Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Унізе гэтай пажаўцелай пакамечанай паперкі рукой Варавы напісаны спачатку лічбы:

«34, 14, 82, 08, 37, 21,

42-17, 9, 81, 93.

Доктар перадаў: шаснаццаць чалавек вывезены за горад у сераду. Сустракайце ў лесе каля Карнееўкі, суправаджае Насця. Разведчыкаў расстралялі. Вечная слава вам, дарагія мае хлопчыкі!»

Шыковіч убачыў па літарах, як задрыжала рука мужнага, энергічнага, вынаходлівага чалавека — Варавы, калі ён пісаў гэтыя апошнія словы, што выніклі не з кода, а вырваліся з сэрца: «Вечная слава вам, дарагія мае хлопчыкі!»

Такой была барацьба, пра якую мы пачынаем

забываць!

Асцярожнасць, хітрыя коды, ключы да якіх наўрад хто знойдзе цяпер… І ўсё адно правалы, смерці. Вораг быў таксама хітры і каварны. Але нішто не магло зламаць такіх, як Варава, як Маруся. Загінулі разведчыкі — на іх месца пайшлі Маруся і Насця!

«Абавязкова напішу пра іх», — вырашыў Шыковіч, седзячы ў задуме над гэтым дакументам.

Але хто яны, гэтыя дзяўчаты? Жывыя ці загінулі? І хто такі Доктар? Адно чапляецца за другое. Але няма ні пачатку, ні канца. Трэба шукаць! Аднак дакументы далі ў гэтым сэнсе нямнога. Яшчэ адна запіска Варавы:

«Сяргей! Скажы Камарэнку, гэтаму чортаваму эскулапу, што, калі ён не аддасць Люцікаву частку тых нямецкіх лякарстваў, якія прыслаў „Хірург“, я яго расстраляю за невыкананне загаду. Жыла ён, індывідуаліст, сукін сын!»

Лякарствы, якія прыслаў «Хірург»… Не Доктар, а «Хірург». Але словы «доктар» Варава двойчы напісаў без двукосся, а «хірург» узяў у двукоссе. А калі меркаваць па ўсім іншым, камісар атрада быў акуратны і даволі пісьменны чалавек. Дык як гэта зразумець, чаму ён па-рознаму пісаў падпольныя клічкі? Вельмі можа быць, што маецца на ўвазе адзін і той жа чалавек. Але Доктар — гэта для яго, Варавы, для Марусі, для вузкага кола тых, хто ведаў асабіста і трымаў сувязь з падпольшчыкам. «Хірург» — для ўсіх другіх, напрыклад для лекара атрада Камарэнкі. Лякарствы мог прыслаць, безумоўна, толькі лекар ці аптэкар.

Ад доўгага чытання і напружаных думак у Шыковіча забалела галава. Не, даволі дакументаў! Гэта не яго стыхія. Трэба шукаць жывых чапаеўцаў, яны скажуць больш. Ён выпісаў з дакументаў дзесяткі прозвішчаў. Дзе гэтыя людзі? Варава загінуў у верасні сорак другога… Красянкоў, камандзір атрада, быў адкліканы ў Маскву. У папцы ёсць радыёграма Цэнтральнага партызанскага штаба. Дзе ён цяпер? Другіх чапаеўцаў ён, Шыковіч, не ведае. Як не ведае! А Гукан? Праўда, Сямён Парфёнавіч прыйшоў туды значна пазней, у пачатку сорак трэцяга, калі ўжо была сфармавана брыгада. Але камісар мусіць ведаць пра тыя сувязі, якія наладжваліся атрадамі, што склалі брыгаду! Чаму ж Гукан нічога не расказаў яму, калі яны працавалі разам, ні пра Доктара, ні пра «Хірурга», ні пра Марусю? І нічога не напісаў у сваёй кнізе. Малазначныя факты? Можа, толькі яму, Шыковічу, чалавеку з фантазіяй, яны здаюцца цяпер незвычайнымі. А можа, тады, дзесяць год назад, не пра ўсё можна было пісаць? Ва ўсякім разе, як бы там ні было, а трэба пачынаць з Гукана. Пагутарыць шчыра, па-сяброўску. Выказаць свае сумненні і здагадкі. Папрасіць парады. Урэшце, ён разумны чалавек і сам, напэўна, добра разумее, што ў кнізе яго многа недакладнасцей, прабелаў і што любая добрасумленная праца цяпер, пасля XX з'езда партыі, больш аб'ектыўна асвятліць той ці іншы бок усенароднай барацьбы з фашызмам.

Будучы чалавекам нецярплівым, Шыковіч адразу ж з архіва накіраваўся ў гарсавет. У прыёмнай Гукана, як заўсёды, было многа людзей. Гарадскія работнікі. Усе па неадкладных справах. Большасць Шыковіча ведалі, прывіталіся ветліва,

але кожны ў душы стаіў незадавальненне яго прыходам: пісьменнік, які дапамог Гукану напісаць кніжку, работнік рэдакцыі, ён меў маральнае права пайсці без чаргі. Яны не пярэчылі супраць гэтага яго права, але нікому не хацелася сядзець у прыёмнай. Шыковіч і меўся з ходу праскочыць у кабінет, але новая сакратарка затрымала яго:

— У Сямёна Парфёнавіча нарада гандлёвых работнікаў.

— Ух, гэтыя гандляры! Толькі бясконца засядаюць. А гандляваць не ўмеюць.

Супраць гандляроў, якія занадта доўга радзіліся, настроены былі ўсе. Нехта прыгадаў фельетон Шыковіча аб адным старшыні райспажыўсаюза. Дырэктар піўзавода пачаў падкідваць фельетаністу факты. Але Кірылу гэта не цікавіла, ён жыў вобразамі падпольшчыкаў, людзьмі, якія паўсталі з дакументаў.

Дзяўчо, што сядзела на варце дзвярэй, было зусім маладзенькае. Новенькая. Шыковіч падумаў пра яе з непрыяззю: «Прымасцілася, каб адпрацаваць свае два гады. На завод не пайшла, чортава лялька».

І сярдзіта спытаў:

— Колькі іх там?

— Каго? Таварышаў з упраўлення гандлю? Трое.

— Дык якая гэта нарада! Ідзі ты, галубка, спытай у мэра, доўга нам чакаць? Скажы, Шыковіч пытае.

Пачуўшы знаёмае прозвішча, дзяўчынка з цікавасцю паглядзела на Кірылу і паслухмяна нырнула ў будку: кабінет, каб не пранікаў гук, адгароджаны ад прыёмнай адмысловым збудаваннем, якое нагадвае кабіну на міжгародняй тэлефоннай станцыі.

Неўзабаве адзін за адным, усе з тоўстымі папкамі, з будкі гэтай вываліліся кіраўнікі гарадскога гандлю. Следам за імі з'явіўся сам Гукан. Стаў у дзвярах, высокі, у ботах, галіфэ, але ў добра скроеным пінжаку, пры гальштуку. Наведвальнікі падняліся: ці не думае старшыня ісці куды?

— Кірыла Васільевіч, у цябе доўгая справа? А то бачыш, колькі народу чакае.

— Ды я хацеў параіцца па адным пытанні.

Гукан быў упэўнены, што Шыковіч прыйшоў з-за сына, хоць не разумеў, чым ён мог памагчы. Вызваліць з-пад арышту — не яго кампетэнцыя. Ага, параіцца хоча. Было б несумленна ў такі час адмовіць яму ў сяброўскай парадзе ці прымусіць чакаць, пакуль ён, Гукан, будзе займацца справамі горада.

— Ну што ж, давай заходзь. Прабачце, таварышы, — звярнуўся старшыня да іншых.

— Калі ласка, Сямён Парфёнавіч, — адказаў за ўсіх адзін.

Каб надаць гутарцы сяброўска-інтымны характар, Гукан сеў не за свой рабочы стол, а з краю доўгага стала для пасяджэнняў, насупраць адчыненага акна, за якім ласкава шапталіся каштаны. Яго адразу насцярожыў выгляд Шыковіча. Не падобны чалавек на засмучанага, расстроенага бацьку. Неяк зусім інакш узрушаны, ажно вочы блішчаць.

Кірыла выцягнуў з бакавой кішэні паперкі — копіі, якія спісаў з архіўных дакументаў, разгладзіў іх на стале і, яшчэ нават не прысеўшы, спытаў:

— Сямён Парфёнавіч, вы добра ведалі Вараву?

Гукан адчуў нешта накшталт таго, што адчувае пасажыр, калі самалёт правальваецца ў паветраную яму.

«Што гэта ён? Заходзіць здалёк?»

— Якога? Таго?

— А хіба ёсць яшчэ які Варава?

— Не. Але прозвішча не такое ўжо рэдкае. Пракопа я ведаў. Да вайны яшчэ.

— Цікавы чалавек быў. Праўда?

Цяпер усю ўвагу Гукана прыцягвалі паперкі, якія Шыковіч усё яшчэ асцярожна разгладжваў. Не, гэта не старыя дакументы. Чысцюткая, дабротная папера, стандартныя аркушы, на якіх пішуць у рэдакцыю.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус