Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Шрифт:

21. Справа адразу ж набывае iншае адценне. Яго хаўруснiкi i сябры ўжо закасалi рукавы i краем вока назiраюць, чакаючы знаку. Але ён не такi ўжо i дурны. Ён робiць выгляд, што прымае мае словы за жарт, i гучна рагоча. Ведаеце чаму? Ён пазiрае на мае мускулiстыя рукi, якiя правучылi ўжо шмат каго. Да таго ж вакол мяне сабралася шмат людзей, гатовых стаць на мой бок. Яны не фiлосафы i не мае сябры, гэта такiя самыя нягоднiкi, як i ён сам, яго палiтычныя працiўнiкi. Смеючыся, ён са сваiмi адыходзiць, думаючы сам сабе: "Пачакай, я табе гэта яшчэ папомню".

22. Найбольш хiтрыя сярод iх iмкнуцца дагадзiць мне, каб я iх не лаяў. Яны абвясцiлi мяне "вялiкiм фiлосафам" i слалi мне дамоў розныя падарункi: чырвоныя яйкi i пiрагi на Вялiкдзень, парсючкоў

на Каляды, торбачкi з маналадскiм сырам у лютым, пелапанескiх перапёлак у лiпенi, а на мой дзень нараджэння - рыбу, iнжыр, бутлi з вiном i кветкi. Я ўсё адсылаў назад, хоць Ксантыпа i крычала, што я дурань, што з мяне ўсе смяюцца. Хай iдуць да д'ябла! Яны хацелi заткнуць мне рот. Я не мог падабраць слоў. Аднойчы адзiн важны пан прыслаў мне двух сташасцiдзесяцiмесячных рабоў - негрыцянят, якiя нi слова не ведалi па-грэчаску. Чорныя да бляску, з перламутравымi зубамi, залатыя бранзалеты i завушнiцы. "Зрабi iх фiлосафамi", - пiсаў ён. Я загарнуў iх у кавалкi прасцiн (яны прыйшлi голыя) i адправiў iх назад. Чым бы я iх кармiў? Пра гэтае здарэнне ведае шмат хто. У той дзень усхадзiўся ўвесь Каланакi. Жыхары павылазiлi са сваiх лавак i хат i тоўпiлiся абапал вулiцы, каб пабачыць, як негрыцяняты шыбуюць уздоўж вулiцы, узяўшыся за рукi... I што ж вы думаеце? Наплялi, што, маўляў, Сакрат прагнаў iх, бо хацеў белых рабоў!

23. Перыкл, пачуўшы пра мяне такiя размовы, папрасiў Аспазiю запрасiць мяне ў палац. Яна прыслала па мяне, Алкiвiяда. Цi ж мог я адмовiць прыгожаму юнаку i важнай панi? Я пайшоў да iх, думаючы ўсчаць сварку. Але што я iм нi казаў, яны нi слова не запярэчылi. А калi я напаў на "Алiмпiйскага Зеўса" за рамантычнае плявузганне, якiм запоўнены эпiтафii, ён пакiваў сваёй шылаватай лысiнай i перавёў размову на тое, каб я прайшоўся сваiм языком па ягоных ворагах i расказаў колькi непрыстойных показак.

А Аспазiя рагатала i гладзiла сваiмi боскiмi лiлейнымi пальчыкамi вось гэты драны плашч, цiхенька шэпчучы: "Здымi ты яго, сябра, я яго табе зацырую". Мяне прынялi з вялiкай пашанотай i слухалi з вялiкай увагай i захапленнем. Але не праз гэта я не аблаяў Перыкла. Ён даў мне слова, што зробiць усё, каб паладзiць з пелапанесцамi i скончыць вайну. Цяпер я разумею, што ён смяяўся з мяне. Ён адзiны, хто за ўсё жыццё ашукаў мяне. Каб ён жыў, ён бы ўсё яшчэ ваяваў. Улада i вайна не могуць адно без аднаго. Здаецца, я адышоў ад тэмы... Старэчая балбатлiвасць... Даруйце мне...

24. А паэты? Пiфii мужчынскага роду, якiя размаўляюць з багамi, як старыя сваякi. Зграбныя, млявыя, яны, кiваючыся, праходжваюцца туды-сюды i сеюць наўкола водар парфумы i звонкi смех, потым раптоўна спыняюцца, каб, вытрашчыўшы вочы, пазiраць на зоры сярод белага дня. У гэтую хвiлю да iх спускаюцца анёлы божыя i запрашаюць iх на Алiмп Дурасцi. Там яны п'янеюць, а тут прарочаць. Манiяй вершаў яны вызваляюць нас ад мiтуснi. Яны надаюць вечнасць усяму, да чаго дакранаецца iх подых. Дзякуючы iм свет робiцца лепшым i на зямлi пануюць душа i Бог. Ну возьмем хоць бы Мiлета. Калi яны траплялiся мне на вочы, я вiтаў iх такiмi словамi: "Прывiтанне табе, салодкая Марыка!" i на мяне злавалi i яны, i iхнiя сябры. Але вось усё пайшло наўскасяк, i Марыка-Мiлет стаў маiм першым абвiнаваўцам i смяротным ворагам.

25. Дарэчы, на мяне пiсалi з'едлiвыя эпiграмы, якiя абышлi i Крым i Рым. Дайшло да таго, што Арыстафан, адзiны, хто варты называцца паэтам, бо быў мiзантроп i стары казёл, вывеў мяне ў п'есе, i я стаў галоўным героем у "Воблаках". Народ смяяўся, пакуль мяне не вымусiлi стаць на крэсла, каб лепей разгледзець. З таго часу я стаў "славутым" чалавекам. Пра мяне гаварыла ўся Грэцыя. Пасля прадстаўлення сябры забралi мяне, i мы пайшлi ў шынок адзначыць маю славу. Мы ж, вядома, набралiся да пасiнення i спяялi процьму ўдалых песень. Толькi на досвiтку я вярнуўся дамоў. Я iшоў на дыбачках, каб мяне не пачула Ксантыпа. Ды дзе там! Пачула, ускочыла i пачала даваць прачуханку. "Ведаеш што, - сказаў я, - ад сённяшняга дня я самы вялiкi чалавек ва ўсiм свеце. (Я сказаў ёй гэтак,

каб яе супакоiць.) А ты мяне нi ўва што не ставiш. Мяне ж паказваюць у тэатры". Яна прадзерла вочы i вымавiла: "Золатка маё!" А потым упершыню ў жыццi абняла мяне i пацалавала. Ранiцою яна ўжо каялася. "Глядзi ж, знайдзi сабе якую-небудзь работу, уладкуйся i пакiнь усё гэта. Стары распуснiк i невук!"

26. Такое здаралася са мною не кожны дзень. Найчасцей я стараўся пазбягаць людзей. Спусцiцца да шматаблiчнага i зменлiвага, як прагная палюбоўнiца, мора. Кiнуцца ў яго i абняць, нырнуць глыбока, вельмi глыбока, да нерэiд i трытонаў. А потым - валяцца на пякучым пяску, ляжаць на гарачым сонцы, каб яно скакала, нiбы мячык, на маiм круглым жываце. Потым я iшоў бакавымi вулкамi i прабiраўся да Iтанiдскай брамы. Там, стоячы то на адной, то на другой назе, я здымаў свае сандалi. Я зацiскаў iх пад пахай, каб не сцiраць падэшваў, i - раз-два, раз-два - спускаўся ў Фалеру. Часам надаралася ступаць у бруд (iм поўныя завулкi прадмесцяў). "Клянуся сабакам, - мармытаў я.
– Лепей ужо ступаць у бруд, чым сустракацца дзень пры днi з жабракамi i хлусамi, элiнамi з элiнаў".

ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ

1. Але мне ўжо абрыдла гуляць з вамi. Час растлумачыць вам маю фiласофiю. Ну, што спахмурнелi? Вам не падабаецца тэорыя, га? Вам болей прыйшлася б даспадобы якая-небудзь плётка? Ну, напрыклад, як у мяне закахалася Феадота? Ды ў мяне няма часу. Трэба, перш чым я памру, паведамiць усiм, што Сакрат зразумеў памылкi свайго вучэння i пакаяўся. Ну вось, Феадоце сказалi, быццам мне не даспадобы жанчыны (мне!). Гэта яе засмуцiла. I яна ўзяла за мэту спакусiць мяне. Раз-пораз яна запрашала мяне на сваю вiлу, каб пагутарыць пра фiласофiю. I кожны раз, калi я прыходзiў, ставалася так, што яна купалася, нацiралася i голая рэпецiравала перада мной новыя танцы. "Ты чалавек разумны, - казала яна, - ты зразумееш мяне правiльна". Потым яна выцягвалася на канапе, садзiла мяне побач; яе гарачыя асляпляльныя грудзi ўзнiмалiся i апускалiся, а я тым часам апавядаў ёй пра неўмiручасць душы. Яна перабiвала мяне на паўслове i казала: "Я ведаю шэсцьдзесят спосабаў кахання". А я аддаваўся разважанням. "Што з табою?" - пыталася яна. "Я думаю, якi з тваiх шасцiдзесяцi спосабаў самы... фiласофскi, абсалютны..."

Галасы: "Якi? Якi?"

2. Вось бачыце, як неабходна ведаць фiласофiю? Гэтак i Феадота - усё пытала i перапытвала: якi?, пакуль, каб адчапiцца ад яе, я не сказаў: "Спосаб гэта такi: спачатку трэба бязлiтасна лупцаваць жанчыну, i тады, калi яна пачне крычаць, i валяцца на падлозе, i дрыжаць, павалiць яе на спiну". I вось яна, гэты д'ябал, прыгарнулася да мяне, млява стулiла павекi i прашаптала: "Адлупцуй мяне".

3. Я расказаў вам гэта не дзеля таго, каб вас падражнiць. Я хацеў такiм чынам увесцi вас у сваю фiласофiю. Зноў спахмурнелi? Старажытныя элiны, так вы баiцеся думкi. Супакойцеся. Вам, "Зевесавым суддзям", не давядзецца пакутаваць ад галаўнога болю. З усiм гумарам, што яшчэ застаўся ў мяне, я пасмяюся зараз са сваёй фiласофii. Як разумныя афiняне вы, напэўна, ужо напалову зразумелi, што калi не iснуе ў палюбоўных справах абсалютнага "спосабу", то тым болей яго не iснуе i ў "высокiх" матэрыях.

4. Перш-наперш я не фiлосаф. Я не стварыў нiякай сiстэмы, не ўзвёў светлага храма Думкi з калонамi, панiкадзiламi, з царскаю брамаю i святынямi. Я знайшоў толькi свой метад разважання. Скандальны Дэльфiйскi храм, над якiм не рассейваецца дым, гэты Пуп Зямлi, пацвердзiў маю прыналежнасць да мудрацоў, а не да фiлосафаў. I ён ставiць мяне ўпоравень не з вялiкiм Пiфагорам, Эмпедоклам, Анаксагорам i iншымi, а з Сафоклам i Эўрыпiдам - двума паэтамi. Пэўна, ён хацеў пакпiць не толькi з мяне, але i з iх, дапускаючы, што яны ведалi яшчэ меней за маё "нiчога", i ставячы мяне на адзiн капыл з двума славутымi "балбатунамi", - за iмi пачуццi, за мной - развага. Нават сябры не называлi мяне фiлосафам, а "настаўнiкам" цi "панам старшынёю".

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Энфис 7

Кронос Александр
7. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 7

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8