Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, паехалi на Высокi, - сказаў Кукуруза. Ён выцягнуў з будана стрэльбу, зарадзiў.

Мы селi ў човен. Кукуруза на носе са стрэльбай. Я веславаў.

Ноч, як на тое, зноў была хмарная, без зорак, нiбыта нехта ахiнуў зямлю чорным радном.

– Значыць, план такi, - зашаптаў Кукуруза.
– Я з ружжом, ты - з лiхтарыкам. Я кажу: "Рукi ўгору!", а ты ў гэты час свецiш лiхтарыкам i клiчаш: "Таварыш Вялiгура, заходзьце з правага боку! Мiкалай Iванавiч, заходзьце з левага!" Каб ён падумаў, што нас многа. Так нават сапраўдныя пагранiчнiкi робяць, калi затрымлiваюць шпiёна.

А... што мы потым будзем рабiць? Калi затрымаем яго?
– пацiкавiўся я.

– Як - што? Перададзiм у мiлiцыю таварышу Вялiгуру.

– Дык, значыць, ты свой востраў пакiнеш i не будзеш болей Рабiнзонам? Рассакрэцiмся ж усе.

Ох, i навошта я гэта казаў!

– Не, нi ў якiм выпадку!
– катэгарычна зашаптаў Кукуруза.
– Я застануся на востраве. А ты павязеш яго ў мiлiцыю.

Мне стала зусiм дрэнна. Я амаль не выпусцiў вясло з рук.

– Ды што... ды як... ды ну...
– замармытаў я.

– Падумаеш! Павядзеш да мiлiцыянера, таварыша Вялiгуры, i ўсё.

– Ды Вялiгура ж будзе спаць, - амаль што плакаў я.
– Што ж я ноччу адзiн з гэтым злодзеем рабiць буду? Ён жа мяне прыдушыць.

– Не бойся! Я табе дам стрэльбу. Потым прывязеш.

– Н-не трэба. Н-не давай!
– цяпер ужо катэгарычна зашаптаў я.
– Я стрэльбы баюся болей за Кныша. Неспадзявана стрэльне, заб'ю яго, i тады мяне расстраляюць.

Я ўжо канчаткова зразумеў, што ў Кукурузы нiякага плана не было. Ён усё прадумаў толькi да таго моманту, калi скажа: "Рукi ўгару!" - i Кныш стане, хiстаючыся, з паднятымi рукамi. А ўсё астатняе, атрымлiваецца, павiнен рабiць я. Чорта з два!

– Не! Так не будзе! Я адзiн Кныша не павязу, як сабе хочаш.

– Ну добра ўжо! Да вёскi разам павязём, а тады я вярнуся. Нюнi распусцiў! Не ведаў я, што ты такi баязлiвец.

Мне зрабiлася сорамна. Кукуруза ўсё ж быў значна смялейшым за мяне. Бач, як трымаецца ўпэўнена!

Мы прысталi да Высокага вострава. Хвiлiны дзве сядзелi ў чоўне цiшком, затаiўшы дыханне, - прыслухвалiся. Нiчога нiдзе нi гу-гу. Бурмiлы няма (не вiдна чоўна). Паслухаў усё ж Кныша, застаўся дома, каб не перашкаджаць...

Зашылi мы свой човен у чарот, замаскiравалi. Самi залезлi ў карчы на беразе - я па адзiн бок сцежкi, што да азярца вядзе, Кукуруза - па другi. Цяпер нам заставалася адно - чакаць, доўга чакаць, магчыма, нават усю ноч ажно да свiтання, пакуль Кныш не прыедзе.

– Спаць нельга. Нi хвiлiны. Бо як пачнём носам кляваць, размякнем, будзем, як мокрыя куры, i нiчога не атрымаецца, - цiха сказаў Кукуруза.

– Твая праўда, - уздыхнуў я. Мне ўжо цяпер хацелася спаць.

Я шырока раскрываў вочы, узiраўся ў цемру, у якой ледзь-ледзь можна было разгледзець абрысы чаратоў, але вочы самi па сабе закрывалiся i даводзiлася раз-пораз працiраць iх.

Мабыць, няма нiчога больш цяжкага, чым не спаць, калi хочацца спаць. I, мабыць, няма больш доўгiх хвiлiн за гэтыя хвiлiны соннага чакання ў цемры.

– Не спi, бо праваронiм, - шыпiць з карчоў нябачны Кукуруза.

Калi б ён ведаў, як хочацца мне праваронiць! Ды хiба з iм праваронiш, з такiм упартым! Няўжо ён i сапраўды не баiцца?

Маё

ўяўленне малюе страшныя праявы. Кныш, выскалiўшы па-звярынаму зубы, б'е мяне вяслом па галаве, потым кiдае ў рэчку, я глытаю ваду, задыхаюся-задыхаюся, трава аблытвае мяне i... Мне нават i на самай справе стала цяжка дыхаць. I навошта мы ўблыталiся ў гэтую справу? Сапраўды, хто ведае, што можа здарыцца? А што, як здарыцца нешта падобнае да таго, што мне зараз уявiлася? Яшчэ добра, калi знойдуць нашы целы. Тады будзе гучнае пахаванне, з музыкаю, з прамовамi. Хаваць будзе ўся школа, усё сяло. Усе будуць плакаць! Грабянючка, размазваючы па шчоках слёзы, будзе гаварыць: "А я ж бачыла яго напярэдаднi. Ён быў такi добры, такi сцiплы - дапамагаў мне выцягваць вядро з калодзежа. I Ганькай называў. Я яшчэ яму дзевяць капеек пазычыла. Каб ведала - я яму i ўсе пяцьдзесят аддала б. Якi быў хлопец!"

Мне зрабiлася так шкада самога сябе, i я здаўся сабе такiм няшчасным, што ў горле ажно зашчымела.

Але Кукуруза нiчога гэтага не разумее. Ён зноў шыпiць з карчоў:

– Не спi!

I я трагiчна шапчу ў адказ:

– Ды не сплю я, не сплю, чаго ты!

Час iдзе. Цi гэта вочы да цемры прывыклi, цi святлее навокал, але ўжо лепей вiдаць чараты, i на вадзе водблiскi, i клубяцца ў небе хмары. А можа, гэта ўжо свiтае? Таму што ў мяне такое ўражанне, што сядзiм мы тут цэлую вечнасць.

I раптам - нiбыта нехта ўдарыў мяне ў грудзi нечым вострым. З цемры вынырнуў човен. Ён плыў проста да вострава. Блiжэй, блiжэй. У чоўне вяслуе грозная постаць.

Сэрца ў мяне звiсла на тоненькай нiтачцы - вось-вось парвецца. I тут у карчах клацнуў курком Кукуруза i адрывiста-басавiта крыкнуў:

– Р-рукi ўгарр-ру!

Я забыў пра лiхтарык, забыў, што менавiта мне трэба крычаць, i ў панiцы праверашчаў:

– Дзядзька мiлiцыянер, туды! Дзядзька мiлiцыянер, сюды!

I зацiх, бы спалохаўся ўласнага голасу. "Ой, што ж гэта мы робiм! Што мы робiм! Ён жа яшчэ нiчога шпiёнскага не зрабiў, а мы ўжо: "Рукi ўгару!" Ой, што ж гэта будзе!"

– Рукi ўгару! Рукi ўгару!
– зноў, але ўжо не так басавiта, паўтарыў Кукуруза i таксама разгублена замаўчаў.

Нейкi момант панавала цiшыня, потым...

– Га?
– нiбыта недачуўшы, запытала грозная постаць.

I... нешта глуха ўдарылася аб зямлю - гэта выпала з Кукурузавых рук стрэльба. А я шырока разявiў ад здзiўлення рот. I толькi цяпер успомнiўшы пра лiхтарык, сцiснуў яго рукою.

Перад намi стаяў... дзед Варава.

– Дзед, гэта вы?
– плаксiвым, разгубленым голасам запытаў нарэшце Кукуруза.

– Ды я ж, я, - гаварыў дзед, вылазячы на бераг.
– Не пазналi, жаўтаротыя?..

Мы маўчалi. Кукуруза, вiдаць, чакаў i баяўся дзедавых роспытаў - чаму падмануў, што iдзе да цёткi ў Пяскi, дзе быў, што рабiў, чаму гэтае - "рукi ўгару"... Але дзед моўчкi замаскiраваў свой човен у чаратах i нi аб чым не пытаўся, нiбыта ён усё чыста ведаў. У такiх выпадках найлепш самому пра што-небудзь пытацца.

I Кукуруза нарэшце насмелiўся:

– Дзед, а як вы тут апынулiся?

– Тапiцца ехаў. З гора. Што ў мяне вось такi ўнук шалапутны.

Поделиться:
Популярные книги

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4