Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:
* * * Кахаць — гарэць, Жыць без кахання — тлець. Няма кахання — белы дзень цямнее, Няма кахання — і вясной зіма: Душу ні сонца, ні агонь не грэе. Няма кахання — радасці няма.
* * * Каханне — гэта чысціня, Каханне — гэта вышыня, Каханне — гэта зорны час Душы, што ўгору ўзносіць нас. Яно не ведае ані Нікчэмнай хітрасці, хлусні, Не знае ў сэрцы цёмных плям — Глядзіць адкрыта ў вочы нам. Калі ў каханне ўсё ж мана Цішком
пракрадзецца, яна
Развее ўміг яго дазвання: Там, дзе мана — няма кахання!
* * * Зары запозненай каснік Хто ў ціхі час згубіў за пожняй? На момант выслізнуў і знік За хмаркаю, як прывід, поўнік. Ты не прыйшла... Клён пацямнеў. Зямлі шматфарбнасць гасіць вечар. I холад нізавы мяне Патроху ўжо бярэ за плечы. Ты не прыйшла... Мо твой цягнік Сышоў на перагоне з рэек? Ці недзе сон, як чараўнік, Скаваў няўзнак праменні веек? Ты не прыйшла... Што без цябе Мне гэты свет — яго б не браў я! Што мне на ўзгоркавым гарбе Шалёны водар разнатраўя!
* * * Згубіў цябе. Куды ж пайсці? Ні адраса, ні тэлефона. Як промень воч тваіх знайсці У горадзе мільённым? Я без цябе — аглухлы грот, Пусты, без пчолаў, вулей. Ізноў, ізноў — каторы год! — Кірую ў джунглі вуліц. Мо між людзей твая мільгне Касынка выпадкова? Мо дзе ўзляцяць насустрач мне Дзве ластавачкі броваў? А за вясной — кіпіць вясна, Не згледзіш — час асенні. Тапчу, тапчу асфальт звідна, Шукаю голку ў сене.
* * * I дабрата і прыгажосць — Гляджу: такое спалучэнне! А можа, гэта ўсё і ёсць Душы высокае свячэнне? Прамень твайго святла і я Злавіў вачмі ў паглядзе шыбкім, I адгукнулася мая Душа на промень той, як скрыпка. Імчала электрычка нас, За шклом мільгалі светафоры I неба немае, дзе — час! — Збіраўся зор высокі форум. Дзесь ля Ушы, нібы рака, Вагон запоўніла вяселле, I ўжо віхуру гапака Панеслі колы між аселіц. Нас грэў вясёлы танец той, I падпяваў паціху кожны: Ты — ява казкі залатой, I я — вандроўнік спадарожны. На развітанне з цеплынёй Ты пасміхнулася мне ветла, I ў чорнай цемені начной Мне раптам стала гэтак светла! Ішоў я, повен мараў-сноў, Асенняй вуліцаю хліпкай, I пела, пела, пела зноў У сэрцы сонечная скрыпка.
* * * Цячэ гародамі Гарынь, А у Гарыні — неба сінь, А ў Гарыні — дзень які! — Далека ўнізе ястрабкі. Вас сцежка берагам вяла, Між лозаў петлі вам віла. Пясок, што слаўся ля ракі, Лізалі хваляў языкі. Маўчалі вы абое: там Слоў не хапала ў свеце вам. Ды пра агонь душы ярчэй Казалі позіркі вачэй. Хоць ехаў ты, ды браў навек Бляск гэты ясны з-пад павек, Браў рук цяпло, браў гэты плёс, I гэту сцежку паміж лоз, I
стужку чыстую — Гарынь,
I у Гарыні — неба сінь, I ў Гарыні — дзень які! — Далёка ўнізе ястрабкі.
* * * Не крыўдуй на мяне, не крыўдуй, Калі што сказаў бесталкова: Буйных дум маіх чараду Хіба ж проста ўціснуць у слова? Для мяне ты — пасланне нябёс, Што змяніла ўсіх сноў кірунак, Ява мары маёй, мой лёс, Мая муза, мой паратунак. Нібы раптам усе ўзышлі Мае зоры з вышыняў бяздонных, Ружы ўсе мае расцвілі, Што так доўга спалі ў бутонах! Ясната воч спагадных тваіх — Як, і сам я не знаю — Узняла мяне, ўзвысіла ўміг, Падхапіла, як хваля марская.
* * * Пакуль маё сэрца замкнёна было на цяжкі, як наледзь, замок нявер'я, Яно здавалася мне з кулачок, не большым. А гэта ж у ім — рэкі шырока плывуць, хвалямі плёскаючы аб берагі, Лугі вясновыя зіхацяць золатам лотаці, незабудак блакітам, Вятры паднябесныя граюць на карабельных мачтах напятых, Сонца гуляе, гараць прамяніста планеты і зоры сусвету... Вось якім стала сэрца маё неабдымным, Калі ты адамкнула яго Ключом свайго чарадзейнага слова: «Кахаю...»
* * * Ты казала: будзеш зноў чакаць, Будзем зноў у свеце — мы ды поўнач, Будзе ў просе драч драча гукаць Ды стаяць над каласамі поўнік. А пакуль — я круглякі калю, А пакуль — звіні ў руках, тапор! А пакуль лаўлю, лаўлю, лаўлю Сонца, што плыве за дальні бор. I такая ў свеце шырыня, I такая ў небе вышыня, I такая за палямі сіняя Прад вачыма гарызонта лінія!
* * * А мо гэта ноч табе упала на плечы I ў залі пад гукі басоў Зацьміла ўсе люстры мне ў дзіўны той вечар Ноч тваіх валасоў...
* * * Ты — бераг мой, бераг... Пад небам, сінім і чорным, Як доўга насіла па моры жыццёвым Мой човен! Як доўга ад хвалі да хвалі шпурляла Яго з крыкам чаек! У белых туманах сляпых, у бяззорых начах Як доўга шукаў я прычала! Цвілі белым цветам Пад хмаркамі вішні на свеце... Ды зноў міма вёснаў, ды зноў міма вёснаў Мой човен Праносілі вёслы! I вось за грэбнямі хваль высокімі Мой бераг — у соснах і сонцы! Гляджу і не веру — То сон Ці Не сон?.. Мой бераг!
* * * Бывае часам: смоўж сумненняў Цябе з дарогі ўбок звядзе, I ўсю душу аледзяненне Цяжкою глыбай абкладзе. Дзень цэлы ходзіш — хмара хмарай, I ні жаданняў больш, ні сіл, I свет у восеньскіх пажарах Ужо табе не міл, не міл. Ды блісне тонкі промень веры, I — растае памалу лёд. I для душы адкрыты дзверы Ізноў у паднябесны лёт!
Поделиться:
Популярные книги

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)