Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

І ў жыцці трэба выконваць асноўнае прызначэнне чалавека — трэба жыць, ствараць. Не хаваючыся ад жыцця, не здраджваючы сабе, насычаючы сэнсам існаванне. Сваё і іншых. А інакш — усё сыходзіць у нішто. І сам чалавек ператвараецца ў нішто. І семя, кінутае рукой гэтага чалавека, не проста не прарастае — «зямля скаланецца» і «адрыне семя» («Семя»). І гэтага чалавека. І застанецца ён у «здабытай прасторы» — не, не ў зваблівай зведанасці і нязведанасці Космаса, не ў астральнай прасторы думкі. А ў прасторы — імя якой пустата, у якой няма сэнсу, якой няма ніякага прызначэння.

У Някляева ёсць некалькі «скразных» — ад кнігі да кнігі — тэм. Вось гэтая праграмная — «А вершы пішуць,

як жывуць...». Тэма Радзімы. Гэта Радзіме ў сваім першым зборніку паэт «дзякуе за свята» сказаць «пяшчотнае люблю» («Паэма-вера»). Тут, у «Знаку аховы», гэтая любоў трансфармуецца і канкрэтызуецца. Зараз для паэта асабліва важна, што яго Радзіма — гэта яго паэтычныя пастаўнікі і тыя, хто ідзе ў беларускую паэзію.

Памяць пра мінулую вайну жывая жывым болем дагэтуль на Беларусі. І для тых, хто перажыў яе, і для тых, хто прыйшоў у жыццё пасля вайны. Як Някляеў. Таксама «скразная» тэма. У зборніку «Адкрыццё» гэты боль асацыіруецца з Хатынню («Паэма-вера»). Тут, у «Знаку аховы»,— таксама. Але — адкрытая няштучнасць радкоў першага зборніка тут замяняецца рызыкоўным абагульненнем: «Свет задыхаецца сімволікаю смерці» (?) («Бяроза болю»).

А вось разгубленую ўпэўненасць свайго земляка, які ўзрушаны нечалавечымі ўчынкамі аднавяскоўца Кабянка, што «трох красунь-нявестак Стапулёвых/На суках таполевых, вясновых/Весела... павесіў быў:/Першую — бо мела кроў чужую,/ Бо хавала першую — другую,/ Трэцюю...— / Бо троіцу любіў», паэт выявіць немітуслівымі, дакладнымі словамі:

Прызнаю ўсё існае на свеце. У звярах людзей не прызнаю.

Так гаворыць зямляк лірычнага героя паэмы Стапуль: банда Кабянка павесіла яшчэ і трох сыноў Стапулёвых. «...у звярах людзей не прызнаю». Кат — не чалавек, сцвярджае герой Някляева. Хіба разумная істота, якая думае, адчувае, здольная на бессэнсоўную расправу?

У. Някляеў — з тых паэтаў, для якіх характэрны выхад ад канкрэтнага да агульнага. У рэчышчы тых ідэйных пошукаў, што ўласцівы для сённяшняй літаратуры ўвогуле. Скажам, у «Ружы вятроў» сцвярджэнне, што для сённяшніх патэнцыяльных палачоў чалавецтва, як і для фашыстаў мінулай вайны, мы, людзі — «толькі лічбы/ толькі знакі страт», для фашыстаў «маральна суверэннай асобы» (выраз Л. Аннінскага) не існуе. Але затое важны факт рэальнага існавання бомбаў з такімі мройліва-нерэальнымі назвамі: «фантом», «міраж».

Ход роздуму паэта, нефармальная логіка яго вершаў прымушае ўсведамляць аб'ектыўны змест таго, што хоча сказаць ён:

Нібы замоваю лячыў, Спяваў. Пра ўсё. Нічога. Была За песняй Далячынь. Пустэча. Стэп. Дарога. «Акын»

Але цяжка, проста немагчыма прыняць або прыдумаць нейкі шыфр, код, падтэкст для такіх радкоў:

Які я быў шчаслівы, Каля сцяны расстрэлу!

Гэта ўжо нейкае рафінаванае какецтва, гульня ў паняцці, якія самі па сабе выключаюць магчымасць гульні. Толькі сур'ёзна.

...У зборніку некалькі паэм: «Даведка аб нараджэнні», «Ружа вятроў», «Маланка». Праўда, Уладзімір Някляеў клапатліва пазбягае гэтага жанравага абазначэння. Ён піша: «судовая

справа», «размова з аўтаінспектарам» (тут імгненна прыгадваецца Маякоўскі), «аповесць пра каханне». Хаця ў адным выпадку, калі гэта «справа», дакумент, дык дакумент часу: «Год пасляваенны. Год работны./ Шчэ з руін не выветрыўся дым,/ А на танцах, звыклыя да поту,/ Кірзачы і хромавыя боты/ Рэжуць полькі/ Крокам страявым». І дакумент не толькі канкрэтных фактаў, але і жыцця ўнутранага, праўды духоўнай. Хаця «размова з аўтаінспектарам» — не проста размова, роздум пра лёс сённяшняга свету, роздум, які часам добра аддае дыдактыкай. Хаця «аповесць пра каханне» — менш за ўсё апавяданне, павестваванне. І гаворка тут не толькі пра каханне, яна шматзначная, гэта аповесць.

Ніякіх бытавых рэалій у гэтай вершаванай аповесці няма. Ёсць мора, сонца, зоркі, скалы. Чыста рамантычныя аксесуары быцця. У пантэістычным, язычаскім такім варыянце. Ёсць там, праўда, і сад, і нават вадаспад з зусім ужо казачным «пітвом вясёлым». Але гэта не сады Эдэма. Не ідылія. Не буколіка. Яго і яе спапяляе пачуццё. Гарачае, як маланка. І ўтрымаць яго таксама цяжка, як маланку. А так, між іншым, завуць гераіню. Гэтае пачуццё тым больш цяжка ўтрымаць, калі чалавек спрабуе сфальшывіць, як герой паэмы — што «раскрыжаваны /Спрадвечным выбарам/Паміж/ Маной і праўдай...». Паміж вечнасцю і імгненнем. Быццём і небыццём.

Нельга супрацьпаставіць сістэму духоўных каштоўнасцей сістэме ўчынкаў — а менавіта гэта робіць герой паэмы. Не скарыстаўшы права выбару, ён кідае адразу два клубкі. І губляе каханую.

Літаратурныя папярэднікі тут угадваюцца (Арфей, Трыстан), але справа ў тым, што Уладзіміра Някляева хвалююць галоўныя, карэнныя жыццёвыя каштоўнасці, а не знешнія спосабы іх выяўлення. Гэта характэрна ўвогуле для сённяшняга Някляева. У адрозненне ад Някляева — аўтара першага зборніка, што так захапляўся пейзажнай замалёўкай, фіксацыяй настрою. Імкненне да абагульненняў і роздуму было і ў першым зборніку, узмацнілася ў другім, хаця там вельмі адчуваецца ўсё, характэрнае для другога зборніка Някляева — напорыстая публіцыстычнасць, грамадзянскасць, дакладнасць маральных арыенціраў, назыўныя пабудовы асабістага парадку. Не згубіўшы гэтых арыенціраў, падкрэслена сацыяльнай грамадзянскасці, паэт пайшоў у глыб праблемы, узяўшы за зыходны момант сутнасць з'яў.

Някляеў умее, праўда, раптам змяніць высокі тон роздуму на іранічную, усю ад прозы жыцця, скорагаворку:

Швейцар цікуе — вокам до міргне. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ...на службе прэ з яго натура Барацьбіта за сервіс і культуру. «Тураў»

І ўвядзе Някляеў сваю музу ў нейкую харчэўню, дзе «рагоча жартаўнік — аж стогнуць міскі», дзе «таўчэцца рознага народу». Гэткая жанравая сцэнка, маляўнічая. А муза не збянтэжацца і вуснамі аднаго са сваіх герояў скажа: «Ты не гароцься, госць!»

Бывае і так. Сярод таго, што толькі яго, някляеўскае, раптам з'явяцца «Майстры вясны» («На рыштаваннях дзён/ Майстры вясны!») і так нагадаюць барадулінскіх «Падсобнікаў вясны» («Няхай прараб падпіша мне нарад,—/ І восень у вясну перафарбую»), калі не па канкрэтным зместе, дык па настрою, па назве сваёй.

...У Някляева ёсць свае чытачы. І нямала іх. Ёсць і прыхільнікі. Таксама не на дзесяткі лічаныя. Ёсць і такія, хто прызнае яго чыста намінальна. А паэт піша. Жыве. Мяняецца. І застаецца ў ключавых, галоўных пазіцыях верны сабе: «А вершы пішуць — як жывуць...»

Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование