Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Давайце паходзім, — прапанавала дзяўчына, — мне холадна.

— Вам не спіцца?

— Не магу заснуць пасля пераезду цераз Ла-Манш. Надта замерзла. Дый яшчэ гэты мярзотнік увесь час лапае мае ногі.

— Чаму вы не дадзіце яму аплявуху?

— Мы ж яшчэ да Кёльна не даехалі? Навошта мне ўвязвацца ў скандал? Нам яшчэ ехаць разам да Будапешта.

— Вы туды едзеце?

— Гэта ён туды едзе. Я еду да канца.

— Я гэтаксама. Па справах.

— Ну, ніхто з нас не падарожнічае дзеля забавы, праўда? — сказала яна, крыху спахмурнеўшы. — Я звярнула на вас увагу, калі цягнік адыходзіў. Мне здалося, што я вас некалі ведала.

— Хіба мы з вамі

сустракаліся? А як звалі вашага знаёмага?

— Адкуль я ведаю? Я не запамінаю прозвішчаў выпадковых знаёмых. На пошце іх ведаюць пад другім прозвішчам.

Майет адчуў спакойную ўпартасць і рашучасць у тым, як яна з маўклівай пакорлівасцю аднеслася да падману. Дзяўчына прыціснулася да акна тварам, злёгку пасінелым ад холаду. Яна была падобная на хлапчука, які зайздросна разглядвае розныя цікавыя рэчы ў краме: сцізорыкі з мноствам лёзаў, цацкі з сакрэтамі, бомбы, якія ўзрываюцца смуродам, булачкі, якія пішчаць, — але перад яе вачыма была толькі цемра і адлюстраванне іх твараў.

— Як вы лічыце, у вагоне пацяплее: мы ж едзем на поўдзень? — спытала яна, нібыта думала, што мы набліжаемся да краін з трапічным кліматам.

— Мы едзем не так далёка на поўдзень, каб адчуць якую-небудзь істотную розніцу ў тэмпературы паветра. Я памятаю, як у Канстанцінопалі ў красавіку ішоў снег. У Басфоры дзьмуць вятры з Чорнага мора. Яны ўтвараюць завіхрэнні вакол рагоў вуліц. А ўвесь гэты горад — адны вуглы.

— Спадзяюся, што ў грымёрных цёпла. На сцэну даводзіцца выходзіць амаль голай — спасу няма ад холаду. Мне б хацелася выпіць чаго-небудзь гарачага! — Яна крыху прысела і прыціснулася збялелым тварам да акна. — Мы пад'язджаем да Кёльна. Як будзе па-нямецку «кава»?

Выраз яе твару ўстрывожыў Майета. Ён пабег уздоўж вагона і зачыніў адзінае адчыненае акно ў калідоры.

— Што з вамі? Вам дрэнна?

Яна адказала павольна, вочы ў яе былі прыплюшчаныя:

— Зараз лепей. Вы зачынілі акно, і стала душна. Але зараз мне зусім добра. Дакраніцеся да мяне. — Корал падняла руку, ён дакрануўся да яе сваёй шчакой, і яго ўразіла, якая яна гарачая.

— Паслухайце, вяртайцеся ў сваё купэ, а я пайду і прынясу вам каньяку. Вы захварэлі.

— Уся бяда ў тым, што я не магу сагрэцца. Мне было горача, а цяпер ізноў стала холадна. Я не хачу вяртацца туды. Застануся лепей тут.

— Вазьміце маё футра, — неахвотна сказаў Майет, але не паспеў ён абмежаваць гэтую зробленую супраць волі прапанову словамі накшталт «часова» ці «пакуль не сагрэецеся», як яна асунулася на падлогу.

Ён узяў яе рукі і пачаў расціраць, з бездапаможнай трывогай углядаючыся ў яе твар. І раптоўна адчуў пільную неабходнасць дапамагчы ёй. Сачыць, як яна танцуе на сцэне, ці чакаць яе на ярка асветленай вуліцы каля тэатральнага пад'езда, — там яна была б яму толькі цацка ў любоўнай гульні, але тут, у калідоры вагона, ён адчуў да яе, бездапаможнай і хворай, пакутлівы жаль. Яна не скардзілася на холад, а проста нагадала пра яго як пра непазбежнае ліха. І раптоўна ён зразумеў, з якой безлічы непазбежных бед складаецца ўсё яе жыццё. Тут ён пачуў мерныя крокі — ён і раней заўважыў, што незнаёмы хадзіў туды-сюды па калідоры міма свайго купэ, — і пайшоў яму насустрач.

— Вы доктар? Тут дзяўчына самлела.

Незнаёмы спыніўся і спытаў абыякава:

— Дзе яна?

Глянуўшы цераз плячо Майета, незнаёмы ўбачыў дзяўчыну. Яго абыякавасць раззлавала Майета.

— Яна сапраўды вельмі хворая, — настойліва папярэдзіў ён.

— Добра, я зараз пагляджу яе.

Здавалася, што ён рыхтуецца да нейкага цяжкага выпрабавання. Аднак яго нерашучасць

прайшла, калі ён схіліўся над дзяўчынай. Ён абыходзіўся з ёй мякка, асцярожна — гэта была безаблічная мяккасць, уласцівая спрактыкаваным урачам. Паслухаў яе сэрца, потым прыўзняў ёй павекі. Дзяўчына ўжо апрытомнела, але ў яе свядомасці ўсё пераблыталася. Ёй здавалася, што гэта яна схілілася над незнаёмым з доўгімі, няроўна падстрыжанымі вусамі. Яна адчула раптоўны жаль да яго, заўважыўшы трывогу на яго твары. Але ён быў спрактыкаваны ўрач, яе хваляванне прайшло, калі яна злавіла яго мяккі погляд. Дакрануўшыся рукой да яго твару, яна падумала: «ён, відаць, хворы» — і на імгненне забылася на тое, як дзіўна падаюць цені, нібыта лямпачка знаходзіцца на падлозе.

— Хто вы? — спытала дзяўчына, намагаючыся прыпомніць, як так здарылася, што ёй давялося дапамагаць яму. «Ніколі не бачыла, каб каму-небудзь так патрэбна была мая дапамога», — падумала яна.

— Доктар.

Корал разгублена глянула на яго і тут усё адразу зразумела: гэта яна ляжыць на падлозе, на калідоры, а незнаёмы схіліўся над ёю.

— Я самлела? Мне было так холадна.

Яна ясна адчула, як павольна і цяжка рухаецца цягнік. Праз вокны промні святла слізгалі па твары доктара і асвятлялі за ім маладога жыда. «Майет. Мяў». І задаволеная, раптам усміхнулася сабе. Здавалася, што на імгненне ўсю адказнасць за тое, што здарылася, яна пераклала на плечы другога. Цягнік здрыгануўся і спыніўся, і Майета адкінула ўбок, да сценкі. Доктар не рушыў з месца — яго толькі пагойдвала ў такт з рухам экспрэса. Ён углядаўся ў твар дзяўчыны, пальцам правяраючы пульс, і сачыў за ёй з трывогай, ледзь стрымліваючы свае пачуцці, але яна разумела, што яго пачуцці не датычацца яе, і ён да яе ставіцца абыякава. У думках яна выказала гэта наступнымі словамі: «Калі б у мяне былі нават такія ножкі, як у Містангет, ён і на іх не звярнуў бы аніякай увагі».

— Што са мною? — спытала яна, але гучныя галасы, якія даносіліся з платформы, і тупат людзей у блакітнай форме не дазволілі ёй пачуць поўнасцю яго адказу, акрамя апошніх слоў: «…гэта быў проста мой чалавечы і ўрачэбны абавязак».

— Падрыхтуйце пашпарты і багаж, — загадаў голас з акцэнтам.

Майет узяў у яе сумачку, сказаўшы:

— Я дагледжу вашы рэчы.

Яна аддала сваю сумачку і з дапамогай доктара села на адкідное месца каля сценкі.

— Ваш пашпарт?

Доктар адказаў павольна, падбіраючы словы, і яна ўпершыню звярнула ўвагу на яго акцэнт.

— Мой багаж у першым класе. Я не магу пакінуць гэту даму. Я доктар.

— У вас ангельскі пашпарт?

— Так.

— Добра.

Да іх падышоў яшчэ адзін мытнік:

— Багаж?

— Прад'яўляць мытні няма чаго.

Мытнік пайшоў далей. Корал Маскер усміхнулася:

— Гэта і ёсць граніца? Ну, у такім разе тут можна правезці кантрабандай усё, што хочаш. Багаж зусім не правяраюць.

— Усё, што хочаш, — сказаў доктар, — але толькі з ангельскім пашпартам.

Ён сачыў за мытнікам, пакуль той не знік, і не вымавіў болей ні слова, пакуль не вярнуўся Майет.

— Бадай што, зараз я магу пайсці ў сваё купэ, — сказала яна.

— Вы ў спальным вагоне?

— Не.

— Вам выходзіць у Кёльне?

— Я еду да канца.

Ён параіў ёй тое самае, што і памочнік капітана:

— Вам трэба было б ехаць у спальным вагоне.

Марнасць гэтай парады ўзлавала яе і прымусіла на хвілінку забыцца на павагу да яго ўзросту і на ўдзячнасць за тое, што ён зрабіў для яе.

— Хіба ж я магу дазволіць сабе ехаць у спальным вагоне? Я артыстка кардэбалета.

Поделиться:
Популярные книги

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен