Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

У пачатку XX ст. фасады амаль усіх радавых будынкаў, якія фармавалі прастору плошчы, былі сіметрычныя, што вызначыла выражаную шматвосевую кампазіцыю перыметра плошчы. Масавыя адна- і двухпавярховыя пабудовы ансамбля выконвалі жылыя і грамадскія функцыі і падзяляліся на некалькі характэрных аб'ёмна-прасторавых тыпаў. Да першага з іх адносіўся аднапавярховы дом, які выходзіў доўгім бокам на плошчу. Да другога — двухпавярховы будынак з двухсхільным ці вальмавым дахам, таксама звернуты доўгай сцяной да плошчы. На галоўных фасадах пабудоў гэтых тыпаў працяглыя рытмічныя рады праёмаў і пластычных элементаў стваралі выразныя кампазіцыйныя тэмы. Тарцовыя фасады, бачныя

з плошчы, вырашаліся лаканічна, за выключэннем маляўніча аздобленых франтонаў. Аб'ёмнай разнастайнасці спрыялі розныя схілы дахаў, павернутых да прасторы плошчы.

Трэці тып будынкаў, вельмі характэрны для малых гарадоў і мястэчак, — аднапавярховы з мансардай дом, арыентаваны падоўжнай воссю перпендыкулярна лініі забудовы плошчы. У якасці галоўнага выступаў тарцовы фасад, увенчаны высокім трохкутным франтонам. Апошні служыў носьбітам асноўных сродкаў мастацкай выразнасці збудавання. У шматлікіх спалучэннях ён праразаўся некалькімі аконнымі і дахавымі праёмамі рознай канфігурацыі, засяроджваў на сабе элементы дэкаратыўнага ўбрання — карнізныя цягі, медальёны, сандрыкі, ліштвы, лапаткі, падаконныя цягі і інш. Найболын важна, што будынкі гэтага тыпу фармавалі спецыфічны «зубчаты» сілуэт забудовы.

Да чацвёртага тыпу адносіўся аднапавярховы дом з мезанінам, размешчаны сваёй падоўжнай воссю ўздоўж бока плошчы. Па сваёй аб'ёмнай кампазіцыі ён блізкі да памешчыцкага сельскага сядзібнага дому, што ўносіла арыгінальныя вобразныя рысы ў аблічча гарадскога па сваёй прыродзе ансамбля. Калі будынкі іншых тыпаў былі мураванымі, то большасць дамоў дадзенага тыпу зроблена з дрэва. Мезанін размяшчаўся на восі сіметрыі фасада і завяршаўся франтонам. У адным з дамоў, напэўна мураваным, асіметрычна збудаваны мезанін фланкіраваў фасад.

Галоўныя фасады будынкаў усіх тыпаў знаходзіліся на лініі забудовы. Пры гэтым прыём фармавання прасторы плошчы больш доўгай сцяной дома і схілам даха, які выходзіў на галоўны фасад (першы, другі, чацвёрты тыпы), колькасна пераважаў над пабудовамі трэцяга тыпу.

Спалучэнне ў слонімскім ансамблі тыпаў масавых дамоў, як і рознавысотнасць забудовы, разнастайнасць нахілаў дахаў і інтэрвалаў паміж збудаваннямі надавалі выразнасць, складанасць і аб'ёмнасць лінейнай кампазіцыі бакоў плошчы.

Акрамя таго, трэба падкрэсліць унікальную якасць плошчы — шматстыльнасць яе забудовы ў пачатку XX ст. Гэта вызначыла асобыя фармальна-пластычныя ўласцівасці ансамбля, спецыфічны многасастаўны архітэктурны вобраз, звязаны з поліфаніяй асацыяцый у працэсе візуальнага ўспрыняцця асяроддзя. Прычына выключнай многастыльнасці — у даўгачасным складванні ансамбля і вялікай колькасці пабудоў. Апошняе выклікана, з аднаго боку, паходжаннем плошчы як доўгага рынка, і адпаведна значнай працягласцю, а з другога — малымі матэрыяльнымі магчымасцямі забудоўшчыкаў, што вызначыла дробнамаштабнасць радавых дамоў, мажлівасць размясціць іх вялікую колькасць. Напрыклад, галоўная плошча губернскага горада Горадні, які непараўнальна пераўзыходзіў Слонім па велічыні, у гэты перыяд уключала прыкладна 20 будынкаў.

Коратка разгледзім стылявыя, дэкаратыўна-пластычныя асаблівасці забудовы, якія спрыялі яе гарманізацыі ў адзінае ансамблевае рашэнне. Касцёл бернардзінак (1664–1670) з'яўляецца творам ранняга барока (інтэр'ер дапоўнены ў стылі ракако) і вылучаецца лаканічным абліччам. У якасці галоўнага элемента з прасторы плошчы выступала паўкруглая сцяна апсіды. Паўцыркульныя абрысы ляпной рамы на ёй візуальна падкрэслівалі тэму паўкружжа. Высокі дах, што перакрываў аднанефавае збудаванне, з плошчы ўспрымаўся

над апсідай як манументальная канічная форма, увенчаная мініяцюрнай вежачкай з крыжам.

Брама-званіца перад храмам была ссунута з падоўжнай восі касцёла і не перашкаджала яго агляду. Яна служыла элементам, у найбольшай меры набліжаным да гледача, з выкарыстаннем таксама цыркульных і авальных форм. Пры гэтым кампазіцыйная тэма акружнасці засяроджвалася на восі сіметрыі збудавання і развівалася знізу ўверх: паўкруглая арка партала — крывалінейны карніз над ёй — лучковыя скразныя праёмы — паўцыркульны карніз на франтоне. Вышыні праёмаў памяншаліся ў напрамку знізу ўверх. Крывалінейныя абрысы бакавых валют гарманіравалі з контурам рамы на апсіднай сцяне.

Такім чынам, першы план успрыняцця з плошчы стваралі званіца і агароджа, другі — асноўны аб'ём храма, трэці — трох'ярусная вежа касцёла, завершаная выцягнутым васьмігранным купалам. Падкупальны ярус вежы быў апрацаваны нішамі і праёмамі найбольш інтэнсіўна і разам з завяршэннем выконваў ролю акцэнтнага элемента агульнай кампазіцыі. На трэцім плане знаходзіліся і двухпавярховыя карпусы жылога манастырскага будынка.

Для архітэктурнага вобраза Слоніма XVII — першай паловы XIX ст. у цэлым уласцівая стылістыка ранняга барока, якая прадстаўлена некалькімі дамінуючымі культавымі збудаваннямі. Адно з іх — касцёл латэранскіх канонікаў да яго перабудовы ў XIX ст. Манументальныя, спрошчаныя архітэктурныя формы, лаканічны дэкор, вялікая кампазіцыйная роля плоскасці сцяны, а таксама асаблівасці ўспрыняцця з плошчы вызначалі яго падабенства з касцёлам бернардзінак. Аднак калі элементамі бернардзінскага комплексу, якія сканцэнтроўвалі найбольш дэкору, з'яўляліся брама і вежа храма, то ў латэранскім касцёле імі служылі барочныя шчыты галоўнага фасада і бакавых прыдзелаў. Шчыты імітавалі вядомы стылявы правобраз — завяршэнне фасада храма Іль Джэзу ў Рыме. Менавіта шчыт паўднёвага прыдзела быў кампазіцыйным акцэнтам збудавання пры ўспрыняцці з плошчы і, як упаміналася, замыкаў восевую відавую перспектыву аднаго з праходаў уздоўж гандлёвых радоў.

Ацэньваючы перабудову храма ў псеўдарускім стылі ў тыповых для 1840-1850-ых гг. формах, падкрэслім яе асноўны вынік — істотную змену горадабудаўнічай ролі збудавання. Было дасягнута ўражанне шматвежавай і шматкупальнай кампазіцыі, колькаснага дамінавання ў сілуэце ансамбля плошчы прасторава разгрупаваных цыбулепадобных завяршэнняў. Замест аднаго вертыкальнага элемента — барочнага шчыта галоўнага фасада, з'явілася чатыры — асноўны барабан з купалам над сяродкрыжжам, два малыя барабаны на галоўным фасадзе і званіца, што стаяла асобна.

Пры гэтым праявілася пэўнае імкненне да стварэння ансамблевай аднолькавасці забудовы плошчы. Галоўны барабан сабора меў васьмігранную ў плане форму ў выглядзе квадрата са злёгку зрэзанымі кутамі, у чым ён нагадваў вежу касцёла бернардзінак. Купал таксама быў васьмігранны і ў гэтых адносінах адпавядаў васьміграннай будове купала бернардзінскага храма. Аналагічна выкананы малыя купалкі.

Па такому ж прынцыпу — квадрат са скошанымі вугламі, вырашаны трэці ярус званіцы, якая стаіць асобна, і шацёр над ім. Відавочна, невыпадкова і выкарыстанне на яе фасадах трох паўцыркульных арачных праёмаў, размешчаных адпаведна ярусам адзін над адным. Таксама вертыкальны рад з трох праёмаў і перавага цыркульных крывых, як адзначалася, характэрны для брамы-званіцы кляштара бернардзінак. Прымяненне ў абодвух выпадках пакатых франтонаў узмацняла фармальную ўзаемасувязь гэтых двух розначасовых і рознамаштабных збудаванняў.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции