Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Алесю было б трохі лягчэй, калі б ён затрымаўся і пабачыў, як Хведар П’янкоў, выходзячы з аўдыторыі апошнім, павярнуўся да дацэнта і нягучна, але выразна, прамовіў:

– І падумайце, Апанас Іванавіч, як вы будзеце тлумачыць савецкай уладзе сваю сузязь з белабандытам Карыбутовічам. Ці далёка пагоны засунулі?

Так, відовішча спалатнелага твару Корб-Варановіча дакладна падняло б настрой Алесю.

Па шыбах павольна сцякалі халодныя слёзы травеньскага дажджу, абыякавыя, нібыта нехта плакаў проста таму, што звык сябе шкадаваць, хаця для шкадобы

няма ніякіх відавочных падставаў.

Дэкан спачувальна і трохі трывожна глядзеў на калегу, які быў ягоным аднагодкам і нейкі час аднакурснікам па Піцерскім універсітэце.

– Апанас Іванавіч, прабачце, вядома, за недалікатнасць… Словы… як яго… студэнта П’янкова маюць пад сабою хоць цень праўды? Не, не, я ні ў чым вас не абвінавачваю і не хачу нічога выпытаць. Але… нехта ўпарта распускае чуткі, што вы ваявалі ў атрадзе Лаўрына Карыбутовіча.

Корб-Варановіч рэзка ўскінуў галаву:

– Я ведаю, хто распускае гэтыя чуткі! Нацыяналістычная хеўра, якая гатовая раздзерці за адно сцверджанне, што беларуская і руская мовы блізкія адна да адной!

– Супакойцеся, Апанас Іванавіч…– дэкан стамлёна прысеў на венскае крэсла, што стаяла ля кафедры, парушаючы вензелем спінкі простакутныя вымярэнні аўдыторыі. – Я разумею, што вам цяжка. Тое самае перажываюць і іншыя старыя спецыялісты. Але зразумейце і вы вашых праціўнікаў. Мова цэлага народа абвяшчалася неіснуючай, мужыцкім “наречіем”. Дасюль не пераадолена стаўленне да яе як да дыялекту, сапсаванай рускай альбо польскай. Яшчэ нядаўна за тэкст на ёй можна было папасці на катаргу… І людзі ішлі на катаргу. У такіх, як Лёсік ці Ластоўскі, няма бліскучай акадэмічнай адукацыі, як у вас, але ў іх ёсць іншае… Гарачы энтузіязм, самаахвярнасць і любоў да беларушчыны, якія нельга не паважаць.

Корб-Варановіч нервова прыгладзіў цёмныя валасы.

– А тое, што ваш Лёсік сцвярждае, што рускай мовы не існуе, што яна прыдумка імперыялістаў – гэта што? Цярпець? Яны настроілі студэнтаў супроць мяне яшчэ да таго, як тыя мяне пабачылі на вочы! Мне Леанід Калантай падрабязна распавядаў пра змову… Ён у наркамаце замежных спраў працуе, знаёмы з усімі нашымі “дзеячамі”, ведае ўсе інтрыгі… Уяўляеце, учора на лекцыі пішу на дошцы формы дзеяслова “плесці” на балгарскай і на сербскай… Раптам з “камчаткі” выкрыквае той самы Вяжэвіч: “А напачатку года вы давалі нам гэты дзеяслоў у іншым напісанні! Калі ж вы памыліліся?”

– А вы і праўда памыліліся?

Апанас Іванавіч упарта прыкусіў губу, памаўчаў, гледзячы ўбок…

– Звычайная апіска. У іншых абставінах я б пажартаваў і пераправіў адну літару на другую. Але тут… – ён нервова прыгладзіў валасы, нібыта змахваў з іх павуцінне. – Кроў кінулася мне ў галаву… Усё, думаю, зараз гэтая хеўра накінецца… Ім не лектар патрэбны, а артыст, як падвізаецца на тэатральных падмостках, блазан, якога можа асвістаць не толькі знаўца, але любы невук, які прыйшоў у храм мастацтва ад няма чаго рабіць…

– Карацей, вы ізноў пасварыліся са сваймі студэнтамі, – дакорліва прагаварыў дэкан. – Паслухайце, Апанас Іванавіч, я, як і ўся

прафесура, высока цаню вас як спецыяліста. Вы ўжо шмат зрабілі для беларускай філалогіі. І шмат яшчэ здольныя зрабіць. Проста… прашу вас… не трэба быць такім зацятым. Асабліва не варта заядацца з моладдзю – ёй спаконвеку ўласцівы бунтарскі дух. А тэрміны, якімі вы кідаецеся ў бок іх аўтарытэтаў – “канібалы”, “езуіты”! Я ведаю, крытыкуюць вашыя лекцыі. Але ж і вы гэтак накінуліся на “Граматыку “ Лёсіка… Паверце, і ягоная праца, і вашая патрэбныя аднолькава на гэтым цаліку.

– Вы яшчэ скажыце, што яны аднолькава каштоўныя! Гэты невук шчыра лічыць, што слова “белетрыстыка” паходзіць ад слова “балет”! Цяпер я разумею Яўхіма Іванавіча Карскага, які адсюль з'ехаў адразу ж. Ён і мне казаў: “На Беларусі цяжка працаваць!” Я ж нават сям’ю сюды перавезці не магу – зноў жонку давядуць да нервовага зрыву… – Корб-Варановіч кідаўся па аўдыторыі, як зацкаваны звер. Дэкан спачувальна ўздыхнуў.

– Зразумейце, калега, сёння лінгвістычная спрэчка ў “чыстым выглядзе” немагчымая. Пад усё падкладаецца палітычная “падбіўка”. Адны – “вялікадзяржаўныя шавіністы”, другія – “буржуазныя нацыяналісты”… І нехта нацкоўвае нас адно на аднаго, каб знішчыць усіх разам. Падумайце над гэтым…

Корб-Варановіч спыніўся і ганарыста ўскінуў галаву.

– Я не магу бяззуба ўсміхацца на абразы. Леанід Калантай мае рацыю – я мушу абараняцца! Даводзіць сваю навуковую праўду! Вы проста не разумееце майго становішча…

– Вы так лічыце? – сумна прамовіў дэкан.—Ну, так, ваш Калантай падкажа… Прабачце, але гэта не той чалавек, парады якога варта слухаць. А памятаеце, як на нядаўнім банкеце, калі святкавалі юбілей Ігнатоўскага, да мяне падсеў гэты тып, былы падпольшчык з Наркамасветы? Вы яшчэ пыталіся, пра што мы з ім гаварылі?

– Н-ну… Памятаю...

– Дык вось, ён назваў мяне свіннёй, таму што я не падзяляю іх лінію, ваджуся з такімі, як Корб-Варановіч, і яны мяне “шыбануць”.

Дацэнт збялеў.

– Я вас падстаўляю… Навошта вы прыйшлі сюды?

Суразмоўца супакаяльна працягнуў даланю.

– Ціха, ціха… Я ведаю, што раблю. Усё роўна я – сын святара. Паповіч. Гэты “грэх” мне не выкупіць нічым, таму ўсё астатняе не мае вялікага значэння. Калі мяне захочуць прыбраць, знойдуць за што. А вы так і не адказалі на маё пытанне пра Карыбутовіча. Як ваш непасрэдны начальнік, я павінен ведаць, што гаварыць у вашую абарону. Як вы самі тлумачыліся з чэкістамі?

Дзверы грукнулі – нейкі студэнт сунуў у аўдыторыю віхрастую галаву, сустрэўся з сярдзітым позіркам дэкана і зараз жа схаваўся. На калідоры пачуліся хуткія крокі і вясёлы смех, яны аддаляліся, нібыта ў іншым свеце. Корб-Варановіч нават не павярнуўся, ён стамлёна абапёрся аб кафедру, нібыта збіраўся чытаць дзесятую за дзень лекцыю, і схіліў галаву з акуратнай цёмнай стрыжкай. Па шыбах цякла ўжо сапраўдная залева, скажаючы абрысы дрэваў за вакном так, што яны здаваліся водарасцямі, якія павольна выгінаюцца ў глыбінных хвалях. Паглынулі мяне воды Твае…

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник