Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

– Не трэба вінаваціць ва ўсім яе! Дзеля адной гожасці жаночай я б не ўчыніў таго, што ўчыніў. Хіба толькі я перайшоў на службу да маскоўскага цара? Так зрабілі многія праваслаўныя. Няўжо ты не бачыш, як з Польшчы да нас лезуць папісты, і ўсіх абярнуць у сваю веру хочуць? І хіба няпраўда, што нашу каралеву Алену Рурыкаўну, дачку Івана Трэцяга, змушалі да каталіцтва? Хто яе ў кляштар сілком цягнуў? Ці не Осцік, з якім ты хаўрусаваўся?

Язэп Варановіч грэбліва скрывіў вусны.

– Каралева не павінна быць прычынай вайны, не павінна дапускаць, каб на народ, якім яна кіруе, нападаў той народ, які яе ўзрасціў… Моцна ты змяніўся, браце, ад тых часоў, што мы бачыліся ў Кракаве. Калі хацеў лацвей Богу паслужыць, лепей бы вярнуўся, каб

царкву ў імя свайго святога дабудаваць – а то грошы паслаў, запатрабаваў, каб ніхто да фундавання, акрым цябе, не датыкаўся... А як будоўля ідзе, хоць раз пацікавіўся? Што грошай не хапіла, сцены два разы рушыліся, так што ад зямлі іх не падняць, і людзі ўжо і дабудоўваць не хочуць, бо пайшлі благія чуткі пра месца, ведаеш?

Малодшы Варановіч глыбока ўздыхнуў, відаць, каб канчаткова не сарвацца на крык, і працягваў больш разважна.

– Маскалям не вера, а зямля нашая патрэбная! А каталік Казімір, між іншым, пабудаваў у княстве тры касцёлы і пяць цэркваў. А цяпер з-за нападу маскоўцаў палякі якраз і ўціснуць нашую веру. Ды што я табе даказваю… Хіба гетман Астрожскі, Рыгор Осцік, Літавор Храптовіч, якія зараз у кайданах сядзяць у маскоўскім палоне, меней праваслаўныя за цябе? Калі ты такі вернік, што прысягай каралеўскай у імя веры пагарджаеш, чаму ж на адзінаверцаў руку падняў? Каб бацька табе пад руку патрапіўся, і яго забіў бы? Каб я на Вядрошы ваяваў, забіў бы і мяне? Бацьку на смерць паранілі твае новыя хаўруснікі, праз год пад Смаленскам на мне чатыры шнары пакінулі, цудам крывёй не сцёк, і на крыж мой не паглядзелі… Трэба было табе заставацца ў маскоўшчыне, брат…

Юры Варановіч апусціў шэрыя вочы.

– У маскоўшчыне… Там мала каштуе чалавечае жыццё, і следу нашай залатой вольнасці шляхецкай няма, шляхціц там – халоп цара, і можа без суда, па адной царскай волі, быці пакараны… Ды ў нас нават лапцюжны шляхцюк не сцярпеў бы таго, што церпяць самыя радавітыя баяры! Там надта шмат ад ардынскіх парадкаў… Ну і, ты ж ведаеш, мусіць, я ледзь не забіў Шчэпу…

– Чуў, – голас Язэпа Варановіча быў халодны, як вецер за вакном. – Што ты пабіўся з улюбёным царскім ваяводам, які пасек ліцвінскія войскі, толькі ўхваляю… А вось што пабіўся не з-за айчыны, а з-за дзеўкі – ухваліць не магу. Яна ж у Шчэпы не жонкай была, а звычайнай наложніцай... Ды яшчэ паланянкай. Ну, адбіў, звёз… Нашто яшчэ трэба было з ёй жаніцца, псаваць кроў шляхецкага роду?

– Алена высакародней за нашых шляхцянак! – выкрыкнуў Юры, кладучы руку на дзяржальна мяча. – Напачатку яе і праўда падаслалі да мне, каб быў больш прыхільны да пераходу пад штандары Івана, але потым… Ты не ведаеш, што такое каханне, брат! Калі Шчэпа мяне ў поруб пасадзіў, яна мяне выцягнула, схавала… І не прызналася, дзе, нават калі дапытвалі. А потым, дурнічка, хацела мяне вызваліць ад сябе, з ракі яе даставаў…

Юры Варановіч прытуліў да сябе жонку і пяшчотна пацалаваў яе ў лоб, потым зірнуў на брата.

— Мне без яе не жыць. А яна чакае дзіця.

Язэп змрочна памаўчаў, гледзячы на братавую.

– Ты хоць хрышчаная?

Тая моўчкі кіўнула, не падымаючы вачэй.

– З якога народу? Хазарка, мусіць?

– Яна праваслаўная, і яна – Алена Варановіч, і яна народзіць спадчынніка роду! – сказаў важка, як адрэзаў, Юры.

Твар малодшага брата пацямнеў ад гневу.

– Не быць вашаму сыну спадчыннікам роду! Ты забыўся, што ты – нават не шляхціц. Ты пазбаўлены шляхецтва, ты не маеш права насіць наша слаўнае прозвішча, валодаць нічым, што належыць Варановічам, у тым ліку са спадчыны нашае маці з роду Парэшкаў. Гэтак напісаў у тэстаменце наш бацька, а ягоны тэстамент зацвердзіў кароль. Твая здрада звяла бацьку ў магілу! З Вядрошы яго прывезлі параненага, але ён адольваў і горшыя раны. Цэлы павет ведае, як ён кляў цябе і тваё семя да сёмага калена! Нават на смяротным ложку. Ты ведаеш пра загад, каб такіх, як ты, што на Вядрошы перайшлі на бок ворага, аддаць смерці? Цябе асудзілі па ўсіх правілах

і законах, як дзяржаўнага злачынцу! Добра, што прыйшлі звесткі, нібыта цябе забілі твае ж маскоўцы, і бацька ўмаліў караля з гэтай нагоды, каб нашае імя не ганьбілася, калі загад чыталі на ўсіх пляцах Кароны і Княства.

– У маскоўскім княстве мяне таксама асудзілі на горла, – холадна прамовіў Юры Варановіч. – За намі гналіся ад Смаленску… І ўдалы паляўнічы можа атрымаць узнагароды за нашыя галовы. Як жа ўчыніш ты, Язэпе, з намі?

Цяперашні гаспадар памаўчаў, зялёная парча ягонага саету, расшытая перлінамі, паблісквала ў святле свечак, як скура змяінага караля.

– Я не выдам цябе, бо ты мой брат. Але і прыняць цябе, як брата, як Юрыя Варановіча, не магу. І жонку тваю прызнаць сваячкай нават не прасі.

Жанчына павярнулася да старэйшага Варановіча.

– Любы, пайшлі адсюль! Я ж казала – не варта ехаць… Лепей у Чэхію… Ці ў Інфлянты…

Голас у яе быў прыгожы, трошкі нізкаваты, з нязвыклым вымаўленнем.

– Ты не зможаш доўга ехаць, – з жорсткасцю адчаю прамовіў мужчына. – Загубіш дзіця, загубіш сябе… Нас будуць лавіць па ўсіх дарогах… І нават калі ўдасца прарвацца… Жыць на чужыне? Сярод іншаверцаў? Што будзе з нашымі нашчадкамі? Лепей на радзіме ім быць слугамі, чым дзесьці – панамі-перахрэстамі…

І павярнуўся да брата.

– Я прыму тваю волю, Язэпе. Толькі дапамажы.

Малодшы Варановіч задумаўся, яго твар рабіўся ўсё больш суровым і рашучым.

– Што ж, я дам табе магчымасць выкупіць сваю правіну. Табе – і тваім нашчадкам. Быць ім слугамі маіх нашчадкаў да сёмага калена. Ты з’ехаў у Кракаў адзінаццаць год таму, яшчэ дзіцем, цябе тут ніхто не пазнае… Я скажу, што ты – сын пакаёўкі Марыі Вяжэвіч, бацькавай каханкі, які выгадаваўся ў яе радзіны ў Камянцы. Няхай бацька прабачыць мяне за гэтую ману, у імя Госпада... – Язэп перахрысціўся на абразы ў куце пакоя. – Але ж Марыя Вяжэвіч і праўда не аднойчы сагравала ягонае ложа. Памерла яна даўно, сваякоў тут няма. Ніхто не ўсумніцца. Нават братам маім пры гэтым застанешся. Пад яе прозвішчам і жыць вам. Нядаўна памёр мой ляснічы, можаш заняць ягонае месца. Ты ж выбітным быў паляўнічым, памятаю. Аддам вам дамок ля Волатавага дуба, там усё патрэбнае для шляхецкага жыцця. Грошай вылучу дастаткова, каб ні ў чым не мелі нястачы. Адзіная ўмова – ніхто не павінен даведацца, хто ты. Юры Варановіч загінуў у сечы на Вядрошы.

Юры прагаварыў глухім голасам:

– А як жа дзеці?

– Дзеці вырастуць Вяжэвічамі, – жорстка прамовіў Язэп Варановіч. – Пакуль не зменіцца сем пакаленняў. Пакуль не сыдзе бацькоўскі праклён. Не бойся, я не дапушчу, каб твае праўнукі апусціліся да стану смуродных мужыкоў, і іх секлі на стайні мае праўнукі. Я пакіну тэстамент, каб кожны старэйшы ў родзе даведваўся, хто такія Вяжэвічы, і, не раскрываючы ім гэтага, даваў грошы на годнае жыццё, адукацыю для дзяцей, на шлюбы з добрымі сем’ямі, і аберагаў ад прыніжэнняў, і захоўваў у праваслаўнай веры. А нашчадку ў восьмым калене будзе ўсё раскрыта, і вернецца яму прозвішча і шляхецтва. Той, хто застанецца з роду Варановічаў, няхай пашлюбуецца з кімсьці з Вяжэвічаў, і ўз’яднаецца братняя кроў у іх дзецях.

– Мая душа не супакоіцца, пакуль гэтага не здарыцца, – ціха і горка прагаварыў Юры Варановіч. – Вякі прамінуць, і ці застанецца хто жывы з роду? Але хай будзе, як ты вырашыў… Адзіная просьба мая – няхай пахаваны я буду пад сваім прозвішчам, і згодна свайму ранейшаму званню.

Малодшы Варановіч задумаўся.

– Гэта павінна быць таемнае месца… І асвячонае. Вось што... Тая царква святога Юрыя, якую ты не дабудаваў, няхай станецца тваёй усыпальніцай. А я пабудую іншую – святога Язэпа. Твая царква ўзведзеная на цалю над зямлёю… Яе можна схаваць пад дзірваном і зладзіць таемны ўваход туды праз новую царкву. Такі самы, як зрабіў наш бацька з маёнтка Вялынічы да кляштару. Там яшчэ камень паварочваўся адмысловым ключом. Майстар з Полацку, мусібыць, яшчэ жывы.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка