Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Корб-Варановіч гаварыў вельмі шчыра, і ў ягоных рысах цяпер было бачна тое, што Ася так ненавідзела ў сваіх: датклівасць і даверлівасць… Але варта было гісторыку перавесці позірк на дзяўчыну, яго вочы зноў зледзянелі. Вячка таксама зірнуў на Арсенію і, відаць, змірыўшыся, што ад яе працягу дыялогу не дачакаецца, зноў сам падаў рэпліку:

– Вось і выдатна… Таму мы не сумняемся, што наша справа вас зацікавіць. Вось, Арсенія – з роду Вяжэвічаў. Несумненна, вы чулі калі –небудзь пра род Вяжэвічаў. Ён нейкім чынам звязаны з родам Корб-Варановічаў. І мы хацелі б ведаць…

М-да, і гаспадар гэтага кабінета падаўся Асі напачатку ўладальнікам чыноўніцкай вытрымкі… Зазняць ягоную фізіяномію – псіхалагічны трылер. Пачуцці мяняюцца, і, падобна, ён проста не здольны іх прыхоўваць – хаця

й намагаецца. Корб-Варановіч сцяўся, горда выпрастаўся:

– Выбачайце, спадар Скрыніч, але тут – іншае… Для вас асабіста – усё, што заўгодна… Пра Сапегаў, Пацаў, Вайніловічаў, Глябовічаў, Нарбутаў… Але я нічога не хачу болей ведаць пра род Вяжэвічаў! Паверце, усё, што я пра яго ведаю, адбівае цікавасць да знаёмства. – Граф імкліва падыйшоў да шафы, што стаяла злева ад вакна, адчыніў зашклёныя дзверцы, вытаргнуў з кніжных шэрагаў брашурку ў зялёна-балотнай вокладцы і пагардліва кінуў на стол.—Дастаткова таго, што імя Арсеніі Вяжэвіч мне ўжо знаёмае!

Ася з непаразуменнем узяла брашуру… “Л.П.Калантай. Аспекты ідэалагічных праблем беларускай унутранай культурнай палітыкі і іх аптымізацыя ў сучасным грамадстве”. Блёкат нейкі… Але, вядома, надрукавана ў “Сокале-прынце”.

– Вы рэдагавалі? – спытаў-сцвердзіў Даніла Раманавіч.

Ася нясмела перагарнула стронкі… Ну так, яе прозвішча. Рэдактар. Але Арсенія дужа цьмяна памятала гэтую кніжку, прачытаную ў бясконцым шэрагу іншых, на аўтапілоце.

– І вам не сорамна мець дачыненне да такой…– Корб-Варановіч пакутліва падшукваў слова, —падмётнай літаратуры? Хаця… Вяжэвічы.

Твар гаспадара гнеўна крывіўся. Ася разгублена павярнулася да Вячкі. Той прашаптаў:

– Прабач, але ў Кнізе пра гэтую брашурку нічога няма,—і гучна прамовіў да Корб-Варановіча, працягваючы нанізваць рэплікі на аднаму яму бачную нітку:

– Чым вам не дагадзіла гэтая кніжка?

Даніла Раманавіч зноў утаропіўся ў Асю, звяртаючыся толькі да яе.

– Вядома, вам было дужа прыемна, што ў гэтай кнізе мой бязвінна закатаваны дзед абазваны прадстаўніком імперскага шавінізму ў лінгвістыцы! Гэта ён, ён, які пакінуў някепскую кар’еру ў Пецярбурзе па першым жа запрашэнні з Менску, каб ствараць беларускую філалогію! Які абхадзіў пешкі ўсю Беларусь, самыя гіблыя і небяспечныя месцы, збіраючы легенды, песні, рэдкія слоўцы… Які даследваў беларускія летапісы! Які сцвярджаў, што беларуская мова – старажытная, славянская, гожая! Якога цкавалі русапятыя ўсіх масцей! – гаспадар ледзь не кідаўся па кабінеце, як раз’ятраны звер. – Ці вы, спадарыня Вяжэвіч, скажаце, што зусім выпадкова ў гэтай жа кніжачцы, у раздзеле пра выкарыстанне архітэктурнай спадчыны, прыводзіцца ўдалы прыклад: аграпрамысловая фірма “Ройна” на месцы былой аднайменнай сядзібы… А вы ведаеце, як гэтую сядзібу, што належала маім продкам цягам пяці стагоддзяў, выкарыстоўваюць, дакладней, тое, што ад яе засталося? Гэта, між іншым, быў палац! З кутнімі вежамі, балконамі, скульптурамі… А цяпер – каробка на два паверхі, накрытая шыферам… Там вытворчасць па вырабе кукурузных палачак. Шыбы васемнаццатага стагоддзя, адмысловай формы, і каваныя краты выламалі, уставілі еўравокны лідскай фабрыкі… Адзін паляўнічы дамок семнаццатага стагоддзя на ўскрайку лесу, у якім апошнія Корб-Варановічы жылі, больш-менш захаваўся – дый той нядаўна разабралі. Ніводнай магілы Корб-Варановічаў не засталося, могілкі зааралі, ад капліцы і падмурку не знойдзеш – цэглу расцягалі на хлеўчукі… Дрэвы векавыя ў парку выкарчавалі, а з парэшткаў царквы, якую ў шаснаццатым стагоддзі мой продак, Язэп Варановіч, будаваў – абарончага тыпу, з элементамі барока, бульбасховішча зрабілі…

Гаспадара відавочна “панесла”, як харта па следзе параненага зайца. Арсенія вывучала фальшывы, пластыкавы, паркет. А чым тут апраўдвацца? Тым, што ты – проста вінцік у сістэме? Што нават не ўчытвалася ў тэкст, час ад часу прагаворваючы асобныя яго фразы ўслых, абы не заснуць за рэдагаваннем, як кіроўца-дальнабойшчык за рулём? Толькі яе фургон быў зусім пусты.

– Але пра Корб-Варановічаў у дачыненні да сядзібы Ройна ў кнізе нічога не было сказана…– мармытнула Ася, сама не разумеючы, як насмелілася. – Там напісана, што яна нейкім Сітавым належала…

– Правільна,

Івану Сітаву, маёру расейскай арміі, – з’едліва адказаў Даніла Раманавіч. – Корб-Варановічы бралі ўдзел ва ўсіх паўстаннях, якія адбываліся на гэтых землях супроць імперыі. У апошнім, 1863-га года, удзельнічала ўся сям’я… Трое братоў – Андрусь, Віктар, Павал былі камандзірамі інсургентаў, Павал і Віктар загінулі, Андрусь быў асуджаны на катаргу. І іх бацькоў, ужо старых, таксама саслалі – за тое, што дрэнна выхавалі дзяцей. Пазбавілі тытулу і шляхецтва. Усё маёнткі сканфіскавалі, Ройна аддалі ўціхамірвальніку паўстання Сітаву. Андрусю праз дваццаць год удалося вярнуцца, яму і ягонай жонцы, якая паехала за ім у Сібір. На знак вышэйшай літасці ім быў аддадзены паляўнічы дамок, той самы, які нядаўна панішчаны, і вернутая шляхецкая годнасць. Графамі, праўда, не засталіся, але не надта засмучаліся.

– Чаму? – здзівілася Арсенія, якая ад цікаўнасці забылася на боязь. Корб-Варановіч нават не працяў яе гнеўным позіркам, улюбёная тэма відавочна бараніла яго ад успрыняцця знешняга свету.

– Наша шляхта тытулаў не вельмі шанавала, усе былі браты ў вольнасці шляхоцкай. А тытулы – гэта ўжо расейскія ўладары раздавалі, каб мясцовых магнатаў заахвоціць да лаяльнасці. Графамі Корб-Варановічы сталі ў васемнаццатым стагоддзі, пры Кацярыне. Ёсць тытул, землі, палацы, ці няма – галоўнае прозвішча і незганьбаванае шляхецтва. Мой прадзед – сын народжанага на катарзе сына Андруся Корб-Варановіча і ягонай жонкі Людвікі.

Пан Даніла пераможна ўсеўся за стол:

– Так што радаводам Вяжэвічаў я займацца не буду. Нават дзеля вас, спадар Скрыніч.

Правёў рукой па твары, нібыта хацеў сцерці гнеў, і працягнуў халодна-здзекліва:

– Вы, спадарыня, хацелі ведаць, як род Вяжэвічаў звязаны з родам Корб-Варановічаў? Сакрэту няма. Вяжэвічы былі слугамі Корб-Варановічаў шмат вякоў. Пасля таго, як у тых усё забралі, працягвалі служыць новым гаспадарам. Прычым ёсць версія, што яны паспрыялі знікненню старых. Паненка, вядома, пабачыла сваё падабенства з партрэтам якойсьці маёй прабабкі, здагадваюся, гэта партрэт Марыі Корб-Варановіч, які нядаўна прывезлі з Расеі. Яна выйшла замуж за аднаго з паўстанцаў 1831 года. Калі таго пасадзілі ў Бабруйскую крэпасць, Марыя памерла ад нервовай гарачкі. Так што прамых нашчадкаў у яе няма. Але вам, вядома, захацелася пацверджання свайго графскага паходжання. Мушу вас засмуціць… – гісторык пагардліва падціснуў вусны. – Гэтае падабенства між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі заўважанае не толькі вамі, яно цягнецца стагоддзямі. Выяўляецца не ў кожным пакаленні, але час ад часу ў абодвух радах паўтараецца адзін тып знешнасці. І тлумачыцца падабенства вельмі проста… Нехта з маіх продкаў упадабаў сімпатычную прыслужніцу. Але бастарды не могуць ні на што прэтэндаваць пры наяўнасці законных нашчадкаў. А тым больш у прамінулых стагоддзях яны былі ніжэй за прасталюдзінаў… – Асі здавалася, што Корб-Варановіч выгаворвае словы з садысцкім задавальненнем. – Запэўніваю, у навакольных вёсках заўсёды жыло шмат панскіх двайнікоў. Чулі наконт права першай ночы?

Арсенія больш не магла выносіць гэты абыякава-ненавісны голас.

– Нічога я не хачу! Не прэтэндую! Не трэба мне вашых… тытулаў! Усё! Спыняю гэтую дурацкую гульню! Адчапіцеся ад мяне… – вось сарамацішча – на слёзы прабіла. Ася ірванулася да дзвярэй, але яе затрымала жалезная рука Скрыніча. Ну так, “дэміург” Вячка, вядома, падрыхтаваў кручок для кожнай рыбіны…

– Спадар Варановіч, я пішу раман пра вашага прадзеда.

Твар гаспадара кабінета зноў страціў маску спакойнай пагарды.

– І… як вы трактуеце яго асобу? Як… шавініста? Русіфікатара, які не ведаў беларускай мовы?

– Не хвалюйцеся, гэта цалкам станоўчы персанаж… – запэўніў Вячка, учэпіста трымаючы знерваваную Арсенію за плечы. – Вядома, складаны, неадназначны… Як і ўсе іншыя мае героі. А другі герой – паэт Алесь Вяжэвіч. Вучань вашага дзеда, студэнт літаратурнага аддзялення філфаку.

– Вось як… – Корб-Варановіч спахмурнеў. – Тады вы павінны былі прачытаць у следчай справе прадзеда, якую ролю адыграў згаданы Вяжэвіч у ягоным лёсе. Алесь Вяжэвіч быў завадатарам у справе цкавання “расейскага дацэнта”. Прадзед пасля сябе дзённік пакінуў, апісвае ўсё…

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник