Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіў ад «дрыгвы», якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка пра паходжанне гэтай племянной назвы і цяпер падтрымліваедца некаторымі даследчыкамі, аднак гэты погляд трэба прызнаць устарэлым. Па характары мясдовасді, паводле летапісу, празваны далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы (адсюль і палякі). Драўляне, ці дзераві, жылі і на левым беразе Эльбы. Тое ж самае ў адносінах дрыгавічоў. Асноўная іх маса, бясспрэчна, пасялілася на Беларусі. Але некаторыя часткі гэтага племя апынуліся ў іншых мясцовасцях, дзе яны мелі тую ж самую назву, хоць там ніякай дрыгвы не было, як, напрыклад, у Маке доніі (у ваколіцах г. Сялуна), па звестках паміж 669 і 886 гг., ці ў Фракіі на р. Драгавіц, паміж Салонікамі і Вярэяй. Былі дрыгавічы і ў палабскіх славянаў, пра што сведчаць дрыгавіцкія назвы вёсак, засведчаныя дакументамі 946 і 1150 гг. і пазнейшым часам33. Усе гэтыя факты прымушаюць усумніцца ў паходжанні назвы дрыгавічоў, як і палянаў, і драўлянаў, ад характару мясцовасцяў, у якіх яны аселі. ПІто да назвы дрыгавічоў, то
Паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў ішла на поўдзень ад Прыпяці па мяжы былых Менскай і Валынскай губерняў, дзенідзе толькі заходзячы яшчэ далей на поўдзень (у міжрэччы Гарыні і Стыры). Тут дрыгавічоў ад драўлянаў ад дзяляла досыць шырокая балоцістая прастора.
Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною38. I гэтым самым у адрозненне ад іншых летапісаў адзначыў іх усходнюю мяжу. А яна ішла па левым беразе Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці.
Вельмі дыскусійнымі ў навуцы былі паўночныя і заходнія рубяжы дрыгавічоў. У летапісе сказана, што дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Дзвіною, з чаго можна зрабіць вывад, што яны рассяліліся да самай Дзвіны (у далейшым пры разглядзе іншага важнага пытаніш мы прывядзём яшчэ адно летапіснае сведчанне аб пранікненні дрыгавічоў да Дзвіны).
Калі ўлічыць, што дрыгавіцкая каланізацыя на поўнач ішла па левых прыпяцкіх прытоках Случы, Пдічы і асабліва па Дняпры і яго правых прытоках Бярэзіне і Друці, то тэта ўжо не так і неверагодна. Але археолагі на падставе сваіх матэрыялаў, дарэчы, болын позняга паходжання (X–XI стст.), адмаўляюць гэта сведчанне летапісу і лічаць, што паўночная мяжа дрыгавічоў ішла па лініі Заслаўе — Лагойск — Барысаў — водападзел Бярэзіны і Друці39. У свой час У. Завітневіч, палемізуючы з М. Барсавым, даказваў, што мяжа паміж дрыгавічамі і крывічамі ішла па водападзелу Вяллі і Бярэзіны з аднаго боку і Зах. Дзвіны з другога боку40. Мы лічым праблему дакладнага размежавання ў старажытнасці крывічоў і дрыгавічоў некалькі штучнай. Справа ў тым, што паміж гэтымі плямёнамі ніколі не існавала стабільнай мяжы, яна ўвесь час мянялася, паколькі яны былі ўвесь час у стане ўзаемапранікнення і абодва засялілі ўсю тэрыторыю Беларусь I сапраўды, калі крывічы прыйшлі да Прыпяці, то дрыгавічы — да Дзвіны. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, сцвярджаў, што дрыгавічы дасягнулі Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую — Люцынскага41. Цалкам дапушчальна, што наяўнасць тапоніма Дрыгучы (Мёрскі рн), які можа быць сцягнутай формай назвы «дрыгавічы», пацвярджае думку Е. Раманава пра рух дрыгавічоў зпад Дрысы на захад (в. Дрыгучы знаходзіцца на правым беразе Дзвіны42). Не выключана, што тапонімы Дрэгелі і Дрэгі ў б. Дзвінскім павеце43 таксама пакінуты дрыгавічамі, гэтак жа як і тапонімы і антрапонімы Драгуны, якія сустракаюцца ў паўночназаходняй Беларусі44. Даследчыкамі адзначалася, што дрыгавічы не пакінулі сваіх тапонімаў45. А гэта тлумачыцца, як бачым, тым, што іх шукалі не там, дзе яны былі. А знаходзіліся яны ў раёне Зах. Дзвіны, якая, такім чынам, з’яўлялася паўночнай мяжой іх рассялення, што цалкам стасуецца з паказанням! летапісу.
Трэба прызнаць слушнай думку ранейшых даследчыкаў М. Барсава, А. Андрыяшава, М. ДоўнарЗапольскага і сучаснага М. Грынблата, якія грунтоўна даказалі прыналежнасць дрыгавічам тэрыторыі Берасцейскай зямлі і б. Гродзенскага навета40. Навукай выключна дакладна ўстаноўлена, дзе сутыкнуліся рубяжы дрыгавіцкай і польскай (мазавецкай) каланізацый: крайнім мазавецкім горадам была Візна. Можна і цяпер прасачыць лінію ў Бельскім і Беластоцкім паветах, дзе стрэліся дзве славянскія стыхіі: на ўсходнім баку знаходзяцца вв. Слохі, Агароднікі, Клекатава, Крупец, Рогаўка, Клюкава, Верашэйкі, Журобіца, Горнава, Дубрэйкі. Усюды тут цяпер гавораць пабеларуску47. Тое, што тут пры наяўнасці досыць узмЪцненай валынскай каланізацыі ўсё ж запанавала беларуская мова, гаворыць за перавагу тут дрыгавіцкай каланізацыі. Адначасова тэта было I вынікам таго, што тут, на заходніх рубяжах, як і ў іншых месцах Беларусі, дрыгавічы ішлі рука ля рукі з крывічамі, што будзе паказана намі далей.
Рассяленні дрыгавічоў на такой вялікай прасторы (Папрыпяцце, Падняпроўе, Панямонне і Пабужжа) мела ў далейпіым надзвычай важныя вынікі як для лёсу самога племя, так і для гісторыі ўсёй Беларусі.
ДУЛЕБЫ. 3 поўдня, правільней — з паўднёвага захаду, выселілася на Беларусь частка дулебаў — аднаго з самых старажытных славянскіх плямёнаў. Паводле А. Шахматава, гэта магло адбыцца ў выніку нашэсця авараў48. Можна думаць, што, дайнюўшы да вусця Бярэзіны, частка дулебаў пайшла ўверх па гэтай рацэ і асела ў сярэднім яе цячэнні, на р. Ольсе, пра што сведчаць тут гідронім Дулебка, тапонімы
Зазначым, што дулебскія гідронімы могуць гаварыць аб вельмі раннім пранікненні сюды гэтага племя, магчыма, раней за дрыгавічоў. Калі па Бярэзіне нейкая колькасць дулебаў выйшла у Дзвінскі басейн і дасягнула Пскоўшчыны (в. Дулебы Остраўскага пав.), то з Пасожжа яны прайшлі ў басейн Акі (в. Дулебіна Кашырскага пав. Тульская губ.51).
Відаць, бярэзінская групоўка дулебаў была самая значная на Беларусь Цікава, што тут менавіта і захаваліся легенды пра іх мінулае. Адна з іх, што легла ў аснову верша К. Каганца «Сцяты камень», апавядае пра адзінаборства дулебскага князя Кумара з варожым князем Гудам52. Магчыма, у ёй захаваўся ўспамін пра барацьбу з готамі.
Дарэчы, знаходжанне дулебаў на Бярэзіне робіць беспадстаўным сцверджанне аб познім пранікненні сюды славянаў53.
ВАЛЫНЯНЕ (велыняне), якія жылі ў вярхоўях Зах. Буга і вытокаў Прыпяці, мелі спрыяльныя ўмовы для пранікнення ў паўднёвую і паўднёвазаходнюю часткі Беларусь I сапраўды, іх каланізацыя тут набыла значныя памеры. Па~ асобныя ж высяленні валынянаў былі і ў паўночных раёнах Беларусі (вв. Валынь Глыбоцкага, Валынцы Верхнядзвінскага, Валынцава Горацкага раёнаў). Антрапонім «Валынец» і яму падобныя — вельмі частыя ў Беларусь I хоць валынскія ўплывы ў нас нідзе не набылі дамінуючага значэння, у сё ж яны пакінулі свае сляды і ў паасобных беларускіх гаворках, і нават у антрапалагічных рысах беларусаў.
ДРАУЛЯНЕ пакінулі толькі паасобныя свае выселкі ля паўднёвых межаў дрыгавічоў.
СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ З ЗАХАДУ
Цяпер пяройдзем да плямёнаў заходняга паходжання. Есць падставы думаць, што з захаду славяне пачалі вычляняцца тады, калі яны яшчэ насілі назву венеды (венеты, венды). Інакш цяжка растлумачыць з’яўленне тапонімаў Вендараж і Вендрыж у Магілёўскім рне.
СЛАВЕНЕ былі тым славянскім племем, якое першае вялікай масай ішло з захаду цераз Беларусь і часткова асела ў ёй. Яшчэ I. Забелін, грунтуючыся на тапаніміцы, на наш погляд, пераканаўча давёў факт прасоўвання славенаў па Нёмане. Сапраўды, наяўнасць на ўсім прадягу гэтай ракі і яе правых прытокаў, а таксама прытокаў Верхняга Дняпра і Дзвіны такіх тапонімаў, як Шлаванты, Славянцішкі, Славенск, Славагошч, Славені і ім падобныя, пацвярджае такі вывад. L Забелін лічыў, што Славенск (зараз вёска ў Валожынскім рне) і Славагошч (Лагойскі рн) доўгі час былі важным! цэнтрамі славенскай каланізацыі55. Праўда, П. Шафарык думаў, што тапонімы Славені і ім падобныя былі сведчаннем таго, што ў дагістарычныя часы на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Валынскай губ. жылі славене, якія ў VI ст. перасяліліся на Балканы, а іх месца занялі іншыя славянскія плямёны, і таму назвы крывічоў, палачанаў узмацніліся, а імя славенаў зменшылася і засталося толькі за ільменскімі славенамі56. М. Грынблат дапускаў, што тапонімы тыпу «Славен!» з’явіліся на тэрыторыі крывічоў і дрыгавічоў у выніку паасобных тут пасяленняў славенаў57. Але ў першым і другім выпадках не было ўзята над увагу тое, што гэтыя тапонімы дягнуцца ад вусця Нёмана, ясна ўказваючы, адкуль ішлі славене. I таму мы лічым думку I. Забеліна больш слушнай. Усё гэта прымушае вывесці меркаванне аб славенах як магчымых славянскіх насельніках Беларусі, тым больш што В. Сядоў у апошні час таксама пацвердзіў прыход славенаў, як і крывічоў, з паўночнага захаду. А гэта значыць, што яны маглі ісці толькі цераз Беларусь. На жаль, В. Сядоў нічога не сказаў пра тое, хто ж раней ішоў — крывічы ці славене? Праўда, у адным месцы ён зазначыў пра даўняе пранікненне славенаў на тэрыторыю пскоўскіх крывічоў59, з чаго можна зрабіць вывад, што ён лічыць крывічоў больш даўнімі насельнікамі за славенаў, прынамсі, у гэтым раёне. 3 свайго боку, мы мяркуем, што славене, выціснутыя крывічамі, якія прыйшлі пазней, павінны былі адступаць на поўнач, да Ільменя, дзе і стварылі пазней сваё княжанне. Магчыма, з гэтага часу і бярэ пачатак варожасць паміж крывічаміпалачанамі і славенамі-наўгародцамі, якая так выразна выяўлялася ў пазнейшы час.
Але трэба з жалем канстатаваць, што ў пытаннях славянскага засялення Беларусі ўсё яшчэ даводзіцца ў вялікай ступені абыходзіцца здагадкамі. I. Забелін, выклаўшы сваю гіпотэзу, зазначыў: «Правільныя раскопкі курганаў і гарадзішчаў у тых мясцовасцях, дзе сустракаюцца тапонімы тыпу «ІПлаванты», «Славенск», «Славені», маглі 6 раскрыць многае ў адносінах праверкі гэтага меркавання». Амаль праз стагоддзе В. Сядоў паўтарае тое ж самае ў адносінах крывіцкіх (калі яны сапраўды крывіцкія і калі яны там ёсць) доўгіх кургаыоў у Верхнім Панямонні: «На жаль, гэтыя старажытнасці дасюль не падвяргаліся сур’ёзным раскопанным даследаванням»61. Усё гэта добра характарызуе, як наша навука топчацца на адным месцы ў вырашэнні важнейшых праблем. Трэба зазначыць, што ў Панямонні захавана нямала таямніц, раскрыццё якіх зможа болыпменш здавальняюча растлумачыць паасобныя моманты нашай гісторыі.
КРЫВІЧЫ побач з дрыгавічамі адыгралі першаступенную ролю ў фармаванні беларускага народа. Яны, бясспрэчна, былі самым шматлікім у сходнее лавянскім племем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якод яны рассяляліся, а менавіта: ад Верхняга (а магчыма, і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны62.
I па сённяшні дзень ідуць спрэчкі аб тым, ці былі крывічы славянамі. У свой час А. Шлёцар на падставе таго, што ў першым пераліку ўсходнеславянскіх плямёнаў Лаўрэнцьеўскі летапіс не ўпамінае крывічоў, палічыў немагчымым адносіць апошніх да славянаў і прызнаваў іх за латышоў. П. Шафарык абвяргаў гэту думку. У ліку йішага ён заўважыў, што латышы ўсіх усходніх славянаў называюць «крэвамі», г. зн. крывічамі, якія былі іх непасрэднымі суседзямі. Такога, вядома, не адбылося б, калі б крывічы з’яўляліся родзічамі латышоў.