Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Адзін з шэрыфавых людзей ведаў Уіла Ст’ютлі ў твар і адразу пазнаў яго.

— Гэта лясны разбойнік! — закрычаў ён. — Хапайце яго, хлопцы. Шэрыф будзе сам не свой ад радасці. Гэта ж адзін з завадатараў шайкі!

Уіл хуценька выхапіў меч і кінуўся да дзвярэй. Завязалася жорсткая барацьба. Ст’ютлі забіў двух праціўнікаў і выскачыў на двор. Але там яго чакалі новыя ворагі, яны адолелі яго.

Калі палоннага прывялі да шэрыфа, ён засмяяўся.

— Пра гэтага разбойніка не трэба дакладваць каралю, — сказаў ён зларадна. — Ён цалкам у маёй уладзе і на світанні загайдаецца на шыбеніцы. Адвядзіце яго ў падзямелле,

і няхай моцны атрад лучнікаў ахоўвае турму, пакуль пятля не зацягнецца ў яго на шыі.

Калі пачуў пра Уіла весць, Стаў змрочны Робін Гуд I за яго жыццё і чэсць Падняў увесь Шэрвуд. — Уіла трэба ратаваць,— Сказаў сваім стралкам,— I нават ўся шэрыфа раць He перашкодзіць нам.

Робін Гуд склікаў сваю дружыну з усяго Шэрвудскага лесу і павёў яе вызваляць Уіла Ст’ютлі.

Атрад рушыў да Нотынгема і перад самым світаннем залёг у засадзе каля гарадской сцяны. Калі развіднела, Робін Гуд і яго людзі ўбачылі, што непадалёку ад варот стаіць шыбеніца. Шэрыф загадаў пабудаваць яе тут, за горадам, насупраць лесу, знарок. Ён хацеў пасмяяцца з Робін Гуда, бо быў упэўнены, што той не паспее прыйсці на дапамогу свайму сябру: так хутка ён выканае свой прысуд. Але шэрыф пралічыўся. Робін Гуд дзейнічаў рашуча і апярэдзіў яго.

— Вунь, бачыш, каля самых варот стаіць стары вандроўны багамолец, — сказаў атаман Маленькаму Джону. — Пашлі да яго чалавека, хай выведае ў яго апошнія навіны.

Пагаварыць з багамольцам пайшоў малады ёмен. Ён вярнуўся з весткай, што з горада хутка выведуць Уіла Ст’ютлі і павесяць. I тут брама раптам расчынілася насцеж, і з горада выйшла вялікая калона лучнікаў, кап’ёўшчыкаў і алебарднікаў. Шэраг за шэрагам, акружылі яны шыбеніцу. Кончыкі іх коп’яў, лёзы алебардаў і клінкі мячоў пагрозліва блішчалі ў промнях узыходзячага сонца.

Нарэшце вывелі Уіла Ст’ютлі са звязанымі рукамі і белым каўпаком на галаве. Гэты каўпак кат насунесмертніку на вочы, перш чым накінуць яму на шыю пятлю. Уіл ішоў пад аховай самых дужых і рослых людзей шэрыфа. Сам шэрыф ехаў збоку на кані.

Уіл зірнуў на шыбеніцу і з агідай скрывіўся. Пачціва сказаў шэрыфу:

— Шчэ не вісеў ніводзін з нас На гэтым бервяне. Зрабі у мой смяротны час Адну паблажку мне: Даць меч мне ў рукі загадай I путы з іх знімі, Тады з усімі нападай, I я памру ў баі.

Але шэрыф не захацеў даць Уілу магчымасці памерці такой геройскай смерцю.

— Памрэш на вісельні, герой! — Шэрыфа быў адказ.— Твой атаман памрэ на ёй Таксама у свой час.

Уіл

Ст’ютлі пагардліва зарагатаў у твар шэрыфу, але той зрабіў выгляд, што не заўважыў гэтага. Зараз ён расправіцца з дзёрзкім разбойнікам.

Шыбеніца стаяла непадалёк ад зарасніку ляшчыны. Калі кат збіраўся ўжо накінуць на шыю сваёй ахвяры вяроўку, з гушчару выскачыў вялізнага росту чалавек і, прарваўшы кальцо аховы, кінуўся да Уіла.

— Ты што, Уіл, — крычаў ён на хаду, — хочаш пакінуць белы свет, не развітаўшыся з сябрамі? Нядобра з твайго боку.

У Уіла заняло дыханне ад радасці. Ён адразу пазнаў голас і волатаўскую постаць свайго таварыша — Маленькага Джона. Раптоўнае паяўленне гіганта выклікала агульнае замяшанне і сумятню. Маленькі Джон дзейнічаў хутка.

Ён імгненна разрэзаў на Уілу вяроўкі, выхапіў з рук аднаго з шэрыфавых людзей меч і аддаў сябру.

— Цяпер, дружа, змагайся за сваё жыццё, — сказаў ён, і двое сяброў сталі спіна да спіны, з выклікам пазіраючы на натоўп узброеных людзей.

Усё адбылося так хутка, што шэрыф знямеў ад здзіўлення і нібы прырос да сядла. Але неўзабаве мова вярнулася да яго, і ён закрычаў на ўсё горла:

— Гэта ён! Ен! Велікан — той самы шэльма, што абдурыў караля і мяне. Ілжэпасланец! Хапайце яго! He, лепш закаліце! Закаліце! Гэта больш надзейна!

Лёгка аддаць загад, але цяжка загад выканаць. Ды яшчэ які — закалоць Маленькага Джона! Ён прыкрыў грудзі шчытом і круціў над галавой доўгім мячом. Расчырванелы яго твар свяціўся радасцю бітвы. Волат быў гатовы праткнуць кожнага, хто адважыцца падысці да яго на даўжыню клінка.

Раптам з дзесяткаў глотак вырваўся крык здзіўлення і жаху. Пасля працяжнага звонкага гуку ражка з лесу выбег атрад стралкоў і рынуўся на шэрыфава войска.

— Разбойнікі! Разбойнікі Робін Гуда! — крычалі леснікі.— Страляйце, сячыце іх алебардамі, каліце коп’ямі! Страляйце, сячыце, каліце! Біце іх! Біце!

— Гуд! Гуд! Робін Гуд! — чуўся грымотны кліч, і зялёныя стралкі з Робін Гудам на чале кінуліся на ворагаў.

Атака была такая раптоўная і рашучая, што шэрыфавы людзі не ўстаялі і разам са сваім начальнікам адступілі ў горад.

Робін Гуд загадаў стралкам вяртацца ў лес: Уіла Ст’ютлі яны вызвалілі і няма патрэбы яшчэ праліваць кроў. Да таго ж шэрыфава войска апамяталася ўжо ад панікі. Шэрыф сабраў узброены атрад у тры разы большы за дружыну Робін Гуда. Таму Робін Гуд як разважлівы камандзір вырашыў адступіць.

Зялёныя стралкі пачалі адыходзіць у лес, хмарамі стрэл адганяючы ворага. Але ў шэрыфавым войску знайшліся храбрацы, якія кінуліся ў пагоню за разбойнікамі.

На ўзлеску Маленькі Джон упаў на траву. Страла трапіла яму ў нагу.

— Атаман! — крыкнуў ён. — Я не магу бегчы… Зрабі ласку, адсячы мне галаву сваім мячом. He хачу трапіць у палон на радасць шэрыфу.

— Небам клянуся, гэтага не будзе, Джон! — сказаў Робін Гуд. — Ты мне даражэй за ўсе скарбы Англіі.— Ён павярнуўся тварам да ворагаў, каб не даць ім наблізіцца да Маленькага Джона, а Мач узваліў магутнае цела волата сабе на плечы, як пушынку, і панёс.

Дружына Робін Гуда з боем адступала ў лес. Становішча іх з кожнай хвілінай пагаршалася. Ужо сем чалавек былі цяжка паранены, але ніводнага з іх не пакінулі на расправу шэрыфу. Шмат людзей пападала і ў яго войску, і ўсё ж націск ворага рабіўся мацнейшы.

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6