Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Скамароха доўга стаяў здзіўлены і глядзеў туды, дзе схавалася яна ў начной цемры. Вярнуўшыся да крэсла, на якім сядзела гэтая прыгажуня, убачыў пасярод пакоя яе пасланца. Той трымаў велізарны мех золата.

— Белая Сарока ахвяруе табе гэты падарунак, каб быў верны сам і іншых знайшоў, адданых ёй. Яна наведае твой дом, калі тут ужо будзе некалькі тваіх суседзяў, сапраўды зычлівых да яе.

Сказаўшы гэта, пасланец выскачыў у вакно і знік.

Скамароха самотны хадзіў па пакоі. Дзіўныя мроі снаваліся ў ягонай галаве. Багаты ўбор і незвычайная прыгажосць Белае Сарокі і цяпер стаялі ў яго ўваччу. Ні

на хвіліну не мог забыць пра яе, і ад гэтых думак прапаў сон. Ні на волас не заснуў, а ўжо ўсё прачнулася і сонца было высока.

Свіснуў. На панаў выклік прыбег лёкай, і, скуголячы, ускочыў у пакой чорны сабака. Гладзячы сабаку, Скамароха загаварыў да слугі:

— А што, і сёння, можа, мучылі вас жахлівыя сны?

— Ах, пане! Нейкая туга напала на нас і гэтае начы, — адказаў лёкай. — Ва ўсіх нас сон быў кароткі і неспакойны. Вартаўнікі расказваюць, што чулі яны ўначы, як па вёсках вылі сабакі, рыкала жывёла, і бачылі, як з поўначы, шугаючы полымем, ляцеў цмок і іскры сыпаліся з яго; пэўна, нёс золата для нейкае душы, што пабраталася з д’яблам. А аканом казаў, што некаторыя бачылі кабету, якая плакала на цвінтары, ды так, што яе голас наводзіў на ўсіх трывогу і смутак.

Скамароха, крыху змяніўшыся з твару і задумаўшыся, шпарка прайшоўся па пакоі.

— Не кажы больш такое лухты. У вас заўсёды ў размовах нейкія цуды і прароцтвы, вы як тыя забабонныя бабы — кожная рэч вас узрушае і пазбаўляе спакою. Скажы, каб запрагалі коней, паеду сёння да пана Л. і пана С., а можа, і іншых суседзяў наведаю.

Ездзячы ад маёнтка да маёнтка, ён усюды з захапленнем апісваў прыгажосць, багацце, розум і шчодрасць Белае Сарокі. Са здзіўленнем усе слухалі гэтыя апавяданні і рознае пра іх казалі. Некаторыя даводзілі: тут схавана нейкая здрада і што заплацяць за яе вялікім няшчасцем. Іншыя радаваліся і прасілі пана Скамароху, каб пахваліў іх перад Белай Сарокаю, калі яна другі раз наведаецца ў ягоны палац, і з нецярплівасцю чакалі дня, калі змогуць яе ўбачыць.

Прыехалі да Скамарохі госці. Былі яны ўсе з ліку заўзятых прыхільнікаў Сарокі, хоць бачыць яе яшчэ не мелі мажлівасці. З самага пачатку забаранілі лёкаям заходзіць у святліцу, каб тыя не чулі сакрэтных панскіх размоваў. Келіхі з цудоўным віном стаялі на стале. Скамароха весела апавядаў, якую гаворку меў некалі з Белай Сарокаю. Натхнёна і з запалам гаварыў пра яе розум і хараство, даводзячы, што за ўсё жыццё не бачыў, нават на дасканалых і дарагіх карцінах, такіх высакародных і прыгожых кабетаў.

Гадзіннік прабіў поўнач. Ноч была пагодная, ціхая, і поўня свяціла ў адчыненае вакно. Гаспадар наліў у келіхі віно:

— Вып’ем за здароўе пані, якая ўвесь час была галоўнай асобаю нашых прыемных размоў.

Ледзь сказаў — з хуткасцю бліскавіцы залятае ў вакно Белая Сарока і апускаецца на стол пасярод поўных келіхаў. Уражаныя гэтым, усе, гледзячы на яе, паўскоквалі са сваіх месцаў. Нечаканае маўчанне ў пакоі. Зрабіўшы колькі хуткіх рухаў на стале, яна глянула на гасцей, лёгка, як вецер, зляцела на падлогу, — і вось ужо бачаць усе перад сабою кабету дзіўнае прыгажосці, усю ў дыяментах і перлах.

— Здалёку спяшалася да вас, спадзеючыся знайсці тут зычлівых сваіх прыяцеляў, — сказала яна. — Не памылілася ў спадзяваннях: бачу, у гэтай грамадзе ўсе добрыя сэрцы. Я ўмею ацаніць іх жаданні і буду

шчыра думаць пра ваша шчасце.

— Так, пані, — сказаў гаспадар. — Імя Вашай Мосці ўвесь гэты час нязменна было на нашых вуснах. Усе, каго пані бачыць перад сабою, найшчырэйшыя вашы прыхільнікі і самыя адданыя лёкаі — да скону.

Затым Белая Сарока села ў крэсла, ласкава размаўляла з кожным госцем, распытвала пра гаспадарку і прыбытак з фальваркаў, выказвала свае заўвагі і давала парады.

Хутка бег у гэтых размовах час. Гаспадар узяў са стала поўны келіх і сказаў:

— Давайце вып’ем за здароўе нашае пані.

І ўсе госці з поўнымі келіхамі ў руках закрычалі разам:

— Няхай жыве Белая Сарока! — І адным глытком выпілі да дна.

Яна ўстала з крэсла, дзякуючы ўсяму застоллю, пакаштавала віна і паставіла келіх на стол. Так амаль уся ноч прамінула ў размовах і віватах.

Ужо заранка паказалася на небе, заружавеліся воблакі перад узыходам сонца. Яна падзякавала гаспадару за гасціннасць, а гасцям за іх зычлівыя пажаданні, перамянілася ў Белую Сароку і вылецела ў вакно.

Кажуць, што яна гэткім чынам наведвала начамі ўсіх тых, з кім пазнаёмілася ў палацы пана Скамарохі, і ўсюды за яе здароўе лілося віно і гучалі віваты.

У хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні простых людзей. Тая страшная чараўніца патаемна разаслала ва ўсе бакі шкоднікаў, каб яны крыўдзілі бедных сялян. Раскажу панам выпадак, які ў той час здарыўся недалёка адсюль у вёсцы Клішкове, там усе пра гэта і зараз успамінаюць.

Дойныя каровы, усе адразу, пачалі сохнуць, і малако ў іх зусім прапала. Бясспрэчна, чары. Па ўсіх ваколіцах былі чуваць скаргі і нараканні, ды не можна было ўведаць, адкуль прыйшло тое зло. Выпадкам адзін вартаўнік з Клішкова, перад самым узыходам сонца вяртаўшыся дадому, убачыў, што сарока, белая, як снег, вылецела з хаты аднае кабеты, якой пан у той вёсцы пабудаваў новую хату з вялізнымі вокнамі. Вартаўнік расказаў гэта іншым. Сталі падазраваць, што там жыве чараўніца, пачалі сачыць рознымі спосабамі, каб вывесці на чыстую ваду гэта злачынства.

Нарэшце пра ўсё даведаліся дзіўным чынам. Калі чараўніца на Купалле, схаваўшыся ў дзікім лесе, брала ў прыгаршчы расу і заклікала злых духаў, каб яны, збіраючы з усіх ваколіц малако, напаўнялі яе посуд, а нанятая за колькі дзён перад тым пахолка, не ведаючы пра намеры свае гаспадыні, павымывала ўсе гліняныя збанкі і драўлянае начынне, перакуліўшы, паставіла сушыць. Злыя духі, не ўбачыўшы гэтага, цэлую ноч насілі малако, вылівалі на падлогу, і раніцаю ўся вёска ўбачыла, што з-пад чараўніцынай хаты плыве глыбокая малочная рака. Не мінула б чараўніцу смерць, ды, калі даведалася пра ўсё, імгненна ператварылася ў птушку і адляцела недзе далёка.

Тады было шмат заломаў у жыце, з’явіліся такія порсткія звяркі, што забіць іх было немагчыма, і яны па аборах стрыглі авечак, а мядзведзі, нападаючы ўсюды на пчальнікі, нішчылі пчол.

Яшчэ больш дзіўную рэч скажу панам: паўсюль снавалі такія зграі ваўкалакаў, што страх было выйсці ў поле.

— Чаму ты іх называеш ваўкалакамі? — спытаўся дзядзька. — А можа, гэта былі сапраўдныя ваўкі, што набеглі з іншых лясоў, ратуючыся ад пажараў? Гэтак мядзведзі і іншыя звяры пераходзяць з аднае мясціны ў другую.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения