Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Калі будзеш у Адэсе, пазнаёмішся там з панам Рыльцам; гэта чалавек вельмі вучоны, ён прысвяціў сваё жыццё даследаванням таямніцаў прыроды. Я пасылаю яму дзве бутэлечкі гэтай каляровай вадкасці, а дзве з такою ж вадою вазьмі сабе; вялікая ад іх карысць і вялікая хаваецца ў іх таямніца; аднак даведаешся пра гэта не ад мяне, а ад пана Рыльца.

Мы яшчэ доўга хадзілі па берагах іншае сажалкі, на якой былі маленькія астраўкі, засаджаныя дрэвамі. Пан Гайнар апавядаў мне пра розныя гатункі траваў, якія выраслі ў ягоным садзе, пра іх чарадзейную сілу. А калі сонца схілілася за небакрай, я развітаўся з садам, падзякаваўшы гаспадару за ласкавы прыём і абяцаючы аддаць пану Рыльцу давераныя мне вадкасці.

Пакінуўшы ўкраінскія стэпы, я завітаў на Падолле; у гэтым краі ёсць усё, што патрэбна для жыцця. Тут і там дзівосная прырода, прыгожыя краявіды: у гарах

зелянеюць дубровы і густыя грабавыя лясы, гаі нагадваюць сады з пладовымі дрэвамі, на шырокіх і ўрадлівых нівах гайдаюцца, быццам на моры, хвалі каласоў, квітнеюць даліны, зарослыя буйною травою, свецяцца, як люстры, ставы празрыстае вады, каля якіх бялеюцца вёскі і пышныя маёнткі, на берагах рэчак уздымаюцца сцены і піраміды скалаў, нібы рэшткі руінаў велізарных старажытных замкаў.

Зяноне, трэба пабываць там, трэба паглядзець той край, зірнуць на высокія і скалістыя берагі Буга і Днястра, дзе прырода адбудавала аграмадныя гмахі з велізарных каменных камлыгаў, пад якімі чарнеюць пячоры і лёхі — вечнае жытло цемры, вечныя сховы начных духаў; трэба пабачыць тыя скалістыя, дзікія ды таямнічыя руіны, вяршыні і схілы якіх пакрываюцца панурымі ценямі густога кустоўя; там усюды адкрываюцца вачам дзівосныя краявіды. На берагах гэтых рэчак добра думаецца, там госці вядуць размовы пра гістарычныя здарэнні, пра фантазію люду, пра розныя навуковыя адкрыцці ад часоў патопу аж да нашых дзён.

Я ўпершыню быў у гэтым краі — невядомы нікому і сам ні з кім не знаёмы. Я адзін вандраваў па берагах Буга і Днястра,і, самотны, няраз змардаваны падарожжам і дзённаю спёкаю, перад захадам сонца, абапёршыся на абломак скалы, узіраўся ў чарадзейныя і таямнічыя краявіды і туга распірала мае грудзі, вока блукала бязмэтна, а думка ляцела далёка-далёка, каб спаткаць позірк Адэлі, у якім адлюстроўваецца яе чыстая душа, што мае болей хараства і прывабнасці, чым усе цуды прыроды.

Пасля гэтага Саматніцкі зноў нейкі час сядзеў нерухома, нібы ў ім ужо не было іскрынкі жыцця; Зянон глядзеў на яго колькі хвілінаў, потым, каб абудзіць з гэтага летаргічнага стану, запытаўся:

— І ў тым зямным раі не знайшоў ты забыцця?

Ён раптоўна прахапіўся і сказаў:

— І ў пакутах не знайду.

— Я б хацеў пабачыць той гожы край.

— Хто мае душэўны спакой, той усё бачыць у прыгожых колерах.

— Ці доўга ты быў на Падоллі?

— Першымі днямі верасня я падаўся далей, ішоў праз дзікія і пустыя стэпы. Зазнаўшы шмат невыгодаў і смутку, я дабраўся да Чорнага мора, да Адэсы.

Адэса — горад, пабудаваны па новай модзе: вуліцы шырокія, ходнікі для пешаходаў зручныя, дамы і касцёлы пекнае архітэктуры; наведваючы парты, рынкі ды розных гандляроў ва ўсіх кутках горада, я хацеў як хутчэй пазнаёміцца з панам Рыльцам, але ні ад каго не мог даведацца, дзе ён жыве. Нават і жыд-фактар, добра ўзнагароджаны, пытаючыся і адных і другіх, не змог мне дапамагчы; я ўжо пачаў адчайвацца, мяркуючы, што не пабачу яго і не даведаюся пра таямніцу каляровых водаў, якія я так старанна захоўваў у часе доўгай і цяжкай вандроўкі.

Паблізу мае кватэры на грэцкай вуліцы быў тракцір [193] , дзе штодня і ва ўсялякі час можна было бачыць мяшчан, якія збіраліся дзеля камерцыйных інтарэсаў. Бываў і я там, і, як у тэатры, любіў прыглядацца да прадстаўнікоў розных народаў; у кожнай грамадзе, за кожным сталом гучала іншая мова, вялася гаворка па-нямецку, па-грэцку, па-італьянску.

Чытаючы пры гарбаце газеты, я слухаў перамовы купцоў, камісіянераў ды рознагалосыя апавяданні чужаземцаў. І вось зайшоў чалавек з задумлівым тварам, сярэдняга росту, каржакаваты, густабровы, і хоць з выгляду яму было за пяцьдзесят, хоць яму можна было даць за пяцьдзесят гадоў, выглядаў ён здаровым і дужым. Незнаёмец загадаў прынесці гарбаты, расклаў перад сабою паперы, на якіх было нешта намалявана, абапёрся на руку і, узіраючыся ў тыя паперы, паглыбіўся ў думкі; некаторыя, заўважыўшы гэта, падыходзілі да ягонага стала, з цікаўнасцю пазіралі на малюнкі ды на чалавека і адыходзілі, адны са здзіўленнем, іншыя з усмешкаю. Ён жа, падумаўшы нейкі час, пацёр лоб і прамовіў:

193

Тракцір — карчма.

— Больш выпрабаванняў, больш пакутаў; некалі былі адны дзівосы, у будучым — будуць іншыя.

Сказаўшы гэта, ён склаў паперы і пачаў наліваць сабе гарбату. Сядзячы побач і чуючы з ягоных

вуснаў польскія словы, я, каб даведацца, хто гэта такі, загаварыў з ім:

— Пан прыезджы ці тутэйшы жыхар?

— Я жыхар-падарожнік, як і ўсе людзі, а ўжо гадоў дзесяць вяду размову з гэтым краем.

— Не магу, — кажу я, — знайсці кватэру пана Рыльца, ніхто яго тут не ведае.

— Гэта спакайней для чалавека, калі яго ніхто не ведае; а навошта ты яго шукаеш? — сказаў ён, прыглядаючыся да мяне, нібы жадаючы пазнаць альбо нешта выпытаць.

— Быў на Ўкраіне ў садзе Гайнара і маю ад яго нейкія каляровыя воды для пана Рыльца.

— Я — Рылец, — паведаміў ён, і твар ягоны праяснеў. — Ты быў на Ўкраіне, пазнаёміўся з Гайнарам, бачыў ягоны сад? Ну, што раскажаш мне пра гэта. А тыя каляровыя воды вельмі мне патрэбныя. Калі ласка, хадзем у хаціну: прыемна мне будзе даведацца пра ўсё падрабязна.

Сказаўшы гэта, ён паспяшаўся выпіць гарбату; потым мы выйшлі з тракціру. Ён узяў у мяне на кватэры дзве бутэлечкі каляровых водаў, і мы селі на дрожкі; не даехаўшы да херсонскае рагаткі, завярнулі да марскога берагу.

Дом пана Рыльца стаяў наводшыбе, за паўвярсты ад горада, ад паўночных і ўсходніх вятроў быў заслонены гушчаром акацый. Мы ўвайшлі ў пакой, дзе было некалькі старых крэслаў, дзве старасвецкія дубовыя шафы і два дубовыя сталы; на адным з іх ляжалі нейкія груды пяску рознага колеру, кавалкі вапны з закасцянелымі ракавінамі, рыбаю і гадамі, косці, шкілеты нейкіх звяроў ды птушак, нейкія малюнкі страшных пачвараў, дзіўных і нябачаных стварэнняў; на другім стале — кнігі ў старой і новай аправе. Пан Рылец пачаў гаворку:

— Вось гэта маё самотнае жытло; у вакне — малюнак бурлівага мора; я люблю тут часам слухаць шум хваляў, глядзець на гэтыя чорныя пеністыя валы і на чароды белых крачак, што падымаюцца ў паветра; я люблю часам чытаць і паэзію нашых украінскіх вешчуноў. У мяне ёсць кніжка Багдана Залескага [194] , з якім ніхто не параўнаецца ў лёгкасці і пекнасці верша; ёсць чуллівая народная аповесць Мальчэўскага [195] «Марыя»; ёсць вершаваныя творы Гашчынскага [196] , народныя песні Падуры [197] ; ёсць вершаваныя творы Канстанціна Піятроўскага [198] , яго аповесць «Юля Патоцкая», дзе ў страшных, але праўдзівых малюнках паказаны казацкія войны, ёсць поўныя чуцця вершы і яго пераклады асобных санетаў Шэкспіра на польскую мову — у іх захавана ўся чароўнасць арыгінала і з вялікім талентам пераадолены цяжкасці гэтага роду верша. Аднак паэтаў чытаю, толькі каб развеяць маркотныя думкі, звычайная ж мая праца — даследаванне прыроды мінулага; дапамагаюць мне ў гэтым груды зямлі, косці, шкілеты, чарапы, усялякія акамянеласці. Каляровыя вадкасці, якія ты прывёз, мне вельмі патрэбныя: вось сапфіравая — гэта вада холаду, яна ўсё збірае ды сціскае; чырвоная вадкасць — вада агню, яна ўсё ажыўляе. Заўтра пачну выпрабаванні, калі табе будзе цікава ўбачыць дзівосы, прыходзь да мяне, ты даведаешся пра таямніцу водаў і цудоўную іх моц.

194

Залескі Юзаф Багдан (1802–1886) — польскамоўны паэт-рамантык, для якога Украіна і ейны люд сталі прадметам любові і настальгіі.

195

Мальчэўскі Антон (1793–1826) — польскамоўны паэт-рамантык. Паходзіў з Валыні. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы «Марыя», названай ў падтытуле «ўкраінскаю аповесцю».

196

Гашчынскі Севярын (1801–1876) — польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украіны. Самы славуты ягоны твор — паэма «Канёўскі замак», у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

197

Падура Тамаш (1801–1871) — польскамоўны і ўкраінскамоўны паэт. Вывучаў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўкраінскі фальклор.

198

Піятроўскі Канстанцін — польскамоўны паэт і перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзічаве зборніка вершаваных твораў. Добры сябра Я. Баршчэўскага.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник