Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:
* * * Не, не кажыце мне — вайна Не пахавана ў сорак пятым, Усё яшчэ курыць яна У свеце, як струна, напятым. Ад галасоў эфір гудзе, Ляцяць газеты ў свет гайнёю. Не на жыццё, на смерць ідзе Вайна між праўдай і маною. Памалу топіць лёд вясна, Ды шчэ далёка да парадаў. О як жа часта шчэ мана Усё-ткі верх бярэ над праўдай! Дык ці ж сядзець байцу ўбаку Ад бітваў ярасных стагоддзя? На фронце мы з табой, пакуль Пад сінім небам крыўда ходзіць!
* * * Трасе, трасе планету праз гады, I ходзім мы па ёй, як па плытах. Трывожна ў сэрцы: можа, сапраўды Трымаецца зямля на трох кітах? Кіты, кіты, я знаю, цяжка вам: Ад
складаў бомб трашчыць наш шар
зямны. О як бы памагчы мне тым кітам, Кіты — хаця б не падвялі яны!
* * * Жыць без трывог? Не злавацца? Не лаяцца? Не кіпець? Не гневацца? Не абурацца? Крыўду і здзекі — цярпець? Адно берагчы свае нервы — Сябе б надалей захаваць? На ўсё ж астатняе, што пад небам, Пляваць? Б'е чалавека кіем П'яная хеўра — хай? Мары хавае людскія У стол-труну бюракрат — чхай? Хай, што нейкі праныра Уладу — няма саладзей! — Недзе за морам-вірам, Як торбу, украў у людзей? Радуецца: як з воска, Усё цяпер з іх ляпі — Гаці гаці, у войска Стрыжы ўсіх — стойце, слупы! Рот жа адкрыеш, пярэчачы, Рукамі вашымі ж вас (Чакаць ад яго чалавечнасці?), Як мух, перагубіць ураз. Край стрыножыўшы страхам, Душ валадар, Дзесь бомбай ужо размахвае, Са светам гуляе ў пажар. Не згледзіш — пагоніць вецер Іскры далей, без дарог... Жыць без трывог у свеце, Поўным трывог?
* * * Жыцця нястрымны ход! Не згледзеў: бы пірога, Яшчэ адзін во год Адчаліў ад парога. Ён толькі ж што званіў, Нібы званамі, днямі, А ўжо — глядзі — з агнямі Паплыў, паплыў, паплыў. Не павярнуць назад Яго ніякай сілай: Уміг яго ў свой спрат Гісторыя ўмясціла. Падлічваю, чым год, Мне дадзены, я поўніў: Ці мо не варт таго, Каб я яго запомніў? Не, год змаганцам той Усё ж быў: зацяжную З адвечнай цемнатой Упарта вёў вайну ён. Пабач: з эпох сляпых Дайшоўшы нейкім шляхам, Сядзяць шчэ, як струпы, Ў людзей на шыях шахі. Ды цёмныя з вякоў Народы уваскрэслі: Хапуг-гвалтаўнікоў Страсаюць з тронаў-крэслаў. Світае на зямлі. Ды ўсход такі чырвоны: Хто ж без крыві калі Зрываў з сябе карону? Свет кабалы — на злом! Мацнее рэха боя: У барацьбе са злом Хай не ржавее зброя! З няпраўдаю вайна Кіпіць у нас у кожным: Ці ж быць у свеце нам Староннімі ў ёй можна? Ты што, скажы, зрабіў, Каб час прыблізіць зорны? Ці дарам пратрубіў Год, гэткі непаўторны?
* * * А ўсё-такі Розум — наш, не электронны — Айсбергі догмаў у свеце тараніць, I падаюць — чую — з наседжаных тронаў, Як пераспелыя грушы, тыраны. А гэтак жа шчыра, а гэтак жа чэпка За троны трымаліся — рук не расчэпіш! Тыраны над тронамі трэсліся трасцай — Не адарваў бы ад тронаў іх трактар! А як жа старанна — з розумам, з толкам — Сябе ўцэментоўвалі — утрымацца б толькі! У кожным скверы маленькім, бонзы, Свой лік адлівалі ў бетон ды ў бронзу! У зубы гісторыі ўкладвалі цуглі, На мову людскую вешалі пломбы — Хадзілі ля іх толькі еўнухі цугам, Фіміям ім курылі паэтаў плоймы!.. Званчэюць у свеце свабоды бомы, Маўчанне людское ўзрываецца бомбай, I падаюць з тронаў (каму патуралі), Як пераспелыя грушы, тыраны.
* * * Мы — людзі, зямляне. Званы яднання, званіце! Звязаны ўсе між сабой мы нябачнымі ніцямі. Белы ці чорны, грэк ці панамец — Усе мы зямляне: такая радня мы! Мы — экіпаж аднаго карабля, Імя якому — Зямля. Мы
плывём, мы плывём,
бясконцым такім акіянам сусвету — Ці ты бачыш, сусвет, нашу зорачку светлую?
О якія на ёй узыходы і поўдні! Як гуляюць у рэках яе акуні ды промні. Шчасце — жыць на зямлі! Ды, нікчэмныя, сваркі Разрываюць па сёння яе, як аўчаркі.
ІНТЭРНАТ Нашто нам сваркі, людзі! На планеце Народ народу — друг, таварыш, брат. Хай свеціцца між зорак у сусвеце Зямля — людскі наш інтэрнат.
ДАРОГІ Я слаўлю дарогі. Яны прыйшлі на зямлю з чалавекам: дарог у звяроў няма. Ад дыма да дыма, ад дзядзінца і да дзядзінца пратоптвалі нястрымныя ногі людскія дарогі. Вялі заўсёды дарогі туды, дзе дабрыня вачэй, усмешак сонцы, гаворкі людской пералівы — ці ж чалавек без гэтага быў бы шчаслівы? (Гэта ж воўк толькі можа сядзець у сваім лагве ды выць у зоры.) Валіла людзей бясхлебіца (як страшна закатваліся ў іх вочы, гледзячы ў свет бялкамі!), але, як жывая вада, зноў ставілі іх на ногі дарогі. Яны развейвалі ў момант бяду, прыносячы людзям жытняга хлеба скарынкі, парад людскіх падарункі найдаражэйшыя, песні ды сэрцаў шчодрых іскрынкі. (Не віна дарог, што на іх выпаўзала так часта страшыдла з пашчаю крыважэрнай — вайна.) Дарогі — найвыдатнейшыя помнікі чалавецтва. Але на іх не трэба вешаць таблічкі са словамі: «Ахоўваецца дзяржавай» дарогі будуць датуль, пакуль будуць людзі.
* * * Ідзём мы проста ў свой час світальны. Не збіцца б толькі — 0 век асляпляльны! Нас слепіць сонца, нас слепяць горы, Сляпні нас слепяць І слепіць гора. Ідзём, ідзём мы праз рыфы, рыфмы, Нас слепяць міфы, нас слепяць німфы. I пот нас слепіць — нам жыць бы лепей! Нас думка аб хлебе маланкаю слепіць. Ды я не жадаю быць асляплёным. З вачэй здзіраю святла заслону. Хай наша зорка зіхціць выразна. Нам трэба зоркасць, нам трэба яснасць!
* * * Як ні абдумваў я шлях свой — на ім, як тычак, памылак! Па марах юнацкіх, што ў сны мае заляталі, я столькі справіў памінак! Можа, глядзеў на свет зялёнымі вачыма? Цвярозым быць, Прадбачліва жыць памылкі мяне вучылі. I я абдумваць пачаў кожны крок: перш, чым ступаць на дарогу, Перад ёю (хаця б скіраваць туды, куды трэба!) маячыў доўга. А калі праходзіў уперад, часам ізноўку бачыў, Што мне і зараз пайсці трэба б было іначай...
* * * Чым звівацца вужакаю, лепш Развітацца з зямлёй назаўсёды. Як вада, як паветра, як хлеб, Чалавеку патрэбна свабода. Без свабоды ён — птушка без крыл, Што ў карчэўі, падбітая, скача: Па блакіце — ці чуеш той крык? — Дзень і ноч душа яе плача.
* * * Вылузваючыся з бітком набітага тралейбуса (У мяне аж пырснулі гузікі з пінжака), Я раптам стаў ля дзвярэй як укопаны: Над імі — белым па чорнаму — Мне проста ў вочы грозна крычалі словы: «Выйсця няма!» Хацеў я ізноў малаціць па баках локцямі, Каб прабіцца назад I знайсці дзе-небудзь выйсце, Ды бачу: усе спакойненька праходзяць і тут! Я рушыў за ўсімі і яшчэ раз пераканаўся, Што заўсёды можна знайсці выйсце — Нават там, дзе Выйсця няма!
ТАПОР Ці ў бор яго пусціш, ці ў двор, Ці ў сад, залаты ад пладоў, Усюды наробіць дроў Тупы, хоць і востры, тапор. Хіба ж пра што думае ён — Усё без разбору ссячэ: Рабінку, у квецені клён Ці галаву з плячэй. Гатоў ён жыццё загубіць, Скірованы гаспадаром... Аднаго толькі бойся: быць У чужых руках тапаром!
Поделиться:
Популярные книги

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)