Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

Ад напружаньня сьвет паплыў вакол у чырвоным тумане...

І я ўспомніла.

Засталося скамечыць адзінаццаць пражытых гадоў, як чарнавік. Ён ня варты й аднога правільнага звонкага радка.

І я зрабіла ўчынак, які аніяк нельга было вытлумачыць логікай, але мне – маёй новай сутнасьці – зразумелы. Падышла да люстэрка і рашуча абрэзала сваю рудую касу. Коратка, на самай патыліцы. Ускудлаціла рукой валасы... І праз знаёмыя рысы ў люстэрку нарэшце вызірнула даўно забытае дзяўчо з процьмай ілюзій і здольнасьцю да ўчынкаў, невытлумачальных логікай. За

вакном разьвіднела... Дзень зазіраў у маё вакно шэрым хворым тварам, на якім не мелася спачуваньня.

Тэлефон Лілі Пятроўны быў на візітоўцы.

Я сказала ўсяго некалькі словаў...

Праз дваццаць хвілінаў ля майго пад’езду стаяла машына. Перад тым, як выходзіць з кватэры, я прыхапіла з сабой канверт з далярамі.

Кіроўца, незнаёмы мне лысы мужчына, падобны да млынара, сядзеў моўчкі, глядзеў толькі на дарогу. І мне было не да размоваў. Яшчэ і яшчэ раз я пракручвала ў галаве вобразы, убачаныя ў снах... Я не спрабавала зразумець, адкуль яны прыйшлі... Калі гэта – усяго толькі мая хваравітая фантазія, блёкат, то... ну што ж, я ўсё роўна апынуся побач з Юрасём. Мой страх кудысьці зьнік, нібыта я перайшла мяжу, за якой нішто ня мае значэньня, акрым таго, што ў сэрцы.

Рассунуліся бетонныя вароты... Дзьве каменныя багіні, абуджаныя ранішнім сонцам, зімовым, позьнім і халодным, праводзілі мяне белымі сьляпымі вачыма. Ave, Людвісарава, morituri te salutant...

Яны ўжо чакалі мяне – Янчын, Макс, Ліля. Апошняя, як я цяпер ведала, прадстаўляла інтарэсы Калыванава.

— Ну што ён, наш майстра, табе расказваў? – накінулася на мяне былая мадэлька. Пад вачыма ў яе цямнелі кругі – перажывае... Гаспадарова даручэньне блага выконваецца. А гаспадар, відаць, прысьпешвае. Але мяне цікавіла адно.

— Дзе Юрый Дамагурскі?

Янчын па-сяброўску паклаў руку мне на плячо.

— А вось Ганначка, як старому сябруку, мне ўсё і раскажа, а потым мы наведаем Юрася... Ты такая малайчына, што наважылася дапамагчы...

Макс белазуба ўсьміхнуўся.

— Ну чаму ж менавіта вам раскажа, дарагі Віталь... Я, як прафесійны псіхолаг...

— Сьціхніце! – Ліля так раўнула, што калі ў гэтым доме жыў дамавік, ён мусіў схавацца пад печку. – Перастаньце ірваць коўдру на сябе, або ніхто нічога не пачуе... Дый ці ёсьць яшчэ што чуць?

Баркунова ўдава (ці, можа, забойца?) сумніўна зірнула на мяне. Я страсянула падстрыжанымі валасамі, нібыта скідала апошнія рэшткі сумненьня.

— Я тлумачыла... Я не магу нічога расказаць. У тэхніцы не разьбіраюся. Толькі пакажу, што запомніла, на гадзіньніках. Але найперш хачу бачыць Юрася!

Усе трое перазірнуліся. Бязмоўная рада ворагаў-хаўрусьнікаў...

— Дык пойдзем хутчэй, пакуль ёсьць каго пытацца! – прысьпешыў усіх Янчын.

Ахоўнік, падобны да барца сумо, паслужліва бег перад намі і адчыняў дзьверы. Вось і знаёмы калідор да майстэрні... Я павольна спускалася па прыступках у паўцемры. Праз расчыненыя дзьверы бачылася мірная карціна. Гадзіньнікі, расстаўленыя ўздоўж сьцяны, більярдны стол... Утульны агонь у каміне... Знаёмыя грамідлы Ігар і Анатоль

сядзяць на вінтавых крэслах, ядуць сьвежыя вішні (самая магнацкая ежа ўзімку) і пстрыкаюць костачкамі ў нябачную мішэнь.

Пры нашым зьяўленьні Ігар і Анатоль паслухмяна ўскочылі... Я паглядзела налева і ўбачыла іхнюю мішэнь... У мяне перахапіла дыханьне. У куце тварам да сьцяны стаяў аголены да пояса Юрась, нізка нахіліўшы галаву. Яго ўзьнятыя рукі былі прыкаваны наручнікамі да нейкай трубы, а на сьпіне вугалем намаляваныя кругі. Відаць, у «мішэнь» трапляла нешта больш небясьпечнае за вішнёвыя костачкі, бо сьпіна Юрася была ў парэзах і апёках.

— Што... што вы робіце... – толькі і змагла прамармытаць я.

Юрась павярнуў, наколькі мог, галаву, аблізаў скусаныя перасохлыя вусны.

— Ды вось, гуляем у сьвятога Себасьцьяна.

Голас яго гучаў глухавата, але спакойна, нават з іроніяй. Ён яшчэ жартаваў!

— Вылюдкі!

Я кінулася да «Себасьцьяна». У вушах маіх шумела кроў, і я не адразу ўсьвядоміла, што Юрась настойліва мяне дапытвае.

— Навошта ты сюды прыехала? Ты што, здурэла, Анэта? Я ж прасіў...

Нечая моцная рука адцягнула мяне на сярэдзіну пакою. Макс пазіраў усё гэтак жа прыязна, хіба толькі на дне яго шэрых вачэй успыхвалі падазроныя агеньчыкі, як у ваўкалака.

— Ганначка, мы ўсе чакаем... Давайце папрацуем. Заўтра сорак дзён па Аркадзю Баркуну, у імя яго памяці мы павінны аднавіць старажытную карцінку.

Каб я не была ў такім жаху і гневе, засьмяялася б, мусіць. Успомніў леташнюю байку...

— Вызваліце рэстаўратара!

Янчын грэбліва скрывіў тлустыя вусны.

— Пасьпеецца... Не заслужыў ён добрых адносінаў, ёлуп упарты. Давай, Анэта, паказвай... Мы ўсе дапаможам. Што ён з гадзіньнікамі рабіў?

Юрась тузануўся ў сваім куце.

— Яна нічога ня ведае! Адпусьціце яе. Яна ня мае ні да мяне, ні да гадзіньнікаў ніякага дачыненьня. Зусім староньні чалавек.

Але на яго крыкі ніхто ня зважыў. Толькі Янчын шырока ўсьміхнуўся.

— Адхрышчваецца наш майстра ад сваіх пачуцьцяў. Ведаеш, Ганначка, мы тут учора яму адну ампулку ўкалолі... Ён столькі цікавага пра адносіны да цябе расказаў. Раман цэлы! Так што пашчыруй дзеля сваго рыцара. – і чамусьці дакорліва дадаў.— Та-ак... Рамантычную гісторыю распавёў... І гэта замест таго, каб расказаць пра тое, пра што пыталіся.

— Цэнзура сьвядомасьці можа быць вельмі моцнай! – адразу пакрыўджана азваўся Макс, які, відаць, у словах Янчына ўчуў папрок на свой адрас. – Дарэчы, другая ампулка таксама не спрацавала.

Янчын, у чый гарод на гэты раз, відаць, ляцеў каменьчык, зьбіраўся быў сказаць нешта зьедлівае, але Ліля злосна крыкнула:

— Лухта вашая хімія! Не з таго пачалі, толькі час страцілі. «Вой, ды каб жа бяз бачных пашкоджаньняў...» Калыванаў з такімі прыдуркамі – дзядоўскімі метадамі, і ні разу ня схібіў. Адразу б мяне паслухалі. Давай, як цябе там, Анэта, паказвай, а то твайго рыцара сама пачну на кавалкі рэзаць. І пачну з «кавалка» самага інтымнага і дарагога.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II