Чтение онлайн

на главную

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

На суседняй вуліцы Ажэшкі, якая ўваходзіла ў ансамбль Гарадніцы, у пасляваенныя дзесяцігоддзі было разбурана некалькі тыпавых жылых дамоў рамеснікаў, якія ў XVIII ст. фармавалі цэласны, адзіны ў сваім родзе на тэрыторыі Беларусі ансамбль вуліцы. Першапачаткова іх налічвалася 20, да цяперашняга часу захаваўся толькі адзін.

Нямала прыкладаў сучаснага будаўніцтва, якое парушае традыцыйнае аблічча гарадскога асяроддзя. Новая прыбудова да ўнівермага па сваім аб'ёмна-прасторавым рашэнні і апрацовачных матэрыялах не адпавядае характару гістарычнай забудовы вуліцы Савецкай. Будынак драматычнага тэатра на важнейшым у горадабудаўнічых адносінах участку на месцы разбуранага кляштара бернардзінак у цэлым мае развітае і своеасаблівае аб'ёмна-пластычнае рашэнне, аднак вызначаецца схематызмам, самадастатковым і абыякавым да рознахарактарнага гістарычнага наваколля

абліччам. З сучасных пазіцый для ўзбагачэння культуралагічнага зместу цэнтра горада на гэтым месцы больш правільна было б узнавіць комплекс жаночага бернардзінскага кляштара з яго выкарыстаннем па аптымальным сучасным прызначэнні. Для будынка тэатра трэба было знайсці іншае, важнае ў структурна-планіровачных адносінах месца ў горадзе. Відавыя напрамкі на гістарычны цэнтр з боку вуліцы Горкага перакрыты сучаснымі шматпавярховымі аб'ёмамі будынкаў вылічальнага цэнтра і тыповай паліклінікі на вуліцы Лермантава.

Трэба адзначыць, што параўнанне планаў Горадні розных гістарычных перыядаў з сучаснай сітуацыяй сведчыць аб высокай ступені захаванасці планіровачнай структуры і элементаў прасторавай кампазіцыі. Акрамя таго, аналіз плана дазваляе прасачыць тэрыторыі, розныя па часе асваення і ўтварэння асноў вулічнай сеткі. Участак паміж Нёманам і Гараднічанкай у межах вуліц Крупскай, К. Цэткін і Пасіянарыі мае элементы сярэдневяковай радыяльна-дугавой схемы XI–XIV стст. На поўнач і ўсход ад яго ў межах вуліц Энгельса, Кірава, Чапаева, Маладзёжнай і Камсамольскай сетка вуліц склалася пад уплывам горадабудаўнічай культуры готыкі і рэнесансу XV–XVI стст. і вызначаецца вялікімі памерамі і правільнай канфігурацыяй былой рыначнай плошчы, больш буйнымі кварталамі і працяглымі вуліцамі. Тэрыторыя далей на ўсход, абмежаваная вуліцамі Паўлоўскага і Чапаева, а таксама Гарадніцы была асвоена ў XVII–XVIII стст. Многія напрамкі сфармаваліся ў XIX — пачатку XX ст. і вызначаюцца рэгулярным характарам, элементамі простакутнай схемы ў паўночнай частцы гістарычнага раёна. У цэлым планіроўка, сістэма забудовы розных эпох, ад XII ст. да 1930-ых гг., прасторавая кампазіцыя гістарычнага раёна патрабуюць у далейшым максімальнага захавання, аднаўлення і творчага развіцця ў працэсе рэканструкцыі горада.

Слонім

Як і ў Горадні, нерэгулярная прасторава-планіровачная структура, якая свабодна фармавалася на працягу стагоддзяў, захавалася да нашага часу ў Слоніме. Першаасновай горада служыў невялікі па тэрыторыі замак, да якога сыходзіліся вуліцы. Рэльеф мясцовасці, адсутнасць вонкавага пояса ўмацаванняў, асаблівасці трасіроўкі гандлёвых шляхоў у сукупнасці з іншымі фактарамі абумовілі складаныя абрысы вулічнай сеткі. У XVI ст. паўночна-заходняя частка горада атрымала прамалінейную сістэму вуліц.

У 1559 г. сярод культавых будынкаў Слоніма ўпамінаюцца шэсць праваслаўных цэркваў, сінагога і мячэць. М.Мілакоўскі ў кнізе «Апісанне горада Слоніма», выдадзенай у Горадні ў 1891 г., сцвярджае, што цэрквы XVI ст. вызначылі месцы для храмаў, галоўным чынам касцёлаў XVII–XIX стст. Да іх адносіліся: Троіцкая царква на Спаскай вуліцы, якая стаяла на пляцы касцёла бернардзінцаў XVII ст.; Васкрасенская царква на Афанасьеўскай вуліцы на месцы езуіцкага касцёла XVIII ст.; Афанасьеўская царква на той жа вуліцы, на думку аўтара, найбольш старажытная, на пляцы касцёла латэранскіх канонікаў 1635 г.; Мікалаеўская царква на адной з гарадскіх плошчаў на месцы дамініканскага касцёла XVII ст. У першай палове XVI ст. пабудавана мураваная сінагога, у 1642 г. узведзеная нанова альбо перабудаваная са старога будынка. У 1595 г. у раёне Замосце за ракой Шчарай пабудаваны мураваны парафіяльны касцёл.

У XVII ст. сістэма абароны горада фармавалася замкам і кляштарамі. Першапачаткова драўляныя збудаванні ў XVII альбо XVIII ст. будуюцца з каменя. Напрыклад, драўляны дамініканскі касцёл (1680) у 1747–1798 іт. узводзіцца з цэглы. Да 1669 г. адносіцца жаночы бенедыкцінскі кляштар, касцёл якога перабудоўваецца ў 1801 г. З 1717 г. у Слоніме вядомы езуіты, у 1740–1769 гг. яны пабудавалі калегіум. У канцы XVII ст. існавалі таксама тры вуніяцкія царквы і драўляная мячэць.

У 1768 г. вялікі гетман літоўскі, князь М. К. Агінскі на месцы старога замка Сапегаў пабудаваў новы мураваны палац (архітэктары І.Мараіна, Я. Бой, К. Шыльдгаўз (?)). У комплексе з палацам у другой палове XVIII ст. узведзены таксама друкарня, тэатр, будынкі для прыдворных,

манеж, аранжарэя, гаспадарчыя пабудовы. Важным мерапрыемствам стала будаўніцтва канала Агінскага, які выраўняў рукаў Шчары і ўвайшоў у ландшафтную кампазіцыю перад палацам. Была створана прыстань, якая ўключыла два адгалінаванні канала для прычальвання лодак. Палац прасторава злучаўся з каналам.

У канцы XVIII ст. цэнтральная частка горада характарызавалася трыма звязанымі плошчамі: галоўнай гандлёвай, перад дамініканскім кляштарам і ля сінагогі. Плошчы і кварталы мелі няправільную канфігурацыю. Большасць крывалінейных альбо ламаных у плане вуліц забрукаваныя яшчэ ў сярэдзіне XVII ст. У апошняй чвэрці XVIII ст. пабудаваны новыя гандлёвыя рады, правіянцкія магазіны, мануфактура, млын, шынкі. У 1775 г. на месцы парафіяльнага касцёла

XVI ст. паўстаў мураваны фарны касцёл святога Андрэя ў стылі ракако. Паблізу ад яго існаваў невялікі кляштар марыявітак.

Як сведчыць план Слоніма 1825 г., езуіцкі касцёл знаходзіўся ўжо ў паўразбураным стане. У 1840-ых гг. пры імператару Мікалаю 1 у перыяд палітычнай рэакцыі пайшлі пад знос дамініканскі касцёл, многія пабудовы і сад кляштара. У другой палове XIX і першых чатырох дзесяцігоддзях XX ст. былая манастырская тэрыторыя выкарыстоўвалася як гандлёвая плошча (цяпер плошча Леніна). У канцы XIX ст. месца страчанага дамініканскага храма заняла невялікая праваслаўная капліца.

У гэты перыяд у цэнтральнай частцы Слоніма ўзведзена вялікая колькасць адна-, трохпавярховых будынкаў, якія захаваліся да нашага часу. У 1891 г. з 79 гарадскіх кварталаў 12 кварталаў цэнтра былі мураваныя; усе вуліцы і завулкі мелі брук. Для правінцыяльнага беларускага горада Слонім меў дастаткова высокі ўзровень капітальнасці забудовы і добраўпарадкавання. Праекты рэгулярнай перапланіроўкі, якія неаднаразова складаліся на працягу XIX ст., не трансфармавалі існуючую сетку вуліц, а ўнеслі прыватныя змены. Пры абнаўленні забудовы ў другой палове XIX — пачатку XX ст. была атрымана ў спадчыну ўласцівая гораду познесярэдневяковая прасторава-планіровачная структура, якая заставалася нязменнай да 1920-1930-ых гг.

Пасля кароткага агляду архітэктурна-планіровачнага развіцця горада да пачатку XX ст. падрабязна спынімся на найбольш прыкметным для гісторыі культуры элеменце — ансамблі галоўнай гандлёвай плошчы, які цяпер амаль страчаны.

Напэўна, плошча склалася ў ранні перыяд існавання горада, а менавіта ў XI–XII стст. На плоскім узвышшы каля дзядзінца — абароннага і адміністратыўна-гандлёвага апорнага пункта рассялення перасякаліся і сыходзіліся некалькі міжгарадскіх дарог. Зона іх перасячэння атрымала выцяі.нутую ўздоўж дзядзінца форму ў сувязі з асаблівасцямі тапаграфіі: з усходняга боку балоцістая мясцовасць дазваляла зрабіць толькі адзін пераход праз раку Шчару ў абход дзядзінца; з заходняга — высокія пагоркі вызначалі зручную трасіроўку дарог толькі па надпойменных тэрасах ці па тальвегах, якія выводзілі шляхі некалькі ў бок ад крэпасці. Вузел перасячэння шляхоў спрыяў фармаванню прасторы для гандлёвых аперацый — плошчы падоўжанага абрысу. У наступныя стагоддзі грамадская па сутнасці плошча ў тапаніміцы па сваіх фармальных уласцівасцях часам вызначалася як гандлёвая вуліца.

Падоўжаныя плошчы ў цэлым характэрныя для эўрапейскага сярэдневяковага горадабудаўніцтва, у прыватнасці Германіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы (у Беларусі падобная плошча прасочваецца, напрыклад, у Крычаве). У залежнасці ад прычын узнікнення вызначаюцца некалькі тыпаў такіх «доўгіх рынкаў». Адзін з іх — развіццё горада з вёскі паблізу замка. Шырокі абшчынны выган, праз які праходзіла дарога, паступова забудоўваўся па баках з ушчыльненнем забудовы на працягу IX–XII стст. У XII–XIV стст. у сярэдзіне гэтага верацёнападобнага ў плане выгана, які цяпер ужо пераўтварыўся ў грамадскую плошчу горада, узводзіліся царква і ратуша (чэшскія гарады Зволен і Ракоўнік, славацкія Кошыцы і Прэшаў, польскі Нова Весь і інш.).

Да доўгіх рынкаў іншага паходжання адносяцца, напрыклад: плошча Эрбе ў Вероне, якая ўтварылася на месцы антычнага форума; вуліца Грабэн у Вене, узнікшая на ўчастку старога гарадскога рова; доўгі рынак у Ротэнбургу, што сфармаваўся на месцы вуліцы, злучанай з галоўнай гарадской плошчай, і інш.

Для сярэдневяковага горадабудаўніцтва тыповыя значная даўжыня такога сачавіцападобнага па форме рынка, які нярэдка падзяляў горад на дзве часткі, яго вялікая шырыня (да 100 м), а таксама тэндэнцыя астраўнога размяшчэння на ім асноўных гарадскіх будынкаў — ратушы, крамаў і іншых, з паступовай забудовай яго цэнтральнай часткі.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции