Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Яна была аб'ектыўны і разумны педагог. Але ў першую чаргу — маці. Як педагог паверыла Тарасу. Як маці адчула непрыязь да яго. Яна заўсёды любавалася прыёмным сынам Яраша, ставіла ў прыклад сваім дзецям. А цяпер падумала: «Грубаваты хлопец, недалікатны. Таварыскай салідарнасці не мае. Калі ўжо разам былі, прамаўчы».

Несвядомы парыў мацярынскай душы: пачула дрэннае пра сына — хочацца, каб і на другіх былі плямы.

Хутка Валянціна Андрэеўна выдумала нейкую прычыну і пайшла ў хату.

Галіна Адамаўна, якая адчула гэтую змену ў настроі сяброўкі, з дакорам сказала Тарасу:

— Нядобра так… Трэба

разумець, што маці чуць такое балюча. Ты мог бы і памаўчаць.

— Ды нельга маўчаць, Галіна Адамаўна! — запярэчыў Тарас. — Каб вы ведалі, як ён паводзіў сябе і якую лухту гарадзіў. Ва ўсім расчараваўся, усё яму абрыдла, усё не падабаецца. А мы будзем глядзець і маўчаць? У нас часта так робяць. Ад бацькоў хаваць, ад грамадскасці… Пакуль чалавек не апынецца ў балоце. Тады будзем ахаць. Не. Я знарок. Яшчэ Кірылу Васільевічу скажу. Няхай ён пацікавіцца, чым там камсамол займаецца на студыі.

— А сам піў з ім, — усё яшчэ хмурылася Наташа.

— Не сунь носа ў мужчынскія справы! — асек яе Віця.

— Фу, мужчыны! — зняважліва фыркнула дзяўчынка і паскакала на адной назе да ручая.

— Піў я дарэмна, — разважліва згадзіўся Тарас, звяртаючыся да Галіны Адамаўны. — Але каб вы бачылі, як ён умее заказваць. Сціва Аблонскі! Калі ён схлусіў, што ў яго ні капейкі грошай, баюся, што наліжацца. І, чаго добрага, накуралесіць.

Выпіўшы з Тарасам дзве трэці ад заказаных трохсот грамаў, Славік хадзіў і шукаў, за чый кошт пажывіцца яшчэ. І знайшоў у парку. Адзін графаман страшэнна хацеў надрукавацца ў газеце. Ведаючы, што лёс яго вершаў залежыць ад кансультацыі Шыковіча, ён настойліва шукаў сцежку да яго «чэрствага сэрца». Падвярнуўся сын Шыковіча. Што ж, можна паспрабаваць зрабіць і такі ход, тым больш што хлапчына працуе на тэлестудыі: там таксама можа спатрэбіцца пратэкцыя.

Працу сваю малады Шыковіч любіў. Але пасля таго як высмеяў сваё асістэнцтва перад Тарасам, пасада сапраўды здалася яму мізэрнай і смешнай. Падвыпіўшы, ён вырашыў на работу не ісці. Адбудзецца перадача і без яго.

Пасля шчодрага пачастунку графамана ў Славіка пачало дваіцца ў вачах. Насупраць сядзелі два «вялікія паэты». Падавалі дзве «каралевы» з каронамі на галаве. А міма адкрытай пляцоўкі летняга рэстарана хадзіла то двое, то цэлы атрад дружыннікаў. Славік баяўся дружыннікаў больш, чым міліцыі.

Прыйшло ў галаву, што яны пільнуюць яго. Таму ў хвіліну прасвятлення ён уцёк ад «вялікага паэта», які ўвесь вечар чытаў вершы. Нырнуў у кусты, выйшаў цераз глухія вароты з парку і з найлепшым намерам — пільнаваць кватэру, каб не залезлі зладзеі, — ішоў дадому. Але, на няшчасце, кватэра яго была побач з гатэлем.

У гэты абласны горад не так часта заязджаюць замежныя турысты. Але ў той летні вечар спыніліся праездам з поўдня ў Ленінград ангельскія студэнты. На дзвюх вялікіх старамодных машынах. Машыны сабралі цэлы натоўп зявак. Славік, безумоўна, адразу далучыўся да іх. П'янаму, калі ён даведаўся, што гэта ангельскія студэнты, страшэнна захацелася абмеркаваць з імі некаторыя міжнародныя праблемы. Пайшоў шукаць гасцей. Яны вячэралі ў рэстаране. Славіка не пусцілі туды. Гэта яшчэ больш распаліла, раззлавала яго, умацавала рашучасць дабрацца да турыстаў любым чынам. Ён пралез у рэстаран праз кухню, ведаў усе хады і выхады — жыў побач, часам,

па даручэнню маці, купляў абеды на дом.

Ён шумна прывітаў ангельцаў. Тыя ўзрадаваліся выпадку пазнаёміцца з савецкім юнаком і запрасілі яго к сталу. Але ангельскую мову Славік вучыў — абы выцягнуць на тройку. Ды і тое, што вывучыў, за год забыўся. Вымаўленне ў яго было жахлівае. Запас слоў бедны. Ды яшчэ да таго ж ап'яненне. Хацеў сказаць адно, а выходзіла зусім другое, супрацьлеглае. Пры ўсёй сваёй стрыманасці і паважнасці ангельцы не вытрымалі. Моладзь ёсць моладзь. Спачатку — ветлівы смех, потым — выбухі рогату. Гэты рогат абразіў Славіка. Ён хоча пагутарыць зусім сур'ёзна, даведацца, напрыклад, што яны думаюць пра вайну і мір, а яны — вось як, рагочуць… Чакайце ж! І Славік перайшоў на родную мову:

— Чаму ржаце, як шатландскія жарабцы? Чэрці рыжыя! Шпіёніць прыехалі? Куды атамную бомбу скінуць? Дык мы на вас дзесяць скінем! І ад вашага задрыпанага вострава не застанецца мокрага месца!

Па-ангельску ангельцы не разумелі, па-расейску зразумелі. Усхапіліся ўсе адразу. Не столькі ад абурэння, колькі ад нечаканасці, ад боязі скандалу. Абурыліся наведвальнікі. Усхадзілася ўся прыслуга рэстарана. Ветліва, пад ручкі, вывелі Славіка з гатэля і перадалі дружыннікам. Тыя не былі такімі ветлівымі і, калі Славік пачаў куралесіць, далі кухталёў.

Прачнуўся хлопец у працвярэзніку. Балела галава і ўсё цела. Прыгадаў, што натварыў, і адразу ўявіў маці, як яна будзе перажываць. І хацелася яму… не, не памерці, а збегчы на край свету. Але яго нікуды не пусцілі. Павялі ў народны суд. Вось тут Славіку хацелася памерці. Суддзя — іх знаёмая, Зоя Цімафееўна. Жылі ў адным доме. У госці прыходзіла, у лес разам ездзілі. Славік глядзеў на яе з надзеяй, з маленнем: злітуйся, усё жыццё буду дзякаваць.

Але поўная, з шырокім добрым тварам жанчына толькі на нейкі момант глыбока задумалася. А потым без лішніх роспытаў і натацый прачытала прыгавор: дзесяць сутак.

7

Гукану далажыў пра выпадак з Шыковічам-малодшым начальнік міліцыі. Старшыня выканкома выслухаў спакойна, як быццам нават без цікавасці. Цяжка ўздыхнуў пад канец: што толькі ні валіцца на яго палыселую галаву, усім трэба займацца. Спытаў філасофскі разважліва:

— Скажы мне, Сізоненка, хто вінаваты, што растуць вось такія?..

Падпалкоўнік чвэрць стагоддзя праслужыў у міліцыі і навучыўся з незвычайнай праніклівасцю адгадваць, які адказ патрэбны начальству ў той ці іншы момант. Толькі з Гуканам у яго гэта не выходзіла. Гукана немагчыма было раскусіць. Пры суровасці на твары ён нечакана выяўляўся добрым і ласкавым, калі пачынаў нешта вырашаць. І наадварот, пры знешняй весялосці і ветлівасці аказваўся дужа круты.

Сізоненка ўспомніў, што сустрэў яго старшыня жартам. Але ад міліцэйскіх спраў твар яго ўсё больш і больш выцягваўся, некуды ў падброўе схаваліся зеленаватыя вочы. Спытаў ён, не ўзнімаючы галавы ад папер. Таму Сізоненка пачаў манеўраваць:

— Усе патроху.

— Хто?

— Школа. Камсамол. Мы.

— Хто «мы»?

— Міліцыя, я маю на ўвазе. Не праводзім прафілактычных мер… Ліберальнічаем.

— А бацькі? — Гукан узняў галаву.

Сізоненка ўпотай назваў сябе дурнем: заняўся самакрытыкай, чурбан! А патрэбны зусім просты адказ.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус