Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Ася захінула твар рукамі. Вар’яцтва. А яшчэ ўсведамленне, што два гады таму ўсё магло атрымацца… Калі б не гэтая Волька… Калі б Ася насмелілася сама загаварыць з вялікім і жахлівым Вячкам, які, аказваецца, зусім не такі ўпэўнены ў сваёй пераможнасці, здольны збянтэжыцца і пакрыўдзіцца… Каб яна выявіла сваю зацікаўленасць – ну хоць на пялёстак незабудкі…

Позна.

– Я не ваша гераіня. У мяне не цёмныя, а попельныя валасы. У мяне… праца.

Скрыніч пераможна ўсміхнуўся.

– Валасы пафарбуем. Імя зменім. З працы звольнімся…– І, пабачыўшы Асін жах, паспешліва дадаў: – Ды жартую я, жартую… Гэта ўсё насамрэч не мае значэння. Дэталі, антураж.. Галоўнае –

сэнс… Мэсыдж. – І прагаварыў ціха і сур’ёзна, узважыўшы рукапіс у руках. – Гэта лепшы мой раман. І ён дужа цікавы. І… апошні. Павер, ты не пашкадуеш. Ну, Аліса, ты гатовая сягнуць у Залюстрэчча?

Вячка ўстаў урачыста, як камандзір атрада перад бойкай. Ася таксама павольна паднялася – галава круцілася… Праца… тэчкі… кабінет… пазыка—кватэра—туга-туга-туга…

І прамовіла, страсаючы з сябе рэшткі былога жыцця:

– Я згодная.

Раздзел 3. Паляванне на дацэнта

– Ганьба! Ганьба! Далоў!—Алесь на чале студэнтаў літаратурнага аддзялення педфака ўварваўся ў аўдыторыю. Нянавісць пульсавала ў скронях, змушала голас зрывацца… Пыльнае святло працэджвалася скрозь шыбы і заставалася ляжаць на паркетнай падлозе ромбамі, падзеленымі цёмнымі крыжамі – якраз месца для ахвяры…

Той, хто быў прычынай нянавісці, стаяў на ўзвышэнні ля новенькай, лакаванай кафедры, якую не паспелі шчэ абцерхаць тэчкі з дакладамі выкладчыкаў. Вось такіх, як гэты, панскае адроддзе, Апанас Іванавіч Корб-Варановіч.… Інтэлігентнага выгляду, высокі, плячысты, гадоў пад сорак. Цёмныя вусікі, акуратная кароткая прычоска, шэры касцюмчык з гальштукам… Выпісаны з Ленінграду дацэнт. А як відаць, у прафесары цэліць. Нават цяпер, твар у твар з раз’юшаным натоўпам – паважны, фанабэрысты… Ні свярбіць, ні баліць. Халодны пагляд шэрых вачэй з чорнымі вейкамі з-за круглых шкельцаў акуляраў, і так і ўяўляецца над высокім упартым ілбом лаўравы вянок.

– Мы адмаўляемся здаваць вам залік!

З-за спіны Алеся азваўся дружны хор ухвалы.

– Мы не будзем слухаць лекцыі чарнасоценца і шавініста!

Студенты загарлалі, пад столь аўдыторыі пачалі ўзлятаць сшыткі, губляючы лісты, нібыта нехта хацеў ажывіць мёртвых птушак.

– І чаго вы дабіваецеся, Вяжэвіч? –дацэнт стараўся гаварыць дастаткова гучна, каб яго было чуваць, але не зрывацца на ганебны крык.— Гэта дэмагогія! Вам проста лянота вучыць славянскія мовы…

– Мы хочам вучыцца! – Алесь аж віраваў ад нянавісці, здавалася, яна, як вецер, кудлачыць ягоныя валасы.—Але не ў вас! Вы—чужы! Прыехалі з Расіі, беларускай мовы не ведаеце…

– Не вам дзяліць на чужых і сваіх! – холадна сказаў Корб-Варановіч.—Калі вам невядома, я родам з Беларусі, як і ўсе мае продкі. Беларуская мова – мая родная мова, і я яе люблю не менш за вас. Так, люблю! – дацэнт павысіў голас, каб заглушыць насмешны гуд. – Не мая віна, што я нарадзіўся, калі не было беларускага універсітэту, і змушаны быў вучыцца ў Санкт-Пецябурзе і пісаць свае працы на расейскай.

– Вось і пішыце пра расейскую! Няма чаго прывязваць да яе нашу старажытную мову Скарыны і Літоўскіх статутаў! – гэта азваўся студэнт Аўтух Папара, які ўжо выдаў паэтычны зборнік, на які напісаў стрымана-ухвальную рэцэнзію сам Лукаш Бэндэ.

– Я – вучань Шахматава, Бадуэна дэ Куртэнэ і Яўхіма Карскага. Спадзяюся, вам хоць нешта кажуць гэтыя імёны. І я ніколі не здраджу акадэмічнай навуцы, дзеля якой мяне і запрасілі на Беларусь, – вусны Корб-Варановіча крывіліся ад пагарды да невукаў.– Як навуковец, я маю справу з фактамі, а не эмоцыямі. І раблю высновы не

з таго, што мне заманецца. І не вы будзеце вызначаць тэмы маіх даследванняў. Мова нашая зусім не вывучаная, яе паходжанне, яе развіццё… Сёння і цяпер ствараюцца яе літаратурныя нормы. А тут непазбежныя дыскусіі. Кожны вучоны мае права на сваё меркаванне, калі здольны навукова яго абгрунтаваць.

– Мы ведаем вашае меркаванне: беларусы павінны гаварыць “ліцература, цеатр, гасударства, аўгуст, срэдства”… Падвучыце мову, дацэнт!—выкрыкнуў з-за спіны Алеся ягоны сябар, Хведар П’янкоў, як заўсёды, жывапісна жэстыкулюючы, за што яго празвалі на курсе “ветраком”.—Такіх, як вы, гнаць трэба! Хопіць з нас Ілавайскіх!

– А вам больш падабаецца казаць, як прапаноўвае ваш улюбёны самавук-акадэмік Лёсік, “уз’ярытованы, верадаваць, урымсціць, удыгаць, платэ, жанке, абразэ” і гэтак далей? От дзе “сапраўдная” літаратурная мова! – ноздры дацэнта пачалі драпежна раздзімацца. – А вучыць мяне будзеце тады, калі напішаце хаця б адно філалагічнае даследванне, якое нешта дадасць да беларускай лінгвістыкі. А наконт славянафіла Ілавайскага – дык я вам скажу, што калі б ён прачытаў зборнік маіх лекцый, дык нападаў бы на мяне з гэткім жа шалёным імпэтам, што і вы, толькі з іншага боку. І ўсвядомце – ніводзін сумленны выкладчык у вас залік замест мяне не прыме!

Цяпер Корб-Варановіч ледзь стрымліваўся, акадэмічная раўнавага з яго зляцела, як і не было, рукі сціскаліся ў кулакі. Выдатніца Вераніка Манцэвіч, высокая прыгажуня з залатой касой, схаванай пад чырвонай хусткай, і абуральна блакітнымі вачыма, весела закрычала:

– У такім выпадку нам згодзяцца і “несумленныя”! Такія, як Язэп Лёсік!

Алесь кінуў хуткі позірк на Вераніку:

– Правільна, Вераніка! Лёсік у турме за беларушчыну сядзеў, калі гэты філолаг у расейскіх імперыялістаў вучыўся!

Але агонь абурэння вакол суцішваўся: ісці на дацэнта з кулакамі ніхто не збіраўся, а той, глядзіш, вось-вось сарвецца… Шляхцюк недарэзаны… Аж вусны тузаюцца, а акуляры ледзь не сонечныя зайчыкі пускаюць.

Што можа быць прыемней сэрцу бунтоўнага студэнта, чым сузіранне нервовых канвульсій выкладчыка? Вяжэвіч адчуў, што аднакурснікі цягнуць ззаду за пінжак, ляпаюць па плячы… Хопіць, маўляў, пайшлі…

– Мы не будзем здаваць вам залік!

– Што за мітынг? – пагрозны крык змусіў студэнтаў суцішыцца. Дэкан педфака Міхал Уладзіміравіч, які ніколі голасу не падвышаў, і ўвогуле быў чалавекам выключнай далікатнасці, прабіраўся ў аўдыторыю, ягоны твар быў чырвоны ад гневу. — Прашу разысціся! Гэта універсітэт, а не карчма! Усе дыспуты – выключна цывілізаваным шляхам! У наступны аўторак – чарговае пасяджэнне Рады педфаку, вось, калі ласка, і прысылайце на яе сваіх дэлегатаў. А зараз папрашу вызваліць аўдыторыю.

Студэнты, насупіўшыся, пачалі пакідаць пакой, незадаволеныя, як гледачы Калізею, якім абвесцілі, што гладыятары скончыліся, і баёў сёння больш не адбудзецца. Алесь выскачыў адным з першых, расштурхаўшы таварышаў… Ды што ж гэта! Кругавая парука буржуйскіх кадраў! Ясная рэч, на камісіі зноў скажуць, што дацэнт Корб-Варановіч “уладае як юрыдыцыяй, гэтак і мэтадалогіяй мовазнаўства”, пачнуць згадваць ягоныя доследы па мове Скарынінскіх выданняў, працу над Гістарычным слоўнікам беларускай мовы, артыкулы па вывучэнні беларускіх гаворак, шматлікія экспедыціі… Але Хведар П’янкоў мае рацыю – якое ўся гэтая лінгвістыка мае значэнне, калі робіцца чалавекам, што па прыродзе сваёй не можа раздзяліць гарачую любоў Алеся і ягоных таварышаў да Беларусі! Ён тут чужы! Ён мусіць з’ехаць! Але з гэнага гада ўсё – як з воску вада…

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7