Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
Шрифт:

18. Дзе мне цяпер усё ўспомнiць? Але я не забыўся, што ты i ты, i той, i гэты - усе вы былi згодны з маiмi словамi i схiлялi галовы перад Савой i Момам. Трох маiх меркаванняў дастаткова, каб паказаць, колькi я папрацаваў дзеля дабра Айчыны, дзеля падзелу грамадзян на сытых i дурняў.

А). Я даказаў, што душа наша бессмяротная. Значыць, душа iснуе. Дзеля яе iснуюць (мусяць iснаваць) дзяржава, г. зн. законы i папы, а значыць, i багi. Страх перад законамi i багамi ўтрымлiвае ад згубы нашыя душы i ад турмы. Афiняне! Калi б не iснавала дзяржава, не было б нi багоў, нi папоў, нi нашай бессмяротнай душы! Змардаваныя жыццём, мы павiнны спадзявацца, што нашыя радасць i ўлада будуць вечныя - варта толькi

спярша памерцi. Крый нас божа забiраць сваiмi рукамi тое, што ў нас папы забралi гвалтам i хiтрасцю, гэта значыць, нашай жа зброяй i нашымi ж галасамi. Iх пакараюць багi на тым свеце. Яны вечна будуць кiпець у катлах са смалою. Калi ж пакараем iх мы, дык мы саграшым i загубiм сваю душу, i кiпець у катлах давядзецца нам.

Б). Не словам-ветрам, а надзейным, як падмуркавы камень, было маё вучэнне. Таму i надаў я яму квадратную форму. "Лепей быць пакрыўджаным, чым пакрыўдзiць". Гэты камень лепей трымаецца на пяску i на вадзе - у душах слабых. Чым больш прынiжаны чалавек, тым ён менш рашучы; чым больш стомлены, тым менш ён дыхае, думае i злуецца. Патрэбныя мужнасць i ўпэўненасць у самiм сабе, каб супрацiўляцца несправядлiвасцi, а яшчэ болей яны патрэбны, каб учынiць несправядлiвасць. Прывучаны да страху, робiшся абыякавы да яго. Аддаеш сябе слодычы бязволля, эгаiзму пакут. I не толькi дазваляеш, каб у цябе забiралi тое, чаго ты не маеш, але i баiшся дакрануцца да таго небагатага, што ў цябе ёсць: устрымлiваешся ад ежы, пiцця i жанчын, ненавiдзiш сонца, мора, лясное паветра i рух, а шукаеш хвароб, пакут, бруду i маўчання i смерцi, каб трапiць у рай. "Пакуты ствараюць мараль!" Як сцяг Статка, я высока ўзнiмаў радасць пакут. А пра тых, хто не змог вытрымаць пакут, паклапацiлiся законы Салона: для iх збудавалi адасобленыя храмы Ўсенароднай Афрадыты. Тут кожны надзiва танна купляе сабе дасканаласць... забыццё самога сябе.

В). Тую ж думку я выказаў iначай: "Нiхто не злы па сваёй волi". Гэта значыць: не карайце крыўдзiцеляў, бо... пакрыўдзiце iх. Яны не вiнаватыя. Яны не ведаюць, што робяць зло. Цярплiвасць! Калi мы навучым iх адрознiваць дабро i зло, у свеце знiкнуць зло i несправядлiвасць i запануе дабрачыннасць. Патрэбныя школы. А школы збудуюць крыўдзiцелi. Ведаеце чаму? Бо дабро, справядлiвасць i абавязак - iх калiта. Яны самi будуць вучыць дзяцей народа, каб тыя не супрацiўлялiся несправядлiвасцi, як вырастуць.

19. Так мая фiласофiя ўмацоўвала рэжым няроўнасцi, "права мацнейшага". Вядома, вам не варта было б забiваць мяне за гэта. Будучыя дзяржавы будуць лепей ведаць сваю справу: амбон, парта, газета i дубiнкi дружна папрацуюць, каб дастасаваць непрымiральнае да "гармонii класаў". Я стаў першым маэстрам гэтай гармонii, а вы мяне забiваеце як бязбожнiка. Паслязаўтра хрысцiяне зробяць маё вучэнне сваёй рэлiгiяй. Яны будуць ушаноўваць мяне як прарока свайго бога i намалююць у цэрквах мой твар з шырокiм залатым вянком вакол кудлаў.

ЧАСТКА ПЯТАЯ

1. Мой догмат - не вырадак апраметнай, якi атабарыўся ў маёй душы, каб ставiць вам падножкi i злаваць вас. Гэта нешта горшае. Ён не новы, як ужо пагаджаюцца абвiнаваўцы. Гэта - пракаветнае сумленне статка, першароднае рабства, якое звязала маю душу з вашымi, каб зрабiць iх непрыступнай крэпасцю дзяржавы беззаконня. Ён не анёл-праваднiк, што асвятляе мне шлях, гэта анёл-хавальнiк грамадскай Хлуснi, якая мяне сляпiла. Гэта "права мацнейшага", якое стала ўва мне голасам i воляй багоў i Логасу. Гэта - пякельная i таемная пагроза "Нельга!" i "Назад!". Гэта ваш дэман, грамадзяне афiняне, але куды горшы, бо ён болей магутны.

2. Цi ненавiджу я яго? Калi б я толькi мог аддаць яго вашай патрыятычнай ярасцi, каб вы яму выкалалi вочы, адрэзалi яму вушы i

нос, каб лiлi гарачы алей у раны i густа пасыпалi iх соллю, прыбiлi цвiкамi падковы да яго ног, прывязалi яго да кала, аблiлi газай i смалой, а потым спалiлi як паганца. Гэта ён гнаў i кусаў мяне, запрэжанага ў воз Рэспублiкi "найлепшых", гэта ён вымушаў мяне iсцi, дрэмлючы, нiбы конь, па наезджанай каляiне i не збочваць з дарогi. Гэта ён вымушаў мяне падвяргаць знiшчальнай крытыцы i здзекам беззаконнiкаў, замест таго каб крытыкаваць i здзекавацца з законаў; прынiжаць наiўных, замест таго каб шкадаваць iх. Але вось цяпер я шукаю яго i не знаходжу. Вось ужо колькi месяцаў, як ён мяне пакiнуў, грамадзяне афiняне. Раз я памiраю, ён вярнуўся ў Галоўнае Кiраўнiцтва Бяспекi, каб далажыць пра вынiкi сваёй дзейнасцi i атрымаць павышэнне.

3. Калi Перыкл казаў, што сiла i дабрабыт дзяржавы - гэта выратаванне (дабрабыт i сiла) гаротных, я не хацеў думаць, што гэта насмешка. Што ён разумеў пад дзяржаваю? Нас усiх? Не, вядома. Калi мы ўсе працвiтаем, то не трэба нас ратаваць. Ён, пэўна, меў на ўвазе нешматлiкiх багацеяў i палiтыкаў словам, "разумных". Калi яны ядуць, то i мы сытыя, калi яны нажываюць багаццi, то i мы багацеем, калi ў iх няма прыбытку, то i мы яшчэ болей бяднеем, калi iх маёмасць у небяспецы, то i нам не спiцца. Як бачыце, першы палiтык i багацей Афiн без анiякага сораму падносiў ачмурэламу натоўпу подласць нешматлiкiх як абавязак, велiч i доблесць шматлiкiх - Радзiмы. Тады iшла вайна, i мы павiнны былi аддаваць свае жыццi за "найлепшых", калi мы хацелi ўратаваць свой пастаянны голад i зрабiць вечным наш шчаслiвы сон. Вам ясна? Ну, вядома ж. Я ж вам усё тлумачу. Але тады мой унутраны голас статка - голас-дэман - не даваў мне гэта зразумець. Я нават меркаваў, што стары гаварыў добра, бо ўсё ў яго было ў згодзе з абсалютнай Логiкай.

4. I вось калi мяне пачало мучыць падазрэнне, што я думаю няправiльна i што розум мой пачынае здаваць, ваш анёл-хавальнiк мацней зацягнуў папругу на штанах, расправiў скрыдлы i прыляцеў, скрыгочучы зубамi. Акыш! Але я зноў не супакоiўся. Ледзь толькi ён адляцеў, як мяне пачаў грызцi другi шашаль: раскаянне за тое зло, што я прычынiў i сваiм сучаснiкам, i нашчадкам i якое будзе кiраваць светам несправядлiвасцi i хлуснi. Я пакутаваў i ўдзень i ўначы. Трэба было неадкладна выпраўляць зло. I вось што я зрабiў бы, калi б вы не паспелi мяне забiць".

У яго перасохла ў горле. Ён папрасiў вады, але дзе было ўзяць шклянку i ваду? Нейкi жартаўнiк выгукнуў: "Выпi ваду з клепсiдры, каб хутчэй скончыць!" Рогат i шум. Шмат з тых, хто спаў, падхапiлiся з незадаволеным выглядам i пачалi бурчаць. Iншыя паднялiся i знакамi папрасiлi вяшчальнiка сказаць, колькi вады засталося ў гадзiннiку. Вяшчальнiк нахiлiўся над пасудзiнай, а потым падняў правую руку i правёў два-тры разы вялiкiм пальцам па другiм суставе ўказальнага пальца. Сакрат пракаўтнуў слiну i працягваў.

5. За ўсё тое, чаму я вас навучыў, вы павiнны былi б азалацiць мяне i акружыць пашанай. За тое, што я зрабiў бы, калi б жыў, вы б павiнны былi не толькi забiць мяне, i мелi б рацыю, але i жыўцом стаўчы ў ступе, як стаўчэ тыран Неарх Зянона Элеацкага - каб той навучыўся выкладаць дабрачыннасць, так цi iнакш, але трымаць язык за зубамi наконт бесчалавечнасцi валадароў. Вам давялося б адрэзаць мне язык, як цар Анцiпатр адрэжа язык рытару Гiперыду, каб той засвоiў урок, што можна прадаваць Радзiму, але нельга лаяць чужынца-пакупнiка. Я сапраўды быў небяспечны для грамадскага парадку, для панавання "мацнейшых". Выкiньце мой труп як падалей, куды-небудзь у затоку цi ў якi-небудзь яр Кiферону - "хай не будзе прах яго ў зямлi атыцкай". Не iснуе большай подласцi i здрады, чым казаць праўду.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость