Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Бачаць суседзі дзіва нечуванае: Альберт купляе найдаражэйшыя люстры, гадзіннікі, дом яго свеціцца золатам і срэбрам; коні і карэты — шыкоўныя, лёкаі ў дарагіх ліўрэях, — быццам меў ён некалькі тысяч душ у маёнтку; запрашае да сябе гасцей, дае балі; найдаражэйшых він ў яго невычэрпная крыніца.

Мальвіна, чуючы пра гэтую неспадзяваную перамену лёсу, дзівіцца, як і іншыя: адкуль узяліся ў яго такія вялікія грошы? Доўга спадзявалася, што ён, можа, калі наведае яе; прайшло колькі месяцаў — не прыязджае; перамяніўся ўжо, дарэмна чакаць! У яго душы цяпер — толькі

адна пыха.

Прыйшла восень, доўгія вечары. Альберт, стомлены забавамі, у якіх доўга бавіў час з гуртам лісліўцаў, вырашыў застацца дома адзін; сухія бярозавыя дрэвы гарэлі ў печы, настольны гадзіннік іграў мелодыю, за сцяною шумеў восеньскі вецер; ён сеў перад агнём і, гледзячы на яго, аддаўся марам, думаў пра сваё мінулае, пра няўдзячнасць і здраду сяброў, якія некалі кінулі яго, бачачы, што ён зазнаў няшчасця і роспачы.

Калі так пераходзіў ад аднае думкі да другое — успомніў Мальвіну. Памяць ярка малявала яму прыемныя з ёю забавы да позняе ночы і той апошні вечар, калі голас гадзінніка з зязюляй пачаў тую размову, што давяла яго да невыноснае роспачы. Гэтыя ўспаміны абудзілі ў яго сэрцы забытае каханне, і прыйшло жаданне абавязкова яе ўбачыць.

Ужо вырашыў быў ехаць да яе, але крыху задумаўся:

— О, не! — кажа. — Яна любіць багацце, а я цяпер багаты і ўладар яе пачуццяў; не буду зневажаць сябе сёння так, як некалі. Я пашлю ёй багаты прэзент, і яна сама адразу з’явіцца ў маім доме.

Сказаўшы гэта, паклікаў, гледзячы на полымя:

— Нікітрон!

Бярозавыя дровы стрэлілі, быццам з пісталета: вугельчык вылятае з печы, круціцца па падлозе, расце ўсё больш і больш, уздымаецца ўгору, ператвараецца ў чалавечую постаць, і вось стаіць перад ім вялізны мурын.

— Слухаю загад, — сказаў ён, гледзячы на Альберта вогненным позіркам.

— Не хачу бачыць цябе ў такім чорным і страшным абліччы, — сказаў Альберт. — Вярніся ў агонь і, выкупаўшыся ў белым полымі, з’явіся да мяне з белым тварам, з лагоднейшымі вачыма і ў пекным вобліку маладога чалавека.

Мурын, як клуб дыму, кінуўся ў печ; праз колькі хвілін адтуль вылецеў язык полымя, з якога ўмомант утварыўся юнак і, стоячы, чакаў загаду.

— Пакуль я напішу ліст да Мальвіны, ты павінен прынесці мне сюды дыяментавыя завушніцы, дыяментавыя бранзалеткі і ўбор на галаву з рубінаў і дыяментаў.

Дух, як бліскавіца, вылецеў у вакно, і яшчэ Альберт не дапісаў ліст, а ўжо ўсе тыя каштоўнасці ляжалі на стале і ля яго стаяў дух у абліччы юнака. Альберт, заклеіўшы ліст, загадаў аддаць яго Мальвіне разам з каштоўнасцямі; паслаў коні і карэту сваю, каб тэрмінова прыехала.

Самотны, шпацыраваў па пакоі; думаў, з якой радасцю яна прыме яго дарункі, з якім пачуццём прывітае яго пасля такога доўгага расстання; бо ведаў, што кабета, бачачы маладога чалавека шчаслівым, у багатым уборы, у пышных салонах, ставіць яго вышэй за іншых людзей; у гэты час ён Бог у яе вачах.

Мальвіна сядзела ў сваім пакоі з суседкаю, што прыйшла ў гэты вечар, і размаўляла з ёю пра розныя дзіўныя здарэнні. Нарэшце пачалі абгаворваць Альберта: адкуль здабыў ён такія вялікія грошы,

бо пра гэта разыходзіліся розныя чуткі. Адны казалі, што ён недзе далёка ездзіў і выйграў мільёны ў карты, другія — што нібыта выкапаў багаты скарб з зямлі, трэція — што навучыўся недзе чарнакніжніцтву і стаў багаты, злыгаўшыся са злым духам. Але ўсё гэта былі толькі здагадкі.

Мальвіна расказвала сваёй сяброўцы, як раней Альберт часта наведваў яе, нязменна паўтараючы пра сваё шчырае каханне; успамінала і той апошні вечар, калі холадна даводзіла яму, што без грошай каханне стыне, а ён, разгневаны, імгненна выйшаў з пакоя і больш не вярнуўся.

У гэты момант яны пачулі, як нейкі шыкоўны экіпаж спыніўся ля ганка. Падхапіліся абедзве: бачаць — карэта, а ззаду яе — лёкай. З’яўляецца незнаёмы малады чалавек, аддае ліст і багатыя падарункі. Мальвіна глянула ў вочы пасланцу, і нейкая трывога нарадзілася ў яе сэрцы. Хацела сказаць яму колькі слоў, але не паспела і азірнуцца, — сталася нейкім чынам, што яго ўжо не было ў пакоі.

Яна здзіўлена глядзіць на бляск дарагіх дыяментаў; такога вялікага багацця і ў сне не бачыла ніколі; сарвала пячатку з ліста, глядзіць на Альбертаў подпіс; дрыжучы, дачытала ліст да канца і стаіць уражаная: не ведае, што рабіць.

— Альберт прыслаў мне прэзенты, — сказала яна сваёй сяброўцы. — Піша, каб я ў гэтай карэце тэрмінова прыехала да яго. Не ведаю, што мне рабіць.

— Без сумненняў трэба неадкладна ехаць.

— Ці ж не страчу яго павагі за такі смелы ўчынак?

— Ён не думаў пра гэта, пасылаючы да цябе коней і запрашаючы ў гэты самы вечар прыехаць.

— Як ён перамяніўся! Раней, калі наведваў мяне, дык кожнае слова яго лучылася з нейкай трывогаю, а цяпер такі саманадзейны!

— Прыслаў багатыя падарункі, — мае права быць саманадзейным. Аднак у вялікім свеце не лічыцца ганьбаю, калі хто добра пакарыстаецца багаццем якога пана.

— Дык я еду.

— І трэба спяшацца. Бо ад нецярплівасці зменіцца яго настрой, і сустрэне не добрым вокам.

Мальвіна паспешіва пачала апранацца; бярэ найлепшую сваю сукенку, сяброўка ўбірае ёй галаву, стараецца, каб усё ёй пасавала. Надзела на сябе і дыяменты, што прыслаў Альберт, сядае ў карэту; паўгадзіны ехалі — і ўжо на месцы.

У вітальні сустракае яе Альберт, запрашае ў гасцёўню, дзе ўсё зроблена з густам і багацце ззяе паўсюль. Дзівіцца Мальвіна з такое нечаканае перамены яго долі. Альберт у яе вачах зрабіўся зусім іншы. Яго постаць і твар набылі дзіўную прыгажосць, у яго размовах Мальвіна заўважыла незвычайны розум і дасціпнасць.

Імгненна дарагая садавіна і размаітыя сочывы з’явіліся на сталах; просіць яе выбіраць сабе пад густ і ў час гэтае пачосткі расказвае, як у яго прачнулася жаданне абавязкова сёння яе ўбачыць.

Кожнае слова каханага было ёй прысудам.

— Ці ўспамінала ты хоць калі пра мяне, — спытаўся Альберт, — з тае пары, як апошні раз бачыліся з табою?

— Як жа не ўспамінаць, калі пра тваё шчасце ва ўсіх дамах штодня гавораць?

— А што гавораць?

— Рознае, але нічога пэўнага.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Ржевский 6

Афанасьев Семён
6. Ржевский
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ржевский 6

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы