Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Гэта праўда. Яны не разумеюць, што значыць быць добрым чалавекам, а думаюць толькі пра заслугі ды гербы сваіх продкаў. Але чаму ж не пераймаць іх у даўніх цнотах: даўней шанавалі веру і Бог бласлаўляў жыццё.

Стась, перапыняючы размову, сказаў бацьку:

— А хто сёння будзе расказваць гісторыі?

— Твая чарга, — сказаў той, усміхаючыся.

— Я, тата, раскажу пра Твардоўскага [156] .

— Добра, раскажы пра яго, будзем усе слухаць.

156

Твардоўскі —

герой сярэднявечнай легенды, што прадаў д’яблу сваю душу, каб атрымаць выгоды на гэтым свеце.

— О! Я шмат чуў пра Твардоўскага, — сказаў пан Латышэвіч. — Гэта быў вялікі чарнакніжнік, але Стась, можа, раскажа нешта новае.

Твардоўскі і вучань

— Гаспадар, у якога мы жывём, — сказаў Стась, — апавядаў нам, што Твардоўскі хадзіў у школы ў Полацку, вучыўся добра, ды толькі не слухаўся настаўнікаў, пакрыёма чытаў забароненыя кніжкі і такім чынам дайшоў да таго, што зусім не баяўся смяртэльных грахоў. Нарэшце навучыўся чарнакніжніцтву і душу сваю прадаў злому духу, а прафесары і ксёндз-прэфект нічога пра гэта не ведалі і зрабілі яго дарэктарам некалькіх шкаляроў з пачатковых класаў.

Твардоўскі ў вольны ад заняткаў час бавіў даручаных яму вучняў, сяды-тады паказваючы ім дзіўныя рэчы. Аднаго дня надвор’е было яснае і ціхае, вучні ў пакоі з адчыненага вакна пускалі ў паветра мыльныя пухіры. Твардоўскі, стоячы побач, сказаў:

— Глядзіце! На вашых пухірах д’яблікі лётаюць у паветры.

І сапраўды, яны ўбачылі, што на мыльных пухірах сядзелі нейкія стварэнні накшталт крылатых купідонаў: вочкі маленькія, светлыя, робячы дзіўныя грымасы, паглядалі на ўсіх. Адзін перапалоханы шкаляр закрычаў: «Езус, Марыя!» — і ўсё вокамгненна знікла, а пра гэта ані ксёндз-прэфект, ані прафесары нічога не ведалі.

Сярод тых шкаляроў быў Гугон, якога Твардоўскі любіў болей за іншых; на праходках за горадам найбольш з ім гутарыў, калі Гугон хацеў што купіць і прасіў грошай, ніколі яму не адмаўляў, хваліў яго заўсёды, нібыта той вучыўся лепей за іншых.

Твардоўскі а дзевятай гадзіне вечара, калі вучні клаліся спаць, меў звычку выходзіць з дому і да поўначы бавіўся дзе-небудзь у горадзе ў сваіх знаёмых; асобны пакой, дзе ён часам заставаўся адзін, зачыняў на замок; ніхто з калегаў не ведаў, якія ў яго былі кніжкі, і Гугону не дазваляў заходзіць туды аднаму.

Неяк ён выйшаў з дому і, забыўшыся, пакінуў ключ у замку і дзверы незачыненыя; а дзесятай гадзіне ўсе пайшлі спаць; Гугон жа не тушыў святла і сядзеў адзін; калі прабілі поўнач на званіцы езуіцкага касцёла, а Твардоўскі яшчэ не вярнуўся дадому, Гугон убачыў у замку ключ і незачыненыя дзверы. Уваходзіць у пакой, на стале бачыць велізарную кнігу ў старасвецкім пераплёце з пергамену; глянуўшы ў яе, ён здзівіўся, бо першы раз у жыцці сустрэў белы друк на чорнай паперы, і ледзь прачытаў паўстаронкі,

з’явіўся перад ім чараваты карузлік, вочы свяціліся белым агнём, твар чорны, як вугаль.

— Навошта ты мяне выклікаў? — сказаў злы дух, гледзячы на Гугона, але таму заняло мову ад пярэпалаху. Угневаны шатан выцяў яго і забіў на месцы, а сам знік.

Пасля поўначы Твардоўскі вярнуўся дадому і знайшоў у пакоі мёртвае цела свайго прыяцеля і разгорнутую кнігу. Зразумеў усё і хуценька выклікаў да сябе шатана.

— Чаму ты забіў няшчаснага юнака? — спытаўся гнеўна чарнакніжнік.

— Таму, — сказаў злы дух, — каб не раскрыў тваю таямніцу ўсім, хто не павінен ведаць пра яе.

— Тут трэба было зрабіць іначай, ані ты, ані я ажывіць яго не можам; цяпер мяне могуць пакараць як забойцу, трэба затаіць гэтае злачынства, залазь у яго цела, будзеш Гугону замест душы, пакуль не прыйдзе яму час паміраць.

Д’ябал імгненна залез у цела, і Гугон ажыў, але стаў зусім іншы: вочы блішчалі, ды гэты бляск быў прыкры; твар у яго быў той самы, ды ў ім было штосьці агіднае.

Прыйшоў у школу; прафесары і аднакласнікі бачылі ў ім нейкую перамену, аднак ніхто не мог дазнацца таямніцы.

На імшы паводзіў сябе нясціпла, смяшыў іншых, а калі ксёндз падносіў святое прычасце, дык ён не мог вытрываць і выбягаў з касцёла, прыкладваючы хусцінку да носа, нібыта спыняў кроў.

Калі пакаранні і напаміны не дапамагалі, яго выгналі са школы, і ён заўсёды быў вялікі непрыяцель усім езуітам; на ксяндзоў пісаў пасквілі, выступаў супраць святое рэлігіі, усім паказваў паганы прыклад, хто толькі з ім пачынаў размову; пасля пакінуў Полацак і невядома дзе згінуў.

— Брава, Стась, — сказаў пан Сівоха. — Кароткае апавяданне, але добрае. Пэўна, сёй-той з нашых маладых панічоў і цяпер яшчэ паўтарае думкі таго д’ябла, што быў у Гугонавым целе.

— Гэта навука, Стась, — сказаў дзядзька, — што трэба ўнікаць злых людзей. Сяброўства з Твардоўскім загубіла Гугона, а шатан мог беспакарана чыніць зло.

— О! Калі б той пан Гугон, — сказаў Латышэвіч, — у сваім жыцці на гэтым свеце быў суддзёю, сакратаром або іншым якім чыноўнікам, дык што б рабілася?

У час гэтае размовы пані Мальгрэта прынесла ліст з чаляднага пакоя і сказала:

— Якуш прыйшоў. Вось ліст ад пана Марагоўскага.

Дзядзька прачытаў і, аддаючы мне, сказаў:

— Пан Марагоўскі вельмі ласкавы да цябе, просіць, каб ты да яго прыехаў; можаш сабе ехаць заўтра пасля святое імшы і пабыць дзён колькі. Але няхай зойдзе сюды Якуш. Гэта чалавек гаваркі; вельмі я ўпадабаў ягонае апавяданне пра ваўкалака.

Калі той зайшоў у пакой, дзядзька загадаў даць яму выпіць, закусіць, а сам загаварыў пра гасцей, якіх бачыў у доме пана Марагоўскага. Найбольш дзіўным майму дзядзьку здаўся доўгавалосы, худы, вусаты пан Чубкевіч, які заўсёды бубнеў пра знакамітасць сваіх продкаў, пра намер ажаніцца, бо яго справы ў крытычным стане, і абавязкова трэба шукаць жонку, якая мела б, прынамсі, хоць дзвесце душ пасагу.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения