Сутарэнні Ромула
Шрифт:
Але мы будуем хмарачосы, уздымаемся ў горы і лезем у пячоры.
Людзі заўсёды лічылі, што пад зямлёй існуе цэлы сусвет. У Гадэс старажытных грэкаў можна было прыплысці толькі па хвалях горнай ракі Ахерон, ракі ўздыхаў. Нічога добрага вандроўніка там, аднак, не чакала — нуда, вечны прыцемак, і старажыл таго месца Ахіл не дарэмна скардзіўся Адысею, што хацеў бы лепей быць няшчасным наймітам на полі сярод жывых, чымся цараваць мёртвым над мерцвякамі. Духі зляталіся, нібыта пякельныя мухі, каб адчуць водар, дакладней, смурод, ахвяры, якую спальвалі дзеля іх на вогнішчы… Калі нейкі таемнаведца хацеў перамовіцца
Ася зусім не імкнулася ні ў Гадэс, ні ў гномскія цёмныя палі, ні нават у прыемны Анвін, пагладзіць белых пухнацікаў… Яна, вядома, прыхільна ставілася да андэграунду, і нават лічыла сябе дзесьці ў яго пасвечанай… Але апынуцца ў андэграундзе ў прамым сэнсе гэтага слова, ды яшчэ вось так раптоўна! Марыў заяц пра піва, і яго прынеслі на стол пад піўной падліваю…
Аднекуль даносіліся ледзь чутныя галасы, якія клікалі дзяўчыну. А вакол была цемра. Халодная, вільготная, смярдзючая цемра сутарэння, смак зямлі ў роце… Магіла?
— Ася, ты тут? Ты жывая?
Але з горла Арсеніі змог выціснуцца толькі нейкі здушаны нават не крык – віск… Як у сціснутай у кулаку птушкі. Ад панікі не магла нават уцяміць, ці жывая, ці не зламала што, як настойліва пыталіся галасы зверху.
Нарэшце крык прарваўся дзікімі ўсхліпамі, і зараз жа адчуўся боль у левай галёнцы… Але, дзякуй Богу, не рэзкі... Рукі намацвалі рыхлую халодную зямлю… Падобна, Ася і павалілася на кучу зямлі, што яе і выратавала.
Патроху свядомасць разамглялася, і варыянт з магілай і жыццём-пасля-смерці аддаляўся.
У такім выпадку куды ж яе занесла? Закінутая студня? Бомбасховішча?
— Вяжэвіч, адыдзіцеся! Я зараз да вас саскочу!
— Стой! Куды..?
Ася ледзь паспела адсунуцца, як побач зваліўся яшчэ нехта, нос і рот зноў забіла земляным пылам, так што пачаўся кашаль і чханне… Потым непадалёк заварушылася жывое, вялікае, надзейнае…
— Ася, вы тут? Нічога не зламалі? Асцярожна… Лягчэй…
Але дзяўчына ўжо з усёй моцай панікі ўчапілася ў чалавека побач з сабою, ледзь не павісла, шукаючы абароны… Чалавек гладзіў яе па спіне, па галаве, заадно асцярожна абмацваючы, правяраючы на траўмы:
— Ціха, ціха… Усё добра… Не баліць? Ну вы і напалохалі нас…
А зверху даносіліся злосныя крыкі:
— Здурэў, гісторык сраны? Ты хоць калі думаеш, перш чым зрабіць? Узяць і сігануць уніз! Крэтын! Прыдурак! Як мне вас цяпер двух выцягваць? Ды вы хоць жывыя там? Гэй!
Корб-Варановіч – да Асі паступова даходзіла, што гэта менавіта ён – падняў галаву і гукнуў уверх:
— Здаецца, без пераломаў… Толькі не шуміце, спадар Скрыніч! Пастарайцеся, каб пра гэтае месца не даведаліся пабочныя…
— Ды што ж я вас, адзін выцягну?
— І не палохайце Аляўціну Пятроўну. У ейнага брата машына ёсць, папрасіце, каб яна вам арганізавала… Прыдумайце якую прыстойную падставу. Ну і вяроўкі знайдзіце. Галоўнае – без розгаласу!
Запанавала маўчанне. Ася
— Дзе… дзе мы?
— Думаю, менавіта там, куды так зацята хацелі патрапіць.
Корб-Варановіч акуратна аддзёр Асіны рукі ад сябе, устаў, пры гэтым сцішана застагнаўшы (таксама пабіўся, ці што?), і па вачах разанула святло… Гісторык уключыў мабільнік у функцыю ліхтарыка. Вузкі прамень нахабна слізгануў вакол…
Напэўна, белабандыт Карыбутовіч не супраць быў бы ўзяць Асю ў штурмавую групу ў якасці гукавой зброі. Таму што нават конь, які насіў камандарма Будзёнага, ашалеў бы і панёс вусатага гаспадара прэч ад ейнага дзікага віску. Даніла Раманавіч ледзь не выпусціў з рукі ліхтарык, прынамсі, ягоны прамень пераскочыў некуды пад каменныя зводы.
Але ў вачах Асі стаяла пабачанае відовішча ў найлепшых традыцыях готыкі: трупы. Шкілеты ў гнілых ашмётках… Чарапы… Чорныя прагалы вачэй, там-сям – наліплыя на брунатную костку пасмы валасоў… Іржавыя стрэльбы… Біклагі… З падсвядомасці ўсплыло вычытанае ў адрэдагаваным падручніку па судовай медыцыне, што пару год таму немаведама як апынуўся ў выдавецкім партфелі: згодна правіла Каспера, адзін тыдзень гніення трупа на паветры роўны двум тыдням гніення ў вадзе і васьмі тыдням гніення ў зямлі. А для даследвання неабходна ўзяць пяцьсот грамаў цягліцаў, змесціва мачавога пухіра і страўніка…
— Ды сціхніце, далібог! І не ламайце мне руку. Яны нам нічога не зробяць. Мне што, па шчоках вас лупіць?
Ася дрыжэла, як у ліхаманцы… Але патроху рабілася сорамна: вось ужо не чакала ад сябе, што ў экстрэмальных абставінах так запанікуе. Колькі разоў глядзела фільмы жахаў, і заўсёды пацяшалася над дзяўчаткамі, якія вось так па-вар’яцку верашчалі, забачыўшы шкілеты… І, вядома, думалася: дурніцы, сама ніколі не заверашчу!
Прамень ліхтарыка абшарыў сутарэнне, спусціўся пад ногі…
— Дзесьці тут шапка мая павінна быць… – гісторык неяк з цяжкасцю нахіліўся, памацаў рукой унізе, падняў і ўздзеў, абтросшы, на галаву свой стылёвы скураны шлем. Потым задраў галаву, пасвяціў уверх.
— Відаць, піратэхнікі калантаеўскія запалы побач ставілі! – з задавальненнем зазначыў гісторык. – Кладка зусім нядаўна абвалілася. Пяцьсот гадоў праіснавала – і гамон… Не ад сапраўднай бамбёжкі нават, а ад бутафорыі… — пасвяціў на Арсенію. — Але ж трэба, спадарыня, які ў вас талент увальвацца ў непрыемнасці! У цэлым полі наступіць менавіта туды, дзе яміна! Мы на хвілю нават у містыку паверылі – вось ваша жвавая постаць наперадзе мільгае, як лісіны хвост, вось – знікла… Як скрозь зямлю правалілася. І наце вам ключы ад Магілёва – правалілася ўзапраўду!
Род Корневых будет жить!
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
