Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Арсенія разгубілася… Корб-Варановіч чытаў ейныя аповеды! За якія самой сёння сорамна…

— А можа, я проста зразумела, што пісьменніцы з мяне не атрымаецца?

— А можа, вам проста не хапае самаахвярнасці? Бог даў здольнасці, але ж развіваць іх цяжка. Славы не чакаецца, грошай не плоцяць… Таму на табе, Божа, назад гэты крыж, у мяне плечыкі баляць!

Каля сядзібы здымалі чарговыя сцэны фільма пра вайну ў адпрасаваных гімнасцёрках, кабанчык Аляўціны Пятроўны дажоўваў вараную бульбачку, усе самалёты з Беларусі ў Турцыю на сёння адляцелі, а Вяжэвіч і Корб-Варановіч так глядзелі адно аднаму ў вочы, што каб між іхнімі поглядамі паставіць шкло – трэснула б… Каламутная, застаялая, старажытная нянавісць

віравала ў двух шэрых позірках, Арсеніі падалося нават, што іх з гісторыкам прыцягвае адно да аднаго, як супрацьлегла зараджаныя металёвыя плыты... Дзяўчына апамяталася ад таго, што Корб-Варановіч трымае яе за запясце – няўжо яна замахнулася на паскудніка? – і ягоныя сківіцы сціснутыя да рыпення. І яе ўсю пераварочвае ад гэтага дотыку…

І тут у кішэні гісторыка зайграў паланез Агінскага…

Ася ўжо ведала, што Корб-Варановіч пачуе па сваім мабільніку. Ларыса Пампееўна Александроўская выдала чарговыя рулады. Арсенія пачала супакойвацца. Падабрала са стала пярсцёнкі… Змеявік і кашэчае вока… Вось жа, найшло! Ніколі так не “заводзілася”. Тым больш на старэйшых. Чаму адзін выгляд графскага нашчадка так на яе дзейнічае? Ды і ён на яе спакойна глядзець не можа…

Былая спадарожніца графскага жыцця працягвала спяваць. Вусны Вячкі перакрывіла з’едлівая ўсмешка. Ася зразумела, што раманіст зараз страшэнна злосны, відаць, з-за збою ў развіцці сюжэту.

— І чаму вы развяліся з такой неардынарнай жанчынай? – бязвінным тонам папытаўся Вячка, варта было Корб-Варановічу скончыць песенную размову. Той сабраўся адмаўчацца… Але Скрыніч быў настроены на карыду. Пазайздросціў, ці што, гарачай дыскусіі сваіх спадарожнікаў?

— А гэта ж сюжэт раману! Маладая жонка-спявачка карысталася вялікім поспехам у прыхільнікаў і калегаў. Творчая натура… Тэмперамент… А муж – у гістарычных архівах корпаецца, амаль што бухгалтар… Нецікава. Яна нават дзяцей ад яго не хацела. І тым болей не цярпела кантролю, абмежавання волі… А ён кахаў, хадзіў следам, упрошваў… А яна співалася, апускалася да выпадковых сувязяў…

Чаму Скрыніч так здзекуецца? За Асю вырашыў заступіцца?

— Не вашая справа! – Корб-Варановіч паставіў срэбны кубак на стол, нібыта ўпячатаў, ажно дзве паловы, змацаваныя гумкай, ссунуліся адна ад адной. Значыць, раманіст патрапіў у самую болевую кропку. – Да вашага будучага твора мае адносіны з Анжэлай не маюць дачынення!

Вусны гісторыка небяспечна дрыжэлі.

— А чаму яна захапілася вобразам Александроўскай? Не якой-небудзь Палінай Віярдо?

Корб-Варановіч збіраў рэшткі ўраўнаважанасці, відавочна не жадаючы раўсці на свайго куміра, як дагэтуль на рэдактарку з “Сокала-прынта”. Ася мімаволі смакавала прыніжэнне графчыка. Вось і пакутуй за гонар роду, як дэклараваў.

— Яшчэ студэнткай Анжэла патрапіла ў майстэрню да славутага скульптара Заіра Азгура. Той шукаў мадэль для нейкага афіцыйнага заказу… І да яго вадзілі студэнтак знаёмыя выкладчыкі з тэатральна-мастацкага інстытута, фізкультурнага, ну і з кансерваторыі… А Азгур усіх бракаваў пад разважанні, што ў сучасных жанчын зусім папсаваліся прапорцыі, і не знойдзеш класічнай, гарманічна развітай фігуры… У якасці прыкладу паказваў скульптуру Александроўскай: вось тут утвараецца ідэальна роўны трохкутнік, між смочкамі грудзей і цэнтрам ямінкі пад шыяй… А вось тут залатое сячэнне… Сапраўдная жанчына! Так у Анжэлы і ўтварыўся ідэал…

— Значыць, Азгур і вашу будучую жонку збракаваў… Ну-ну. Цікава, а ў цябе, Ася, падобных комплексаў няма? Як у цябе з залатым сячэннем? Праверым?

Ася ўздрыгнула ад нечаканасці. Гэта да яе? Скрыніч зноў выяўляўся такім самым хамлом, як калісьці на выставе, калі прапаноўваў Асінай сяброўцы наручнікі. Але Арсенія была ўжо памудрэй. Калі Вячка гэтак бессаромна сцябаецца, хоча схаваць нейкія

пачуцці. Цікава, што на гэты раз яго так завяло? Іхняя з Корб-Варановічам спрэчка? Проста тое, што не могуць разгадаць таямніцу кубка? А Скрыніч кідаў жорсткія драпежныя позіркі то на Данілу Раманавіча, то на Арсенію, нібыта не мог выбраць, хто з іх болей яму варожы.

Добра, Аляўціны Пятроўны няма, давялі б старую да інфаркту.

— Вячаслаў, перастань! – Арсенія надала голасу належнай упэўненасці. – Давай вернемся да нашых продкаў.

— Ланцуг роду неперарыўны, як на бачку ад унітаза! – блазнаваў Скрыніч. – Сучасныя нашчадкі мне гэтак жа цікавыя, як і іх продкі. Хаця й дэградавалі, як прапорцыі жаночых фігур. — Скрыніч спыніў позірк на дзяўчыне. Позірк нейкі незразумелы, тужлівы, які не зусім вязаўся з яго здзекліва-паблажлівым тонам. – Пачынаеш пісаць, і не ведаеш, што выйдзе. Цікавая гераіня атрымліваецца ў маім рамане. Строіць з сябе незразуметую інтэлектуалку, а сама ўсё працуе і працуе ў ідэалагічна правільным выдавецтве, дапамагаючы розным Калантаям абгрунтоўваць знішчэнне беларушчыны. Дзіва што ні мужыка ў яе няма, ні таленту…

Корб-Варановіч нешта абурана загудзеў, але Скрыніч як не пачуў.

— Што з такой гераіняй далей рабіць? — Вячка пазіраў спадылба, скрозь чорную грыўку, выгаворваючы словы, нібыта яму было балюча. — Катарсіс ёй арганізоўваць, пераацэнку жыццёвых каштоўнасцяў? Але як? Яна ж нават пакахаць не можа. Чужых пачуццяў у бінокль з трох крокаў не заўважае. Можа, падкажаце, як сюжэт далей карэктаваць?

Арсенія адчула, што ў яе перахоплівае дыханне. За што ён з ёю так? Ды яшчэ на вачах Корб-Варановіча! Не, яна не паддасца! А Скрыніч бязлітасна працягваў:

— Дарэчы, адна наша з табой, Ася, агульная знаёмая, Волечка, памятаеш такую, на незалежнае радыё пайшла! І я ёй усё-ткі даў інтэрв’ю, з задавальненнем!

Гэта ўжо занадта… Адразу граф, цяпер гэты… Гэты… Да якога яшчэ не ўсё перагарэла, не мані самой сабе, малявалася ж, як пасля напісання рамана ўспыхне полымя пачуццяў.

Ася выдатна разумела, што Скрыніч спецыяльна даводзіў яе да зрыву, намацваючы самае балючае, як і з Корб-Варановічам. Што гэта патрэбна для ягоных пісьменніцкіх маніпуляцый… Але нічога не магла з сабой зрабіць. Вячка сказаў пра яе праўду. І з гэтай праўдай сядзець тут гэтак жа невыносна, як з самай добразычлівай муміяй…

Не, якія ўсё-ткі ўсе мужыкі сволачы!

Зараз пачнуць супакойваць, абмотваць нератамі слоў, спаконвеку прадназначаных для істэрычных баб, і змусяць адчуць сябе менавіта такой істэрычкай… Ну чаго ты ўсхадзілася, малая, падумаеш, сказалі ёй нешта!

Ася паднялася, намагаючыся захоўваць спакой, мармытнула пра тое, што ёй трэба на двор, у сенцах схапіла куртку і… Сутыкнулася на двары з Аляўцінай Пятроўнай, тая нешта пыталася… Потым пачуліся галасы Вячкі і Корб-Варановіча… А рэдактарка ляцела скрозь прыцемак, а ён імкліва згушчаўся, быццам кісель з чарніцаў, які паставілі на агонь. Ляцела з усёй даступнай хуткасцю, на фізкультуры так не бегала, і хваліла сябе за нелюбоў да абцасаў, і абы далей, далей, далей… Мільганула думка: здаецца, аўтобусны прыпынак за сядзібай, ля таго месца, дзе парэшткі зруйнаванай царквы… Ці ходзяць яшчэ аўтобусы, Ася нават не гадала. Каб скараціць шлях, ірванула праз поле, як зацкаваны заяц. Справа бялелі калоны старой сядзібы. Кіношнікі, мабыць, з’ехалі, танка не відно. Удалечыні цямнела палоска Ваярскага лесу, у якім калісьці жылі яе продкі. А пад нагамі тварылася лясун ведае што – поле толькі здаля здавалася роўным. Арсенія пачала ў прыцемку спатыкацца што ні крок, цяжкія чаравікі-берцы вайсковага ўзору чапляліся за нейкія карэнні… Хутчэй, хутчэй! Тым болей за спінай усё гучней клікалі ненавісныя галасы. Хоць скрозь зямлю праваліся – у адчаі і безнадзейнасці падумала Ася…

Поделиться:
Популярные книги

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24