Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

Арсенія разгублена зірнула на Вячку. Каго ні паслухаць, усе за ёй упадалі… Ці яна дурнаватая, ці яны не туды падалі. Паколькі ва ўласным інтэлекце Арсеніі сумнявацца было крыўдна, выбрала другі варыянт.

Пазнавата гэтыя ўпаданні выявіліся… Гора зноў сціснула сэрца кіпцюрыстай лапай. Яшчэ толькі дзевяць раніцы. Яна абяцала патрываць да абеду, не ехаць у Ройна. А Даніла там, у сутарэннях, пад грудамі камянёў… Ася націснула зноў на кнопку сотавага, каб набраўся нумар Корб-Варановіча… “Апарат абанента знаходзіцца па-за зонай дзеяння Сеці…” Аднак хопіць плачу. Сёння ёй

яшчэ давядзецца ўсяляць надзею ў людзей, якія зняверыліся.

Вячка паныла паставіў каля клавіятуры пустую бляшанку.

– Ну вось, як знервуюся, ваўчыны апетыт прачынаецца. Табе застаўся батон і палова пачка масла. Здаецца, яшчэ яйкі ёсць… Можа, падсмажым?

Ася пахітала галавой, хаця паесці з меркаванняў самазахавання не перашкодзіла б.

– Ты чаго да маёй бабулі хадзіў?

Вячка сумна ўсміхнуўся.

– Хочаш ведаць? Зараз пакажу…

Лена ўстаў і пачаў перабіраць рассыпаныя па падлозе аркушы, як быццам шукаў залаты пярсцёнак пад восеньскім лісцем. Падабраў некалькі, склаў, падаў Асі.

– На, чытай… І яшчэ батон пажуй, а то звалішся. Пайду, гарбаты завару.

А Даніла б зараз хуценька згатаваў амлет, адпускаючы здзеклівыя жартачкі пра нягеглую гаспадыню, у якой у халадзільніку тры хвосцікі ад каўбасы і дзвесце свежазамарожаных галодных паглядаў, і прымусіў бы паснедаць, а потым…

Ася неверагодным намаганнем волі адагнала тугу і паглыбілася ў чарговы тэкст з Вячкава рамана.

Хочаш пераканацца, што ты не самы няшчасны чалавек на свеце? Азірніся на бліжніх. А сорамна як… Яна ж нічога не ведала! У бабулі хворыя ногі, а як гэта сталася? Дзе магіла прадзеда, таксама Арсенію раней не цікавіла…

Яны з Данілам павінны абавязкова схадзіць у Курапаты… Хаця Даніла, вядома ж, там бываў. Такі чалавек, як ён, не мог не наведаць месца, дзе закапаная частка крывавай беларускай гісторыі.

І зноў віна перад Скрынічам лягла на душу… Ён сапраўды талент. Не ён мусіць амлеты пячы, а яму павінны спунаваць, усе ўмовы ствараць, абы пісаў… А ён ёй гарбату вунь падае…

– Ты вялікі пісьменнік… – ціха прамовіла Арсенія. – Я ганаруся, што знаёмая з табою…

– Але ты мяне не кахаеш, – змрочна сказаў-сцвердзіў Вячка.

Арсенія разгублена паглядзела на яго. Так, геніі – эгацэнтрысты… Але няўжо ён не разумее…

– Табе не здаецца, што зараз не самы спрыяльны час высвятляць адносіны? Калі мой… дарагі мне чалавек… адзіны… магчыма, памірае? Што за сцэны рэўнасці да таго, хто чацвёра сутак камянямі засыпаны?

Відзежа са снення паўстала перад вачыма.

Дзяўчына ўскочыла, схапілася за галаву.

– Усё, не магу… Паехалі!

Вячка таксама ўскочыў, раз’юшаны і адчайны.

– Ды чым ён цябе так прываражыў? Мазгі зусім пераклініла…

І з усяе моцы нянавісці ўдарыў па заплечніку Корб-Варановіча, які сціпла стаяў, прыхінуты да сцяны. Заплечнік з глухім шоргатам паваліўся, рэчы з яго пападалі на падлогу… Упакоўка вільготных сурвэтак, распухлы ад запісаў нататнік у скураной вокладцы, патрапаны маленькі малітоўнічак, такі ж патрапаны агульны сшытак, цэлы пук асадак, якія раскаціліся, нібы ліцвіны з маскоўскага палону, рулетка, металёвы тэрмас,

складны паляўнічы нож… Каб жа гэта Корб-Варановіч прыхапіў з сабою ў сутарэнне!

Вячка падняў цяжкі скрутак, загорнуты ў цалафанавы пакет.

– А гэта што?

– Гэта Даніла з труны Юрыя Варановіча дастаў, – успомніла Арсенія.—Але сказаў, што толькі сам хоча прачытаць.

Ды Вячка ўжо здзёр цэлафан і раскручваў каляную ад часу скуру. Унутры аказаўся футарал, як маленькі тубус, зверху абмазаны нечым брыдкім, падобным да застылага тлушчу. Скрыніч бесцырымонна абчысціў налёт нажом. Збліснуў метал.

– Зверху воск, унутры – срэбра… – няўважна патлумачыў ён Асі, узяўся за футарал абедзьвума рукамі, з сілай крутануў… Той распаўся на дзве паловы, і на стол вываліўся шорсткі шчыльны ліст, спісаны выцвілым атрамантам.

– Пергамент, адмыслова апрацаваны, разлічаны да доўгае захаванне… – задумліва канстатаваў Скрыніч. – Пачатак шаснаццатага стагоддзя. Яго не адзін раз разварочвалі, між іншым. Вось трэшчынкі… Я, вядома, не прафесійны паляограф, але чытаць такія дакументы насабачыўся.

Арсенія змрочна зазірнула ў дакумент, не разабрала ані слова ў стражытнай вязі. Гэта была таксама частка Данілы. Таямніца ягонага роду, якую ён так прагнуў адкрыць. Ці варта дазваляць Вячку соваць у яе свой драпежны нос? Ася зусім было ўжо сабралася выхапіць пергамент з рук “дэміурга” і спаслацца на тое, што Даніла вернецца, сам пачытае, але раптам ёй прыйшло ў галаву… А што, калі словы далёкага продка дапамогуць вызваліць Данілу? Дадуць невядомыя звесткі пра падземную царкву?

– Чытай хутчэй…– хрыплым голасам прамовіла Ася, зірнуўшы яшчэ раз на свой сотавы, які маўчаў, як трыпутнік пад капытом.

Вячка расклаў пергамент на кампутарным стале, адсунуўшы клавіятуру і манітор, прыціснуў жорсткія краі марскімі каменьчыкамі, якія Ася калісьці расклала па ўсёй кватэры ўперамежку з ракавінкамі, быццам імітуючы караблекрушэнне, запаліў настольную лямпу і нізка нагнуў яе над тэкстам… Адразу відаць, спрактыкаваны… І пачаў чытаць, перакладаючы, як мог, на сучасную мову…

– Я, раб Божы Іосіп Варановіч, пакідаю тэстамент… запавет непарушны ўсім сваім… “щадком”… напэўна, нашчадкам, колькі б іх ні было… без… “омешканья”… Прамаруджвання, ці што? “запавет той у труне павінен захоўвацца майго старэйшага брата, “роженого”… гэта значыць, адзінароднага, Юрыя Варановіча, які ў царкве святога Юры пахаваны. І кожны старэйшы ў родзе няхай, калі ягоны старэйшы сын… “до лет зуполных”… карацей, калі той сын падрасце, адкрые яму шлях… Не вельмі разумею, куды… Напэўна, да месца пахавання Юрыя Варановіча? “А той, прыйшоўшы і прачытаўшы запавет гэты, пакладзе яго на месца і воскам запячатае, каб ягоны старэйшы сын у свой час таксама прыйшоў і прачытаў… “І на то есмо…” Ну, гэта можна прапусціць… Няхай гісторыя нашага роду паслужыць “щадком” нашым у навучэнне і ва ўстрашэнне, чым абярнуцца можа здрада каралю і айчыне і безразважная жарсць, якая адольвае падобна… “форобе”… хваробе. Змірайце ж свае сэрцы, якія ў Варановічаў палкія, як вагонь паганскага Купалля, малітваю і пастом і суворай шляхецкаю воляю.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка