Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Мора! Сёння я не так ужо думаю пра цябе. Ты нагадваеш сляпую фартуну: узбагачаеш людзей і кідаеш у бяздонныя глыбіні, няможна расчуліць тваё зімовае лона, калі няшчасны ветразь, занесены хваляю далёка ад роднае зямлі, гіне, самотны, на пустэльных берагах вострава ад тугі або ад голаду, і ў яснае надвор’е не дрэмлюць на тваім дне ненажэрныя пачвары, паглядаючы з адкрытаю пашчаю на марскіх вандроўнікаў. О мора! Ты нагадваеш свет, па якім чалавек ідзе рознымі пуцінамі жыцця.

Хутка зменіцца надвор’е — вецер з усходу; бялеецца над вадою надзьмуты ветразь. О, людзі вялікага свету! Гляньце на неба з вашых высокіх і пышных гмахаў! Над горадам вісяць густыя воблакі, а з іх нараджаюцца ўгары дзіўныя прывіды, у паветры будуе нехта велізарны замак, валы і сцены акружаюць яго, вырастаюць высокія гмахі і вежы, непадалёк становяцца

ў баявы парадак на конях волаты-рыцары, а праз колькі хвілін відаць толькі руіны, а ўсё войска перамянілася ў клубы дыму; як вужака, прабегла вогненная маланка пасярод хмары.

О, людзі вялікага свету! Гляньце на неба з вашых высокіх і пышных гмахаў, зразумейце гэтыя знакі ў пэўных абрысах аблокаў, якія заўсёды перад вашымі вачыма; Божая рука папярэджвае вас, што няма нічога сталага на зямлі, гмахі вашы ператворацца ў руіны, моц, багацці, гонар і слава рассеюцца і знікнуць, як лёгкі дым у паветры.

Вясна! Кароткі твой усмех, кароткі твой павеў лагоднага ветрыку, нядоўга цешаць вока барвы садоў; вільготныя туманы засцелюць зямлю, паляцяць птушкі ў вырай, пачнецца вецер і разнясе жоўтую лістоту па могілках, раскідваючы ля ўзножжа цудоўных помнікаў і нямых стодаў, якія стаяць на магілах знакамітых людзей; калісьці фартуна на дарозе жыцця сыпала ім кветкі, сёння халодны мармур заносіць пяском вецер, і імя іх сканае ў пустэльні нябыту, калі ў жыцці не ўвянчалі яны свае галовы каронаю праўды.

Праўда — пасланніца неба ў гэту юдоль цярпення — ты анёл, вартаўніца і настаўніца ў жыцці, асвятляй нас сваімі промнямі, калі праўдзівую веру — найдаражэйшы скарб нашых бацькоў, найчысцейшае святло неба — хочуць зацьміць туманы вытанчанае мудрасці пыхлівых і хлуслівых філосафаў. Калі прырода спіць пад снегам, вые паўночны вецер, мінаюць доўгія цёмныя ночы, тысячы агнёў палаюць у вокнах гмахаў, не перапыняецца вясёлае жыццё сталіцы, і я, самотны, люблю аддавацца марам, мая думка ляціць далёка, да радзімых ваколіц, выклікае з магіл паважаных старых, бачыць іх забавы і чуе размовы пра шчаслівыя часіны, пра залаты век, калі чалавек араў сваё поле, будаваў дом сабе і сваім дзецям. Тады ўраджаі былі лепшыя, весела спяваючы, працаваў араты ў полі, у лясах вялося безліч ласёў і дзікіх коз, і паляўнічы лёгка знаходзіў звера, і рыбак з пэўнай надзеяй закідаў нерат у ваду.

Але калі людзі размежылі жалезным ланцугом палі ды лясы, калі кожны захацеў стаць багатыром, мець дарагую вопратку і пышныя карэты, — усё змянілася на свеце, багатыя пачалі прыгнятаць бедных, і ўгневаны Бог не блаславіў людскую працу, змяніліся ўраджаі, мядовая [153] раса, падаючы страшнаю атрутаю на травы перад узыходам сонца, няраз вельмі шкодзіла жывёле.

І цяпер яшчэ старыя, апавядаючы маладым аповесці даўніх часоў, успамінаюць дзіўныя знакі на небе, калі на беразе Балтыйскага мора сышліся дружыны шведаў з велізарным войскам паўночнага Цэзара [154] , дрыжала Нарва і іншыя фартэцыі ад зброі пераможцаў. Зарыва страшных пажараў, плывучы ў аблоках ад марскіх берагоў, няраз апоўначы залівала крывёю неба над усёй Беларуссю. Люд, дрыжучы, паглядаў угору, дзе ў хмарах, што дыміліся крывёю, змагаліся палкі конных і пешых волатаў, і няраз гэты прывід трываў на небе да ўзыходу сонца.

153

Мядовая раса, або падзь — салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці жамяры).

154

Пятра І. Гаворка ідзе пра падзеі Паўночнай вайны (1700–1721).

Часта тэмаю іх размоў бывае год Лебяды, калі падчас тае шведскае вайны валадырылі па ўсёй Беларусі голад і чума. Зямля тады была без снегу, пагоркі без травы падобныя былі да бясплодных стэпаў, паўночны вецер, пралятаючы над голымі палеткамі, нібы над пясчанымі стэпамі, змятаў сухую зямлю і забіваў сваім дыханнем кволую рунь, ад моцных марозаў трэскалася зямля, гінула рыба ў скаваных таўшчэзным лёдам азёрах.

Прыйшла вясна, ажылі дрэвы і лугі, але сэрца гаспадара працяў цяжкі смутак: палі былі пакрытыя лебядою, жытнёвыя каласы раслі за некалькі

сажняў [155] адзін ад аднаго, на берагі азёр хвалі выкідвалі мноства нежывое рыбы, голад і чума распаўзліся па цэлым краі.

155

Сажань — мера даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім выкарыстоўваўся малы сажань і рыжскі махавы сажань (188,125 см).

У вёсках апоўначы пад вокнамі некаторых хацін здараліся незвычайныя і страшныя цуды: сонных абуджаў моцны крык дзіцяці, але калі хто выходзіў, каб забраць дзіця ў хату, дык нікога не бачыў на панадворку і плачу не чуў, а толькі абзываліся каля суседніх дамоў сабакі. Такія выпадкі, часта паўтараючыся, даводзілі ўсіх да найвялікшае роспачы.

«Кара Божа за цяжкія грахі», — казаў люд і штодня перад абразом Прачыстае Маці заліваўся слязьмі.

Успамінаюць у размовах сваіх з удзячнасцю і пачуццём і пра Вас, вялікія душы, што былі дабрадзеямі Вашым падданым, суседзям і няшчасным землякам: падчас неўраджаю шчодраю рукою давалі Вы дапамогу бедным сялянам, удовам і сіротам; люд, гнаны жорсткім лёсам і несправядлівасцю, падтрымлівалі мудраю парадаю, уваскрашалі ў сэрцы надзеі, паказваючы Ўсемагутнасць Божую і міласэрнасць; ніхто без суцяшэння не выйшаў з Вашага дому, і прыгрэты жабрак, пакідаючы Вашы парогі, з суцехаю ў сэрцы бласлаўляў неба. Не шукалі Вы ўзнагароды на гэтай зямлі за дабрачыннасць, не шукалі Вы марнае славы, за якой ганяюцца слабыя людзі, як дзеці за цацкаю. Вашы ўзнагароды, Ваша слава перад тварам Бога.

Слынны продак! Магілы твае без аздобы, Там ніхто не паставіў слупоў мармуровых, Там бярозы рассыпалі цені жалобы Па каменні імшыстым ды крыжах хваёвых. Слынны продак! Бязлітаснай праўды анёла Бог пашле, каб твае абудзіліся дзеці; І натхніцца тваёй дабрачыннасцю моладзь, І вякі залатыя над намі засвецяць… Днём святога суда свет агорне трывога, Збудзіць мёртвых сурма, і зямля скаланецца. Слынны продак! Ты станеш тады перад Богам У пашане і славе навечна, здаецца.

Госці ў хаце Завальні

Перад Новым годам мой дзядзька, сляпы Францішак і двое суседзяў успаміналі мінулыя часы, гаварылі пра ўраджаі і пра няшчасці, якія зазнаў гэты край, калі пасеяны хлеб загінуў у полі і жывёла прапала ад пошасці; гутарылі, як палепшыць палеткі і сенажаці, як завесці добры статак; пра выгаду, якую можа мець з гэтага дбайны гаспадар, і як прышчэпліваць садовыя дрэвы; да полудня і папалуднаваўшы, нязменна гаварылі пра гэта. Нарэшце, дзядзька сказаў гасцям:

— На другі дзень Каляд я гасціў у пана Марагоўскага: шмат там было асоб, якіх я бачыў упершыню, а іх размовы не маглі мяне захапіць; Бог ведае што там казалі, пераходзячы ад аднае тэмы на другую; размаўлялі пра сабак і коней, пра шчасце і няшчасце ў картах, лаялі і хвалілі сваіх прыяцеляў, перайшлі, нарэшце, да Бібліі. Тут ужо сапраўды паказалі, хто яны: разважалі пра тое, чаго не разумелі, ды, можа, і не чыталі. Пан Марагоўскі не мог вытрываць і папрасіў іх, каб не паказвалі дурнога прыкладу моладзі і кабетам. Цудоўна баўлю я сённяшні дзень з добрымі суседзямі; нашы размовы не абражаюць Бога.

— Гэта залатая моладзь новага часу, — сказаў пан Сівоха. — Будзе мароз на маладую зеляніну — апамятаюцца, як іх кране ў гневе рука Божая.

— Я заўважыў, — сказаў дзядзька, — што Янка ў час тых размоў сядзеў моўчкі і пазіраў здалёку, зусім не хацеў лезці ў тыя спрэчкі.

— Памятаю, дзядзечка, словы, якія чуў я ад майго настаўніка: людзі робяцца недаверкамі не таму, што бачаць у веры нейкія недарэчнасці, а таму, што, маючы бездапаможны розум і прытупленыя распусным жыццём пачуцці, не могуць ні адчуваць, ні кахаць, ні разумець праўду рэлігіі, дык я маўчаў, бо якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць такія абмежаваныя веды і пачуцці.

Поделиться:
Популярные книги

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Демон Системы. Часть 2

Poul ezh
4. Пехотинец Системы
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Демон Системы. Часть 2

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда