Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

Можа падацца — пястун лёсу. Не паспеў з'явіцца — поспех. Аднак... Пачаў паэт пісаць у шаснаццаць гадоў. А дата нараджэння — 1950-ты. Палічыце. Колькі гадоў працы. А першая публікацыя з'явілася не так даўно. Так, безумоўна, талент выспяваў. Паэт шукаў сябе. Знаходзіў. Але і, мабыць, захоўваў. Нездарма ж прарываюцца радкі горычы ў вершах: «Прыедзе брат, і той, глядзі,/ Мне пальцам торкае у грудзі:/ —Ты па рэдакцыях хадзі.../ У горад едзь... Праб'ешся ў людзі...» Або вось гэта, не дзеля акрасы слова моўленае, невыпадковае, з упартасцю сялянскага сына перажытае:

А я прывык, як мой народ, Мець ясны клопат пажыццёвы. Я перажыў з ім недарод І
зноў пасеяў хлеб і словы.

А доўжылася ўсё гэта не год, не два. Пасля школы ГПТВ, армія, работа электрыкам у Слуцку, Жабінцы, Клецку, у роднай вёсцы Вароніна. Няма гаворкі — канечне, напружаная праца душы, школа жыцця — тое, без чаго няма паэта. Фундамент, аснова, корань. Але ж фундамент, падмурак — яшчэ не пабудова, адзін корань — не дрэва. А ў яго паэзіі прысутнічаюць культура мыслення, культура верша, асэнсаванасць пачуцця, якія сведчаць не толькі пра добрую зямную аснову працы паэта, але пра пэўны круг чытання, усведамлення сутнасных заканамернасцяў — не з пазіцый фармальнай логікі, але шляхам вобразнага асэнсавання. Магчыма, часцей за ўсё стыхійна. Магчыма. Аднак да гэтага стыхійнага ён прыходзіць з пэўным багажом ведаў, і не толькі пачуццёвага, а і розумам спасцігнутага вопыту. І чалавек дайшоў да ўсяго сам, без праграм ВНУ, без выкладчыцкіх арыентацый, без літаратурных спрэчак, што свежаць і абвастраюць думку. Толькі з тым творчым інвентарыем, што дае наша шчодрая сацыяльная рэчаіснасць і эпоха НТР: бібліятэка, кіно, тэлебачанне. І людзі, канечне. Хто верачы, хто не верачы ў яго як у паэта.

Трэба меркаваць, усім нам, чытачам Леаніда Галубовіча, вельмі пашанцавала: ён выстаяў, прабіўся. Не мітусіўся, не заглядваў у вочы чытачам і выдаўцам, не прыцэньваўся словам: як, падыдзе? ці не надта? І, як дакладна заўважыла ў прадмове да яго кнігі Вера Палтаран, ён моцны жывым, сакавітым малюнкам жыцця, «жыццёвае назіранне імкнецца стаць думкай пра жыццё, і калі гэта ажыццяўляецца..., дык думка гэтая надзіва здаровая, глыбокая». Так, ад гэтых людзей, якіх ён у сваіх сюжэтных вершах прадстаўляе нам, ад «бабулі мілай», ад мясцовых палітыкаў-мужыкоў, ад песняроў і жней, ад усіх, хто потам і мазалём пазнае сутнасць жыцця зямнога,— і яго, паэта, сіла: «З жыта мы прарастаем...» Пра іх — яго вершы. Але не толькі пра іх.

Паэт разумее сэнс жыцця хлебароба, прымае ўсе яго жыццёвыя клопаты і ўмее шанаваць іх і жыць імі, імкнецца выйсці і за межы звычайнага ўсведамлення. «Усё павінна мець мяжу!» — пэўна ведае талковы, працавіты дзед. Але паэт хоча кінуць на шалі не толькі гэту, суцэльна канкрэтную рэалію — мяжу ў гародзе: «А як жа, дзед, душа, скажы?» І дзед, безумоўна, у сваім разуменні меры рэчаў мае рацыю: «А месца хопіць для душы, там, дзе хапае чалавеку». Паэту ж неабходна адчуць рэальнасць і па-за сферай штодзённых, звычаёвых вымярэнняў: «Я па бязмернасці тужу...» («Мяжа»).

Леанід Галубовіч імкнецца адчуць рэчаіснасць у глыбінным яе руху, у катэгорыях небудзённых, выключыўшы прыватнае і выдзеліўшы першаступеннае і прынцыпова, светаўспрымальна важнае.

Не ведаю, хто дрэва пасадзіў, Яно было, здаецца мне, адвеку. І я яму, нібыта чалавеку, Адкрыў сябе і час свой асудзіў Высокай мерай тайнага быцця. І тое, што не выказаў я свету, Што не скажу нікому па сакрэту,— Яму скажу на споведзі жыцця. Спатоляць тайну тую карані, І вышапча, магчыма, штосьці крона, І толькі існасць выстаіць бясслоўна, І дагарыць з тым дрэвам у агні. «Таемнасць агню»

«І толькі існасць выстаіць бясслоўна» — у гэтым разгадка, вытокі спакойнага асэнсавання сябе самога ў свеце, адносін сваіх з рэальнасцю, разумення стану рэчаў, ходу падзей як натуральнай нормы жыцця.

Ну, што ж, пара удачы і пралікі Ў
здабытае адно падсумаваць...
І аб гадах, што нібы птушкі зніклі, Задумацца, але не сумаваць. «Праводзіны вясны»

У полі зроку паэта многае. Тое, чаго не абыходзіў увагай ледзь не кожны, хто свае ўяўленні пра свет выяўляў, канцэнтруючы думку ў заканамернай уладкаванасці метрарытмічнага ладу. Ну, скажам, саму паэзію. А Леанід Галубовіч здолеў у старой тэме знайсці сваё. Прыйшоў да гэтага праз боль слова.

Ты — рай, паэзія. Ты — рой Адвечных дум, дзе мы згараем. І толькі геніі парой Жылі часова гэтым раем.

Угледзьцеся, праверце на слых чатырохрадкоўе з верша «Паэзія». Магчыма, у другім радку і адчуецца парафраз нейчага — «рой адвечных дум, дзе мы згараем». Але — вось яно — «і толькі геніі парой жылі часова гэтым раем». Сваё, крэўнае. Радкі, у якіх каментарый можа толькі забраць колер. Як і ў гэтых вось, што таксама не ўтрымаюся і працытую:

Ты — жаль, паэзія. Ты — жар. Я па тваім хаджу вуголлі. Ты — боль, паэзія. Ты — бой. Ты — праўды непрыступнай вежа. Я — праведнік і грэшнік твой. Пусці мяне ў сваё бязмежжа...

У кнізе шмат лірычных замалёвак, традыцыйных у паэзіі лет, зім, вёснаў, восеняў, дажджоў, навальніц. Як быццам немудрагелістыя накіды з натуры з прывычнымі атрыбутамі рыфмаванага пісьма — але ў іх сталая настроенасць душы на імгненную эйфарыю ўражання, якая перадаецца чытачу.

Зіма. Цвітуць аблокі. Сінее ясны дзень. Сварлівыя сарокі Дзяўбуць свой цёмны дзень. Гуляе лёгкі вецер — Ганяе снежны пух. Зіма на белым свеце... Вясна займае дух! «Зіма. Цвітуць аблокі...»

Гэты жанр, жанр лірычнай замалёўкі, мне здаецца, не знікне ў паэзіі, хаця яго кожнае дзесяцігоддзе дваццатага стагоддзя старанна спрабуюць пахаваць апантаныя вынаходнікі новых формаў. Будзе існаваць у сваёй простай і непасрэднай залежнасці ад свету хараства. Як існуюць і незалежна і аб'ектыўна захоўваюць у сабе непадробную прыцягальнасць неба, трава, кветкі. І ўсё гэта мы заўсёды ўспрымаем у пэўнай залежнасці ад нашых уяўленняў аб прыгажосці і дабраце, аб сусвеце і светапарадку. У вялікім крузе зямнога быцця, дзе заўсёды ёсць вось гэта, святое:

...У кожнай думы шчырай Адзіны ёсць выток: Зямля, народ, Айчына, Жыцця глыток...

І там паэт «прыкуты сваёй мовай да Радзімы і разам да Сусвету усяго...».

Леаніда Галубовіча не мінуў вобраз-спакуса паэтаў не ад Ромула нават, а з незапамятных міфалагічных і даміфалагічных часоў — агонь-таямніца, «агонь, якім мы праведна згараем» («Таемнасць агню»), «і палаюць кастры, і злятаюцца душы» («Агонь»), агонь ачышчэння, агонь пазнання, веры, «агонь, якому сутнасць давяраем жыцця свайго» («Таемнасць агню»). Зразумела, вобраз не новы, аднак, мне здаецца, неабходна патрэбны паэту для падтрымання высокага эмацыянальнага тонусу. А тонус гэты часам пачынае падтрымлівацца трохі штучна, вершамі, якія маглі б належаць і нейкаму іншаму аўтару, не Галубовічу. Ну, скажам, «Давайце жыць аддадзеней і шчырэй...», «Прадвесне» або «Ліпеньскі поўдзень». Але — вось што важна, і тут ёсць радкі і прыкметныя, і таленавітыя: «За зіму вымерзлае сонца», «...Бяжыць і смяецца малое дзіця,/ Сябе пакідае і нас/ без аглядкі/ — у ліпеньскім дні».

Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование