Сутарэнні Ромула
Шрифт:
А ў лазенцы акуратна… Стэрыльна чыста. Сантэхніка блішчыць, на керамічных плітках пад малахіт ні следу цвілі… У Асі так ніколі не атрымлівалася. Дарагі шампунь, масажная мачалка… Няўжо сам граф такі гаспадарчы? Ці прыходзіць хто дапамагае?
Працэс лячэння Корб-Варановіч зносіў стаічна. Яшчэ б ён стаў стагнаць... Ася нават спаймала сябе на садысцкіх думках – назнарок зрабіць яшчэ больш балюча, каб урэшце спадар скінуў з сябе міну камсамольца на допыце. Кашулю ўдалося адляпіць, рэбры, як запэўніў гаспадар, былі цэлыя. Драпіна, і ўсё. Мазь, ёд, бінты – ну, як умела рэдактарка, так і забінтавала! З пяску бізуна не спляцеш. Ася выйшла ў вітальню, адкасваючы рукавы швэдара, і падумала, што ў Вячкавых раманах часта здараецца, што герой паранены,
Забінтаваны Корб-Варановіч выйшаў за Асяй у вітальню, пасунуўся да шафы:
— Выбачайце, зараз накіну кашулю…
Пасля ні ён, ні яна не маглі ўспомніць дакладна, як усё было. Проста ў пэўныя моманты свядомасць чалавеку толькі перашкаджае, ну і адключаецца яна, лагічная наша. Вучоныя кажуць, што жарсць і стрэс праяўляюцца аднолькавымі сімптомамі, і аднолькава пакутліва і неадольна.
Іх проста прыцягнула адно да аднаго, як два па рознаму зараджаныя кавалачкі металу. Гэтаму немагчыма было супрацьстаяць. Іхні пацалунак меней за ўсё нагадваў пяшчотны пацалунак закаханых. І ён быў доўгі, як прамінулы дзень, і падгіналіся ногі, і можна было абысціся без паветра…
А потым Ася адляцела да супрацьлеглай сцяны вітальні, адшпурнутая Корб-Варановічам, як кацяня.
Граф стаяў, прыціснуўшыся спінай да сваёй сцяны, нібыта сабраўся ў яе ўрастаць.
— Ідзіце адсюль. Зараз жа. Ну! Дурное дзяўчо! Прэч!
Арсенія нават не адразу зразумела, што за шумныя цяжкія гукі чуе – а гэта дыхаў мужчына насупраць. Як загнаны звер. Яго грудзі, на якіх ляжаў пацямнелы срэбны крыж, цяжка ўздымаліся, цягліцы напружваліся, як перад смяротным двубоем. А ў вачах былі здзіўленне, адчай, злосць… Але галоўнае – нешта яшчэ…
Тое, што змусіла Асю падысці і проста няўклюдна торкнуцца тварам у яго грудзі…
Гэта было мацней за смерць.
— Я цябе ненавіджу… — разгублена, з безнадзейным адчаем прагаварыла Арсенія.
— Узаемна… — скрозь зубы працэдзіў мужчына і з нейкім звярыным стогнам зноў прыпаў да яе вуснаў — як самазабойцы кідаюцца ў агонь.
А праз паўтары вечнасці ён сурова прашаптаў:
— Што ж… Значыць, так суджана… Такі, значыць, кон... Сышліся шляхі…
І Арсенія адчула, што яе адрываюць ад падлогі, і дужыя рукі нясуць… А, няхай хоць бы і ў прорву…
Захопнікі-рымляне старанна пераймалі ўсіх багоў зваяваных грэкаў, уладальнікаў вытанчанай культуры, толькі імёны ім свае давалі… Замест Арэса – Марс, замест Зеўса – Юпітэр… А вось адзін бог быў фірменна рымскі, непаўторны… Двухтвары бог Янус. Гэты бог, акрамя іншых важлівых справаў, ахоўваў ганак дома і выпраўляў у шлях. І кожны жыхар магутнай імперыі, асабліва ў часы, калі штодзень ён мог па загадзе імператара апынуцца ва ўласнай лазенцы з перарэзанымі на руках і пад каленьмі венамі, ведаў, што мудры бог Янус дае яму слушны прыклад: мець адзін твар – для дому, другі – для грамадства, дакладней, поліса. І той твар, з якім высоўваешся за ўласны парог вонкі, мусіць быць такі самы, як ва ўсіх добранадзейных грамадзянаў імперыі, спалучаючы гонар за прыналежнасць да магутнага Рыму і адданасць вялікаму імператару, роўнаму ўсім багам…
Алесь, пераступаючы парог аўдыторыі, у чарговы раз уявіў, як у яго з’яўляецца іншы твар… Сур’ёзны, добранадзейны твар савецкага выкладчыка педагагічнага тэхнікуму… Ці мог ён яшчэ нядаўна ўявіць, што пачне прыходзіць да сваіх вучняў уласным двайніком, пачувацца з імі не так, як у размовах з сябрамі? Ён калісьці і ўзяўся за выкладанне з устаноўкай – быць заўсёды шчырым і навучаць не літаратуры, а любові да літаратуры… Якія дыскусіі ўзнікалі на ягоных лекцыях! Вочы юнакоў і дзяўчатак, у большасці з вёскі, палалі такім энтузіязмам, што верылася – справа
Так, калісьці ён не баяўся нічога. Мог у твар крыкнуць падонку, што той падонак. А цяпер часам ловіць сябе на думцы, што баіцца ўласных вучняў. Не ўсіх, некаторых… Шаснаццацігадовых камсамольцаў, якія гэтак жа шчыра змагаюцца супраць антысавецкіх праяў, як ён у студэнцкім юнацтве.
Першую частку лекцыі давялося саступіць зачытванню артыкула з “Комсомольской правды” аўтарства маскоўскага журналіста Міхаіла Кальцова пад назвай “Свора кровавых собак”. Артыкул быў прысвечаны працэсу над трацкістамі-бухарынцамі. Вядома, Алесь мог запатрабаваць, каб гэта рабілі на спецыяльных гадзінах – на палітінфармацыі, на толькі што ўведзеных лекцыях па марксізме-ленінізме… Але гэтым ён бы выявіў, што не хоча слухаць пра суд над ворагамі, а паколькі ён сам – пасля арышту, гэтак учыніць – падпісаць сабе прысуд… А як жа Вераніка і Ірынка?
І ён сядзеў з не сваім, уважліва-спакойным тварам, і слухаў. “…Когда встают прохвосты, которых судебный язык корректно называет подсудимыми, когда они встают и начинают, то с прибитым видом кающихся грешников, то с цинической развязностью кающихся негодяев, подробно рассказывать о своих чудовищных деяниях, — хочется вскочить, закричать, ударить кулаком по столу, схватить за горло этих грязных, перепачканных кровью мерзавцев, схватить и самому расправиться с ними. …Вот они сидят за прочным барьером, под стражей красноармейцев с винтовками, плененные, обезвреженные звери. А ведь они бродили на свободе!”.
Вяжэвіч глядзеў на твары сваіх студэнтаў, на якіх адбіткам гарэў праведны гнеў журналіста, і вельмі добра ўяўляў, якім чынам былі атрыманыя гэтыя падрабязныя, жахлівыя паказанні падсудных… Так, гэта, безумоўна, ворагі ўлады, мацёрыя, зацятыя. У адрозненне ад Зарэцкага, Галавача, Маракова, яго самога. Ды Алесь пакаштаваў працэдуру следства. Асабліва “кранула”, як былы наркам унутраных справаў Ягода, нядаўна ўсемагутны і пагрозны, у якасці змякчальных абставінаў успамінаў, што кіраваў будаўніцтвам каналаў, якія зараз з’яўляюцца “прыкрасай эпохі”. І прасіўся, каб яго паслалі на гэтыя каналы…
Каб Алесю матчына вера ў Бога – зараз папрасіў бы ў Яго адняць хоць на час заняткаў частку памяці… Замкнуць, як куфэрак з доказам забойства…
Лекцыя ўсё-ткі загінула не да канца. Засталося яшчэ хвілінаў пятнаццаць на расповед пра творчасць Якуба Коласа.
— Такім чынам, у паэме “Сымон-музыка” паэт таленавіта, з глыбокім псіхалагізмам паказвае нам пакутлівы шлях станаўлення таленту, праз непрызнанне, праз спакусы забяспечанага жыцця, праз сумнівы ў самім сабе…
Вучань з першага рада, яснавокі хлопец з акуратна зачасанай на бок цёмнай грыўкай, нібыта прыклеенай да ілба, адразу падняў руку:
Как я строил магическую империю
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Дворянская кровь
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
