Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

А Гарэцкі дадае апошні штрых да партрэта. Генерал яшчэ як шчыры пазёр дэкляруе: «Слава загінуўшым сынам бацькаўшчыны!» Кідае гэтыя словы, як яно і павінна быць, ціха, прыгожа, як вымагае ў такіх выпадках этыкет. Але ў глыбіні душы яму, відаць, усё ж няёмка, што вось так выпадкова, непатрэбна загінуў чалавек, і Гарэцкі па-майстэрску дае нам гэта зразумець адной фразай: «...ён... доўга няўмела надзяваў шапку».

Партрэт закончаны — гэты сівы ўжо фанфарон, які не хоча ведаць цаны чалавечаму жыццю, камандуе людзьмі, вырашае лёс многіх.

Гарэцкі выкрывае свайго героя, паказваючы яго ўнутраны свет, але робіць гэта ў манеры скупой, стрыманай, лаканічнай.

Тут ён бліжэй за ўсё па стылі пісьма амерыканскай навеле, магчыма, перш за ўсё Хемінгуэю, калі не мае значэння антураж, не даецца біяграфія героя, а выпадак дае магчымасць паказаць жыццё яго і ўнутраны свет. Дарэчы, калі было напісана апавяданне, у 1918 годзе, у друку яшчэ не з'явілася ніводнай навелы Хемінгуэя, і гаворка толькі пра блізкасць творчых манер (калі весці гаворку пра гэтае апавяданне), блізкасць, канкрэтнымі ведамі не абумоўленую, але паказальную як асаблівасць, якую стварыў час і матэрыял мастацкага даследавання.

Мабыць, толькі «франтавыя» навелы В. Быкава, М. Лупсякова, А. Карпюка («Наводчык Кунцэвіч») напісаны ў стылі, блізкім да гэтага. А звычайна беларуская проза, і апавяданне ў прыватнасці,— гэта выкладанне падрабязнае, грунтоўнае, свет беларускай прозы арэчаўлены, у ім столькі канкрэтных прыкмет, дэталяў, рэалій быту, апісанняў прыроды. У навеле Гарэцкага нават не зусім зразумела, якая пара года, мы знаем толькі, што часам сеецца дождж.

Было сказана — «франтавыя», вызначэнне, мабыць, не вельмі дакладнае, але апавяданні, якія так ці інакш датычаць Вялікай Айчыннай вайны, складаюць амаль трэцюю частку зборніка. І аб прычынах гэтага ў межах дадзенага артыкула не варта гаварыць, усім вядома, як адпакутаваў беларускі народ падчас вайны, як мужна адстаяў ён сваю чалавечую годнасць.

Апавяданні ж названых пісьменнікаў менавіта пра фронт. Гэта апавяданне ранняга Быкава «Эстафета», пра тое, як нашы салдаты бяруць чарговы пункт абароны фашыстаў, пра будзённую трагедыю вайны: адзін за адным гінуць тыя, хто камандуе ўзводам, гіне адзін — эстафету прымае другі. Не яны, дык нехта прыйдзе да перамогі.

Блізкае па зместу да апавядання В. Быкава апавяданне «Пераправа» М. Лупсякова. Таксама пра трагічную эстафету вайны, пра тое, як месца смяртэльна параненага маёра Плешчавені займае камсорг, што толькі што прыбыў у часць.

Пра вайну, пра яе страшныя вынікі — многія апавяданні кнігі. «Немко» А. Кулакоўскага — пра высокі духоўны патэнцыял савецкіх людзей, самых, здавалася б, непрыкметных, патэнцыял, які так ярка выявіўся падчас вайны. Пра балючае, заўсёды памятнае рэха вайны апавяданні А. Васілевіч «Пані старшыніха прыехала» і А. Марціновіча «Вайна вярнулася». Гэта і апавяданні М. Стральцова, Я. Сіпакова, А. Масарэнкі. Гэта «Глядзіце на траву» Янкі Брыля, апавяданне, высокае па свайму філасофска-маральнаму зместу, бездакорнае па майстэрству. І так жыва, ярка ў ім адчуванне быцця — чысты, сонечны снег, вясёлы аблавухі шчанюк на ім, апошняя радасць дзядзькі Петруся, усіх блізкіх якога забрала вайна. І такі бессэнсоўны стрэл паліцая, спроба пачынаючага «практыкаваць» забойцы, які ўжо зрабіў першы крок здрадніка — уздзеў на сябе форму паліцая. І гэта не даруецца за даўнасцю тэрміну. Не даруецца людзьмі, не даруецца сумленнай памяццю пісьменніка.

Рэвалюцыя, паслярэвалюцыйныя гады, гады калектывізацыі, Айчынная вайна, экалагічныя праблемы («Чалы» Л. Калодзежнага, «Старая сасна» Г. Далідовіча), маральна-этычныя праблемы («Дзень ранняй восені» В. Адамчыка, «Марута і Зіна» А. Кудраўца, «Соль» Б. Сачанкі), тэма кахання («Каўчэг» У. Караткевіча, на мове арыгінала — «Блакіт

і золата дня», «Іван ды Мар'я» І. Навуменкі) — тэматычна зборнік разнастайны. Але не толькі і не столькі разнастайнасцю тэматыкі багата беларускае апавяданне. Яно моцнае сваім яркім, сэнсуалісцкім адчуваннем жыцця, шчодрасцю фарбаў, тонкім псіхалагічным аналізам, уменнем адчуць з'яву, фактурна, ёміста, рэльефна паказаць свет, у якім жывуць героі.

Вось хаця б навела К. Чорнага «Вераснёвыя ночы».

...Сонца верасня, крыху стомленае пасля цяжкой летняй страды, ужо без гарачай яркасці, паспакайнелае, задаволенае. І надае такі ж спакой усяму навокал. Не спяшаючыся сонца залоціць апошнія плады зямлі, ленавата падфарбоўвае зяленіва. Паветра настойваецца яго мяккім святлом і пахам вінёвак і бэраў. Усё гэта неяк няўлоўна мае дачыненне да ранняй жаночай восені Агаты, яшчэ такой прывабнай, але неяк спакойна, стомлена расчараванай і ўсё ж не гатовай выходзіць замуж не па любві. І так тонка перадае выдатны празаік К. Чорны гэтую тугу Агаты па шчасці, тугу, што прыглушана, але не праходзіць, і так супадае яе тужлівае чаканне кахання і боязь так і не дачакацца яго з гэтымі спакойна-развітальнымі вераснёвымі днямі, калі яшчэ не знікла цяпло і зямля такая светлая адыходзячым летам, але ўжо вядома, што гэта ненадоўга, што гэта апошнія цёплыя дні.

Умельства К. Чорнага спасцігнуць псіхалогію герояў, стварыць агульны настрой апавядання, знайсці патрэбную танальнасць і вытрымаць яе, не саслізнуўшы на нудотную аднатоннасць, знайсці адзіна неабходны рытм, адчуць пластыку слова і ладу, адчуць музыку празаічнага пісьма — усё гэта, сплаўленае з Коласавай філасафічнасцю, імкненнем да роздуму, стала добрай традыцыяй, якая прасочваецца ў беларускім апавяданні, і ў прыватнасці ў гэтым зборніку ў апавяданнях Я. Брыля, Я. Скрыгана, І. Мележа, І. Навуменкі, У. Караткевіча, І. Пташнікава, І. Чыгрынава, В. Адамчыка...

Тонкасць і дакладнасць псіхалагічнага малюнка І. Навуменкі і В. Адамчыка, пафас чалавечнасці І. Чыгрынава, Б. Сачанкі, Я. Сіпакова, А. Кудраўца, паэтычнасць у канкрэтнасці назіранняў і шчымлівая чэснасць у адносінах да ўсяго жывога І. Пташнікава («Алені»), мастацкая завершанасць апавядання У. Караткевіча «Каўчэг» («Блакіт і золата дня»).

Складана было, гэта адчуваецца, рэдкалегіі, нават маючы пад рукой папярэднія выданні, выбраць апавяданні, пазначыць склад аўтараў зборніка.

Зразумела, што не ўсё з папярэдніх зборнікаў апавяданняў вытрымала выпрабаванне часам. Зразумела, што з'явіліся новыя празаікі і з імі трэба пазнаёміць саюзнага чытача, але пры гэтым, мне здаецца, месца для Янкі Маўра, Аркадзя Чарнышэвіча, Міколы Ткачова магло б знайсціся. І мастацкі ўзровень ад таго не быў бы ніжэйшы. Як, мабыць, некаторыя апавяданні зборніка маглі б быць і па-за яго межамі. Хаця б «Вясковыя навелы» М. Ракітнага.

А вось, мне здаецца, у М. Стральцова трэба было б змясціць «Смаленне вепрука». Апавяданне, якое не падвярстаеш пад тэматыку ніводнага з апавяданняў зборніка, але тым яно і цікавае: пашырае межы беларускай навелы ва ўсіх адносінах, высокае па сваім мысліцельным узроўні, бездакорнае па стылі і мове. І, дарэчы, яно б зняло некаторую аднатоннасць, якая адчуваецца пад канец у зборніку, побач апавяданні, высокія па майстэрству, але занадта блізкія па стылю пісьма і тэматыцы.

Мабыць, не варта было адыходзіць і ад прынятага ў такіх анталогіях правіла — даваць біяграфічныя даведкі пра аўтараў. Тым больш што ў зборнік уключаны і празаікі маладыя, звесткі пра якіх не прачытаеш ні ў адным з агульнадаступных даведнікаў.

Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование