Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Дарэчы тут будзе заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя скразныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з’яўляюцца марнымі, бо як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. I наогул нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў просталінейным працэсам. У літаратуры зусім слушна ўказвалася, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў. але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.

Славянскабалцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльнаэканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было120. Як у адных, так і ў другіх земляробства і жывёлагадоўля з’яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльнаэканамічны комплекс.

Немалаважнае значэнне ў паскарэнні гэтага працэсу мела і аднолькавасць рэлігійных вераванняў. Як славяне, так і балты былі язычнікамі. Не выключана, што славяне, апынуўшыся сярод балтаў, маглі аказацда

пад моцным уплывам язычніцтва абарыгенаў і шмат чаго запазычыць у іх. Аднолькавая рэлігія спрыяла і этнічнаму збліжэнню славянаў з балтамі.

Факты паказваюць, што ніяк нельга зменшваць ролі балцкага субстрату ва ўтварэнні беларускага народа. На нашу думку, бессэнсоўна падзяляць усходнеславянскія плямёны ў час іх рассялення на велікарускія, украінскія і беларускія, як гэта ў свой час рабілі А. А. Шахматаў і А. А. Спіцын. Так, напрыклад, яны да велікарускіх плямёнаў побач з наўгародцаміславенамі адносілі ўсіх крывічоў, а да беларускіх (Шахматаў) — дрыгавічоў, радзімічаў і вяцічаў, Спіцын — радзімічаў і вяцічаў121. Аднак гэта схема супярэчыла сапраўднасці, і Спіцын заўважыў, што там, дзе археолагі выявілі пашырэнне крывіцкіх (полацкіх і смаленскіх) курганоў XI ст., у сучасны момант жывуць не велікарусы, а беларусы. I ён у роспачы адзначыў, што не бачыць выхаду з гэтай дылемы122. I ўсё ж выхад трэба шукаць. Справа ў тым, што славянскія плямёны сталі велікарускімі, украінскімі і беларускімі не да перасялення ва Усходнюю Еўропу, а пасля яго і ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і з якім карэнным насельніцтвам уступілі ў сумеснае жыццё. Вяцічы, як і радзімічы, з якімі яны былі, відаць, вельмі блізкія, маглі стаць беларускім племем, калі б яны таксама пасяліліся на балцкай тэрыторыі. Аднак гэтага не адбылося, яны аселі на уграфінскім субстраце і таму ўвайшлі ў склад велікарусаў. У свой час П. Галубоўскі (ён быў першы, хто звярнуў увагу на значэнне балтаў ва ўтварэнні беларускага народа і мовы) выдатна праілюстраваў значэнне субстрату на лёсе крывічоў. Тая частка іх, якая пасялілася ў верхнім Паволжы, не ўвайшла ў склад беларусаў і гаворыць на велікарускай мове. Прычына таму — гэтыя крывічы, у адрозненне ад сваіх заходніх супляменнікаў, аселі не на балцкай тэрыторыі, а на фінаугорскай і таму сталі не беларусамі, а велікарусамі. Іншы субстрат — іншы народ123.

На значэнне балтаў у фармаванні беларусаў указвал! ў сваіх працах А. Качубінскі, А. Пагодзін, К. Буга, М. Фасмер. Зараз гэтае пытанне ў цэлым вырашана, яно пацверджана археалагічнымі, тапанімічнымі, этнаграфічнымі, антрапалагічнымі і лінгвістычнымі матэрыяламі, знайшло сваё найболын поўнае выяўленне ў кнізе В. Сядова «Славяне Верхнего Поднепровья і ГІодвйнья». 3 шматлікіх змешчаных у ёй прыкладаў прывядзём адзін характэрны факт. Даследчык паказаў, як дрыгавічы, прасоўваючыся на поўнач, у глыбіню балцкай тэрыторыі, і асімілёўваючы балцкае насельніцтва, у той жа час самі засвойвалі паасобныя яго асаблівасці, пра што сведчадь іх пахаванні з усходняй арыентацыяй ці наяўнасць зольнавугальнай праслойкі ў іх курганах124.

Але, падкрэсліваючы значэнне балцкага элемента ў фармаванні беларусаў, мы адначасова не павінны і пераацэньваць яго, бо беларусы хутчэй за ўсё з’яўляюцца не збалтызаванымі славянамі, а аславяненымі балтамі. У гэтых адносінах асабліва каштоўныя сведчанні антрадалогіі, якія паказваюць, што роля балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў меншая, чым, напрыклад, уграфінаў у этнагенезе велікарусаў125. Здзіўляе таксама і малая колькасць балтыйскіх запазычанняў у беларускай мове, хоць, на першы погляд, іх павінна б быць значна болей126, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць балцкіх гідронімаў у Беларусі. I гэта не дзіўна. Як мы ўжо бачылі, Беларусь у сілу яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва канцэнтраваўся славянскі элемент, і таму ён мог значна пераважаць і перамагаць балцкі. Нельга забывацца і пра слабую заселенасць паасобных месц у балцкую эпоху. Так, землі на поўдзень ад Менска, міжрэчча Вяллі і Гайны і інш. амаль поўнасцю пуставалі, мала было паселішчаў на поўдзень ад Полацка127. Зразумела, што славяне, якія ў значнай колькасці засялялі гэтыя мясцовасці, толькі ў малой меры маглі ўбіраць балцкія рысы.

Нельга пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія сцвярджаюць, што асіміляцыя балтаў закончылася ў XII–XIII стст. Яна ішла на працягу ўсёй далейшай нашай гісторыі, ужо тады, калі сфармаваўся беларускі народ, і нават мела месца ў зусім нядаўнім мінулым, ужо ў нашым стагоддзі128.

КРЫВІЦКАДРЫГАВІЦКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ I ЎЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

Яшчэ болынае значэнне ў складванні беларускага народа мелі ўзаемаадносіны славянскіх плямёнаў. Дрыгавіцкае і крывіцкае племянныя «княжанні» належалі да ліку тых, якія не распаліся і не зніклі, а паступова перараслі ў палітычныя ўтварэнні і атрымалі назву Тураўскага і Полацкага княстваў па сваіх цэнтрах. Гэта было найважнейшым гістарычным працэсам на беларускіх землях ад пачатку іх славянскага засялення і да сярэдзіны IX ст. Аднак працякаў ён не ўсюды аднолькава, што было абумоўлена рознымі прычынамі, і найперш характарам рассялення дрыгавічоў і крывічоў. Дрыгавічы, як мы ведаем, занялі вялікую прастору ад Прыпяці да Дзвіны. Toe, што яны змаглі пранікнуць так далёка, можа сведчыць аб раннім, магчыма, яшчэ на рубяжы нашай эры129, з'яўленні гэтага племя (правільней, яго продкаў) на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці на яе поўдні. Пасяліўшыся сярод балотаў і пушчаў, дрыгавічы, натуральна, пачалі траціць адзінства і распадацца на асобныя галіны. Выключна важным па гістарычных выніках быў лёс іх падзвінскай часткі, самай аддаленай ад іх прыпяцкай метраполіі і таму менш звязанай з апошняй. Менавіта ў непасрэднай блізкасці ад яе дзесьці ў пачатку VIII ст.130 узнік пры ўпадзенні ракі Палаты ў Зах. Дзвіну самы моцны на той час цэнтр крывічоў Полацк. Ёсць думка, што назва Палаты паходзіць ад балцкага слова «палтэ», ці «палтс», што азначае «лужына»131.

Месца заснавання Полацка з’яўлялася выключна выгодным. Дзвіна, паблізу якой ён размясціўся, была часткай таго шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Хазарыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі плямёнамі і з скандынаўскімі краінамі132, што, вядома, не магло не спрыяць эканамічнаму росту Полацка і ператварэнню яго напачатку, магчыма, толькі з месца збору вечавых сходаў, пасля ўмацаванага паселішча — «града» ў сапраўдны горад, г. зн. у цэнтр гандлю і рамёстваў. Такім чынам, Зах. Дзвіна, стаўшы першай жыццёвай артэрыяй Полацка, вызначыла і кірунак яго гістарычнай плыні, і першапачатковую вобласць яго жыццёвых інтарэсаў, а разам з гэтым і яго асобнасць. Цалкам зразу мела, што вакол такога моцнага асяродку крывічоў не магло не складвацца асобнае «княжанне». Яно ў самым пачатку было таксама племянным (успомнім, што летапіс называв першых насельнікаў Полацка крывічамі).

Але Полацк, як яскрава пасведчыў летапіс, быў і цэнтрам крывіцкага рассялення «наверх Дзвіны, Дняпра і Волгі». Таму, зразумела, прыйшоўшы спачатку на правы бераг Дзвіны, яны пачалі пераходзіць і на яе левы бераг. Як паказвае археалогія, асабліва інтэнсіўны быў рух крывічоў на поўдзень ва ульскаўшацкім міжрэччы, а таксама па Бярэзіне133. А гэта мела сваім вынікам тое, што крывічы пачалі мяшацца з прыдзвінскімі дрыгавічамі, якія, аддаліўшыся ад свайго племяннога цэнтра ў Папрыпяцці, у сваю чаргу сталі прымыкаць да Полацка.

Паміж даследчыкамі даўно вядуцца спрэчкі наконт таго, хто такія палачане. Справа ў тым, што ўжо першапачатковы летапіс зрабіў гэта пытанне праблематычным. Сапраўды, у пераліку ўсходнеславянскіх плямёнаў, які быў зроблены двойчы, названы палачане, у той час як крывічы ў ім не ўпомнены. Аднак у паведамленнях аб пазнейшых падзеях, такіх, як «прызванне» варажскіх князёў, паход Алега ў 882 г. на Кіеў і ў 907 г. на Візантыю і інш., — усюды ўпамінаюцца крывічы і адсутнічаюць палачане, хоць полацкія крывічы і прымалі ўдзел ва ўсіх гэтых падзеях. I ў давяршэнне ў летапісе непасрэдна сказана, што ад палачанаў «крывічы, якія сядзяць на вярхоўях Дзвіны, Волгі і Дняпра». Дык хто ж такія палачане і ў якіх яны адносінах знаходзіліся да крывічоў? Хто ад каго паходзіць: крывічы — ад палачанаў ці — палачане ад крывічоў? Адказы на гэтыя пытанні былі розныя. Адны катэгарычна прымалі палачанаў за асобнае ўсходнеславянскае племя (А. П’янкоў), другія лічылі іх «малым племем», што было ядром «вялікага племя», якім з’яўляўся палачанскі саюз плямёнаў (Г. Лаўмяньскі), паводле трэціх, палачане — гэта крывічы, што асімілявалі балтаў і адначасова самі ўвабралі некаторыя рысы асіміляваных плямёнаў (Л. Аляксееў). Былі выказаны і іншыя меркаванні, якія мы адзначым пасля. Хоць некаторыя з гэтых думак, як, напрыклад, Л. Аляксеева, у некаторай ступені слушныя, аднак усе яны абміналі галоўную сутнасць палачанаў як прынцыпова новай гістарычнай з’явы. А прычына гэтаму — ігнараванне летапіснага паведамлення аб рассяленні дрыгавічоў да Дзвіны. Таму мы яшчэ раз падкрэсліваем негрунтоўнасць гэтай папраўкі да летапісу. Асабліва здзіўляе тое, што археолагамі выключаецца поўнасцю магчымасць мяшання крывіцкага і дрыгавіцкага насельніцтва, прынамсі, у цэнтральнай, як пісаў Л. Аляксееў, частцы Беларусі. Маўляў, «у XI ст. стыхійнае прасоўванне крывічоў спынілася: яны ўвайшлі ў сутыкненне з дрыгавічамі, якія засялілі землі на поўдзень ад Менска, Барысава і Друцка»134. Пры гэтьш сцвярджаецца, што дрыгавічы толькі ў XI–XII стст. рассяліліся да лініі Заслаўе — Менск — Барысаў — Орша, а крывічы падышлі да гэтага рубяжа ў X–XI стст.135, хоць далей указваецца, што палачане, якія лічацца галіной крывічоў, дайшлі дасюль толькі к XV ст.136. У сё гэта, вядома, не можа не выклікаць недаверу.

Свае вывады археолагі абгрунтоўваюць характарам пахавальных абрадаў і такімі рэчамі, як скроневыя колцы і пацеркі. Вядома, гэтага ігнараваць нельга, але і нельга толькі на гэтым матэрыяле, вельмі абмежаваным, вырашаць складаныя праблемы этнічнай прыналежнасці.

Асабліва супярэчаць вывадам археолагаў аб мяжы рассялення дрыгавічоў дадзеныя мовазнаўства, этнаграфп і фальклору. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, прыйшоў да вываду, што «можна з болынай праўдападобнасцю лічыць, што дрыгавічы дасягнулі Зах. Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую Люцынскага»137. Дрыгавічы праніклі да Заходняй Дзвіны найперш у раёне Полацка, таму што яны спачатку рухаліся па Дняпры і Бярэзіне'38, а з апошняй пераходзілі на Улу і Ушачу. У. Пічэта таксама лічыў, што паўночная мяжа дрыгавіцкіх паселішчаў гіраходзіла недалёка на паўночны захад ад Полацка139. Дрыгавіцкія моўныя рысы на поўначы Беларусі адзначаў П. Растаргуеў. Фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, сабраныя С. П. Сахаравым сярод беларусаў Латгаліі, таксама яскрава выяўляюць у іх мове і культуры спалучэнне крывіцкіх і дрыгавіцкіх элементаў141. М. Я. Грынблат паказаў на пашырэнне далёка на поўнач дрыгавіцкай матэрыяльнай культуры, у прыватнасці палескай сахі142. Ён жа ўказаў на характэрны для палачанаў каравайны рытуал абраднасці, які распаўсюджаны на ўсёй дрыгавіцкай тэрыторыі143. Усё тэта побач з моўнымі з’явамі, як цвёрдае «р», аканне, фрыкатыўнае «г>>, пераход «в» у «ў», магло перайсці да палачанаў не сумежнымі кантактамі двух плямёнаў, а толькі ў выніку сталага пражывання дрыгавічоў на гэтай тэрыторыі і мяшання дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва.

Вельмі шкода, што даследчыкі не звярнулі ўвагу на непасрэднае сведчанне пра ўтварэнне палачанаў, якое маецца ў адным з летапісных варыянтаў і данесена да нас тацішчаўскімі матэрыяламі: «Инии (маюцца на ўвазе плямёны, — М. Е.) сели меж Припятью и Двиною, нарекшися кривичи и дреговичи на Двине, а потом и назва лися полочане от реки текусчей в Двину Полоты»144. Гісторык I. Бяляеў сцвярджаў, што ў выніку мяшання дрыгавічоў і палачанаў (гэтых апошніх ён лічыў першапачатковым племем) утварыліся крывічы145. Але, як бачым з прыведзенага летапіснага запісу, палачанамі называліся крывічы і дрыгавічы, што пасяліліся на Дзвіне.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1