Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Аналіз геаграфічных назваў прыводзіць да высновы, што адным з балцкіх плямёнаў, якое не называюць пісьмовыя дакументы, было лотва, ці лота. Менавіта гідронімы і айконімы гэтага тьгау (Лотва, Лотаўка, Лотаў, Лотвічы, Латвяны і ім падобныя) раскіданы на пэўнай тэрыторыі, і асабліва на яе ўскраінах, дзе лотва сутыкалася з іншымі плямёнамі. Так, возера і вёска Лотва ў Мядзельскім, в. Латаўшчына ў Мёрскім, в. Лотавая ў Лёзненскім раёнах размешчаны ў суседстве са старажытнай латыголай, Дарэчы, назва апошняй і азначае «лоты канец»21, г. зн., што яна была размешчана Ў канцы лоты, за ёю. Некалькі тапонімаў «Лотва» мы сустракаем на правым беразе Дняпра, у Шклоўскім і Магілёўскім

раёнах, з чаго можна заключыць, што ўсходняя мяжа лотвы ішла па Дняпры. Лотвіцкія гідронімы і айконімы мы знаходзім і на ўзмежжы са старажытнай Літвой. Гэта: р. Лотва (прыток Тур’і, што ўпадае ў вярхоўе Нёмана), в. Латвяны на ёй (Копыльскі рн), вв.’Вялікая і Малая Лотвы (Ляхавіцкі рн) і Лотвічы (Баранавіцкі рн). Такім чынам, лотва займала цэнтр усходняй Беларусі, ад правага берага Дняпра і да вярхоўяў Нёмана, Бярэзіны і Вяллі. У заходняй частцы Беларусі яна, відаць, уключала ў сябе прыкладна тэрыторыі Сўчасных Докшыцкага, Мядзельскага, Смаргонскага, Ашмянскага, часткі Вілейскага і Пастаўскага раёнаў. Далей племя лотва займала ўсходнюю частку сучаснай Літвы і называлася тут дзявалотвай (дзяволтвай). У Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах Іпацьеўскага летапісу яна і называецца лотвай22.

Літва і лотва былі блізкімі адно да другога плямёнамі, што падкрэсліваюць і іх назвы. Нездарма тэрыторыя іх пражывання ў цэлым упісваецца ў арэал пашырэння культўры штрыхованай керамікі. Магчыма, што іх продкі прыйшлі сюды з Балканаў, дзе мы знаходзім рэкі Літаву і Латарыцу23, дзе жыло племя латавіцы і дзе яшчэ ў сярэдзіне XIII ст. існавала княства Літва (kenesat Lytwa)24. Назва «лотва» пазней перайшла на Латвію, дарэчы, палякі і цяпер латышоў называюць лотвай25.

У далейшым будзе важным для навукі высветліць, якія балцкія плямёны жылі ва Усходнім Падняпроўі і на поўдні Беларусі, дзе пашыраны былі юхнаўская і мілаградская археалагічныя культуры. Што да поўдня Беларусі, то, паводле думкі некаторых даследчыкаў, сюды бадты прыйшлі з Верхняга Падняпроўя толькі ў V ст. н. э., на месда славянаў, якія ў тэты час адышлі адсюль, з сваёй прарадзімы, на Дунай. Адным з пацверджанняў гэтага меркавання можа быць такі факт. У Магілёўскім і Быхаўскім раёнах пранякае рэчка Лахва (тэта тыповая балцкая назва). У той жа час аднайменныя тапонімы маюцца ў значнай колькасці на ўсход ад Лунінца26. Іх з’яўленне тут можна растлумачыць перасоўваннем насельніцтва ў даўнія часы з ракі Лахвы. Магчыма, што яно і перанесла. на сябе назву гэтай ракі, як звычайна было ў старажытнасці. Сведчаннем пераходу верхнедняпроўскага насельніцтва на поўдзень Беларусі і далей можа быць і пашырэнне на гэтых месцах паўночных тыпаў посуду27.

На працягу першай паловы I тыс. н. э. у грамадскім жыцці балтаў адбываліся выключна важныя змены. У выніку распаду першабытнаабшчыннага ладу меў месца масавы пераход насельніцтва з умацаваных гарадзішчаў у адкрытыя селішчы. У сё большую ролю ў балтаў набывае сельская абшчына, заснаваная не на кроўнасваяцкіх, а эканамічных сувязях. Асноўнымі галінамі гаспадаркі іх сталі падсечнае земляробства і жывёлагадоўля, тым часам як рыбалоўства і паляванне мелі ўжо толькі дапаможны характар. Высокага і разнастайнага развіцця дасягнулі рамёствы. Дадзеныя археалогіі сведчаць пра наяўнасць у балтаў такой грамадскай і ваеннай арганізацыі, якая, магчыма, нагадвала саюз плямёнаў.

Змены ў вытворчасці і грамадскіх адносінах не маглі, зразумела, не паўплываць на культуру. I сапраўды, у сярэдзіне I тыс. н. э. на грунце ранейшых лакальных культур (Днепрадзвінскай, юхнаўскай і штрыхованай керамікі) склалася адзіная балцкая культура,

якая ў навуцы атрымала назву культуры верхцяга пласта Банцараўшчыны і Тушэмлі28. Магчыма, усе гэтыя факты, разам узятыя, гавораць за тое, што балты ў V–VI стст. былі напярэдадні ўтварэння сваёй вялікай дзяржавы. I хоць тэты працэс быў перарваны масавым прыходам славянаў, аднак гэта не значыць, што ён знік бясследна. Ён быў працягнуты новымі насельнікамі.

СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ 3 ПОУДНЯ

Ёсць падзеі, што вызначаюць сабою гісторыю той ці іншай краіны на вялікі прамежак часу, які можа адлічвацца тысячаго ддзямі. Прыход славянскіх плямёнаў на тэрыторыю Беларуси з’явіўся такім вызначальным момантам. Ім і была заведзена спружына ўсёй нашай далейшай гісторыі.

З’яўленне славянаў на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (II–III стст. н. э.) і нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славянаў — вельмі складанае і заблытанае, пакуль што далёкае ад навуковага вырашэння. Можа быць, галоўная прычына гэтага ў познім з’яўленні пісьмовых сведчанняў пра іх — у сярэдзіне VI ст. н. э. Бясспрэчнымі толькі трэба лічыць паказанні старажытных аўта, — раў, што «славяне былі мнагалюдным народам» (Іардан), які займаў «непамерную прастору» (Пракопій Кесарыйскі), бо без гэтага нельга растлумачыць, чаму славяне змаглі рассяліцца на вялікай тэрыторыі, асіміляваўшы шматлікія плямёны і народнасці.

Прарадзімай славянаў называліся і называюцца розныя мясцовасці: гэта і Сярэдняе і Ніжняе Падунайе, і Паўночнае Прычарнамор’е, і Паўночнае Прыкарпацце, і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш верагоднымі месцамі фармавання славянаў указваюцца ВіслаОдэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды ўваходзіць і поўдзень Беларусі). Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых апошніх гіпотэз, абедзве яны маюць аднолькавае права на часовае існаванне. Але калі нават і пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была прарадзіма славянаў, то ўсё ж аўтары гэтай гіпотэзы гавораць аб поўным адыходзе славянскага насельніцтва адсюль у канцы V — пачатку VI стст. на Дунай29 і прасоўванні на яго месца балтаў, аб чым ужо гаварылася вышэй. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славянаў на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VII стст. н. э.

Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі, як і іншых усходнееўрапейскіх земляў, не было аднаразовай падзеяй: яно расцягнулася на доўгі перыяд, магчыма, на некалькі стагоддзяў. Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але ўжо Я. Карскі заўважыў, што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя, рушыла з поўдня (з Прыпяці і яе прытокаў) і захаду (можа быць, з Зах. Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана, а адсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе»30. Цяпер пяройдзем да разгляду славянскіх плямёнаў, якія прыйшлі на Беларусь.

ДРЫГАВІЧЫ былі адным з тых плямёнаў, што адыгралі вырашальную ролю ва ўтварэнні беларускага народа. Хоць яны па традыцыі і лічацца племем паўднёвага паходжання, аднак у некаторых сучасных даследчыкаў няма цвёрдай упэўненасці ў гэтым31, а іншыя нават адносяць іх да плямёнаў заходняга паходжання32. Усё ж летапіснае паведамленне пра тое, што дрыгавічы пасяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіной, паказвае, што кірунак іх рассялення ішоў з поўдня на поўнач. Не выключана, што дрыгавічы былі патомкамі зарубінецкіх плямёнаў, якія жылі і на поўдні Беларусі і якія некаторыя даследчыкі лічаць за славянскія.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец