Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А калі ён ажаніўся з Галінай, Тамара проста ашалела. Можна сказаць, што яна паставіла сабе за жыццёвую мэту: спакусіць яго, зрабіць палюбоўнікам. І вось ужо пятнаццаць год дамагаецца гэтай мэты, не грэбуючы нічым. Сама даўно ўжо замужам, мае сына і ўсё адно ніяк не ўтаймуецца. Прыстае нахабна, цынічна — на людзях, на нарадах, сходах. Заляцаецца ў прысутнасці Галіны і свайго мужа. Гэтыя яе заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Антону, гордаму волату, колькі разоў прыходзілася ўніжана

пераконваць жонку, што ён ніколі нават не дакрануўся да гэтай жанчыны, акрамя звычайнага прывітальнага поціску рукі — як з усімі людзьмі. Галіна люта, не па-чалавечаму ненавідзела Гаецкую.

Неяк, калі яны добра пасябравалі, Яраш паскардзіўся Шыковічам, як адна дурніца атручвае яму жыццё і сямейнае шчасце. Кірыла сказаў тады не то жартам, не то сур'ёзна:

— А ведаеш, я на тваім месцы паказаў бы ёй сваю мужчынскую сілу. І, запэўняю цябе, яна адразу б сціхла. Зрабіла б гэта глыбокай тайнай. Беспамылковы псіхалагічны ход.

Яраша ўразіла, што Кірыла мог сказаць так пры жонцы. Што было б, каб ён сказаў гэта пры Галіне! А Валя засмяялася, ляпнула мужа далоняй па лысіне і сказала:

— Каб яна была ў цябе, гэтая сіла.

Галіна ў сваю чаргу скардзілася Валі, і разумная, аб'ектыўная настаўніца больш паверыла ёй — такая ўжо жаночая псіхалогія.

…Яраш не даехаў да бальніцы. Ён рабіў так часта, каб потым непрыкметна праскочыць прахадную і цераз скверык, абышоўшы галоўны корпус, трапіць у хірургічны. Так ён пазбягаў сустрэчы з Тамарай Аляксандраўнай, якая яўна падпільноўвала яго са свайго кабінета. Праўда, яна часта з'яўлялася ў аддзяленне, але там, пры хворых, мусіла паводзіць сябе стрымана і карэктна. Ярашу былі агідныя ўласныя манеўры. Ён даўно адмовіўся б ад кансультацый у гэтай бальніцы, але аддзяленнем тут загадваў здольны малады хірург Майзіс. Яраш любіў гэтага хлопца і не мог адмовіць яму ў дапамозе. Увогуле, ён стараўся зрабіць усё, каб яго малодшыя калегі як мага менш рабілі памылак.

На гэты раз праскочыць непрыкметна не ўдалося: у прахадной затрымала калгасніца з трохгадовым сынам. Хлопчыку пры нараджэнні няўмелая акушэрка вывіхнула ножкі. Яраш тут жа на лавачцы ў скверыку паглядзеў малога.

— О, цераз паўгода будзе танцаваць!

Маладая маці залілася слязамі ад шчасця.

— Я напішу вам запіску, каб Мішу паклалі ў маё аддзяленне. Ах, шкада, што я адпусціў машыну!

— Ой, доктар, што вы! Я данясу.

— Далёка. Горача.

— Хіба нам прывыкаць! Абы выпрасталі яго ножкі. Сыночак, родненькі, скажы дзякуй.

Хлопчык смела і вельмі сур'ёзна, як дарослы, сказаў:

— Дзякуй, дзядзя.

— О, ты, брат, герой!

— Ён усё пытае: мама, ці буду і я бегаць, як Лёнька? Старэйшы наш. Будзеш, сыначка, будзеш бегаць!

Яраш напісаў запіску.

І тут з'явілася яна, Тамара Аляксандраўна. Падплыла па чорнай асфальтавай дарожцы, быццам статуя, уся асляпляльна белая: белыя басаножкі, белы халат, белыя валасы, твар нібы вымыты малаком, толькі бровы ды вейкі крыху падчорнены ды нафарбаваны губы. Яна невысокая, сярэдне для сваіх год распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая. Многім мужчынам

яна падабалася. Гаецкая ведала гэта, і тым больш яе прыводзіла ў шаленства поўная няўвага таго, хто даўно падабаўся ёй.

— Прафесар Яраш, што за прыватная кансультацыя? У маёй клініцы?

Калгасніца спалохалася белай доктаркі.

— Сынок мой, доктарка. Ножкі ў яго… А тут сястра з нашай вёскі… Прыязджай, кажа, мы папросім доктара…

Яраш, нічога не адказаўшы, пачаў тлумачыць жанчыне, як праехаць у іх бальніцу.

— Палажыце яго ў нас, — кіўнула на малога Тамара Аляксандраўна.

— Дзякую, — адказаў Яраш. — Я хачу даць цікавую аперацыю нашаму артапеду. Я сам буду асісціраваць яму…

Гаецкая пры хворых заўсёды казала яму «прафесар» і рабіла гэта без іроніі. Для простых людзей доктар — любы лекар, а Яраш — кандыдат навук, славуты хірург, трэба ж неяк адрозніць яго ад звычайных лекараў. Ды і самой ёй было прыемна называць яго прафесарам, узвысіць над другімі лекарамі.

— А ты добрая сёння, — з іроніяй сказаў Яраш Тамары Аляксандраўне, калі калгасніца, сто разоў падзякаваўшы, пайшла.

— Я заўсёды добрая. — Яна расплылася ва ўсмешцы.

Ярашу здалося, што гэтая цукровая жанчына вось-вось растане пад яркімі праменнямі чэрвеньскага сонца.

— Для сябе. Ты заўсёды добрая для сябе. А ведаеш, як называецца такая дабрыня?

Яна перасмыкнула падфарбаванымі вуснамі, але змаўчала. Ведала: калі пачаць пікіравацца, ён нагаворыць непрыемнасцей. Ласкава прапанавала:

— Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць.

Ён пазбягаў заходзіць у яе кабінет, але яму хацелася піць, і ён ведаў, што для сябе гэтая жанчына ўмела стварыць камфорт.

Яна пасадзіла яго ў мяккае крэсла каля пісьмовага стала; крэсла было глыбокае, зручнае, а льняны чахол вільготны і халаднаваты. Сама пайшла за цыратавую зялёную занавеску, што адгароджвала ўмывальнік, і вярнулася з запацелым сіфонам, бутэлькай сіропу і шклянкамі.

Яраш памацаў сіфон і свіснуў. Падняўся, заглянуў за занавеску, засмяяўся:

— Быў я ў міністра, у прэзідэнта акадэміі. Усё бачыў, але халадзільнік у кабінеце… Ты геній, Тамара!

— Ён часова ў мяне, у лабараторыі рамонт.

Яна наліла ў шклянкі вады, пасля сіропу, памяшала лыжачкай, працягнула адну шклянку Ярашу. Блакітныя вочы яе зрабіліся вішнёвымі, калі пачала піць. Адпівала маленькімі глыткамі і не зводзіла позірку з госця.

Яраш не сеў, адышоў да акна і прагна выпіў халодную смачную ваду. Яна наліла яшчэ.

— Даўно я з табой не выпівала. Вып'ем хоць вады. Запрасіў бы на дачу. Кажуць, жывеш, як на небе.

— У госці запрашаюць сяброў сям'і.

— А хіба я не сябра твой? Лепшага ў цябе няма.

Непрыкметна яна апынулася зусім блізка ад яго.

— Не прытварайся, Тамара, мы не маленькія. Ты добра ведаеш, як цябе «любіць» Галіна. А мне спакой жонкі даражэй за ўсё.

— Яна робіцца мяшчанкай, твая Галіна. — Дзіўна мяняўся колер яе вачэй у залежнасці ад настрою, як у кошкі, у той міг яны сыпанулі нейкія шэрыя іскры.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Очень приятно, Демон!

Oren_i_shi
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Очень приятно, Демон!

Летун. Трилогия

Изюмов Андрей Игоревич
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
3.55
рейтинг книги
Летун. Трилогия

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы