Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Цяжка паку ль сказаць, ці адразу пайшлі крывічы далей, заняўшы Верхняе Панямонне, ці яны тут на пэўны час спыніліся. Але гэта не мае прынцыповага значэння. Важна толькі падкрэсліць, што Верхняе Панямонне — адзін з першых ва Усходняй Еўропе значных асяродкаў славяншчыны, створаны славенамі і асабліва крывічамі, чаму і атрымаў назву Крывіціі. Мы можам толькі прыблізна акрэсліць яе рубяжы. Яна размяшчалася на правабярэжжы Нёмана, прыблізна ад Зах. Бярэзіны да Дзітвы на поўдні і да Вяллі на поўначы (з уключэннем Крэвагорада — Вільні).
3 гэтай Крывіціі і ішло ў далейшым рассяленне крывічоў, на што ўказваюць тапонімы Крывічы (Мядзельскі рн), Крэвінды і Крывічаны (Докшыцкі рн) і Крывічы (Глыбоцкі рн), якія ідуць уздоўж чыгункі Вілейка — Полацк і абрываюцца ў раёне Празарокаў. Відаць, што дарогу ім загарадзіла вялікая маса балтаў, а хутчэй за ўсё — дрыгавічы, якія прыйшлі сюды раней з поўдня. Магчыма, гэта прымусіла крывічоў пайсці ў кірунку р. Вялікай і Пскоўскага возера. ІПлях іх туды ішоў цераз паўночназаходнюю ўскраіну Беларусі і ўсходнюю Латвію. Тапонімы Крэўні (Пастаўскі рн), Крэўнікі (Верхнядзвінскі
Верагодна, што далейшае суцэльнае прасоўванне крывічоў на поўнач і паўночны ўсход было спынена славенамі, і гэта прымусіла першых павярнуць на поўдзень і асесці на р. Палаце».
Узнікненне Полацка на правым беразе Дзвіны — яшчэ адзін доказ таго, што крывічы сюды ішлі з паўночнага боку, а не з Падняпроўя. У пачатку XII ст. ужо забылася, што крывічы ішлі з Панямоння (пачатковы летапіс наогул не ведае гэтага краю і не ўпамінае Нёман), але яшчэ памяталася, што на Палату яны прыйшлі з боку славенаўнаўгародцаў. Гэта, відаць, і было прычынай таго, што летапісец палічыў палачанаў за славенскіх высяленцаў і запісаў: «Словене (пачалі трымаць княжанне. — М, Е.) своё в Новегороде, а другое на Полате, иже и Полочане»100.
Аб крывічах як першых насельніках Полацка ёсць таксама яснае і бясспрэчнае сведчанне летапісу («Перьвии насельници в Полотьске — кривичи»)101. Полацк стаў адным з буйнейшых апорных пунктаў крывічоў пасля Крэва і Крэвагорада (Вільні), што дало яму магчымасць стаць у далейшым дзяржаваўтваральным цэнтрам і базай найшырэйшага рассялення крывічоў. Гэта таксама добра было вядома летапісцу. I хоць у пачатку XII ст. ужо шырока ўжываўся тэрмін «палачане», ён (летапісец) тым не менш не забываецца адзначыць, што ад іх «кривичи, еже живут на верх Волги и на верх Двины и на верх Днепра, их же град есть Смоленск и прочии Полотские власти»102. Падкрэсленыя намі словы, якія маюцца толькі ў Цвярскім летапісе, вельмі добра выяўляюць значэнне Полацка як метраполіі для шматлікіх сваіх калоній.
Рассяліўшыся на вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі, крывічы трымалі ў сваіх руках вузлы ўсіх галоўных шляхоў Усходняй Еўропы. 3 аднаго боку, гэта садзейнічала іх яшчэ больш шырокаму рассяленню, а з другога боку, розныя рачныя сістэмьі, якія яны занялі, і розныя этнічныя субстраты, якія яны ўвабралі ў сябе, парушылі іх адзінства і племянную сувязь, паставілі іх у розныя этнічныя, эканамічныя і палітычныя ўмовы.
Вельмі верагодна, што шлях СЕВЯРАНАЎ ішоў цераз Беларусь і таксама з захаду. Як славене і крывічы, севяране таксама ішлі па Нёмане, і іх тапонімы раскіданы ў яго басейне: Сеўрука і Сеўрукоўшчына (Лідскі пав.), Сеўрукі (Баранавіцкі рн), Свярынава (Стаўбцоўскі рн), Севеляны (Троцкі пав.), Сеўрукі і Сеўруманцы (Віленскі пав.), Сеўрымы (Ашмянскі пав.)- 3 вярхоўяў Нёмана нейкая частка севяранаў пранікла на С луч: Севярынава і Севярыны (Слуцкі пав.). Аднак асноўная маса севяранаў з Панямоння пайшла ў Падзвінне і ў цэлым паўтарыла шлях крывічоў: Севярыны (Ушацкі рн), Севярынава (Полацкі пав.), Севелі (Рэчыцкі пав.), Север, ці Сівер (возера ў паўночнаўсходняй частцы Дзвінскага пав.), Северыкі (Люцынскі, Себежскі і Веліжскі пав.)103. Севяране таксама праніклі і ў Верхние Паволжа: Севавалочак і Севальшха (Сычоўскі пав.) і ў Верхняе Падняпроўе: Сеўрукі (Дарагабужскі пав., недалёка ад вытокаў Дзясны)104. У сё гэта ў нейкай меры можа растлумачыць адно месца летапісу. У ім, пасля таго як гаворыцца аб крывічах, сказана: «Та же Север от них» (г. зн. ад крывічоў). Чаму летапісец мог так запісаць? Відаць, таму, што севяране ішлі разам з крывічамі і разам з імі дасягнулі вярхоўяў Дзвіны, Волгі і Дняпра, адкуль яны ўжо адны выйшлі ў сваё сталае прыстанішча на Дзясне, Сейме і Суле. Гэта акалічнасць у пэўнай ступені пацвярджаецда і археалогіяй. Было заўважана, што форма і арнаментацыя роменскаборшчаў- скай керамікі, якая звязваецца з летапіснымі севяранамі, мае свае адпаведнасці ў форме і арнаментацыі керамікі Верхняга Падняпроўя. I гэта было ў нейкай ступені загадкай105. У святле прыведзеных фактаў гэта становідца зразумелым. Севяране, пэўны час сядзеўшы ў Верхнім Падняпроўі, успрынялі культурныя ўплывы яго насельніцтва. Цікава, што ў беларускай назве севяранаў — сеўрукі — захаваўся першапачатковы корань назвы — «сеўр».
Указаныя намі вышэй тапонімы добра сведчаць пра тое, што ў розных месцах Беларусі асела значная колькасць севяранаў. Магчыма, што самая значная з іх была на левым беразе Верхняга Нёмана. Невыпадкова ж, што гідронім «Сула» і тапонім «Сноў» былі імі перанесены на іх сталае аселішча ў Падзясенне.
РАДЗІМІЧЫ па велічыні заселенай імі тэрыторыі непараўнальна саступаюць дрыгавічам і крывічам, тым не менш яны побач з апошнімі
Згодна з другой сучаснай гіпотэзай, радзімічы, як і вяцічы, прыйшлі з Павіслення. Гэта было абумоўлена тым, што дунайскія славяне пад націскам авараў, а пасля Візантыі і раманскага насельніцтва павінны былі адступаць на поўнач, у Павісленне, і на паўночны ўсход, у лясную зону Усходняй Еўропы. Славяне, што прыйшлі ў Павісленне, паціснулі на ўсход і на захад тых славянаў. якія заставаліся тут. Радзімічы і вяцічы пайшлі на ўсход'07. А. Шахматаў выказаў думку, што радзімічы, лрыйшоўшы ў Пасожжа, паціснулі крывічоў і прымусілі іх ісці ў Верхняе Паволжа.
Магчыма таксама, што радзімічы выціснулі севяранаў з Пасожжа на Дзясну, бо тапонімы Сеўрукі (Гомельскі рн), Северск (Рэчыцкі пав.) і Севярынаўка (Мазырскі пав.) могуць сведчыць аб прабыванні севяранаў у Пасожжы. Відаць, прыход радзімічаў на іх сталае селішча быў далёка не мірны, бо і да гэтага часу захавалася прыказка на Магілёўшчыне: «Каб дябе радзіміч узяў».
Прыходам радзімічаў не вычэрпваецда пытанне славянскага засялення Беларусі. Мы ўжо адзначалі, што апошняе не было аднаразовым актам, яно зацягнулася на некалькі стагоддзяў. Відаць, прыход славянаў быў асабліва працяглы зза Одры і з Памор’я. Нежаданне гэтых славянаў пакарыцца нямецкай уладзе і хрысціянізацыі прымушала іх пакідаць сваю радзіму і ісці на ўсход, дзе панавала язычніцкая стыхія балцкага і славянскага насельніцтва. На жаль, і пра гэтыя перасяленні мы не маем пісьмовых крыніц і таму найперш карыстаемся тапанімічнымі дадзенымі. Вось, напрыклад, такі факт. На карце Памераніі XVII ст. мы знаходзім паселішча Ракаў 108. Што выхадцы з гэтага паморскага Ракава заснавалі ў Беларусі Ракаў (зараз Валожынскі рн), вельмі верагодна: побач з гэтым Ракавам знаходзіцца вёска Паморшчына. Магчыма, што ў гэтую мясцовасць перасялілася і частка племя ратараў, на што ўказвае назва вёскі Ратынцы.
Тапаніміка пака^вае і на пасяленні ў нашых старадаўніх землях пянянаў, сітнянаў, ранаў, кашубаў, мазураў, палякаў, чэхаў.
Перш чым законч'ыць пытанне славянскага засялення Беларусі, неабходна яшчэ спыніцца на пытаннях аб неўрах і волатах.
НЕУРЫ ўпершыню былі названы Герадотам. Іх краіна Неўрыда быццам бы знаходзілася на поўнач ад скіфаўаратых, у верхнім цячэнні Днястра і Буга. Аднак апошняму супярэчыць паказанне пазнейшага гісторыка Плінія. Паводле яго, вытокі Дняпра знаходзяцца ў краіне неўраў. Невядома, што лічыў гэты аўтар за вытокі Дняпра: сам Дняпро ці Бярэзіну. На думку некаторых даследчыкаў, у старажытныя часы Дняпро называўся Бярэзінай (адсюль і яго грэчаская назва Барысфен). У апошнім выпадку Неўрыду трэба змяшчаць ля вытокаў Бярэзіны. П. Шафарык, Л. Нідэрле, П. Траццякоў адносілі неўраў да продкаў славянаў. Гэтаму асабліва садзейнічала паведамленне Герадота аб чутках, быццам неўры штогод на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў, а таксама і тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства зза змеяў, якіх шмат развялося там. Вучоныя, як на паралель гэтаму, сталі прыводзіць беларускія паданні аб ваўкалаках і змеях і сведчанне «Слова аб палку Ігаравым» пра Усяслава Полацкага, што нібыта ён воўкам бегаў. Звярталі ўвагу і на блізкасць імя «неўры» да назваў рэк у басейне Зах. Буга і сумежных тэрыторый, такіх, як Нура, Нурэц, Нурчык і ім падобныя. 3 аднаго боку, неўры атаясамліваюцца з групай усходнебалтыйскіх плямёнаў109, а з другога боку, яны адносядца да кельтаў, пазней, магчыма, асіміляваных балцкім племем эстыеў (аістаў)110. ІПто неўры жылі на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і на ўсходзе сучаснай Літвы, можа сведчыць наяўнасць такіх тапонімаў, як Наўры (Княгінінская вол. Вілейскага пав.), Нераўка (Крэўская вол. Ашмянскага пав.), Нарвелішкі (Трабская вол. Ашмянскага пав.) і асабліва Неўрышкі (Жыжморская вол. Тродкага пав.), гэтак жа сама як і літоўская назва ракі Вяллі — Нерыс. Цяжка сказаць, ці тут быў асноўны масіў неўраў, ці толькі нейкая частка іх, але яны, бясспрэчна, тут жылі і таму не маглі не пакінуць сваіх слядоў у тапаніміцы і фальклоры, на што, як мы бачылі, указвалі даследчыкі. Такім чынам, незалежна ад таго, кім у этнічных адносінах былі неўры — славянамі, балтамі ці кельтамі,— іх мы можам з поўным правам адносіць да ліку нашых продкаў.
ВОЛАТЬІ шэрагам даследчыкаў лічыліся першымі насельнікамі Беларусі. I гэта, на першы погляд, мела пад сабой сур’ёзную падставу. Сапраўды, у многіх месцах Беларусі і сумежных з ёй раёнаў мноства айконімаў і паасобныя гідронімы звязаны з волатамі (да таго ж курганы называюць валатоўкамі, у якіх, паводле паданняў, пахаваны волаты, нашы продкі, прычым вола ты разумеюцца не як асобныя адзінкі, а як цэлы народ). Такой думкі прытрымліваліся П. Шафарык, Ф. Буслаеў, А. Спіцын. Першы з іх выклаў тэорыю, што во латы азначалі народ велетаў, якія, у сваю чаргу, атаясамліваліся з славянскім племем люцічаў, што адначасова называліся ваўкамі. Зазначым, што геаграфічная наменклатура Беларусі і Расіі ведае вялікую колькасць гідронімаў і айконімаў, якія вядуць сваё паходжанне і ад велетаў і волатаў, і ад люцічаў і ваўкоў (ваўчкоў), і таму па іх цяжка меркаваць, ці гэта розныя плямёны, ці гэта розныя назвы аднаго племя.