Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Чаму і цяпер ты незадаволены? — спытаўся чырвоны чалавек.

— Ні ў чым не маю прыемнасці, нейкі неспакой зацьміў мае думкі.

— Можа, Мальвіна табе здрадзіла?

— Мальвіна любіла і любіць багацце; яе каханне мне не патрэбна.

— Маеш дукат, на ім яркае полымя, што ўсё перамагае.

— Але спакою купіць не магу.

— Вогненны дух выконвае ўсе твае загады.

— Але і ён спакою не можа прынесці.

— Не ўмеў ты карыстацца шчасцем, а я казаў: будзь хітры і празорлівы, бо слабасць натуры загубіць цябе. Ужо не грэе ні залатое полымя, ні вогненны дух, ні погляд каханкі.

— Я пагарджаю ўсім, я хачу здранцвець, быць абыякавым, як труп, халодным, як ледзяная брыла.

— Дык

паслухай апошнюю маю параду: збяры ўсіх сваіх таварышаў і, перш чым праб’е на вежы поўнач, ідзі на цвінтар; на магілах убачыш язычкі халодных агнёў — прасі іх да сябе на забавы.

Сказаўшы гэта, ён адышоў на некалькі крокаў і знік.

Вярнуўшыся дадому, Альберт адразу пастараўся выканаць тое, што яму раіў у лесе той дзіўны чырвоны чалавек. Гасцей пакінуў адных, а сам заспяшаў на цвінтар. Ноч была ціхая і цёмная, ледзьве відаць былі драўляныя крыжы і дзікія камяні, пастаўленыя сям-там на магілах; свяціліся язычкі агнёў, накшталт аплытых свечак.

— Халодныя духі! — сказаў Альберт. — Сёння вас запрашаю да сябе, хачу вашай дапамогі, хачу быць падобны да вас і пагарджаць светам.

Калі сказаў гэта, дык з’явіліся перад ім белыя прывіды волатаў у дзіўных і страшных абліччах. Яны кланяліся, прысягаючы, што ахвотна выканаюць яго жаданне.

У доме ў Альберта шум і вясёлыя размовы чуваць у асвечаных салонах. Вярнуўся бледны гаспадар, неспакой на яго твары.

— Што з табою дзеецца, Альберт? Чаму ты такі смутны? Які неспакой хвалюе твае думкі? Пра што турбуешся? Сто гадоў раскідваючы скарбы, што дала табе фартуна, не зможаш іх усё адно страціць. — Гаворачы гэта, віталі яго адзін за адным госці.

— Хто з нас будзе так доўга жыць?! — сказаў Альберт. — Не затрымае чалавек захаду сонца, каб дзень падоўжыць, і весялосць не прыкліча, калі яна прэч уцякае.

— Навошта зважаць на невясёлае; хто ведае, якая будзе будучыня; давайце жыць сённяшнім днём, — сказаў адзін з гасцей. — Выпі з намі — змрочныя думкі прэч уцякуць.

— Vіnum cor laetіfіcat! [146] — сказаў другі. — Што будзе пасля, навошта думаць цяпер.

Нясі віна мне жыва, Хай пройдзе дзень шчасліва; Душой клянуся, дружа, Што мушу ўпіцца дужа! [147]

146

Віно весяліць сэрца! (лац.).

147

Страфа з оды Ф. Д. Князьніна «Анакрэонтык да князя Адама Чартарыскага».

— Чакаю запрошаных гасцей, — сказаў Альберт. — Яны ўпершыню наведаюць мой дом.

— Адкуль і якіх гасцей чакаеш?

— Убачыце і будзеце ведаць.

— Дык старайся іх прыняць весялей, чым нас. Вып’ем за здароўе гаспадара.

Пеніцца віно ў келіхах; грымяць віваты:

— Няхай жыве Альберт!

Падхмеленыя моцнымі трункамі, яны пахваляліся адзін перад адным: хто больш выпіць можа; шум і гамана вясёлых гасцей адзываецца ва ўсіх пакоях. Сам гаспадар, захоплены вясёлай грамадою, асушыў не адзін келіх моцнага віна. Але яно слаба падзейнічала на яго; хвіліннае забыццё дало спачыць думкам, і зноў вярнуўся смутак мучыць ягоную душу.

Поўнач. На далёкай вежы б’е дванаццаць. Прабіў гадзіннік у кутку гасцёўні і ледзь дайграў мелодыю — нечакана патухлі васковыя свечкі. Адна толькі лямпа свяціла бледна, нібы пакрытая густою імжою. З’явіліся

па кутах і пасярод салона жахлівыя монстры: велізарныя стварэнні ў белым, вочы гарэлі, як агонь, гангрэнавыя плямы палілі іхнія твары. Учарнелыя шкілеты абапіраліся спарахнелымі рукамі на мэблю. Знік гарэлачны чад, перапалоханыя госці з крыкам уцякалі з дому, іншыя, знепрытомнеўшы, пападалі на падлогу. Нямы і бледны Альберт пазіраў на гэтых пачвараў; дрыготка прабегла па целе і адчуў у гэты час, што нейкі холад увайшоў у яго грудзі, і ён застыў увесь ад холаду.

Зніклі гэтыя страшныя монстры; ачуліся перапалоханыя бяседнікі, але не вярнулася цяпло, каб сагрэць Альберта; увесь быў халодны, як кавалак золата.

Жыў ён яшчэ некалькі гадоў, але ўжо нішто не магло яго адагрэць. Увесну і ў летнюю спякоту мароз прабягаў па ўсіх яго жылах. Кажуць, што калі хто сядаў блізка ля яго, каб пра што-небудзь пагаманіць, — з вуснаў яго зыходзіў такі холад, што нельга было вытрываць і колькі хвілін.

Уначы прыходзілі да яго тыя самыя страшныя здані, якіх ён запрашаў да сябе з магіл, і часта чуў нейкія дзіўныя галасы, якія клікалі яго па імені «Альберт! Альберт!» — не толькі ў змроку, але і сярод белага дня. Пытаўся ён у людзей, што яго часам наведвалі, ці не чуе хто-небудзь з іх галасы, што клічуць яго па імені? Усе са здзіўленнем адказвалі, што не чуюць аніякіх галасоў.

Абазнаныя ў сваёй справе медыкі, прывезеныя з далёкіх краёў, параіўшыся, прызначалі яму размаітыя лекі, але руплівасць і веды дактароў не маглі яму дапамагчы.

— Божая кара нарэшце кранула чарнакніжніка і спакусніка, — паўтаралі старыя людзі.

А між простым людам па вёсках і мястэчках хадзілі чуткі, што Альберта за бязбожнае жыццё мучаць усе трасцы [148] разам, ні на хвіліну не даючы яму спакою.

Найчасцей ён быў самотны; назаўсёды зніклі балі і шумныя забавы; рэдкі госць наведваўся, і той, змучаны халоднаю размоваю, стараўся як мага хутчэй пакінуць ягоны дом. Пакінулі ўсе. Часам толькі слуга з’яўляўся на голас пана.

148

Трасца, або фебра; люд беларускi думае пра гэтыя хваробы, як пра нейкiх злых iстот цi духаў, што завуць людзей па iменi (часцей увесну). Хто адгукнецца, той мусiць хварэць. Бачаць iх часам у воблiку кабетаў i налiчваюць дзевяць сясцёр.

Трасца — ліхарадка; злая сіла.

Дзень быў хмурны, шумеў вецер, сонца засланялі воблакі; у Альбертавым доме панавала цішыня, нібыта ў якой пустэльні. Чуваць былі галасы крумкачоў, вялікая чарада якіх кружылася ў паветры над палацам. У вечаровым сутонні вокны былі нібыта завешаныя чорным мошастам; доўга не гарэў у шыбах агеньчык свечкі. Знайшлі яго труп; сканаў, седзячы на крэсле. Рукі і ногі здранцвелі, нібыта ад моцнага зімовага марозу.

— А з Мальвінай, каханкай яго, што сталася? — спытаў Завальня.

— Мела дыяменты і грошы, лёгка і мужыка знайшла; гадзіннік з зязюляю не наводзіў на яе сумных думак. Выехала ў сталіцу і сярод шуму вялікага свету забылася пра мінулае і пра Альберта.

— Заўсёды такая смерць тым людзям, — сказаў дзядзька, — што шукаюць шчасця на гэтым свеце, а пра будучае жыццё не дбаюць. Як жахліва памёр гэты няшчасны Альберт!

Арганісты ўстаў з месца і сказаў, гледзячы ў вакно:

— Некалькі зорак ужо свецяцца на небе, і вецер сціх; заўтра будзе добрае надвор’е; перш чым вярнуцца дахаты, мне трэба яшчэ сюды-туды заехаць. Дык ты, пане Завальня, дазволь ужо адпачыць падарожнаму. Мне трэба заўтра раненька ўстаць.

Гасцям ужо прыгатавалі пасцелі, пасля пацераў патушылі агонь, і я, думаючы пра няшчаснага Альберта, заснуў.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Ржевский 6

Афанасьев Семён
6. Ржевский
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ржевский 6

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы