Стамбульскі экспрэс
Шрифт:
Міма праплывалі твары, ад якіх яго аддзяляла выратавальная браня шкла. Нават тоўстае футра не бараніла яго ад холаду і сырасці, а калі ён павярнуў ручку ацяплення, шыба акна затуманілася ад яго дыхання, і неўзабаве ён мог распазнаваць невыразныя рысы тых, хто праходзіў па пероне за вагонным акном: сярдзіты позірк вока, ружавата-ліловая шаўковая сукенка, каўнер святара. Толькі аднойчы ў яго з'явілася жаданне развеяць сваю адзіноту — ён працёр шыбу далоняй і ўбачыў зграбную постаць дзяўчыны ў белым плашчы, якая прайшла па калідоры да вагона другога класа. Адзін раз дзверы адчыніліся, і ў купэ заглянуў пажылы мужчына. У яго былі сівыя вусы, акуляры і пацёрты мяккі капялюш. Майет
— Адно месца, — сказаў мужчына.
— Відаць, вам трэба купэ другога класа? — спытаў Майет, але мужчына адмоўна пакруціў галавой і пайшоў далей.
Містэр Оўпі выгодна ўладкаваўся ў сваім кутку і пачаў з цікаўнасцю, хоць і з некаторым расчараваннем, разглядваць невялікага бледнага мужчыну, які сядзеў насупраць. Знешне сусед быў надзвычай непрыкметны, колер яго твару выдаваў нейкую хваробу. «Нервы», — падумаў містэр Оўпі, заўважыўшы, як пацепваюцца яго пальцы, аднак у іх не было ніякіх знешніх адзнак павышанай чуллівасці — яны былі кароткія, грубаватыя і тоўстыя.
— Я заўсёды лічу, — сказаў містэр Оўпі, спрабуючы пераканацца, што яму так не пашанцавала са спадарожнікам, — калі вам удалося дастаць месца ў спальным купэ, зусім няма ніякай патрэбы ехаць у першым класе. Вагоны другога класа даволі камфартабельныя.
— Так… вы маеце рацыю… так, — жыва адгукнуўся сусед. — Аднак адкуль вы даведаліся, што я ангелец?
— У мяне такі звычай, — адказаў містэр Оўпі з усмешкай, — заўсёды думаць пра людзей лепшае.
— Вядома, — сказаў бледны мужчына, — вы як святар…
Звонку пачуліся галасы хлапчукоў-газетчыкаў, і містэр Оўпі высунуўся з акна.
— «Lе Теmрs dе Lоndrеs». Qu'еst quе с'еst que (a? Rіеn du tout? «Lе Маtin» et un «Dаіlу Маіl». С'еst bоn. Меrсі [3] .
Яго французская мова здавалася іншым перапоўненай фразамі з школьных падручнікаў — вымаўляў ён іх з яўнай асалодай, аднак не зусім правільна.
— Соmbіеn est сеlа? Тrоіs frаnсе. Оh lа-lа [4] .
— Можа, вам патрэбна мая дапамога? — прапанаваў ён чалавеку з бледным тварам. — Якую газету вы хочаце? Пэўна, «Lа Vіе» [5] .
3
Лонданскую «Таймс». Што такое? Няма нічога? «Матэн» і «Дэйлі Мейл». Добра. Дзякуй (фр.).
4
Колькі каштуе? Тры франкі. Ну і ну! (фр.).
5
«Жыццё» (фр.).
— Не, не трэба мне ніякай газеты, дзякуй. У мяне ёсць кніга.
Містэр Оўпі глянуў на гадзіннік.
— У нас засталося яшчэ тры хвіліны.
Некалькі хвілін дзяўчына баялася, што ён распачне гаворку ці, пэўна, гэтая высокая хударлявая жанчына, яго жонка. Крышку памаўчаць — вось чаго ёй зараз хацелася болей за ўсё на свеце. «Калі б я магла дазволіць сабе спальны вагон, — разважала яна, — цікава, ці была б я там у купэ адна?» У цёмным купэ запалілі лямпачкі, і мажны мужчына зазначыў:
— Ну, цяпер ужо хутка паедзем.
Паветра ў купэ было напоўнена пылам і вільгаццю. Мігаценне святла звонку нагадала ёй на імгненне штосьці знаёмае і звыклае: электрычныя агні
— Ну, міс, у нас наперадзе доўгае падарожжа разам. Давайце пазнаёмімся. Мяне завуць Пітэрс, а гэта мая жонка Эймі.
— Мяне завуць Корал Маскер.
— Купі мне сандвіч, — папрасіла хударлявая жанчына. — Я такая галодная, што чую, як мае кішкі граюць марш.
— Можа, вы гэта зробіце, міс? Я не ведаю французскай мовы.
«Чаму вы думаеце, што я яе ведаю? — яна амаль не крыкнула яму ў адказ. — Я ніколі не была за межамі Ангельшчыны». Але яна прызвычаілася заўсёды браць на сябе адказнасць, калі б і ў якой бы форме яна на яе ні звальвалася, таму яна не выказала ўголас ніякага пратэсту, адчыніла дзверы і пабегла б па слізкай цёмнай дарозе паміж рэйкамі, шукаючы таго, чаго ён хацеў, калі б не глянула на гадзіннік.
— Не паспею, — сказала яна. — Да адыходу цягніка засталася толькі адна хвіліна.
Вяртаючыся назад у купэ, яна азірнулася і ўбачыла ў канцы калідора твар і постаць чалавека, — у яе перахапіла дых ад страснага жадання кінуцца да яго: яна нагадала апошні мазок пудрай па носе, сказанае спехам «дабранач» швейцару — і хутчэй на двор, у зіхатлівую цемру, дзе яе чакаў малады жыд, каробка шакаладу, аўтамабіль за рагом вуліцы, хуткая язда і таемная небяспечная блізкасць цел. Аднак гэта быў не той, каго яна ведала, і ў думках яна зноў вярнулася да тых непажаданых, жахлівых прыгод у варожым свеце, дзе ніякая старанна ўзважаная ласка не зможа абараніць ад непазбежнай цемры нязведанага. Нацыянальнасць мужчыны, рэзкія характэрныя рысы яго твару і футра ўвялі яе ў зман.
«Адыход затрымліваецца», — падумаў Майет, выходзячы ў калідор. Ён намацаў у кішэні камізэлькі скрыначку разынак. Яна была падзелена на чатыры секцыі, і яго пальцы наўздагад выбралі адну разыначку. Паклаўшы ягаду ў рот, ён ацаніў яе на смак. Якасць яе была не лепшая. Гэта прадукцыя «Стэйн і компані». У іх ягады з цягам часу робяцца дробнымі і сухімі. У іх разынкі дробныя і сухія.
У канцы калідора нейкая дзяўчына ў белым плашчы павярнулася і ўважліва зірнула на яго. «Неблагая фігурка, — падумаў ён. — Недзе, здаецца, яе бачыў». Ён узяў яшчэ адну разынку і, не гледзячы, сунуў яе ў рот. На гэты раз трапіла ягада яго асабістай фірмы. «Майет, Майет і Пейдж». Трымаючы ягаду пад языком, ён на імгненне пачуваў сябе ўладаром свету, вяршыцелем лёсу. «Вось гэта — мая, і яна — выдатная», — зазначыў ён. Уздоўж калідора бразнулі дзверы купэ, прагучаў гудок паравоза.
Рычард Джон, насунуўшы плашч па самыя вушы, глянуў на перон з акна калідора і ўбачыў, як будынкі вакзала пачалі рухацца назад, у напрамку павольных хваляў мора. «Гэта — канец, — падумаў ён, — ці, хутчэй, пачатак». Твары людзей за акном вагона паплылі назад. Мужчына з кіркай на плячах узмахнуў чырвоным ліхтаром. Дым паравоза ахутаў яго і закрыў святло ліхтара. Тармазы заскрыгаталі, клубы дыму развеяліся, і сонца палыхнула па рэйках, па акне і па вачах. «Хоць бы мне хутчэй заснуць, — падумаў ён з вялікай тугой, — я б здолеў тады помніць лепей усё тое, пра што мне неабходна помніць».