Сцежка дадому
Шрифт:
3
– сказаў сабе князь упарта. Была падуладна князю не толькі гэта зямля ўся, але і нябёсы: ён нават з самім усявышнім знаўся! Князь да яго і пастукаў ў нябесныя дзверцы. На чорную справу ўсявышні даў згоду — не меў, пэўна, сэрца. На крыллях сваіх нябачных памчаў туды, дзе на грудзе сядзеў Сцяпан каля дуба, адзенне шыючы людзям. Сыпнуў на Сцяпана паганым зеллем з нязнаных гародаў, і хлопец светлавалосы каменем стаў назаўсёды. Прымчала Вулляна птушкай на стрэчу чаканую з любым, ды замест хлопца сустрэла камень немы пад дубам. Падбегла туды і з плачам, што трос яе плечы рыўкамі, акамянелага хлопца абхапіла рукамі. А князь той ужо Вулляну чакаў ля зялёных пагоркаў, ды, не прычакаўшы, пад'ехаў к дзяўчыне, што плакала горка. — Не плач дарэмна, Вулляна,— крануў яе князь нецярпліва,— пакінь гэты камень — ты станеш у свеце самай шчаслівай. Ды князя нават і слухаць Вулляна не пажадала — да сэрца тулячы камень, яшчэ мацней зарыдала. Так плакала несуцешна, што ад слёз яе горкіх між незабудак і братак пабег ручаёк з пагорка. А потым у полі зялёным пад зарою калянай сама слязамі сышла ўся і стала ракою Вулляна. Па сёння цячэ між красак яна беларускай зямлёю. Па сёння й завецца Вуллянай, Віліяю, Вяллёю. ЯЦВЯГІ1 Хто ўкраў сёння сонца з неба, пераплёў шляхі каранямі? Хоць крычы: дзень, як луг у цэбры, затапіла свет туманамі. Недзе пікамі далеч ашчэрыў вораг — што ж, аб крыжацкія лбы памацуем нашы сякеры: мы — яцвягі, мы — не рабы. Дзеці
...Таму прадстаўляю перад вашай каралеўскай вялікасцю ворага божага, страшную пачвару і хімеру, ніколі дагэтуль нябачаную — Казіміра Лышчынскага, брэсцкага падсудка. Я абвінавачваю яго ў тым, што ён асмеліўся на 265 лістах не толькі паказаць пана бога як неіснуючае тварэнне фантазіі, сляпую выпадковасць і зрынуць яго з недасяжнай вышыні, але і асмеліўся прыпісаць уладу і кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе...
Я — тару! Агонь мае ногі ліжа, Скача — на грудзі, на грудзі! — раз'ятраным лісам. Я — тару! Патушыце мяне, патушыце! Людзі!!! Што ж вы маўчыце?! Што ж ад мяне адвярнулі — такія лядовыя! — твары? А, гэта ж і вам я — «пачвара»! Вам, каму расказаць гэтак прагнуў, Як, хіжыя, укралі ксяндзы ў вас праўду. Душы вашы прыдбаўшы, заслаўшы кадзілам вочы, Вякамі водзяць зладзеі вас сярод ночы. Водзяць, водзяць, нібы авечак на пасту, Вас — сляпую паству! Я прыйшоў да вас, каб скрануць замшэлы валун іх догмаў. Як кінуліся ксяндзы на мяне! Люцей за догаў! Хаця ж бы ад ерасі-яду ўратаваць вашу веру — У агонь, у агонь хімеру!.. Я — гару! Я — гару! Тры стагоддзі гару — З вамі ўсё гавару... ДЗЕКАБРЫСТЫ Вірам — плошча Сенацкая: мы паўсталі — Сцяну векавую маўчання узарвалі. О як шчыра ляпілі цары (што аж праглі народ ашчаслівіць) гэту сцяну! Як яе мацавалі, сцераглі, пільнавалі, гэту сцяну! Шабля жандара кроіла крыва краіну — сцяна, Свісталі бізун ды нагайка па спінах — сцяна. Ці ж не даволі праўды шукаць у двары мужыкам — сцяна, Жыць на Русі толькі добра цівунам ды шпікам — сцяна. Край навылёт пранізалі іх вочы-пікі — сцяна, Шчыліны ўсе абляпілі чуйныя вушы без ліку — сцяна... О, за гэтай сцяною глухою, людскою бядой мураванаю, Было як у бога за пазухай Дому Раманавых. Думкамі голаў цары не забівалі у светлым раі: Пра ўсё за іх дбалі іхнія халуі. Рукамі тых халуёў грэблі яны з душ падданых даніну, Рукамі тых халуёў з дзіцячых ратоў выдзіралі яны хлеба скарыну. Трэба былі царам з золата толькі палацы, Трэба ж былі царам сабакары ды паяцы. О як апявалі яны цароў, халуі, О як у ладкі пляскалі з усіх бакоў, халуі (Вы думаеце, гэта нішто — ладкі? На гэтых ладках, бяздумных ладках, Растуць тыраны, як на аладках). А як таленавіта лікі цароў халуі малявалі — сонцы нібы! Якія ясныя вокал галоў выводзілі німбы! Як перад тронам падалі на калені, як білі чалом у зале! З якой шчаслівай усмешкай яго вялікасці боты лізалі! Таго ж, хто не ўмеў боты лізаць, халуі навучыць кляліся, Прысягалі дарам: усіх, як ёсць, закілзаць — ліся, золата, ліся! Так, і кілзалі, кілзалі, кілзалі, Рукі і ногі «няверным» вязалі, Вучылі шпіцрутэнамі, штыкамі, Лютымі нерчынскімі руднікамі. Таўклі ў мазгі ўсім — год за годам, Што цары — гэта слугі народа, Хоць было зусім наадварот: Не цары былі для народа, Для іх быў народ. Спрадвеку раджаліся ўсе і жылі — для цара, На смерць, не думаючы, ішлі — за цара, Малілі, каб бог зберагаў (шмат зім і лет) — цара, Думалі, скончыцца свет — без цара. Ды падданых сваіх цар ясналікі Нават не бачыў з трона — быў занадта вялікі. Для яго людзі ўсе — мухі: Якія ў іх могуць быць мукі? Яны толькі пешкі ў царскіх забавах — войнах, Людскіх недарэчнейшых бойнях. Імі, бязмоўнымі мужыкамі, Біцца можна з другімі царамі, Біцца, як бітамі, як шарамі, Біцца галовамі іх, ілбамі. Усё роўна не скажуць яны ні слова: На тое ж аднята ў іх мова. Можна смела іх кідаць у бой, Гнаіць у акопах... Не! Хопіць! Гулкім грукам па бруку — боты: На плошчу, на плошчу, паўстанцкія роты! Локаць да локця (духам слабыя, прэч!) Строяцца, строяцца роты ў карэ. Досыць маўчаць — у бой з пракаветным горам! Мы выйшлі на плошчу, мы сёння гаворым! Мы кажам: род царскі — тыранскі, пад корань яго, да семя! Каб і ў вяках не было яму уваскрасення! Хай тыя, што сеюць, што веюць, што жнуць, што аруць, што будуюць, Краінай і доляй уласнай кіруюць. У іх ёсць свой розум — ну, хіба ж яны калекі? Яны ані ў кога не просяць апекі... Мы на плошчы Сенацкай. За ёю — прасторы, прасторы... Мы доўга маўчалі, мы сёння гаворым! О як ад той мовы трон скаланула — крывавае катаў крэсла! О як ад той мовы прачулай дробна каленкі ў цара затрэсла! Апекуна-цара ратаваць выбеглі ўсе лізаблюды (О як ірвуцца яны паказаць сваю адданасць усюды!). Трымацца, паўстанцы: між здрадніцкіх плеч цар артылерыю коціць! Акружана плошча... і вось карцеч нас косіць, нас косіць, нас косіць. Ды голас высокі наш — не заглушыць гулам гармат грымотным! Ён да краю зямлі даляціць, мур часу праб'е, несмяротны! Хай ведае свет: на цара з гайнёй меч пометы смела ўзнялі мы. Мы выйшлі вайной, мы выйшлі вайной на рабства — гора радзімы. ...Меч Расіі аголены, чысты — Дзекабрысты.Поделиться:
Популярные книги
Николай I Освободитель. Книга 2
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00