Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Шрифт:
МАРНАТРАЎСТВА Так, не пазнаць сёння вёскі: Дзе яе кроснаў лёскат? Не тчэ, не прадзе ўжо: яе Крама цяпер адзяе. Ды прыйдзе зіма ў госці — Няма дзе рук дзець вёсцы. I вось — не смешкі, не жарты — Гуляе вясковец у карты! Як прыкра: старыя дзядзькі, Былыя майстрыхі — жанкі У воблаках дыму сівога Б'юцца ў падкіднога! Іх і нядзелі і будні Крадуць чырвы ды бубны. Крычу ім: куды гэта варта — Вяскоўцам гуляць у карты! Спрадвечная працаўніца, I ткалля, і пралля, і жніца, Часам — дзён гэткіх транжырка! Вёска, як пасажырка, Што села на поезд недзе I ўдалеч іншую едзе З Учора свайго ў Заўтра... Хто там гуляе ў карты?
АВЕЧАЯ
СПРАВА
Бляялі раз-пораз ды, кідаючыся ў нецярпенні па хляве, глуха грукаліся бакамі аб сцены. А цяпер, выпушчаныя на волю, клубкамі коцяцца па густа запыленай вуліцы — Хутчэй, хутчэй на выган! Там да травы прыпадаюць адразу, пыскамі вострымі шнырачы па купінах — Ні на міг не адрываюцца ад зямлі, За цэлы дзень і на неба не глянуць — што ім воблакаў белыя ветразі, што ім сусвету вечна юная сінь! Адным заняты яны — назбіраюцца травы, каб потым, лежачы ў цёплым хляве, лена зубамі яе перажоўваць, то заплюшчваючы, то зноў прыадплюшчваючы вочы, у якіх адно: сытая задаволенасць. I так — кожны дзень. Ніякіх клопатаў у галаве — Пра ўсё за іх думае гаспадар: жытло ім ладзіць, выпускае на пашу, сена рыхтуе ім на зіму. Шчаслівыя, знаць не знаюць яны, што іх чакае пасля. Ды што ім тое «пасля» — ім толькі б цяпер пад'есці. Пад'есці! Да ўсяго ж астатняга — якая ім авечая справа!
ДВУЛІКІЯ ЯНУСЫ Калісьці жыў на зямлі двулікі Янус: На адным твары — два розныя лікі. Сёння (я сам сустракаў) таксама бываюць на свеце двулікія янусы. Толькі свае два розныя лікі хаваюць яны пад маскай адналікасці!
* * * На падмурку хлусні Ты будуеш дом свайго шчасця? Абклейваеш гэты падмурак паперай, на якой з такім майстэрствам ён намаляваны — на выгляд, і праўда, як з цэглы! Адно: трэба заўсёды яго падмалёўваць і падмалёўваць, бо, не давядзі бог, заўважаць, на чым стаіць дом твайго шчасця. Гэта ж любы можа тады падысці і ткнуць у падмурак пальцам — Рухне вобзем адразу ж дом твайго шчасця.
ПРАЎДА I КРЫЎДА Калі праганяецца Праўда, Вылазіць на свет Крыўда. О, бойцеся Крыўды — яна — сляпая: Забойцу — міне, бязвіннага — пакарае.
* * * На тое ж у нас галава на плячах — Каб думаць. На тое ж у нас галава на плячах, Каб разабрацца, дзе золата, дзе гніль блішчыць на карчах. На тое ж у нас на плячах галава, Каб на кручок хлусні не брацца, Каб палічыць хаця б, што два на два — Чатыры, а не дваццаць. На тое ж у нас галава на плячах — Каб — без завалаў, ясны — у Заўтра пракласці шлях.
ЧАС Час — ён складаецца з нас (і віну за людскія заганы і болькі не ўскладвай на час): час — гэта мы, мы — гэта час.
* * * Прыстаў да льду каліны ліст — Няўжо былі тут хвалі? Раку пад злы хаўтурны свіст Мяцеліцы хавалі. Маўчала доўга ў берагах Яна глухой парою, Згубіўшы след свой у снягах Пад ледзяной карою. I хоць не бачыла святла — Ці ходзіць небам поўнік? — Але і ў цемры той жыла, Як і заўсёды, поўна. Рабіла зноў у схове льду Работу несціхана: Каб не мялеў, сваю ваду Нясла да акіяна.
* * * Мо ў тым і ўсе нашы пралікі, Уся памылка, можа, ў тым: Мы часта марым аб вялікім, Задавальняемся ж малым. I тое, чым жывём употай, Што ў сэрцы
носім мы здавён,
Усё адкладваем на потым, Усё чакаем лепшых дзён.
Дні ж лепшыя — адкрыйма вочы! Нясуцца міма. Назаўжды! А мы бразгочам, мы бразгочам Той драбязою праз гады! Пасля спахопімся, ды — позна: Ўжо рыбка выслізнула з рук! Гадоў былых ніякай позвай Назад не вернеш, мілы друг! Так па прывычцы губім сілу Мы зноў на спраў маленькіх рой. Ну, а вялікае? Ў магілу Нясём з сабой, нясём з сабой!
* * * А можа б, ён і жыў між нас, Каб мы былі дабрэй на трошкі? Мо дабраты яму якраз I не ставала нейкай крошкі? Хто ведаў з нас, што, франтавік, Хаваў ён, ціхі, ранаў немач I што на болю наступ звык Зубамі толькі скрыгаць нема? Няпраўда, што мы дбаем больш, Як кажуць, аб сваёй кашулі. Ды ўсё ж бяды прадвеснік — боль Яго мы ў лёце дзён не ўчулі. Не ўбераглі, не ўсцераглі... Магчыма, тут зусім няварта Нас дакараць — што мы маглі? — Ды ўсё ж я — нібы вінаваты. Так апусцела ўсё кругом!.. I думка лезе мне ў самоце: А як жа будуць без яго Людзі на балоце?
* * * Быць дабрэй, Быць чысцей, Пра людзей (яны ж усе бездакорныя па прыродзе!) Думаць часцей. Не, гэта — не мода, Гэта (зноў жа адтуль, з краіны маленства, Адкрытай, як неба) — Душы патрэба.
* * * Белы верш — як распрэжаны конь, што пусцілі на канюшыну. А можа, ўсё-такі часам — каб бег куды трэба — Цуглямі рыфмаў яго закілзаць?
ДЗЕДАЎ НАКАЗ Не забыць бы дзедавага Слова залатога: Не рабі ліхога, Не кажы пустога.
* * * Разбегліся думкі мае, як мурашкі — якая куды. Я хацеў іх сабраць у клубок — спакайней бы было, калі б былі яны ўсе пры мне. Але паспрабуй ты за імі ўгнацца! Зловіш адну — другая ўцячэ. Я лаўлю іх, лаўлю. Покуль якая - небудзь не зловіць мяне I не павядзе за сабою. А астатнія будуць чакаць сваёй чаргі...
СЯБРАМ-ПАЭТАМ «ПРЫЗЫВУ» ПЯЦІДЗЕСЯТЫХ Вось і прыйшла пара для справаздач. Ніл Гілевіч Як непазбежна льецца Вада жывая — Час! Яшчэ ж мы ўчора, здэцца (Не прызнавалі нас?), Насілі — разам з краем — Празванне «малады». А ўжо — глядзі — збіраем У зборнікі гады. Як вехі — даты, даты. Тасую годы, рад, I вершы, як салдаты, Выстрайваюцца ў рад. Байцы святла, любою Пагодай, першацвет, Ішлі на поле бою — На поласы газет. Няслі з сабой ад стрэхаў Зямлі трывогі-сны, Нямоўкнучае рэха Бяды людской — вайны, Усё паведаць праглі: I горкую, без слоў, Жальбу удоў, і скаргі Закінутых палёў. У людзі ў строфах неслі Пах лесу, дым расы, Звон жніва, роднай песні Жывыя галасы. А з імі, з казкай красак — Жыцця ў радках стае! — Няслі й памылкі часу, А часам — і свае. Зару зямлі трубілі. Бывала — неўпапад. I, як салдат, іх білі, Любілі, як салдат. Пазналі, і не скупа, Яны — не падаць ніц — I вастрыню і тупасць Рэдактарскіх нажніц. Ды хоць смылелі раны I кліч часамі глух, А ўсё-ткі ветэраны Свой захавалі дух. Дык ці ж у новым часе — Шумі, жыцця прыбой! — Ляжаць ім у запасе? Ізноў — у бой!
Поделиться:
Популярные книги

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)