Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Ты спазніўся і не выпіў з намі полымя ў гонар Саламандры, жменя попелу якое — звяно, а ўваскрашэнне і жыццё — бясконцы ланцуг.

Сказаўшы гэта, ён наліў келіх, падпаліў яго, і я, усклікнуўшы: «Няхай славіцца Саламандра!», выпіў, абы не адрознівацца ад іншых гасцей і дагадзіць волі гаспадара.

Потым пан Рылец дастаў з шафы каляровыя вадкасці Гайнара, загадаў нямому хлопцу наліць медны ды іншы посуд вадою і ў прысутнасці сваіх гасцей зноў пачаў з зямлі і патоўчанае вапнавае скалы ўваскрашаць ракавіны, гадаў, матылёў ды іншую жамяру; калі ўсе са здзіўленнем убачылі ажыўленыя дапатопныя істоты, ён загадаў змяніць ваду, прынесці лісця з дрэваў і травы.

— Паглядзім цяпер на сучаснасць, — сказаў ён, — адна вадкасць чырвонага

колеру пакажа нам найдрабнейшыя істоты лепей, чым самыя дасканалыя мікраскопы.

Ён уліў адну кроплю ў медную пасудзіну з марскою вадою, і там на нашых вачах з’явілася мноства дзіўных і жахлівых істотаў, якія ўвачавідкі павялічваліся; потым даставаў адтуль страшэнных пачвараў, клаў на стол: яны нагадвалі рыб, марскіх звяркоў, яшчарак і кракадзілаў. Гэта ж учыніў потым з крынічнаю вадою — іншыя з’явіліся монстры. Расклаўшы на стале лісце з дрэў і траву, ён пакрапіў усё чырвонаю вадою, і тут паказаўся нябачны свет у надзвычайных, фантастычных постацях: крылатыя цмокі, сфінксы, кентаўры і гідры пачалі кружыць па шырокім стале; трывога працяла сэрцы гледачоў.

Гэтыя і іншыя выпрабаванні доўжыліся да самае поўначы, пасля пачалася гаворка пра развіццё розных навукаў і разгляд твораў нямецкіх ды сучасных польскіх філосафаў; доўга разважалі пра Трантоўскага [199] , Быхаўца [200] , Бохвіца [201] ды іншых; найбольш мне запомніліся словы пана Рыльца:

— Я з большым задавальненнем чытаю старажытных грэцкіх філосафаў; яны шчыра шукалі святла праўды, і часам асобным з іх удавалася хоць здалёку ўбачыць прамень вечнага святла. Цяпер, калі нябеснае сонца Евангелля свеціць усяму свету, яны блукаюць у цемры і самі не ведаюць, чаго шукаюць; назвалі чалавечую душу часткаю Бога, а яна ж — стварэнне Божае, як і іншыя ўсе душы.

199

Трантоўскі Браніслаў Фердынанд (1808–1869) — папулярны тагачасны філосаф. У сваіх творах выказваў ідэі месіянізму.

200

Быхавец Юзаф (1778–1845) — філосаф і літаратар. У сваіх працах развіваў вучэнне Канта ў духу антрапалагічнага ідэалізму.

201

Бохвіц Фларыян (1794–1856) — філосаф. Выступаў з крытыкаю матэрыялізму і антырэлігійных настрояў. Свае творы выдаваў у Вільні.

Гэтыя размовы доўжыліся да позняе ночы, а калі прабіла дзве гадзіны, закончыліся літаратурныя забавы, і мы ўсе разам выйшлі; я адзін вяртаўся дахаты па пустых і цёмных вуліцах, думаючы пра ўсё тое, што бачыў і што чуў.

У часе майго знаходжання ў Адэсе я яшчэ некалькі разоў наведваўся ў дом пана Рыльца, бо мяне цешыла ягоная таварыскасць і вучоныя размовы; калі перад выездам з горада я прыйшоў да яго апошні раз, каб развітацца ды падзякаваць за ласку, ён, даючы мне дзве бутэлечкі са спіртавым настоем, дзве з алеямі, некалькі сваіх парашкоў, перасцярог:

— У цябе цяпер воды Гайнара і ўсё, што патрэбна для даследавання прыроды — уваскрашай жа мінуўшчыну, выклікай з магілаў памерлыя істоты; вывучай таямніцы ўсіх мінулых стагоддзяў і цяперашняга свету, — і ўсюды ўбачыш цуды, якія іншым і не сніліся; убачыш руку Творцы, але не пераступай межаў, не даследуй дух, бо тут патрэбна вышэйшая сіла, тут патрэбна яснабачанне; не забывай, што ты чалавек, не аддаляйся ад свайго цела без волі Таго, хто цябе з ім злучыў, і вокам твае душы не ўзірайся ў іншую душу, якая створана, як і твая.

Зяноне! Я не паслухаўся, пакінуў без увагі гэтыя перасцярогі, зрабіў інакш; той скарб, які ёсць у мяне, тую моц каляровых водаў

я выкарыстаў на іншае; я забыўся пра мінулае і пра будучае, хацеў ужо сёння быць у раі ў гэтым жыцці, на гэтай зямлі хацеў бачыць Духа ў постаці анёла; я пазнаў Адэлю, яна стала для мае душы тым богам, тым ідэалам, якога шукаў на гэтым свеце; блукаючы ў стэпах і па дзікіх скалах на беразе Цецерава, думаў я пра яе, пра яе марыў; душа мая без яе спакойнаю быць не можа, я аддзяліўся ад цела, забыўся пра сваё цела, забыўся і пра зямное жыццё, — загубіў сябе. Зяноне, у далёкім краі, калі хто з маіх даўніх знаёмых запытаецца пра мяне, скажаш, што жыве, ды жыццё яго жахлівае. Але і сам я хутка пакіну гэты край ды пакіну гэтае чужое цела дзе-небудзь на чужой зямлі.

Саматніцкі замаўчаў; Зянон пазіраў на яго з жалем у сэрцы; не мог нагадаць яму пра надзею, бо ягоная надзея згасла назаўсёды; паабяцаў толькі выканаць тое, што ён прасіў, і зноў выправіўся ў падарожжа.

ДАВЕРЫЦЬ ТАЯМНІЦУ СЭРЦА

Пасляслоўе

Адзін з пачынальнікаў Новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі значную частку свайго жыцця пражыў у Пецярбургу. З далёкай паўночнай сталіцы ён здолеў убачыць Беларусь.

Увасабленнем любові да роднага краю стаў літаратурны твор — зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», напісаны па-польску дзеля адукаваных землякоў, пазнаёміць якіх з філасофіяй ды гісторыяй свайго народа і меў на мэце аўтар.

Год нараджэння Я. Баршчэўскага, нягледзячы на шматгадовыя намаганні даследчыкаў, высветліць пакуль не ўдалося. У навуковых працах сустракаем і 1790, і 1794, і 1796. Паходзіў Я. Баршчэўскі з беднай беларускай шляхты. Яго бацька быў уніяцкім святаром у Марогах (сёння — Мурагі Расонскага раёна), невялічкай вёсцы (засценку) на беразе Нешчарды. З дзяцінства будучы літаратар выхоўваўся пад уплывам езуітаў, якія апекаваліся уніяцкаю царквою і давалі адукацыю уніяцкім светарам. Я. Баршчэўскі таксама апынуўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Дапамогі ад бацькоў ён не меў, дык мусіў зарабляць на жыццё і вучобу, выхоўваючы дзяцей заможных гаспадароў. Там, у калегіі, выславіўся Я. Баршчэўскі як паэт, вершапісца. Тры яго юначыя творы па-беларуску (вершы «Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?» і «Гарэліца», а таксама гутарка «Бунт сялян») захаваліся і былі надрукаваны ў 40-я гг. ХІХ ст.

Нешматлікія біяграфічныя звесткі, якія Я. Баршчэўскі пакінуў у сваіх творах, гавораць пра тое, што паэт закончыў вучобу ў Полацку, адолеўшы шосты, перадапошні клас — клас філасофіі — неўзабаве пасля вайны 1812 г. Ён меў званне кандыдата акадэміі ды збіраўся працягваць вучобу ў Віленскім універсітэце. Нават ужо накіраваўся ў Вільню, але ў апошні момант прыняў прапанову свайго знаёмага і заняўся гувернёрствам, а пасля па невядомых прычынах перабраўся ў сталіцу Расійскае імперыі. Зусім верагодна, што гэта адбылося ўвесну 1817 г. Па пратэкцыі знаёмых Я. Баршчэўскі ўладкаваўся на дзяржаўную службу; дзякуючы працы ў Марскім міністэрстве падарожнічаў да берагоў Францыі і Англіі.

У 20-я гг. у жыцці Я. Баршчэўскага адбылася яшчэ адна надзвычай важная падзея: сустрэча ў Пецярбургу з Адамам Міцкевічам, які чытаў вершы суайчынніка з-над возера Нешчарда, хваліў іх і сваёй рукою паправіў некаторыя.

Пра многія акалічнасці жыцця Я. Баршчэўскага 30–40х гг. можам ведаць з лістоў да Юлі Корсак у маёнтак Рудня, што каля Невеля. Паэт расказваў пра невыноснае для яго жыццё ў Пецярбурзе, пра тое, як ён з нецярплівасцю чакае лета, вакацый, каб ехаць у Рудню.

Хоць Я. Баршчэўскі ў другой палове 30-х гг. і не надрукаваў аніводнага твора, аднак пісаў даволі шмат. На працягу 1837–1839 гадоў у шаснаццаці лістах іх было змешчана васемнаццаць — больш за 700 вершаваных радкоў. Сёе-тое будзе пазней надрукавана ў альманаху «Niezabudka», але большасць так і застанецца ў рукапісным архіве Я. Баршчэўскага, неадшуканым да сённяшняга дня.

Поделиться:
Популярные книги

Жалкая

Макинтайер Эмили
3. Долго и Несчастливо
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Жалкая

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича