Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Маленькі Джон і Уіл Скарлет паўтарылі апошнія словы атамана і ўскінулі лукі ад радасці, што зажывуць па-ранейшаму, бо ім вельмі надакучылі цесныя каравулкі і вузкія гарадскія вуліцы.

Робін Гуд зноў зрабіўся разбойнікам, зноў хаваўся ад улад у нетрах Шэрвудскага лесу. Неўзабаве ўсе яго людзі крадком выбраліся з горада, і вечарамі вакол яркага вогнішча можна было ўбачыць тыя самыя твары, што і раней. Алан-а-Дэйл зноў іграў сваім таварышам на арфе і спяваў прыгожыя песні Паўночнага краю.

Але хутка Шэрвудскі лес стаў арэнай суровых і жорсткіх падзей. Кароль Джон ненавідзеў Робін Гуда

і яго вольных стралкоў больш, чым шэрыф нотынгемскі. Ён пасылаў супроць іх добра ўзброеныя атрады, якія нападалі на лясныя прыстанішчы разбойнікаў. Шмат жорсткіх сутычак і боек адбылося пад шатамі векавых дубоў. Часам разбойнікі перамагалі, часам цярпелі паражэнні, і ім даводзілася ратавацца ўцёкамі і шукаць іншыя сховішчы, але ні разу ніводзін з іх не страціў веры ў свайго атамана, не здрадзіў бясстрашнаму Робін Гуду. Нарэшце кароль Джон памёр. Уся Англія ўздыхнула з палёгкай, што не стала ненавіснага тырана. Больш за ўсіх радаваліся лясныя стралкі Робін Гуда, бо пасля смерці свайго ворага яны спадзяваліся хоць крыху пажыць у міры.

Час ішоў. Як гаворыцца ў старадаўняй баладзе, «Робін Гуд у лесе жыў дваццаць год і два». Многа падзей адбылося за гэтыя гады. Робін Гуд страціў сваю любую Марыяну, шмат яго старых таварышаў спачылі вечным сном пад магутнымі дубамі, але верны яго памочнік Маленькі Джон заўсёды быў з ім, яны разам палявалі аленяў на лясных палянах.

I вось настаў дзень, калі Робін Гуд адчуў, што сілы яго слабеюць. Усё цяжэйшым здаваўся яму яго вялікі цісавы лук, а стрэлы ляцелі не так далёка, як раней. Робін Гуд зрабіўся невясёлы і змрочны.

I тут ён прыгадаў, што ў яго ёсць стрыечная сястра — абатыса жаночага манастыра ў Кірклі, вялікі знаўца тагачаснай медыцыны. Робін Гуд сказаў Маленькаму Джону, што пойдзе да яе і папросіць, каб яна пусціла яму кроў. У тую пару людзі верылі, што кровапусканне лечыць шмат якія хваробы.

Дабраўшыся да Кірклі, Робін Гуд пастукаў у дзверы дома абатысы. Адчыніла яму сама гаспадыня.

— Вось гэта госць! — абрадавалася абатыса, убачыўшы Робін Гуда. — Заходзь. Зараз я пачастую цябе для пачатку півам.

— He, дарагая сястрыца, — сказаў Робін Гуд, — ні піць, ні есці я не буду, пакуль ты не пусціш мне кроў.

Абатыса адразу павяла яго ў маленькі пакойчык наверсе і ланцэтам надрэзала яму вену на плячы. Потым пайшла, пакінуўшы яго аднаго.

Робін Гуд не ведаў, што трапіў у рукі каварнай жанчыны, якая сябравала з яго ворагамі і абяцала ім, як толькі надарыцца выпадак, загубіць сваяка. I вось цяпер такі выпадак падвярнуўся.

Праз некаторы час Робін Гуд адчуў, што яму робіцца млосна. Ён доўга ляжаў на ложку, ніхто да яго не прыходзіў. Тады ён неяк дабраўся да дзвярэй, хацеў адчыніць, але яны былі замкнёныя. Ён пачаў клікаць на дапамогу. Ніхто не адгукаўся. Мёртвая цішыня, нідзе нікога. I тады Робін Гуд зразумеў усё. Яго пакінулі тут паміраць.

Робін Гуд ледзь даплёўся да акна і адчыніў фортку. Ён адчуваў такую слабасць, што не мог стаць на падаконнік, каб скочыць уніз. I тут ён успомніў пра сігнальны ражок, які калісьці не раз выручаў яго з бяды. Ён ведаў, што

Маленькі Джон чакае яго непадалёк у лесе, паднёс ражок да губ і тры разы пратрубіў. Але гукі былі кароткія, абрывістыя, ледзь чутныя, як слабы адгалосак тых звонкіх і гучных гукаў, што некалі так часта рэхам каціліся па Шэрвудскім лесе. Аднак яго верны таварыш, які чакаў яго і ўвесь час чуйна прыслухоўваўся, пачуў ледзь улоўны заклік аб дапамозе.

Пачуўшы гук ражка слабы, З зямлі ўсхапіўся Джон. — Баюся, Робін ледзь жывы — Так ціха трубіць ён.

Маленькі Джон з усіх ног пабег да дома абатысы і пачаў барабаніць у дзверы. Ніхто не падыходзіў да акенца ў дзвярах. Ён пастукаў нарэшце з такой сілаю, што ў доме ажно загуло. Нікога. Тут ён зразумеў, што здарылася нешта нядобрае, і пачаў думаць, як прабрацца ў дом.

Маленькі Джон глянуў на вокны. Вокны былі вузенькія, з жалезнымі кратамі. На зямлі ён убачыў тоўстую дубовую калоду, якую было б не пад сілу падняць нават дваім. Джон падышоў да яе, падняў і панёс да дзвярэй. Размахнуўся і грымнуў у дзверы. Яны сарваліся з усіх завесаў і завал і з грукатам упалі на падлогу. Маленькі Джон ускочыў у дом.

— Атаман! Атаман! Дзе ты? — гучна паклікаў ён і сціх, услухоўваючыся.

У доме панавала мёртвая цішыня. Ён быў як вымерлы. Яшчэ раз паклікаў Маленькі Джон Робін Гуда, і нарэшце аднекуль зверху пачуўся слабы голас. Маленькі Джон кінуўся ўверх па лесвіцы, адкуль даносіліся ціхія гукі. Дзверы былі на замку. Джон выбіў іх нагой і ўскочыў у пакой.

— Што з табой, атаман? — здзіўлена спытаўся ён, убачыўшы ледзь жывога Робін Гуда. — Ды тут, здаецца, здрада! Ты ўвесь у крыві! Ты паміраеш!

Стрымліваючы гнеў, Маленькі Джон апусціўся перад сваім атаманам на калені і сказаў:

— Выканай адну маю просьбу. Вельмі прашу цябе, дарагі атаман.

— Якую, Маленькі Джон?

— Дазволь спаліць гэтае асінае гняздо здраднікаў.

— He, Джон, дазволу не чакай, Я гвалту не цярплю, Жанчынам і дзяўчатам, знай, Я шкоды не зраблю I пры жыцці, і ў смертны час — Такі закон ва ўсіх у нас. Лепш лук мой добры мне падай, I я стралу пашлю. I там мяне ты пахавай, Дзе ўткнецца у зямлю.

Маленькі Джон узяў свайго атамана на рукі і падняў да акна. Доўга з любасцю і замілаваннем аглядаў Робін Гуд густыя зялёныя шаты дуброў, такія мілыя яго сэрцу. Сабраўшы апошнія сілы, узяў лук, паклаў на яго стралу, напяў цеціву і адпусціў. Усмешка асвяціла яго твар, калі страла звонка запела-загула ў паветры. Больш цудоўнай музыкі для яго не існавала на свеце.

— Пахавай мяне там, дзе ўпадзе страла, — прашаптаў ён. — Папрасі маіх верных сяброў, каб яны выкапалі мне глыбокую магілу. Пакладзі мне пад галаву зялёную дзярніну, а збоку — мой добры лук.

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6