з гэтай пяшчотнай сарнай свае слюнявыя дзедаўскiя цюхцi-мухцi, я лёгка зладзiў ёй двое дзяцей - i трэба ж такое - двух хлопчыкаў. А на згарбелую Ксантыпу я i глядзець перастаў. Яна ж зусiм азвярэла. Штодзень цягала няшчасную дзяўчыну залаб, пускала ў ход кiпцi, мардавала голадам. А мне ж i рота разявiць не давала! Небарака чэзла, аслабла на ногi i стала непрыгожая. Ну я яе i пакiнуў - не вабiла яна мяне болей. I пачаў удаваць за Аспазiяй, за Феадотай у гiмнастэрыi. Вiна тут, вядома, мая, аднак яшчэ болей вiнаваты закон, якi прымушае нас браць другую жонку, каб даць айчыне салдат. Няшчасныя iстоты!

6. Працаваць! Навошта працаваць? Некалi ў маладосцi я абчэсваў мармур са сваiм бацькам. А паколькi мяне нясцерпна цягнула да жаночага цела, пачаў я дзеля таго, каб уцiхамiрыць сваю душу, высякаць голых Харыт, у якiх я верыў i якiх я жадаў. I калi я iх закончыў, то закахаўся ў iх. Пазней я часта ўзнiмаўся на Акропаль, каб пабачыць iх i ўзгадаць пра былыя часы. Але цяпер прайшоў юначы сверб, i не веру я нi ў багоў, нi ў творы мастацтва. Самае большае, на што я здатны, дык гэта - адчынiць лавачку на вулiцы Супакаення, каб вырабляць мармуровыя распяццi ды анёлаў для надмагiльных помнiкаў. З усяго гэтага я мог бы толькi смяяцца. Чым болей розуму - тым болей турбот. Ён звязаў мне рукi: нi да чога яны цяпер не даходзяць. Хiба што працаваць, як вы: сядзець склаўшы рукi i пыхкаць навыперадкi - хто каго ашукае цi хто даражэй прадасць.

7. Даўней, калi гонар айчыны i спiсы воiнаў клiкалi мяне забiваць ворагаў цi быць забiтым, я першы кiдаўся ў бой i апошнi выходзiў, а ў душы я пацяшаўся з вайны. Я разважаў, што пасля бiтвы мае таварышы кiнуцца ў навакольныя вёскi рэзаць безабаронных сялян, рабаваць што трапiць пад руку i гвалцiць жанчын. У выпiўцы зраўняцца са мною не было каму. Я мог пiць кубкамi дваццаць гадзiн запар, i, калi мае сабутэльнiкi валялiся пад сталом у ванiтах, я, цвёрда стоячы на нагах, з узнятай галавою вiтаў узыход сонца - гэты сапраўдны цуд i, забыўшыся на свае нягоды, абыякава пляваў на бераг Леты. Наконт кахання што пра гэта казаць? Вы ж самi далi мне мянушку - божы казёл, сатыр. Толькi на жывот плячысты я не быў. Еў адзiн раз на дзень, ды i то мала, бо я быў вельмi таўсты, i гэта магло мне пашкодзiць. Мне хацелася, каб страўнiк быў лёгкi, а розум жвавы i ясны.

8. Хто шмат спiць i мала есць - гароднiну, фасолю, пераспелыя маслiны, ячны хлеб - той не пакутуе на зацвердзь жывата. У таго не ржавее i не кiсне кроў, у яго не бывае прышчыкаў, скулля i гемарою. Пад першымi залацiстымi промнямi я вандраваў у далёкiм полi. Там я знаходзiў якое-небудзь ладнае месцейка на ўскрайку сасняку, на сонцы, каб яно мяне сляпiла, i прачулена прыносiў Мацеры-багiнi цэлую гекатомбу. I багiня запiсвала гэта ў сваю бухгалтарскую кнiгу. Яна прасвятляла мае вочы, абвастрала мой розум, давала добры настрой i надзяляла цярплiвасцю. О, я не стаў бы такiм вялiкiм чалавекам, калi б мае вантробы не працавалi так добра! Страўнiк у мяне быў, як у iндыка. Я мог глытаць i страўлiваць нялушчаныя арэхi, iржавыя цвiкi i прыгаршчы пяску. Зiрнiце во на мае зубы! Трыццаць два - як ядраны мiндаль! I ўсё ж я еў мала. Я мог наогул не працаваць, а значыць, не браць удзелу ў палiтыцы.

9. Маючы такi магутны арганiзм i добры настрой, чаму ж я не сеяў наўкола радасцi i бадзёрасцi, а толькi разлiваў усюды атруту i жоўць? Бо ў мяне магутны розум i я вас бачыў наскрозь, быццам шкляных. I, ведаючы, што я вас не выпраўлю, я смяяўся з вас. О, iронiя - рэч не самая простая. Гэта i гульня i мастацтва. Трэба мець багатае ўяўленне, вялiкую развагу i багаты жыццёвы вопыт. Трэба ўмець гуляць ёю лёгка i весела, без намаганняў. Iронiя не пачатак: не, гэта - канец фiласофii. Трэба прайсцi спярша праз драму одуму i адчаю, каб дайсцi да смеху, да горкага смеху. Калi зможаш дайсцi.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2