Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Цікавы. Ты што, забыў? Я ж расказваў табе, калі…

Ён хацеў сказаць: «Калі мы пісалі кнігу» — і чамусьці не сказаў, асекся.

— У вайну вы сустракаліся з ім?

— Аднойчы. На пасяджэнні абкома.

— Але пасля вы былі камісарам брыгады, якая вырасла з атрада Чапаева…

— У брыгаду ўвайшло чатыры атрады і спецгрупа.

— Але штаб брыгады павінен быў ведаць пра тыя сувязі, якія наладжвалі атрады. Сямён Парфёнавіч, што вы можаце сказаць пра гэтыя вось дакументы? Я знайшоў іх у партархіве. Арыгіналы напісаны Варавам.

Гукан узяў паперы, і яны затрымцелі ў яго руцэ.

«Хвалюецца стары», — адзначыў Шыковіч з павагай

да чалавека, якога ўсхваляваў напамінак пра загінуўшага таварыша. Гукан падняўся і пайшоў да рабочага стала. Узяў там акуляры. Вярнуўся, сеў і доўга чытаў тры кароткія запіскі.

— Хто такія Доктар, «Хірург», Маруся, Насця? Вось што мяне цікавіць. — Шыковіч ішоў, збіраючыся перадаць расказ Яраша, асабліва тую частку, што тычылася Савіча. Сказаць, што жывая дачка доктара.

Гукан адарваўся ад папер, пранікліва паглядзеў на пісьменніка праз акуляры, потым паверх іх. Пакачаў галавой, уздыхнуў.

— Не помню, брат. Марусь сувязных у нас быў добры дзесятак. Каторая з іх? Бачыш, што я табе скажу, Кірыла Васільевіч. Варава быў цікавы чалавек. Але ў яго было многа дзівацтваў. Не ў дакор нябожчыку. Была ў яго схільнасць да розных прыгод, часам проста-такі авантурнага характару. Помню, яго на абкоме яшчэ прабіралі за нейкую рызыкоўную аперацыю. Ён стварыў такую заблытаную агентуру, навыдумляў столькі самадзейных кодаў і шыфровак, што пасля мы не маглі разабрацца, што да чаго. І разам з тым, я табе скажу, быў даверлівы, як дзіця. Яго агенты потым правальвалі нашых людзей. Ды і сам ён загінуў праз гэтую сваю залішнюю даверлівасць. Хацеў прыручыць ваўка. Пайшоў на сустрэчу з начальнікам паліцыі. А той гад замест трох чалавек аховы, як дамовіліся, узяў трыццаць. Зрабіў засаду. Яны ўжо сышліся, пачалі гутарыць, як іх абкружылі. І Пракоп, каб не трапіць у іх лапы, узарваў гранату. У кішэні. Самога насмерць. Начальніку паліцыі адарвала нагу…

Пра гэта Шыковіч ведаў. І пісаў. Нічога новага і нічога такога… зняважлівага для кагосьці Гукан не сказаў. Аб'ектыўная спакойная ацэнка людзей і фактаў, якія сталі ўжо гісторыяй. Але, відаць, менавіта праз тое, што Гукан гаварыў пра Вараву, пра невядомых падпольшчыкаў і сувязных, як пра нейкіх далёкіх гістарычных асоб, а ён, Кірыла, апошні тыдзень жыў з імі, як з блізкімі і дарагімі людзьмі, Шыковічу расхацелася расказваць пра Савіча і Зосю. Забіраючы ад Сямёна Парфёнавіча паперы, ён таксама ўздыхнуў:

— Нялёгка, відаць, дакапацца цяпер да ісціны.

Гукан зняў акуляры, праціраў пальцамі вочы, быццам вельмі стаміў іх, прачытаўшы тры запіскі. Спытаў:

— Дык, значыцца, сядзіш у архіве?

— Сяджу.

— Такіх дробных загадак там многа. І ўвогуле, Кірыла Васільевіч, — Гукан ускінуў галаву, усміхнуўся, — няўжо цябе не хвалююць праблемы сённяшняга дня, што ты залез у склеп да Сыраквашкі? Такія падзеі! Да з'езда ідзём. Ды да якога з'езда! Чытаеш — дух займае.

— А гэтыя праблемы, — Кірыла ляпнуў па згорнутых копіях, — па-вашаму, трэба пахаваць назаўсёды? — У голасе яго прагучала раздражнёнасць.

Старшыня чамусьці адразу ўспомніў пра ўчынак сына гэтага дапытлівага даследчыка партызанскіх архіваў. «Навошта чалавек прытвараецца, што яго больш за ўсё цікавіць сёння Варава, доктар і справы падпольшчыкаў?»

— Чаму пахаваць? Няхай капаюцца гісторыкі, іх хлеб. А ў нас з табой даволі надзённых задач. Заняўся б ты сынам лепш. Во праблема!..

— А што з маім сынам?

— Як што? Ты не ведаеш? Ай-вой-вой! Вось табе і на! Бачыш, да чаго давёў архіў. Дарожкі ў парку падмятае твой

сын.

Шыковіч хацеў падняцца і не здолеў: невядомая сіла прыціснула яго назад да крэсла. Ён адразу зразумеў, што значыцца «падмятае дарожкі». У той час калі ён з чыстымі думкамі і імкненнямі робіць святую справу — уваскрашае справу герояў, што загінулі за гэты вось ясны мірны дзень, сын, яго любімы сын, учыніў нешта бруднае, недастойнае. У першы міг з'явілася адчуванне, быццам на галаву вылілі памыі, не, пляснулі нечым смярдзючым, слізкім, гідкім.

Гукан зразумеў, што ўдарыў у самае балючае месца. Ён не злараднічаў, у яго таксама ёсць сыны, праўда, ужо самастойныя людзі. Паспрабаваў нават змякчыць:

— Але, падносяць нам дзеці сюрпрызы. Дзіўнае пакаленне расце…

Ён падняўся і адышоў да акна, глядзеў на каштаны. Яшчэ нешта гаварыў. Шыковіч не чуў. Следам за тым агідным адчуваннем пачала расці злосць. На Славіка. На Гукана. На Валю: яна больш за ўсё патурала капрызам дзяцей. На сябе: бязвольны чалавек, уласнага сына не мог выхаваць! Гукан папрасіў прабачэння і сеў за рабочы стол. Націснуў кнопку званка. Сказаў дзяўчыне, якая з'явілася ў адзін міг:

— Хто там па чарзе? Прасі.

Шыковіч падняўся і, не развітваючыся, пайшоў да дзвярэй.

— Заходзь, Кірыла Васільевіч. Я, можа, успомню прозвішчы сувязных. Маруся, кажаш? Пазваню Ткачуку, начштаба нашаму…

На вуліцы, пад каштанамі, Кірыла адчуў, што ўдарыла ў пот. Пацяклі раўчакі за каўнер, залівала вочы. Ніколі не было ў яго такой патлівасці. І дзень нядушны. На сонца раз-пораз наплываюць хмаркі. Вецярок.

Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Нейкі прахожы з усмешкай спытаў:

— Парылі, таварыш?

Не адразу дайшоў да сэнсу гэтых слоў. А калі дайшоў, Шыковіч кінуўся прэч ад дзвярэй гарсавета. Але на скрыжаванні вуліц спыніўся. Куды ісці? Нейкае своеасаблівае, бадай што незнаёмае пачуццё пацягнула ў парк.

«Пагляджу, ці ўмееш ты хоць падмятаць, сабачы сын. Рос як у Бога за пазухай. А вылупіўся на свет божы і не можаш кроку зрабіць па-чалавечаму… Як ты глянеш мне ў вочы? Я не скажу табе ні слова. Стану і буду глядзець… Падмятай!.. Падмятай!..»

Каля цэнтральнага ўвахода сляпіў вочы касцёр вялікай клумбы. За ёй — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Магчыма, пад гэтае шарханне шын па дробнай цэгле дзеці хораша спяць. Ці, можа, і малых і старых ап'яняе пах кветак? Маладыя маці, наадварот, забіраюцца глыбей, у цень, ці сядзяць каля фантана. Да глыбінь гэтага вялікага старога парку гарадскія ўлады ніяк не дабяруцца. Іх за гэта крытыкавалі. А Шыковіч заўсёды лічыў, што так лепш. Пачнуць добраўпарадкаваць — сапсуюць усю дзікую непаўторную прыгажосць. Ён асабліва любіў глухія куткі за сажалкай. Але наўрад ці будуць падмятаць там. Таму ён спачатку абышоў усе дарожкі паблізу, у культурнай частцы парку. Гулялі дзеці, драмалі на лавачках з газетамі на каленях пенсіянеры. Маладыя мамы чыталі тоўстыя раманы. Бабулі вязалі шарсцяныя чулкі. Дзіўна. Хвіліны ўтрапення, разгубленасці мінулі, і ён усё востра прыкмячаў, усё фіксаваў у памяці. Нават злосць знікла. З'явілася нешта зусім іншае. Хацелася сустрэць сына, і расла боязь гэтай сустрэчы. На вузкім мосце цераз роў ён спыніўся. Падумаў, што было б, каб з такой вышыні скочыць у зялёную ваду сажалкі, дзе цьмяна адлюстроўваюцца неба і старыя дрэвы, парэнчы моста і горда выгнутыя шыі лебедзяў.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус