Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

У паліклініку Ася не збіралася. І, дзіўна, ёй зараз было на гэта пляваць.

– Я павінна перанесціся ў 1929 год?

– Не так радыкальна, – па-ваўчынаму белазуба пасміхнуўся Скрыніч. –Мой раман – слаёны пірог з адлегласцю амаль у стагоддзе паміж слаямі. Зараз дзеянне пераносіцца ў цяперашні час. Гераіня, пабачыўшы сваё падабенства з партрэтам маладой графіні Корб-Варановіч, вырашае даследваць радавод Корб-Варановічаў, а раптам знойдзецца сувязь з родам Вяжэвічаў, і адпраўляецца да апошняга прадстаўніка роду.

– Што? Я і праўда павінна пайсці да нейкага Корб-Варановіча? – ускінулася Ася, адчуваючы сапраўдны жах.

– Ды не бойся ты так, – супакоіў яе Вячка.—Я ж пайду з табою. І Корб-Варановіч, мяркуючы

па тым, што я пра яго даведаўся, абсалютова нармальны, інтэлігентны чалавек. Працуе загадчыкам аддзела ў інстытуце гісторыі культуры, лекцыі чытае. І ён – праўнук таго Корб-Варановіча, пра якога ты толькі што прачытала. Так што ніякай оргіі не атрымаецца, хаця ты, можа, на яе і разлічвала.

Ася не адрэагавала на жарт, пакутліва спрабуючы звыкнуцца з роллю шахматнай фігуркі – як раз падобная да яе ў сваёй доўгай чорнай спадніцы і чорным блузоне. Мімаволі ўспомнілася, як сястра расказвала ёй, што Славік на ўроках любіў забаўляцца з жывой жамярой – будаваў у слоіках адмысловыя лабірынты, цэлыя маленькія гарады з паперы, шкла, пластыліну, і запускаў туды мурашоў альбо баговак. Не, не забіваў, а проста назіраў, змушаючы паўзці куды трэба з дапамогай сухой сцяблінкі.

– А вы…ты, Вячаслаў, якую ролю станеш выконваць?

Вячка адсёрбнуў гарбаты, і, трымаючы філіжанку на ўзроўні вачэй, прамовіў, гледзячы ў Асіны вочы скрозь ужо ледзь заўважны вэлюм пары:

– А я – аўтар. Бог з машыны. Канструірую сітуацыі, падказваю рэплікі…

– І не страшна?

– Страшна, – пасур’ёзнеў Вячка. – Але ёсць рэчы, мацнейшыя за страх. Я нават не кажу пра высокія матэрыі… Цікаўнасць, напрыклад – у некаторых яна настолькі моцная, што пераадольвае інстынкт самазахавання.

Ася стрымала ўжо гатовае вырвацца “Напрыклад, у цябе”, бо сама за сабою падобнае ведала.

– Ну што, рушылі! – узняўся амаль культавы пісьменнік, паклаўшы на стол, накрыты шатландскім абрусам, беларускія грошы за кітайскую мятную гарбату. І дадаў, акінуўшы Асю вокам:

– Як усё-ткі файна, што ты не падобная да сваёй сястры.

Нарэшце хоць з нечых вуснаў гэта прагучэла кампліментам.

Інстытут месціўся ў аблямаваным мутным шклом бетонным простакутніку, пабудаваным нядаўна, але быў ён гэткі ж шэры і панылы, як Асіна Будыніна. У Шэры Гмах напхалі розных установаў аж па самы дах. Вось якраз пад гэтым дахам і знаходзіўся інстытут. На іншых паверхах былі турыстычныя фірмы, дызайнерскія, кампутарныя… Але бюджэтная арганізацыя і ў лепшым доме горада створыць рэзервацыю інтэлектуальнай пакрыўджанай галоты. На тым паверсе, які займаў інстытут, не было ні дываноў, ні акварыумаў, ні скураных фатэляў для кліентаў. Змрочныя і панылыя, як Аід, бязлюдныя калідоры, ды яшчэ з нізкай і скошанай, нібыта ў карабельнай каюце, столлю – выштукаванні архітэктараў, аматараў незвычайных формаў. Бетонныя простакутныя калоны, з-за якіх толькі і можна што перастрэльвацца… Дзверы з кодавымі замкамі і міліцыянты пры іх… Вячка, які валодаў здольнасцю прабірацца праз любых вахцёраў і міліцыянтаў, цягнуў Асю ў самы канец лабірынту… Бінга! Дзеля прыліку, бо адказу й не падумаў чакаць, Вячка стукнуў суглобамі пальцаў у фарбаваныя шэрай алейнай фарбай дзверы з шыльдачкай “Загадчык аддзела навуковай працы Д.Р. Корб-Варановіч”, запхнуў Асю ў кабінет і стаў за ейнай спінай, каб адрэзаць шлях да адступлення.

Загадчык аддзела, мужчына пад саракоўнік, сядзеў за танным канцылярскім сталом насупраць дзвярэй, утаропіўшыся ў нязваных гасцей ільдзяным позіркам. Ягоныя шэрыя вочы, ваяўніча прыжмураныя, як толькі спыніліся на Асі, пасля імгненнага недаўмення пачалі выпраменьваць нянавісць, як ліст расіцы – кроплі атрутнай вільгаці, у якой мусіць гінуць неабачлівая жамяра. Хаця выглядаў гісторык не зусім так, як Ася ўяўляла: густыя бровы, просты нос, сурова падціснутыя вусны, высокія выліцы, і лоб высокі, упарты, яго праразае адзіная

глыбокая зморшчына. Хвалістыя попельныя валасы, трохі цямней, чым у Арсеніі, і трохі даўжэй, чым пасуе чыноўніку, зачасаныя назад, і падбароддзе ўпартае, выдаецца наперад, з ямінкай. Большы за Вячку, але не таўсманы, проста дужы. І ніякага гальштука, кашулі, пінжака – тонкі шэры швэдар-гольф, які напінаецца на цягліцах, чорная скураная камізэлька. Непрацоўныя пальцы сашчэпленыя, а на безыменным блішчыць, як начышчаны, тонкі заручальны пярсцёнак. Чамусьці Ася адразу прыляпіла да спадара вызначэнне “граф”. Сцены завешаныя рэпрадукцыямі з радзівілаўскіх партрэтаў, не папяровымі, а маляваныя алеем на дошках – але не прафесіянал маляваў, дакладна. Хіба сам граф копіі рабіў?

Чаму Арсенію аж скаланула ад нянавісці да гэтага фацэта, якая відавочна была ўзаемнай? Яна й сама не магла патлумачыць. Хіба таму, што ён выглядаў, як мог выглядаць ейны старэйшы брат? Ці як брат той, каго яна бачыла на партрэце?

Пасля яна шукала адгадкі ў псіхааналізе, можа быць, паўплываў адмоўны вобраз мужчыны, які стварыўся ў яе жаночай сям’і, – мужчына альбо агрэсіўная істота, драпежнік, альбо ўтрыманец, баласт… З Вячкам было прасцей – драпежнік, але на дыстанцыі. Агульная дамоўленасць пра недакрананне, вось і добранька, як прамовіў карсар, згортваючы з кавалка палатна Веласкеса самакрутку. А гэты… Стопудова, у яго таксама нейкія комплексы наконт жанчын…

– Слухаю вас! – ён яшчэ захоўваў дасканалую ветлівасць. А Асі ўжо карцела выдаць нешта абразлівае. Ну, вядома. Чыноўнік, навучыўся валодаць пачуццямі. Млявая восеньская муха праклала крывую траекторыю паміж дапатопнай лямпай дзённага святла і дапатопным маніторам кампутара. Рука графскага нашчадка здрыганулася, каб адмахнуцца ад чорна-сіняй вястункі са сфераў Аіду і бліжэйшай жэсаўскай сметніцы. Але, відаць, спадар вырашыў, што жэст гэты быў бы няварты прадстаўніка арыстакратыі, і рука замёрла. Муха надзейна прычапілася да пажаўцелай абалонкі манітору, як п’яны да зачыненых дзвярэй пад’езда.

– Мы, Даніла Раманавіч, па генеалагічным пытанні,– паспяшаўся “дэміург” Вячка падаць рэпліку.—Вы ж займаецеся складаннем радаслоўных беларускіх радоў… Так?

– Гэта не ёсць маім асноўным заняткам, – холадна адказаў Корб-Варановіч, чый пагляд упарта ігнараваў Вячку, як прыклеіўшыся да Асі, і ад ягонага нізкаватага голасу, прашытага ільдзянымі голкамі, Асю дадаткова перасмыкнула. – Вы дарэмна спадзяецеся купіць мае паслугі. Я бяруся за тое, што сапраўды мяне цікавіць, і што адпавядае тым тэмам, над якімі я працую.

Януш Радзівіл у цяжкіх латах на партрэце злева над сталом бліснуў чорным вокам, нібыта пабачыў набліжэнне маскальскага войска. А Корб-Варановіч між тым перавёў вочы з Асі на Скрыніча, і раптам ягоны твар уражліва змяніўся, нібыта знутры яго нехта падсвяціў:

– Вы… вы Вячка Скрыніч, так?

Граф пругка падняўся, нібыта дужы звер, і наблізіўся да госця, каб паціснуць руку. Ён сапраўды быў вышэй за Вячку і магутней, але ў ім не было брутальнай моцы, нават нейкая мяккасць, плаўнасць, асабліва цяпер. Голас гаспадара гучаў цяпер усхалявана-радасна:

– Усе вашыя раманы чытаў. Вунь у гэтай шафе стаяць. Мой улюбёны – апошні… Пра князя Глінскага. Вядома, з гістарычнымі фактамі вы абыходзіцеся гэтак вольна, як гусар з пейзанкамі, але… Я заўсёды згаджаўся з думкаю, што нам трэба найперш ствараць прыймальны рамантычны нацыянальны міф… Дарэчы, калі вам спатрэбяцца нейкія дакументы, ці кансультацыі – звяртайцеся. Для мяне гэта гонар. Чым магу дапамагчы зараз? Ды вы сядайце, сядайце…

Вячка, скарыстаўшыся прапановай, усеўся на адно з крэслаў, што стаяла ля правай сцяны, насупраць шафы, вольна закінуў нага за нагу. Ася нясмела апусцілася ў крэсла побач, круцячы па чарзе свае пярсцёнкі, як заўсёды рабіла, калі пачувалася збянтэжанай, а гэта значыць, практычна ўвесьчасна.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник