Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Вядома, толькі мірным шляхам нельга было падначаліць Ніжняе Падзвінне. Яго плямёны аказвалі супраціўленне полацкаму ўладаранню і нават выходзілі зпад яго, як гэта было з земгаламі ў 1106 г., супраць якіх пайшло вялізнае аб’яднанае полацкае войска. I ўсё ж, нягледзячы на паасобныя няўдачы, Полацк змог трымаць у сваім падначаленні ніжнядзвінскія плямёны, аб чым мы можам меркаваць хоць бы па ўдзелу ліваў у паходзе полацкіх князёў на Друцк. I тым не менш усе гэтыя звесткі рускіх летапісаў трэба лічыць толькі ўскоснымі сведчаннямі аб прыналежнасці Полацку Ніжняга Падзвіння. Толькі Лівонскія хронікі і іншыя пісьмовыя дакументы заходняга паходжання далі непасрэднае пацвярджэнне гэтаму факту, аб чым мы ўжо гаварылі, разглядаючы падзеі 1186 г. У гэтых крыніцах мы знаходзім і канкрэтныя ўказанні на полацкія ўдзелы ў Ніжнім Падзвінні, якімі былі Герцыке і Кукенойс. У іх цэнтрах наяўнасць славянскага насельніцтва побач з селамі і летгаламі засведчылі і археалагічныя даследаванні696. Што ж сабой уяўлялі гэтыя гарады і іх удзелы?

Герцыке, відаць, з’яўляўся адным з першых фарпостаў Полацка ў Ніжнім Падзвінні. Калі ў ім магутныя ўмацаванні ўжо былі ў X ст., як сведчыць археалогія697,

то трэба лічыць абгрунтаваным меркаванне аб пранікненні палачанаў ужо ў той час у гэты рэгіён Дзвіны. Упершыню ў «Хроніцы Лівоніі» Герцыке ўпамінаецца пад 1203 г. На пачатку XIII ст. ён уяўляў сабой досыць багаты горад, у якім было некалькі праваслаўных цэркваў з дарагім убраннем, а таксама шмат срэбра, дарагога адзення, жывёлы, грошай і іншага дабра. Горад з’яўляўся рэзідэнцыяй князя, якога Генрых Латвійскі нават называв «каралём»698. Кукенойс (Кокнесе) знаходзіўся далей ад Герцыке на захад (ад Полацка за 338 км). Ен, відаць, узнік пазней, магчыма, у XI ст. Упершыню са сваім князем Вячкам, які таксама называецца каралём, упомнены ў «Хроніцы Лівоніі» пад 1205 г.699, а пад 1206 г. ён названы рускім горадам700, што ясна ўказвае на яго прыналежнасць Полацку. Дадзеныя археалогп характарызуюць яго як сапраўдны горад, г. зн. гандлёварамесніцкі цэнтр. Як лічаць даследчыкі, ён, накшталт Герцыке, быў месцам, куды сцякалася даніна з мясцовых плямёнаў.

Як пакажа далейшы разгляд полацкіх падзей, ніжнядзвінскія ўдзелы, князі якіх паходзілі з роду Ізяславічаў, залежалі ад Полацка, але ўсё ж карысталіся вялікай доляй свабоды як ва ўнутраных справах, так і ў знешніх зносінах. Можна пагадзіцца з думкай, што іх у лада абмяжоўвалася невялікай тэрыторыяй, якая прымыкала да цэнтраў удзелаў, а ўся астатняя тэрыторыя Ніжняга Падзвіння ўпраўлялася тубыльцамі — старэйшынамі, якія падначальваліся непасрэдна полацкаму князю702.

Трэба адзначыць, што залежнасць Ніжняга ГІадзвіння ад Полацка засведчана, апроч «Хронікі Лівоніі», і іншымі тагачаснымі дакументамі. Так папа Клімент III зацвердзіў біскупства Ікескюль «у Рутэніі», Урбан III у 1264 г. лічыў усходнюю Латгалію ляжачай «у Русіі»703. Што разумелася пад Русіяй тут, добра засведчыў Арнольд Любецкі, які пісаў: «Кароль Pycii з Полацка меў звычай час ад часу збіраць даніну з гэтых ліваў»704. Указаныя факты яскрава сведчаць, што полацкая ўлада ў Ніжнім Падзвінні з’яўлялася тут старэйшай дзяржаўнай уладай, што князі Полацка былі не толькі фактычнымі ўладарамі ліваў і іншых плямёнаў, якія жылі тут, але і юрыдычна прызнаваліся ў гэтай якасці нават сваімі праціўнікамі і супернікамі, у прыватнасці крыжакамі. Трэба звярнуць увагу і на тое, што сляды працяглага полацкага ўплыву добра захаваліся ў грамадскапалітычнай і культурнай лексіцы мясцовых моваў, а таксама ў тапаніміцы.

Праўда, усе звесткі лівонскіх крыніц аб полацкай уладзе над Ніжнім Падзвіннем звязаны з яе заканчэннем тут. Да разгляду падзей, якія прывялі да гэтага, мы і пяройдзем.

Вышэй ужо адзначалася, што ў 1186 г. полацкі князь «Вальдэмар» даў дазвол нямецкаму місіянеру Мейнарду на яго дзейнасць сярод ліваў, не ўбачыўшы яе сумных вынікаў У будучым для Полацка. Дзейнасць Мейнарда, хоць і працякала цэлае дзесяцігоддзе да самай яго смерці ў 1196 г., не была паспяховай, гэтак жа як і яго наступніка Бертольда, забітага язычнікамі ў 1198 г. I толькі з пачатку дзейнасці біскупа Альберта асабліва яўна выявілася нямецкая пагроза для Полацка. Менавіта ім у 1201 г. і была ўзведзена ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыга. Вельмі паказальна, што з гэтай сумнай падзеі і пачынаецца полацкая гісторыя XIII ст., што як бы сімвалізавала далейшы цяжкі лёс Полаччыны. Сапраўды, заснаванне Рыгі ў вусці Заходняй Дзвіны з’явілася найболыным ударам па інтарэсах Полацка, бо крыжакі замыкалі яго галоўную жыццёвую артэрыю, якой была Заходняя Дзвіна. Што вусце гэтай ракі належала Полацку — бясспрэчны факт, які доўга трымаўся ў памяці палачан. Яшчэ ў пачатку XVI ст. радныя паны Вялікага княства Літоўскага пісалі лівонскаму магістру Плятэнбергу, што калі «ён (вялікі маскоўскі князь Васілій III. — М. Е.) паспее завалодаць нашымі крэпасцямі — Смаленскам, Полацкам, Віцебскам, Мсціслаўлем і Оршаю, то вы не зможаце быць у бяспецы, тым больш што, на думку палачан, межы іх краіны распасціраліся па Дзвіне аж да самага мора, што ваш горад Рыга пабудаваны на іх зямлі»705.

Зразумела, што ўмацаванне крыжакоў у вусці Заходняй Дзвіны не магло не прывесці да барацьбы Полацка з крыжакамі, якія сваімі дзеяннямі нішчылі полацкую ўладу над Ніжнім Падзвіннем.

Наступным крокам біскупа Альберта была арганізацыя ў 1202 г. са згоды рымскага папы адмысловага крыжацкага Ордэна мечаносцаў, ці, як яго інакш называлі, Лівонскага ордэна, для паспяховага заваявання ніжнядзвінскіх земляў і хрысціянізацыі іх насельніцтва. Такім чынам, Полацку прыйшлося мець справу з добра арганізаванай і таму моцнай агрэсіўнай сілай.

I вось у наступны, 1203 год адбылася першая сутычка Полацка з Ордэнам. У «Хроніцы Лівоніі» мы чытаем пра гэта: «Полацкі кароль Вальдэмар раптоўна з’явіўся з войскам у Лівонію, аблажыўшы замак Ікесколу (недалёка на ўсход ад Рыгі.— М. Е.). Няўзброеныя лівы не адважыліся супраціўляцца і паабяцалі даць яму грошы. Пасля гэтага, атрымаўшы даніну, кароль спыніў аблогу. Між тым тэўтоны, пасланыя біскупам з самастрэламі і іншай зброяй, занялі замак Гольм, і, калі прыйшоў кароль, каб аблажыць і гэты апошні, яны паранілі ў яго шмат коней і змусілі да ўцёкаў русаў, якія не рашыліся пад абстрэлам перайсці Дзвіну». Як бачым, першая ж баявая сустрэча з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан з прычыны болып дасканалай нямецкай зброі. Звяртае на сябе ўвагу вялікае значэнне конніцы ў Цолацкім войску, якое, магчыма, толькі з яе і складялася.

У свой час у навуковай літаратуры ставілася пытанне, што было повадам для наступальных дзеянняў полацкага князя супродь крыжакоў у 1203 г. Ф. Кейслер лічыў вялікай памылкай з боку «Вальдэмара», што ён не ўвайшоў у згоду з лівамі і не толькі не схіліў іх на свой бок, але яшчэ і абклаў іх кантрыбуцыяй. Э. Банэль меркаваў, што полацкі князь помсціў за забойства полацкага купца і за абмежаванне плавания па Дзвіне, што, вядома, слушна. У той жа час мае рацыю і С. Салаўёў,

які сцвярджаў, што «полацкія князі прывыклі хадзіць вайной на чудзь (відаць, пад ёй разумеліся лівы, што належалі да фінаўчудзі.— М: Е.) і браць з яе даніну сілаю, калі яна не хацела плаціць яе добраахвотна. Гэтаксама яны хацелі цяпер дзейнічаць супроць немцаў». Пацвярджэнне гэтай думкі мы знаходзім у Арнольда Любецкага, выказванне якога мы часткова ўжо прыводзілі, а зараз даём яго поўнасцю: «Кароль русаў з Полацку меў за звычай час ад часу збіраць даніну з гэтых ліваў, а біскуп у ёй адмаўляў яму. Ад гэтага ён часта рабіў жорсткія напады на тую зямлю і ўпомнены горад» (маецца на ўвазе Рыга). Карацей кажучы, біскуп забараніў лівам плаціць даніну Полацку, што і выклікала раптоўны паход яго князя.

Гэты факт яшчэ засведчыў і тое, што даніну з ліваў, як відаць, і з іншых прыбалтыйскіх плямёнаў непасрэдна збіраў полацкі князь, які, такім чынам, быў іх уладаром.

Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі, забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў707. Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў крыжакам за няўдачу палачан.

Трэба зазначыць, што ў гэтым паведамленні трохі здзіўляе адзін факт, а менавіта тое, што Усевалад ішоў на Рыгу з літоўцамі. Так мы чытаем у перакладзе, а ў арыгінале апошнія называюцца «Lethones». У сувязі з гэтым узнікае пытанне: а ці правільным тут з’яўляецца пераклад, бо на латыні літоўцы — lithuani, а панямецку — Litauer709. Калі ў апошніх мы бачым адэкватнасць, якая выяўляецца і ў сугучнасці, то гэтага няма паміж летонамі і літоўцамі. Магчыма, што ў «Хроніцы Лівоніі» пад летонамі не ўсюды разумеецца тое самае племя. Ва ўсякім разе, у дадзеным выпадку цяжка зразумець, чаму Усевалад ішоў разам з літоўцамі, калі Герцыке знаходзіўся на тэрыторыі, населенай земігаламі, латгаламі і куронамі. У далейшым мы таксама яшчэ ўкажам на факты, якія супярэчаць атаясамленню летонаў з літоўцамі.

Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў мясцовага насельніцтва. Найперш трэба адзначыць, што досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Відаць, болей за ўсё апошняя адчувалася ў прыбярэжнай з Дзвіной паласе, у той час як у аддаленай тэрыторыі яе прысутнасць не была такой відавочнай. Полацкая ўлада, як гэта відаць з крыніц, выяўлялася найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада — ці яна моцная, ці яна слабая — негірымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа змянілася з наступлением крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з’яўлялася для іх болыным злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі пераходзіць у хрысціянства. Гэтым асабліва дакаралі крыжакі полацкіх князёў, якія, маўляў, «стараюцца пакарыць краіны не для адраджэння праз веру Хрыстову, а дзеля падаткаў і здабычы»710. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з’явіліся аб’ектам нямецкай агрэсіі і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з крыжакамі. Гэтым і было выклікана з’яўленне таемнага ад немцаў ліўскага пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў. Лівы скардзіліся, што біскуп з яго прыхільнікамі ім у вялікі цяжар, а прыгнёт веры для іх нясцерпны. Даведаўшыся пра гэта, кароль загадаў усім, хто знаходзіўся ў яго каралеўстве, як мага хутчэй рыхтавацца да паходу, каб, узяўшы неабходнае ў дарогу, на караблі ці на плытах з бярвення па цячэнні ракі хутка і зручна падысці да Рыгі. (Звернем увагу на перамяшчэнне полацкага войска па вадзе — не толькі на караблях, але і на плытах.) Аднак у далейшым падзеі набываюць амаль дэтэктыўны характар. Справа ў тым, што біскуп Альберт, бачачы супраціўленне ліваў і разумеючы цяжкасць барацьбы з імі, вырашыў задобрыць полацкага князя і гэтым самым нейтралізаваць яго і з такой мэтай накіраваў да яго пасольства на чале з абатам Тэадорыхам, які павінен быў падарыць каралю баявога каня з узбраеннем (па дарозе гэтыя дары адабралі летоны). Калі тэўтонскае пасольства з’явілася да полацкага караля, то ён наладзіў яму вочную стаўку з лівамі. I на запэўненне тэўтонаў, што прыйшлі дзеля міру і дружбы, лівы заявілі, што тэўтоны не захоўваюць міру. Баючыся выявіць свае тайныя намеры, кароль загадаў немцам выйсці і чакаць на двары. I вось у гэты час абату ўдалося дарамі і грашыма падкупіць аднаго з каралеўскіх дарадцаў, які і выдаў план (маецца на ўвазе план паходу на Рыгу), што трымаўся ў тайне. Даведаўшыся, што ў Полацку ёсць жабрак з Гольма, абат наймае яго і загадвае яму даставіць ліст біскупу і гэтым самым паведаміць аб усім, што ён выведаў у Полацку. Пасля атрымання гэтых вестак многія пілігрымы, што меліся адплыць за мора, вярнуліся назад разам з біскупам. У сваю чаргу і полацкі кароль даведаўся пра ўчынак абата, пазваў яго да сябе і спытаўся, ці пасылаў ён ганца ў Рыгу. Абат прызнаўся ў гэтым. Пасля паслы, што суправаджалі Тэадорыха, сталі ўгаворваць яго адмовіцца ад свайго прызнання, аднак ён, ведаючы, што «слова — не верабей, выпусціш — не зловіш», не хацеў гэтага рабіць. Полацкі кароль, зразумеўшы, што так ён нічога не даб’ецца, паколькі намер яго выкрыты, задумаў хітрасць. Тут храніст зазначыў: «Той, хто з выглядам галубкі гаворыць ласкавыя словы, часамі раніць гэтак жа, як і змяя ў траве».

Поделиться:
Популярные книги

Циклопы. Тетралогия

Обухова Оксана Николаевна
Фантастика:
детективная фантастика
6.40
рейтинг книги
Циклопы. Тетралогия

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей