Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Але навошта яму чарніць тое, чаму аддалі столькі сілы і здароўя і ён, Гукан, і сам Яраш?

Старшыня не ведаў, што напісана ў запісцы, і чытаць яе цяпер не хацеў — баяўся, што яшчэ больш сапсуе настрой. Падумаў, чаму Яраш учора ніводнага слова не сказаў пра гэтую запіску. З-за далікатнасці, каб не турбаваць госця службовымі справамі? Ці, можа, гэта хітры план, разведка праціўніка, на якога рыхтуецца наступ з усіх бакоў? Кніжка, ацэнка падполля, бальніцы… Але чаму гэты наступ яны вырашылі пачаць цяпер? Можа, прачулі што? Ці атрымалі моцную падтрымку? Ад каго? І раптам Сямён Парфёнавіч успомніў. Сакратар гаркома Тарасаў неяк у гутарцы сказаў, што да вайны ён і Шыковіч працавалі ў адным раёне.

Вунь яно што! Старыя сябры. Але не падобна, каб Тарасаў мог займацца такімі інтрыгамі. Ды і навошта яму? Працуюць яны мірна і дружна, без канфліктаў.

А нарэшце, чаму яму здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. І крытыка гэтая была на карысць: міністэрства праявіла большую ўвагу. Адкрыты новыя паліклінікі. Будуецца бальніца.

Усё-такі каштан супакоіў. Гукан пасмяяўся са сваёй трывогі і вярнуўся да стала. Няма калі займацца аналізам пачуццяў! Ішоў звычайны рабочы дзень старшыні гарсавета. Тэлефонныя званкі. Наведвальнікі. Паперы. Лівень папер. Недзе ўжо ў сярэдзіне дня пазваніў намеснік старшыні аблвыканкома Мухля. Высвятляў дэталі пераносу гарадской мяжы. Горад рос. Пад канец доўгай тэлефоннай размовы Гукан спытаў між іншым:

— Слухай, Пятро Макаравіч, хто ў нас назірае за будаўніцтвам прыватных дач? Я ведаю, што я займаюся там, дзе адведзены былі ўчасткі пад такое будаўніцтва. У Загайным. І там парушэнняў колькі хочаш. Але там усё-такі ёсць нейкі нагляд… А я маю на ўвазе дачы дзікія, што растуць у другіх месцах як грыбы. Дзе? Ты сам добра ведаеш дзе. Не ведаеш? Рэдка, значыцца, аб'язджаеш свае ўладанні. Што б рабілася ў горадзе, каб я гэтак не ведаў, дзе што будуецца. Анархія! Не хвалюся. У Дзятлаўскім лясніцтве бачыў, якая хароміна вырасла? Але, Яраша і Шыковіча. Я ж не кажу, што ім не трэба дача. Няхай адпачываюць на здароўе. Хлопцы сапраўды добрыя. Здольныя. Але хто ім адводзіў участак? Лясгас? Райвыканком? А маюць яны права? Глядзі, брат. Ведаеш, як цяпер прэса выступае супраць прыватнай уласнасці? Каб нас з табой не пагладзілі… Людзі яны разумныя. Але я не сказаў бы, што вельмі разумна з іх боку будаваць такія харомы сярод лесу. Не адзін дзесятак кубаметраў. Мая сяброўская парада табе — пацікаўся. Пацікавішся? Вось-вось… Каб не было нечаканасцей… Ну, прывет!

Скончыўшы размову, Гукан задаволена пацёр рукі, падышоў да акна, зноў палюбаваўся на свой каштан. Ужо і праз густое лісце ў кабінет дыхаў спякотны летні дзень.

4

Яраш сядзеў у ардынатарскай і паліў. Ён стаміўся. Тры гадзіны каля аперацыйнага стала. Дзве цяжкія аперацыі. Асабліва стаміла апошняя — на дзіцяці.

Аперацыі на дзецях заўсёды стамлялі яго. Колькі год практыкі, слава лепшага хірурга вобласці, а хваляваўся ён сёння, як студэнт.

Попел ад папяросы ўпаў на халат. І адразу ж спрытная рука нячутна падставіла попельніцу. Яраш падняў галаву і з удзячнасцю зірнуў на аперацыйную сястру. Ён ведаў, што гэтая дзяўчына ўлюбёна ў яго. І ён таксама любіў яе: Маша, нягледзячы на сваю маладосць, была лепшай аперацыйнай сястрой з усіх, з якімі яму даводзілася калі-небудзь працаваць. Яна разумела не толькі кожнае яго слова, але кожны рух, жэст. Варухнулася яго левае брыво — і яна ведала, які інструмент трэба падаць. Збегліся зморшчынкі на пераносіцы — і Маша папраўляла асістэнта. Яна ўмела так прамакнуць пот на яго лбе і вісках, што ні на секунду, ні на міг не адрывала ад хворага, не перашкаджала аперацыі. Яна ўсё ўмела і ўсё ведала.

«Залатая сястра», — сказаў неяк Яраш. Лекары прынялі гэта як жарт: Маша была рыжая, і не проста рыжая, а ўся агніста-чырвоная. Чырвоныя косы, бровы, нейкія залацістыя рудзінкі

абсыпалі нос, шчокі, рукі. Тады Ярашу стала шкада яе. Яму заўсёды было шкада непрыгожых жанчын. І ён больш ніколі не казаў «залатая сястра», нават завочна. У добрым настроі ён казаў пра яе: «Мой хірургічны геній».

Маша скінула касынку і гэтак жа спрытна, умела, як і працавала, папраўляла валасы. І раптам Яраш убачыў, упершыню за два гады, што яна прыгожая. Стройная, высокая; капа яе валасоў на фоне акна гарэла, як жар. З узнятымі рукамі яна як бы цягнулася ўгору, і здавалася, вось-вось узнімецца і паляціць на нейкую іншую планету, з якой яна і з'явілася, гэтая дзівосная жанчына.

У доктара ў апошнія гады частая з'ява — такія вось нечаканыя адкрыцці прыгожага. Так, напрыклад, зусім нядаўна ён адкрыў хараство васільеўскага «Мокрага лугу», які раней бачыў многа разоў і ніяк не мог зразумець, чым карціна адрозніваецца ад звычайных падобных пейзажаў, якія пішуць іх абласныя мастакі. Яшчэ раней ён гэтак жа адкрыў «Вішнёвы сад». У маладосці некалі не даседзеў на спектаклі да канца.

Маша ўбачыла, адчула, што ён глядзіць на яе, як на жанчыну, і ўся ўстрапянулася, спалоханая і ўзрадаваная. Так і застыла з паднятымі рукамі. Не, яна не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавітага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна. І вось наступіў момант, можа, адзіны і непаўторны, калі і ён пачуў токі гэтага кахання.

Позіркі іх сустрэліся. У Машы спынілася сэрца. Яраш адчуў адказнасць за кожны свой рух у гэты міг. Ён умеў валодаць сваімі пачуццямі. Патушыў недакураную папяросу (паліў ён цяпер толькі пасля цяжкіх аперацый), адкінуўся на спінку канапы і сказаў проста, даверліва:

— Стаміўся я, Маша…

Яна выдыхнула паветра, апусціла рукі і… зрабілася зямной. Але што гэта? Вочы… Яе залатыя вочы раптам адплылі некуды, на іх месцы закалыхаліся зялёныя хвалі мора. Ён ніколі не бачыў у яе праяў сентыментальнасці, яна заўсёды была строгая і маласлоўная. Што ж яе кранула так? Радасць душэўнай блізасці? Ці крушэнне апошняй надзеі? Ён падняўся, падышоў, лёгка абняў за плечы — так ён рабіў часта, гэткі амаль несвядомы сяброўска-паблажлівы жэст старэйшага — і пачуў, як дробна дрыжаць яе плечы. Ён сказаў:

— Не трэба, Маша. Мы з вамі добрыя сябры. Мы застанемся сябрамі, праўда?

Яна ўсміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад яго рукі, і пайшла да дзвярэй.

Яраш сеў і запаліў другую папяросу.

Хвілін праз колькі Маша з'явілася ў дзвярах і звычайным голасам напомніла:

— У чатыры ў вас кансультацыя ў трэцяй бальніцы.

Яна была не толькі лепшай аперацыйнай сястрой, але і яго добраахвотным сакратаром — заўсёды ўсё помніла.

— Дзякуй, Маша. — Ён уздыхнуў і зноў чамусьці паўтарыў: — Стаміўся я сёння.

Яраш не любіў трэцяй бальніцы з-за галоўнага лекара яе Тамары Гаецкай. Да вайны яны разам вучыліся ў медвучылішчы. Разам паступалі ў інстытут. І ўжо тады Тамара заляцалася да яго. Але вайна іх разлучыла. Тамара паспела эвакуіравацца, скончыла інстытут, была на фронце. Вярнулася ў родны горад і адразу заняла кіруючую пасаду ў аддзеле аховы здароўя. Лекар яна была бяздарны, але арганізатар неблагі, а галоўнае, мела вялікую прабіўную сілу — да ўсіх дайсці, усё дастаць, знайсці… Яраша яна таксама адразу знайшла. І вельмі хацела прыгрэць, прысвоіць. Але ён быў непахісны і цвёрды. Што яна ні рабіла, на якія хітрыкі ні ішла, ён толькі ў адным не вытрымаў — разы два прыняў яе матэрыяльную дапамогу. Яму было дужа цяжка, пакуль канчаў інстытут, бо малы Тарас хоць і знаходзіўся ў цёткі Любы, але быў яго сынам, і ён лічыў сваім абавязкам штомесячна высылаць на ўтрыманне хлопца. Тамара гэта ведала і ўмела памагчы тактоўна і хітра.

Поделиться:
Популярные книги

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отдельный танковый

Берг Александр Анатольевич
1. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отдельный танковый

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила