Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А цяпер нашу, пiянерскую, - "Вейце агнямi". Пачынай, Саша.

– Толькi так, - адгукнуўся Сашка, пракашляўся i, пачакаўшы, калi акардэон закончыць уступ, заспяваў. Я нiколi б не падумаў, што ў яго такi чысты, звонкi i высокi голас. Вось табе i дзiкаваты "штурман" Сашка: "Толькi так". Мала таго, што выдатны кухар, дык яшчэ i спявак!

Нават калi ўсе падхапiлi песню, i тады быў чутны яго голас, якi чайкай узлятаў над хваляй iншых галасоў у хоры.

Спявалi мы гадзiны паўтары, а то i болей. Якiя толькi песнi мы не спявалi! I народныя, i рэвалюцыйныя, i старыя камсамольскiя, i

сучасныя, i песнi з кiнафiльмаў...

Потым Iгар сказаў:

– А цяпер, можа, няхай Валька патанцуе...

"Зараз будзе нос дзерцi, а яе ўгаворваць", - падумаў я.

Але яна адразу ж згадзiлася.

– Калi ласка, магу станцаваць.

Тут я заўважыў, што Кукуруза чамусьцi пачырванеў i неспакойна завалтузiўся на месцы. Дарэчы, я яшчэ i раней, калi спявалi, заўважыў, што мой сябрук Кукуруза ўвесь час паглядваў на Вальку, а калi яна выпадкова падымала на яго вочы i iхнiя позiркi сустракалiся, ён адразу ўтароплiваўся ў зямлю.

– Украiнскi танец казачок!
– аб'явiў важаты i заiграў на акардэоне.

Валька пачала танцаваць. I адбылася дзiўная змена. Нязграбная цыбатая Валька ўмомант ператварылася ў лёгкую птушку, кожны рух якой злiваўся з музыкай.

I цыбатыя ногi яе, вось гэтыя цыбатыя ногi, на якiх, здавалася, нельга нават устаяць (вось-вось упадзеш), гэтыя ногi, ледзь дакранаючыся да зямлi, нiбыта ўвесь час былi ў паветры, у палёце - стройныя, моцныя i пругкiя.

Каля майго вуха часта-часта, як натомлены, нiбыта ён сам танцаваў, дыхаў Кукуруза. А калi Валька закончыла танец i ўсе пачалi апладзiраваць, ён не стаў апладзiраваць, а, сустрэўшыся са мною позiркам, чамусьцi нахмурыўся i адвярнуўся.

Потым Аксана чытала вершы Маякоўскага. Добра чытала, толькi вельмi крычала - пэўна, ажно ў вёсцы чутно было.

А потым пачалi купацца. Iгар плаваў кролем, Сашка-"штурман" брасам, ды i Валька нядрэнна плавала (праўда, па-дзявочаму, задраўшы галаву i фыркаючы, як кацяня). Але скакаць у ваду з вярбы нiхто не ўмеў. I вось тут мой сябар Кукуруза паказаў, што такое васюкоўскiя хлопцы. Уздзёрся на саменькую вершалiну, разгайдаўся, як малпа, на галiне i я-ак скокнуў - амаль хвiлiну ляцеў i амаль на сярэдзiну плёса заляцеў. Усе толькi ахнулi. А важаты сказаў:

– Малайчына! З цябе можа атрымацца добры спартсмен. Табе трэба ў секцыю па скачках з трамплiна. Малайчына!

Кукуруза ажно пачырванеў ад задавальнення.

Мяне распiрала, i я захацеў даказаць, што я таксама геройскi хлопец. Я папляваў на рукi i пашкробся на вярбу. Але мяне напаткала няўдача. Прыкрая, жахлiвая няўдача. Я зачапiўся за сучок i разарваў трусы, нават рызiнка лопнула. Пра тое, каб скакаць, i размовы не магло быць. Прытрымлiваючы сваё няшчасце адной рукою i ледзь не заплакаўшы ад сораму, я спусцiўся ўнiз. Але нiхто не стаў здзекавацца з мяне. "Нiчога, бывае. З кожным можа такое здарыцца", - супакойвалi мяне ўсе. Я толькi ўздыхаў i ад прыкрасцi махаў рукою. Дзяўчаткi прапанавалi мне зашыць трусы, але я катэгарычна адмовiўся. Сядзець галяком, пакуль дзяўчаты будуць зашываць парванае, - лепей утапiцца! Я ўзяў у iх толькi iголку з нiткаю i палез у будан - зашываць сваю ганьбу. Там, у цемры, доўга i няўмела я торкаў iголкаю, пакалоўшы сабе пальцы i

каўтаючы слёзы сораму.

Неспадзявана мой позiрк упаў на кнiжку, што ляжала ў кутку будана, прыкрытая лiсцем. Я зацiкавiўся, пацягнуў яе. Гэта была "Граматыка". Я спачатку здзiвiўся, але потым успомнiў, што Кукуруза яе ўзяў, каб пусцiць пыл у дзедавы вочы.

У "Граматыку" быў закладзены сшытак. Я разгарнуў гэты сшытак (няхай прабачыць мне мой сябар такую цiкавасць!). На першай старонцы пачынаўся "Дзённiк Рабiнзона Кукурузы". Што там - вы ўжо ведаеце: "прыгоды" i "непрыемнасцi" першага дня. "А што далей?" - зацiкавiўся я. Перагарнуў старонку - i вылупiў вочы. Далей iшлi практыкаваннi. Амаль палавiна сшытка была спiсана практыкаваннямi з падручнiка - i на дзеясловы, i на назоўнiкi, i на прыметнiкi.

Практыкаваннi былi напiсаны алоўкам - таксама, як i дзённiк. Можна было не сумнявацца - усё гэта пiсалася ўжо тут, на востраве.

Дык вось яно што!

Рабiнзон Кукуруза, якi збiраўся пражыць на бязлюдным востраве дваццаць восем гадоў, два месяцы i дзевятнаццаць дзён, рыхтаваўся да дыктанту.

Ах ты ж хiтрун! Ах ты вужака! Твая гордасць, твая шалёная гордасць атамана не дазволiла прызнацца, што ты старанна рыхтуешся да дыктанту, i ты ўцёк ад людскiх вачэй на бязлюдны востраў i зубрыш граматыку. Ну, чакай! Я табе... А дарэчы, што "чакай"? Хiба я скажу яму што-небудзь?! Хiба я хачу, каб ён застаўся на другi год? Ды не! Вядома ж, не! I я нiчога яму не скажу, нi слова, нi паўслова. Няхай думае, што я нi аб чым не здагадваюся. Няхай думае!

Я хуценька паклаў сшытак i "Граматыку" на месца i прыцерушыў лiсцем, як i не чапаў.

Ад гэтага адкрыцця мне адразу зрабiлася лёгка i весела - нiбыта пасля дажджу сонейка засвяцiла. Пра свой сорам я i думаць перастаў. Зусiм iншым чалавекам выскачыў я з будана. Усе заўважылi перамену ў маiм настроi i цяпер смела пачалi насмiхацца. Неспадзявана з плёса данеслася:

– Го-го! Вось вы дзе!

Да вострава падплываў яшчэ адзiн човен. У чоўне сядзелi Рыгорка Бардадзiм i некалькi нашых хлопцаў-юннатаў.

– Амаль гадзiну вас шукаем, - сказаў важатаму Бардадзiм, вылезшы на бераг.
– Нас Фарадзеевiч прыслаў. Запрашае вас да сябе. Хоча паказаць свае новыя гатункi гароднiны i садавiны. Пачаставаць хоча.

– Ой! Навошта ж я так наелася!
– у роспачы ўскрыкнула Аксана.

Усе засмяялiся.

– Нiчога! Пакуль даедзем, утрусiцца, - супакоiў яе важаты.
– Ну што ж, сябры, давайце збiрацца!

Пачалася мiтусня.

– О! А вы тут што робiце, басякi?
– здзiўлена запытаў Бардадзiм, заўважыўшы нас.

– У iх справа. Сакрэтная!
– таямнiча сказала Аксана.

– Што-о?
– скрывiўся Бардадзiм.
– Справа? Якая справа? У гэтых? У гэтых жэўжыкаў? Гэта ж вядомыя ў вёсцы басякi. Мабыць, нешта ўжо прыдумалi, нейкае глупства. Акрамя глупстваў, нiякiх справаў у iх не бывае...

Нiхто нават не засмяяўся. Мабыць, усiм было нiякавата, i ўсе маўчалi.

Мы стаялi чырвоныя, як два памiдоры.

Мы хацелi правалiцца скрозь зямлю.

Эх! Калi б мы былi такiя дужыя, як ты! Мы б табе паказалi! "Справаў! Справаў!" - гаварыць спачатку навучыся!

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9